Дата правядзення гульні-конкурсу – 13 лютага 2025 года
Да правядзення гульні-конкурсу
1. Праінфармаваць кіраўнікоў устаноў адукацыі, зацікаўленных настаўнікаў аб гульні-конкурсе і тэрмінах яе правядзення.
2. Зацікаўленым у правядзенні гульні-конкурсу раздаць памяткі для арганізатараў гульні-конкурсу ва ўстановах адукацыі, бланкі заявак (Дадатак №3) і бланкі з інфармацыяй аб парадку пералічэння ўзносаў (Дадатак №5), паведаміць коды іх устаноў адукацыі (указаны ў бланку заяўкі ад раёна (горада) (Дадатак №1) і на сайце).
3. Прыняць заяўкі ад устаноў адукацыі, пераканаўшыся, што ўзносы пералічаны ў адпаведнасці з заяўкамі. Інфармацыю аб пералічаных узносах можна атрымаць на сайце.
4. Скласці зводную заяўку ад раёна (горада) (Дадатак №1). У заяўцы неабходна ўказаць колькасць удзельнікаў па класах асобна для кожнай установы адукацыі, а таксама агульную колькасць удзельнікаў па класах і ўстановах адукацыі. Калі ў бланк заяўкі ад раёна (горада) не ўнесена якая-небудзь установа адукацыі, яе трэба дапісаць у свабодны радок. Назвы ліквідаваных устаноў адукацыі ў заяўцы трэба закрэсліць, зрабіўшы побач запіс «Ліквідавана». Пры афармленні заяўкі можна выкарыстоўваць Excel-шаблон, які можна загрузіць.
5. Не пазней 16 студзеня 2025 г. (поштай) або 17 студзеня 2025 г. (факсам, электроннай поштай, пасланцам і г.д.) адправіць зводную заяўку ад раёна (горада) (Дадатак №1) у Рэспубліканскі аргкамітэт. Заяўкі ад устаноў адукацыі (Дадатак №3) застаюцца ў раённага арганізатара. Пацвярджэнне рэгістрацыі заяўкі ў Рэспубліканскім аргкамітэце можна ўбачыць на сайце пасля 27 студзеня 2025 г.
6. З 6 па 7 лютага 2025 г. атрымаць па пошце ці пасланцам пакеты, у якіх павінны змяшчацца:
✦ – заданні гульні-конкурсу,
✦ – карткі ўдзельніка гульні-конкурсу,
✦ – копія канчатковай заяўкі ад раёна (горада),
✦ – памяткі памочнікам арганізатараў конкурсу ва ўстановах адукацыі,
✦ – інструкцыі па запаўненні картак удзельніка,
✦ – бланкі суправаджальных лісткоў (Дадаткі №2 и №4),
✦ – пластыкавы канверт з маркамі для адпраўкі запоўненых картак у Рэспубліканскі аргкамітэт.
7. Колькасць атрыманых заданняў у пакеце больш неабходнай на 10-20%. “Лішнія” заданні неабходна раздаць пасля правядзення гульні-конкурсу арганізатарам ва ўстановах адукацыі і зацікаўленым настаўнікам. Колькасць картак удзельніка перавышае неабходную прыкладна на 5%. Калі ў раёне (горадзе) ёсць вучні, якія па нейкіх прычынах не змаглі заявіцца своечасова, а ўсе раней заяўленыя ўдзельнічаюць у гульні-конкурсе, на наяўныя “лішнія” карткі можна дазаявіць удзельнікаў. Пры гэтым арганізацыйныя ўзносы трэба пералічыць не пазней 19 лютага 2025 г.
8. Размеркаваць карткі і заданні па ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з заяўкамі. Заданні трэба раскласці ў пакеты, якія неабходна заклеіць. На пакетах неабходна ўказаць коды і назвы ўстаноў адукацыі. Карткі ўдзельніка, памяткі, інструкцыі, бланкі суправаджальных лісткоў у пакеты з заданнямі заклейваць не трэба.
9. За 1 дзень да гульні-конкурсу ўручыць арганізатарам конкурсу ва ўстановах адукацыі заданні ў запячатаных пакетах, карткі ўдзельнікаў, а таксама інструкцыі па запаўненні картак, памяткі памочнікам арганізатараў і бланкі суправаджальных лісткоў ад установы адукацыі (Дадатак №4).
10. Пры ўручэнні матэрыялаў напомніць арганізатарам ва ўстановах адукацыі:
✦ – аб неабходнасці правядзення гульні-конкурсу ў адзіны дзень для ўсіх яго ўдзельнікаў (13 лютага 2025 года). Катэгарычна забараняецца праводзіць гульню-конкурс раней устаноўленага дня. У выключных сітуацыях дапускаецца правядзенне гульні-конкурсу пасля ўстаноўленага дня пры абавязковым узгадненні дня правядзення з Рэспубліканскім аргкамітэтам (тэл. (017) 375 66 17). Час пачатку правядзення гульні-конкурсу – адзіны ва ўсёй установе адукацыі.
✦ – аб неабходнасці запаўнення картак на тых, хто не з’явіўся для ўдзелу ў гульні-конкурсе. Карткі тых, хто не з’явіўся, апрацоўваюцца разам з карткамі ўдзельнікаў конкурсу і ўлічваюцца ў суправаджальных лістках як запоўненыя,
✦ – аб магчымасці прыцягнення ў якасці памочнікаў арганізатараў бацькоў вучняў,
✦ – аб магчымасці правядзення гульні-конкурсу ў адной з бліжэйшых устаноў адукацыі, калі колькасць удзельнікаў з дадзенай установы адукацыі не вельмі вялікая.
У дзень правядзення гульні-конкурсу
11. Знаходзіцца побач з тэлефонам, нумар якога вядомы ўсім арганізатарам ва ўстановах адукацыі, і пры неабходнасці адказваць на іх пытанні, звяртацца ў Рэспубліканскі аргкамітэт.
12. У гэты ж дзень ці не пазней наступнага атрымаць пакеты з карткамі ўдзельнікаў ад усіх устаноў адукацыі, у тым ліку нявыкарыстанымі, і запоўненымі суправаджальнымі лісткамі да іх (Дадатак №4). Звярнуць асаблівую ўвагу на запаўненне картак тых, хто не з’явіўся для ўдзелу ў гульні-конкурсе. Праверыць адпаведнасць колькасці картак, указанай у суправаджальных лістках, колькасці фактычна перададзеных картак. Установы адукацыі павінны вярнуць столькі ж картак, колькі іх было атрымана перад пачаткам гульні-конкурсу. Колькасць запоўненых картак павінна супадаць з колькасцю заяўленных для ўдзелу ў гульні-конкурсе.
Пасля правядзення гульні-конкурсу
13. Запоўніць суправаджальны лісток ад раёна (горада) (Дадатак №2). У ім неабходна ўказаць колькасць запоўненых картак па кожнаму класу кожнай установы адукацыі. Акрамя гэтага ў суправаджальным лістку трэба ўказаць агульную колькасць запоўненых картак па ўстановах і класах, а таксама колькасць нявыкарыстаных картак. Калі ў раёне (горадзе) былі ўдзельнікі, не ўключаныя ў канчатковую заяўку і дазаяўленыя на "лішнія" карткі, то ў радку «Дазаяўлена ў дзень правядзення конкурсу» трэба ўказаць іх колькасць. У радку «Усяго заяўлена ўдзельнікаў» указваецца агульная колькасць удзельнікаў з двух радкоў: «Заяўлена ўдзельнікаў у тэрмін» і «Дазаяўлена ў дзень правядзення конкурсу». Колькасць, якая ўказана ў радку «Усяго заяўлена ўдзельнікаў», павінна адпавядаць колькасці вяртаемых запоўненых картак.
14. Змясціць карткі ад раёна (горада) у пластыкавы канверт у парадку павелічэння кодаў устаноў адукацыі і ў парадку павелічэння класаў унутры кожнай установы адукацыі. Карткі тых, хто не з’явіўся, павінны ляжаць разам з карткамі ўдзельнікаў. Суправаджальныя лісткі ад устаноў адукацыі (Дадатак №4) і суправаджальны лісток ад раёна (горада) (Дадатак №2) павінны размяшчацца разам перад першай карткай. Нявыкарыстаныя карткі павінны размяшчацца пасля апошняй запоўненай карткі.
15. Упарадкаваныя карткі разам з суправаджальнымі лісткамі неабходна не пазней наступнага дня пасля конкурсу даставіць ці адправіць па пошце заказным пісьмом ў Рэспубліканскі аргкамітэт.
16. Пасля размяшчэння на сайце папярэдніх вынікаў гульні-конкурсу (1-2 месяцы пасля правядзення) пазнаёміцца з імі. Пры наяўнасці пытанняў і заўваг звярнуцца ў Рэспубліканскі аргкамітэт па тэлефонах (017) 375-36-23, 375-36-25, 375-36-28 ці па электроннай пошце soi@bakonkurs.by. Праз 15 дзён пасля размяшчэння на сайце папярэднія вынікі гульні-конкурсу аб’яўляюцца канчатковымі і ніякім змяненням не падлягаюць. З мэтай своечасовага атрымання інфармацыі аб размяшчэнні папярэдніх вынікаў на сайце можна падпісацца на рассылку навін па электроннай пошце.
17. Пра пачатак дастаўкі прызоў і пратаколаў вынікаў раённым арганізатарам паведамляецца на сайце. Дастаўка прызоў ва ўсе раёны (гарады) адбываецца на працягу 1-2 месяцаў з моманту яе пачатку. Рэспубліканскі аргкамітэт паведамляе арганізатару конкурсу ў раёне (горадзе) аб дастаўцы прызоў якая мае быць за 1-3 дні.
18. Атрымаць ад Рэспубліканскага аргкамітэта, пасведчанні ўдзельнікаў і прызы па накладной, а таксама пакет дакументаў, які змяшчае:
✦ – пратаколы вынікаў;
✦ – інфармацыю пра парадак узнагароджвання ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу;
✦ – накладную на прызы і пасведчанні ўдзельнікаў;
✦ – ведамасць выдачы прызоў па ўстановах адукацыі;
✦ – бланкі актаў на спісанне прызоў (2 экзэмпляры);
✦ – канверт для адпраўкі аформленага акта у Рэспубліканскі аргкамітэт.
19. Пасля атрымання прызоў і да пачатку іх выдачы арганізатарам гульні-конкурсу ва ўстановах адукацыі ўпэўніцца, што колькасць прызоў адпавядае колькасці, ўказанай у накладной.
20. Выдаць пратаколы вынікаў і прызы арганізатарам ва ўстановах адукацыі па ведамасці, падрыхтаванай Рэспубліканскім аргкамітэтам. Азнаёміць арганізатараў з парадкам узнагароджвання ўдзельнікаў і арганізатараў гульні-конкурсу.
21. Пасля выдачы прызоў аформіць акт на іх спісанне ў двух экзэмплярах (бланкі акта перадаюцца Республіканскім аргкамітэтам разам с прызамі). Адзін экзэмпляр акта выслаць па пошце ў Рэспубліканскі аргкамітэт.
22. Накладная, ведамасць выдачы прызоў па ўстановах адукацыі і адзін экзэмпляр акта на спісанне перадаюцца на захаванне ў бухгалтэрыю аддзела (упраўлення) адукацыі.
Адрасы і тэлефоны Рэспубліканскага аргкамітэта:
Паштовы адрас:
Інтэлектуальныя спаборніцтва «Конкурс» («Буслік»),
вул. Яна Чачота, д.16,
220045, г.Мінск,
Тэлефоны/факсы па пытанням падачы заявак і апрацоўкі вынікаў:
(017) 375-36-23, 375-36-25, 375-36-28, (029) 777-80-31
Тэлефоны па пытанням атрымання выніковых пратаколаў і прызоў:
(017) 547-46-17, 511-70-69, (029) 776-50-26, 706-13-48
Электронная пошта:
soi@bakonkurs.by (для заявак)
info@bakonkurs.by (агульныя пытанні)
Дата правядзення гульні-конкурсу – 13 лютага 2025 года
Пасля атрымання інфармацыі пра правядзенне гульні-конкурсу
1. Пазнаёміць настаўнікаў і вучняў з умовамі гульні-конкурсу і высветліць, ці будуць яны ў ім удзельнічаць.
2. Узгадніць правядзенне гульні-конкурсу з адміністрацыяй установы адукацыі. Праінфармаваць аб гульні-конкурсе бацькоў навучэнцаў.
3. Арганізаваць пералічэнне ўзносаў на правядзенне гульні-конкурсу ад вучняў (5 беларускiх рублёў на аднаго ўдзельніка), напомніўшы вучням, што ў выпадку адмовы ад удзелу ў конкурсе ўзносы не вяртаюцца.
4. Пералічыць узносы ў Рэспубліканскі аргкамітэт гульні-конкурсу можна да 16 студзеня 2025 года праз АІС «Разлік» (АРІП).
У АІС «Разлік» патрэбны від плацяжу можна знайсці, выбраўшы наступныя пункты:
→ Система “Расчет”
→ Благотворительность, общественные объединения
→ Просветительские, культурно-досуговые
→ Интеллект.соревнования Конкурс
→ Взнос на орган-цию мероприятий
Пры пералічэнні ўзносаў неабходна ўказаць:
✦ – код установы адукацыі (5 лічбаў + 1 літара лацінскага алфавіту) – узносы ад удзельнікаў гульні-конкурсу «Буслік» пералічваюцца з указаннем у кодзе ўстановы адукацыі літары «B» ці «b» (лічбы кода УА трэба даведацца ў арганізатара гульні-конкурсу ў раёне (горадзе) ці на сайце);
✦ – у графе “ФИО” – прозвішча і ініцыялы плацельшчыка; калі ўдзельнікі гульні-конкурсу пералічваюць узносы праз АІС «Разлік» самастойна, у графе “ФИО” таксама пажадана ўказаць клас;
✦ – суму пералічаных узносаў.
5. Каб удзельнікі (іх бацькі) самастойна пералічылі ўзнос, можна даць спасылку на адпаведную інструкцыю, размешчаную на сайце: конкурс.бел/взнос ці bakonkurs.by/vznos
6. Інфармацыю аб пералічаных узносах можна убачыць на сайце (гл. пункт Звесткі аб пералічэнні ўзносаў унізе гэтай старонкі).
7. Скласці заяўку на ўдзел у гульні-конкурсе з указаннем назвы (на беларускай мове) і адраса ўстановы адукацыі, колькасці ўдзельнікаў па класах, звестак аб арганізатары: прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю), пасада, рабочы і мабільны тэлефоны (Дадатак №3).
8. Да 16 студзеня 2025 года пераслаць ці перадаць заяўку і пацвердзіць аплату ўзноса арганізатару гульні-конкурсу ў раёне (горадзе).
За 1—2 дні да правядзення конкуру
9. Пасля ўзгаднення з адміністрацыяй установы адукацыі падрыхтаваць памяшканні для правядзення гульні-конкурсу.
10. Скласці план размяшчэння ўдзельнікаў конкурсу ў памяшканнях. Найлепшы варыянт рассадкі – па аднаму за сталом. Калі гэта немагчыма, то трэба за адным сталом пасадзіць вучняў з рознымі заданнямі. За адным сталом не павінны сядзець удзельнікі з аднолькавымі заданнямі. Гульня-конкурс «Буслік-2025» праводзіцца па шасці варыянтах заданняў: для вучняў 2, 3-4, 5-6, 7-8, 9 и 10-11 класаў.
11. Папярэдзіць усіх удзельнікаў гульні-конкурсу аб часе і месцы правядзення, аб неабходнасці мець пры сабе ручку з чарнілам ці пастай чорнага, цёмна-сіняга ці цёмна-фіялетавага колеру, паперу для чарнавіка..
12. Удакладніць, хто не зможа па якіх-небудзь прычынах прыняць удзел у гульні-конкурсе. Па магчымасці зрабіць замену такіх вучняў на другіх, хто жадае ўдзельнічаць у гульні-конкурсе.
13. Запрасіць у якасці памочнікаў арганізатара гульні-конкурсу настаўнікаў, бацькоў вучняў, у першую чаргу тых, хто сам пажадаў аказаць дапамогу.
14. Калі колькасць ўдзельнікаў ў установе адукацыі невялікая, то магчыма правядзенне гульні-конкурсу для іх у адной з бліжэйшых устаноў па папярэдняй дамоўленнасці з яе адміністрацыяй і арганізатарам гульні-конкурсу ў раёне (горадзе).
15. За дзень да гульні-конкурсу атрымаць у арганізатара ў раёне (горадзе):
✦ – заданні гульні-конкурсу ў запячатаным пакеце,
✦ – карткі ўдзельнікаў,
✦ – памяткі памочнікам арганізатара,
✦ – інструкцыі па запаўненні картак,
✦ – бланк суправаджальнага лістка (Дадатак №4).
Код установы адукацыі, неабходны пры запаўненні картак удзельнікаў, павінен быць указаны арганізатарам конкурсу ў раёне (горадзе) на пакеце з заданнямі.
16. Правесці інструктыўную нараду з памочнікамі арганізатара гульні-конкурсу, звярнуўшы асаблівую ўвагу на выкананне імі правіл гульні і добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў. Раздаць памочнікам памяткі, якія былі атрыманы ў арганізатара ў раёне (горадзе).
17. Пажадана, каб палі 1 (прозвішча, імя) і 3 (код удзельніка) у картках удзельнікаў з 1-4 класаў былі запоўнены арганізатарамі да пачатку правядзення гульні-конкурсу.
У дзень правядзення гульні-конкурсу
18. Гульня-конкурс павінна быць праведзена ў адзіны дзень для ўсіх удзельнікаў (13 лютага 2025 года). Катэгарычна забараняецца праводзіць гульню-конкурс раней устаноўленага дня. У выключных сітуацыях дапускаецца правядзенне гульні-конкурсу пасля ўстаноўленага дня пры абавязковым узгадненні дня правядзення з Рэспубліканскім аргкамітэтам (тэл. (017) 375 66 17). Час пачатку правядзення гульні-конкурсу – адзіны ва ўсёй установе адукацыі.
19. Вывесіць на стэндзе інфармацыі спісы ўдзельнікаў з указаннем памяшканняў, рабочых месцаў у іх і прозвішчаў памочнікаў арганізатара, замацаваных за гэтымі памяшканнямі.
20. За 20-30 хвілін да аб'яўленага пачатку гульні-конкурсу ўскрыць пакеты ў прысутнасці памочнікаў, адлічыць патрэбную колькасць заданняў і картак для кожнага памяшкання (кабінета, класа) і ўручыць іх памочнікам.
21. Напомніць памочнікам аб тым, што
✦ – ад іх, галоўным чынам, залежыць добразычлівае становішча ў час правядзення гульні-конкурсу, добрасумленныя адносіны да яго ўсіх удзельнікаў;
✦ – удзельнікі конкурсу павінны заняць месца, зазначанае ў спісах;
✦ – дзверы кабінетаў і класаў павінны быць адчыненымі;
✦ – на працягу 10-20 хвілін да пачатку выканання заданняў яны абавязаны:
– напомніць удзельнікам правілы гульні і парадак налічэння балаў;
– напомніць, што ўгадванне адказаў можа прывесці да страты раней набраных балаў;
– зачытаць інструкцыю па запаўненні картакі звярнуць увагу на тое, што карткі трэба запаўняць на беларускай мове;
– раздаць карткі, папрасіць удзельнікаў запоўніць тыя палі, дзе рэгіструюцца прозвішча, імя (у назоўным склоне), код удзельніка, школа (установа адукацыі), клас;
– напомніць, што кожная картка, якая змяшчае выпраўленні, моцна павялічвае час яе апрацоўкі, павялічвае тэрмін падвядзення вынікаў і не гарантуе іх дакладнасць; спяшацца пры запаўненні гэтых палёў не трэба, як і не трэба спяшацца потым з адказамі на пытанні;
– пры неабходнасці дапамагчы ўдзельніку запоўніць картку;
– напомніць удзельнікам, што пад час работы над заданнямі яны не павінны задаваць пытанні па тлумачэнню з аданняў і адказаў на іх;
– упэўніцца ў тым, што ўсе карткі запоўнены і дзеці гатовы выконваць заданні;
– хутка раздаць заданні і аб'явіць аб пачатку адліку часу, запісаўшы яго на дошцы;
✦ – працягласць работы над заданнем – 1 гадзіна 15 хвілін; пажадана мець насценны гадзіннік для кантролю часу;
✦ – адказы на пытанні задання ў картку ўносяцца толькі рукой удзельніка і толькі ў час правядзення гульні-конкурсу..
22. Карткі не падлягаюць ксеракапіраванню. Замяняць картку ўдзельніка, які дапусціў памылку пры яе запаўненні, карткай удзельніка, які не з'явіўся для ўдзелу ў гульні-конкурсе, забараняецца.
23. На ўдзельнікаў, якія запісаліся на гульню-конкурс і ўнеслі арганізацыйныя ўзносы але не з’явіліся ў дзень правядзення, трэба запоўніць карткі (палі 1, 3 і 4), а таксама паставіць крыжык у квадраце “Не з’явіўся” поля 4. Карткі ўдзельнікаў, якія не з’явіліся, трэба лічыць запоўненымі пры іх сарціроўцы і афармленні суправаджальнага лістка.
24. Па заканчэнні часу, адведзенага на выкананне задання, сабраць канверты з карткамі ў памочнікаў, праверыць адпаведнасць колькасці картак колькасці ўдзельнікаў, наяўнасць кодаў, адпаведнасць кодаў класам, у якіх вучацца ўдзельнікі і якія ўказаны ў полі «4» карткі. Раскласці карткі ў парадку ўзрастання класаў, у якіх вучацца ўдзельнікі. Скласці карткі ў пакет.
25. Запоўніць і пакласці ў пакет суправаджальны лісток ад установы адукацыі (Дадатак №4).
26. Заклеіць пакет у прысутнасці памочнікаў і не пазней наступнага дня перадаць яго арганізатару ў раёне (горадзе). Нявыкарыстаныя (“лішнія”) карткі таксама вяртаюцца арганізатару ў раёне (горадзе). У аргкамітэт раёна (горада) павінна быць вернута столькі ж картак, колькі іх было атрымана перад пачаткам конкурсу. Колькасць запоўненых картак павінна адпавядаць колькасці ўдзельнікаў, якія заявіліся ў гульню-конкурс і ўнеслі ўзнос.
27. Калі ёсць вучні, якія запісаліся на конкурс своечасова, але па ўважлівай прычыне не змаглі разам з усімі прыняць удзел у конкурсе, для іх пажадана правесці конкурс пазней, выкарыстаўшы замест карткі ўдзельніка звычайны лісток. Работы такіх удзельнікаў у раённы (гарадскі) аргкамітэт не перадаюцца, балы падлічваюцца ў установе адукацыі пасля падвядзення вынікаў і атрымання правільных адказаў на заданні конкурсу. Такія ўдзельнікі пасля падвядзення вынікаў атрымоўваюць “прыз для ўсіх”, але на прызы “за высокі вынік” прэтэндаваць не могуць.
Пасля правядзення гульні-конкурсу
28. Пасля размяшчэння на сайце папярэдніх вынікаў гульні-конкурсу (1-2 месяцы пасля правядзення) пазнаёміцца з імі. Пры наяўнасці пытанняў і заўваг звярнуцца ў Рэспубліканскі аргкамітэт па тэлефонах (017) 375-36-23, 375-36-25, 375-36-28 ці па электроннай пошце soi@bakonkurs.by. Праз 15 дзён пасля размяшчэння на сайце папярэднія вынікі гульні-конкрсу аб’яўляюцца канчатковымі і ніякім змяненням не падлягаюць. З мэтай своечасовага атрымання інфармацыі аб размяшчэнні папярэдніх вынікаў на сайце можна падпісацца на рассылку навін па электроннай пошце.
29.Пасля размяшчэння на сайце інфармацыі аб пачатку дастаўкі прызоў у раённыя (гарадскія) аргкамітэты гульні-конкурсу удакладніць тэрміны атрымання выніковых пратаколаў і прызоў у арганізатара гульні-конкурсу ў раёне (горадзе).
30. Атрымаць у арганізатара ў раёне (горадзе) пратаколы вынікаў, пасведчанні ўдзельнікаў і прызы па ведамасці, пазнаёміцца з парадкам іх размеркавання.
31. Паклапаціцца аб арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў ва установе адукацыі па падвядзенні вынікаў гульні-конкурсу: узнагароджванні пераможцаў, уручэнні памятных прызоў і сувеніраў.
32. Арганізаваць інфарміраванне настаўнікаў, вучняў, бацькоў і спонсараў аб выніках гульні-конкурсу. Усе ўдзельнікі павінны мець магчымасць пазнаёміцца з пратаколамі вынікаў.
Дата правядзення гульні-конкурсу – 13 лютага 2025 года
1. За 20-30 хвілін да аб'яўленага пачатку гульні-конкурсу атрымаць у арганізатара гульні-конкурсу ва ўстанове канверт с заданнямі і карткамі ўдзельніка конкурсу, інструкцыю па запаўненні картак.
2. Удакладніць нумар кабінета, у якім трэба праводзіць гульню-конкурс. Зверыць колькасць картак і заданняў з колькасцю ўдзельнікаў па спісе адпаведнага класа (кабінета).
3. Упэўніцца, што ўдзельнікі гульні-конкурсу занялі месцы, указаныя ў спісах. За адным сталом не павінны знаходзіцца два вучня з аднолькавымі заданнямі. Гульня-онкурс «Буслік-2025» праводзіцца па шасці розных заданнях: для 2, 3-4, 5-6, 7-8, 9 і 10-11 класаў. Дзверы класа (кабінета) павінны быць адчыненымі.
4. На працягу 10-20 хвілін да пачатку выканання заданняў конкурсу:
✦ – напомніць удзельнікам правілы гульні і парадак налічэння балаў;
✦ – зачытаць інструкцыю па запаўненні картак;
✦ – раздаць карткі, папрасіць удзельнікаў запоўніць палі 1, 3, 4, дзе трэба ўказаць прозвішча, імя (у назоўным склоне), код удзельніка, навучальную установу, клас;
✦ – напомніць, што кожная картка з выпраўленнямі значна павялічвае час яе апрацоўкі, тэрмін падвядзення вынікаў і не гарантуе іх дакладнасць; спяшацца пры запаўненні гэтых палёў не трэба;
✦ – пры неабходнасці дапамагчы ўдзельніку запоўніць палі 1, 3, 4 карткі.
5. Упэўніцца, што запоўнены ўсе карткі і ўдзельнікі гатовы выконваць заданне.
6. Хутка раздаць заданні і аб'явіць пачатак адліку часу, запісаўшы яго на дошцы. Працягласць работы над заданнем – 1 гадзіна 15 хвілін.
7. У час выканання задання:
✦ – стварыць умовы для добрасумленнага выканання ўдзельнікамі і арганізатарамі правілаў правядзення гульні-конкурсу;
✦ – кожны ўдзельнік павінен працаваць самастойна; адказы адзначаюцца ў картцы толькі самім ўдзельнікам;
✦ – ніхто з прысутных не падыходзіць да ўдзельнікаў і не адказвае на іх пытанні.
8. Па заканчэнні часу, адведзенага на выкананне задання, сабраць карткі ўдзельнікаў, раскласці іх па класах, праверыць правільнасць запаўнення палёў 3 (код удзельніка) і 4 (назва школы і клас), пакласці карткі ў канверт, у якім яны былі атрыманы.
9. Напомніць, што заданні гульні-конкурсу ўдзельнікі пакідаюць сабе.
10. Перадаць канверт з карткамі, у тым ліку і з нявыкарыстанымі, арганізатару ў школе і зрабіць подпіс у суправаджальным лісце ад школы аб тым, што правілы гульні не парушаліся.
Картка запаўняецца ручкай з чарнілам ці пастай чорнага, цёмна-сіняга ці цёмна-фіялетавага колеру.
1. Да пачатку адліку часу работы над заданнем гульні-конкурсу ўдзельнікі запаўняюць палі 1, 3, 4 карткі ўдзельніка.
1.1.На полі 1 удзельнік запісвае сваё прозвішча і імя (у назоўным склоне). Імя ўдзельніка ўказваецца поўнасцю. Напрыклад, Аляксандр ці Аляксандра, а не Саша. Калі з запісу прозвішча ці імя не зразумелы пол удзельніка, то яго трэба ўдакладніць у радку «Заўвагі» поля 4: хлопчык ці дзяўчынка.
1.1.1. У шэрых клетках уверсе поля 1 прозвішча і імя запісваюцца друкаванымі літарамі – па адной літары ў клетцы. Паміж прозвішчам і імем астаўляецца пустая клетка.
1.1.2. У слупках пад кожнай літарай ставіцца па аднаму крыжыку ў радку, які адпавядае гэтай літары. Крыжыкі не павінны датыкацца да межаў клеткі (глядзіце ўзор).
1.2. На полі 3 запісваецца код удзельніка.
1.2.1. У шэрых клетках уверсе поля код удзельніка запісваецца лічбамі. Код удзельніка складаецца наступным чынам:
1-я лічба → для ўдзельнікаў з 2-11 класаў гэта лічба – 0; для першакласнікаў гэта лічба – 1;
2-6-я лічбы → код школы, у якой вучыцца ўдзельнік (коды школ дасылаюцца рэспубліканскім аргкамітэтам разам з заданнямі і карткамі);
7-я лічба → клас, у якім вучыцца ўдзельнік:
Код удзельніка можна даведацца на сайце
1.2.2. У слупках пад кожнай лічбай ставіцца крыжык у радку, які адпавядае гэтай лічбе.
1.3. На полі 4 удзельнік запісвае назву гульні-конкурсу, вобласць (ці г. Мінск), раён, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі, а таксама назву ўстановы адукацыі і клас, у якім вучыцца.
1.4. Увага!!! Выпраўленні на палях 1 і 3 не дапускаюцца. Калі памылка ўсё ж зроблена, то крыжыкі трэба паставіць у патрэбных клетках, а правільнае прозвішча, імя і код удзельніка трэба запісаць у радку «Заўвагі» поля 4. Памятайце! Кожная картка, у якой ёсць выпраўленні, значна павялічвае час яе апрацоўкі, тэрмін падвядзення вынікаў і не гарантуе іх дакладнасць. Таму пры запаўненні гэтых палёў не трэба спяшацца.
2. У час выканання задання ўдзельнікі самастойна адзначаюць адказы, якія лічаць правільнымі, на полі 2.
2.1. У радку, які адпавядае нумару пытання, ставіцца крыжык у слупку, які адпавядае варыянту адказу. У астатніх клетках гэтага радка ніякіх іншых адзнак не павінна быць. Калі ўдзельнік не можа адказаць на пытанне, то адпаведны радок застаецца без крыжыка.
2.2. Выпраўленыя адказы пры праверцы лічацца памылковымі.