ЗАДАНИЕ 1Як называлася ў старажытным Мінску рака-вуліца? |
ЗАДАНИЕ 2Прыметнікі невычэрпны, незлічоны з’яўляюцца … |
ЗАДАНИЕ 3Гэту часціну мовы мы даволі часта ўжываем у маўленні. Іменна гэту часціну мовы ў свой час вядомы французскі паэт Шарль Бадлер вобразна ахарактарызаваў у адным са сваіх твораў як анёла руху, які дае фразе жыццё. Пра якую часціну мовы ідзе гаворка? |
ЗАДАНИЕ 4Хто з’яўляецца аўтарам наступных радкоў? Жытнёвае поле, лясы і азёры, Крынічанька ў лузе і ў небе жаўрук – Услухайся толькі – усё тут гаворыць: Люблю цябе, Белая, Белая Русь… |
ЗАДАНИЕ 5Выберыце правільна запісанае словазлучэнне: 1) краўчышынава работа; 2) работа краўчыхі; 3) краўчынава работа. |
ЗАДАНИЕ 6Керамічныя пліткі для абліцоўкі печаў, камінаў, сцен у памяшканнях здаўна называюцца … |
ЗАДАНИЕ 7У якім словазлучэнні залежнае слова прымыкае да галоўнага? 1) бацькаў наказ; 2) глянуць спадылба; 3) спяваць з намі. |
ЗАДАНИЕ 8Ад якога прыслоўя з прапанаваных нельга ўтварыць простую форму вышэйшай ступені параўнання?
1) яскрава 2) бадзёра 3) актыўна |
ЗАДАНИЕ 9Колькі слоў з розным лексічным значэннем можна скласці з літар слова кошык? |
ЗАДАНИЕ 10Якую назву мела вёска, у якой адбываліся падзеі з аповесці Янкі Брыля “Сірочы хлеб”? |
|