ЗАДАНИЕ 1Выберыце дзеясловы, якія ў форме 1-ай асобы множнага ліку будучага часу закончанага трывання маюць канчатак -ем(-ём): 1) веяць; 2) ехаць; 3) злаваць; 4) радавацца |
ЗАДАНИЕ 2У якіх словазлучэннях назоўнікі маюць канчатак -а? 1) бочка з дуб..; 2) у парку пачатак лістапад..; 3) сукенка з атлас..; 4) да варот не было пад’езд.. . |
ЗАДАНИЕ 3Выберыце назоўнік, у якім на месцы пропуску неабходна напісаць літару ы:
1) ц..рымонія 2) р..сора 3) д..летант |
ЗАДАНИЕ 4Дапоўніце народнае выслоўе: Добры пачатак – … |
ЗАДАНИЕ 5Які сказ з дадзеных запісаны правільна? |
ЗАДАНИЕ 6Вызначце від сказа: Рэшатам вады не наносіш. |
ЗАДАНИЕ 7Вучні запісвалі словазлучэнні: Васіль – за сем кіламетраў ад горада; Ігнат – выбачайце мяне; Дзям’ян – клопат аб дзецях; Сымон – загадчык магазінам. Хто з вучняў правільна выканаў заданне? |
ЗАДАНИЕ 8Якое слова прапушчана ў вершаванай пацешцы Васіля Віткі “Благата”? Добраму чалавечку Добра і ў запечку, А благой благаце Не ўнаровіш … . |
ЗАДАНИЕ 9У якіх словах з прыведзеных на месцы пропуску неабходна напісаць літару ў? 1) сея..ка; 2) мо..чкі; 3) хлопцы-..мельцы; 4) гучнае “..ра”; 5) ла..сан. |
ЗАДАНИЕ 10Вызначце з дадзеных сказы, у якіх правільна ўжыты прыметнікі:
1) Старшае пакаленне перадае свой жыццёвы вопыт.
2) Ветэран расказаў вучням на сустрэчы, як яго выратавала ў час бою старшая медыцынская сястра.
3) Малодшы навуковы супрацоўнік прапанаваў студэнтам прыняць удзел у эксперыменце. |
|