Кенгуру Буслiк Зубренок Колосок Лингвистенок Журавлик Инфомышка Белка Глобусенок Синица Олимпионок Кентаврик

Апублікаваны вынікі конкурсу "Буслік-2014"

21.04.2014

Буслик

Падведзены вынікі конкурсу "Буслік-2014". Гульня-конкурс "Буслік-2014" праводзілася 20  лютага 2014 года. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 104 068  навучэнцаў з 2 819  устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Найбольшая колькасць навучэнцаў, якія праяўляюць цікавасць да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства, пражывае ў г. Мінску. Менавіта мінскія юнакі і дзяўчаты прынялі самы актыўны ўдзел у гульні-конкурсе:

buslik

Конкурс "Буслік-2014" праводзіўся па пяці варыянтах заданняў: для 3-4-х, 5-6-х, 7-8-х, 9-х і 10-11-х класаў. Найбольшую актыўнасць праявілі вучні 5-6-х класаў, крыху менш актыўнымі былі вучні іншых класаў. Заслугоўвае ўвагі ўдзел у конкурсе вучняў 2-х класаў:

buslik

Прапануем Вашай увазе звесткі аб сярэднім бале па краіне па кожнаму з пяці варыянтаў заданняў, што можа сведчыць аб узроўні іх цяжкасці для ўдзельнікаў:

buslik

Аналагічная інфармацыя аб сярэднем бале па краіне па класах пасля дыскваліфікацыі, што можа характыразаваць розны ўзровень ведаў у двух суседніх паралелях:

buslik

Для азнаямлення прапануем дадзеныя аб самых складаных пытаннях заданняў і пытаннях, на якія атрымана максімальная колькасць правільных адказаў. Паглядзець змест конкурсных заданняў Вы можаце на старонцы конкурсу ў раздзеле Заданнi.

Прыемна, што самыя юныя ўдзельнікі гульні знаёмы з народнымі выслоўямі, прыказкамі, прыкметамі... У заданні для 3-4 класаў найбольшая колькасць правільных адказаў дадзена на пытанні, якія змяшчаюць выказванні народнай мудрасці. На дыяграмах ніжэй паказана колькасць правільных адказаў на самыя складаныя і самыя лёгкія пытанні ў працэнтах:

buslik

Аналагічная інфармацыя аб выкананні заданняў вучнямі 5-6-х класаў:

buslik

Звесткі па 7-8-м класах:

buslik

Звесткі аб выкананні заданняў вучнямі 9-х класаў:

buslik

Інфармацыя аб выкананні заданняў вучнямі 10-11-х класаў:

buslik

На жаль, у некаторых установах адукацыі і некаторымі ўдзельнікамі былі парушаны правілы арганізацыі і правядзення конкурсу. У “чорны спіс” трапілі дзесяць устаноў адукацыі, дзе мелі месца грубыя парушэнні парадку арганізацыі і правядзення конкурсу. Шкада, што некаторыя ўдзельнікі лічаць, што калектыўная праца над заданнем можа ацэньваецца як індывідуальная. Мы нагадваем, што самастойная работа над заданнем – галоўнае патрабаванне да ўдзельнікаў конкурсу, у якім яны спаборнічаюць толькі паміж сабой.

Што тычыцца парушэнняў, якія былі дапушчаны пры арганізацыі конкурсу ва ўстановах адукацыі, праўленне асацыяцыі правяло сваё раследванне, на першы раз папярздзіла аб недапушчэнні такіх з’яў тых, хто быў у гэтым павінен, а ў далейшым будзе хадайнічаць перад агульным сходам членаў асацыяцыі аб абнародванні такіх фактаў і імёнаў парушальнікаў на сайце і ў прэсе.

Кожны ўдзельнік конкурсу, яго настаўнік, бацькі могуць азнаёміцца з выкананым заданнем, прааналізаваць яго, правесці «працу над памылкамі». Для таго каб праверыць, як справіўся з заданнем канкрэтны ўдзельнік, скарыстайцеся спасылкай у полі з прозвішчам і імем вучня ў выніковай табліцы. Вы зможаце ўбачыць адказы ўдзельнікаў на кожнае пытанне задання, правільныя варыянты адказаў, прамежкавыя і канчатковыя вынікі.

Тым, хто яшчэ толькі плануе стаць удзельнікам гульні-конкурсу "Буслік", мы раім наведаць старонку конкурсу, азнаёміцца з правіламі, прыкладамі заданняў, праверыць свае веды з дапамогай тэстаў, паглядзець інструкцыю па запаўненні карткі ўдзельніка.

Аргкамітэт віншуе ўсіх удзельнікаў конкурсу "Буслік-2014". Кожны ўдзельнік атрымае прыз «для ўсіх». Прадугледжваецца дадатковае ўзнагароджванне ўдзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі.

Жадаем усім поспехаў! У заключэнне прапануем верш беларускай паэткі Лёлі Багдановіч “Ганаруся роднаю моваю!”

Мілагучная,

Далікатная

Поплеч з гуслямі

Мова таткава.

З сенажацямі

Ды з палеткамі

Мова матчына

У садзе кветкамі.

Як саловачка,

Галасістая.

Што ні словачка –

Прамяністае.

І шчымлівая,

І балючая,

Гаманлівая,

Неўміручая.

Травы росныя,

Промні-кропелькі,

Мова боская –

У канопельках.

Як вясёлачка,

Каляровая.

Ганаруся я

Роднай Моваю!

Поделиться: