Кенгуру Буслiк Зубренок Колосок Лингвистенок Журавлик Инфомышка Белка Глобусенок Синица Олимпионок Кентаврик

Конкурс па беларускай мове

Конкурс па беларускай мове     БУСЛІК

icon   Памятка арганізатарам у раёне (горадзе)

Памятка арганізатарам конкурсу «Буслік-2017» у раёне (горадзе)

Дата правядзення конкурсу – 16 лютага 2017 года

Да правядзення конкурсу

1. Праінфармаваць кіраўнікоў устаноў адукацыі аб конкурсе і тэрмінах яго правядзення.

2. З дапамогай работнікаў раённых (гарадскіх) аддзелаў (упраўленняў) адукацыі, спорту і турызму, адміністрацый устаноў адукацыі, настаўнікаў і бацькоў стварыць арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні конкурсу ў раёне (горадзе).

3. Зацікаўленым у правядзенні конкурсу раздаць памяткі для арганізатараў конкурсу ва ўстановах адукацыі, бланкі заявак (Дадатак №3) і бланкі для аплаты ўзносаў (Дадатак №5), паведаміць коды іх устаноў адукацыі (указаны ў бланку заяўкі ад раёна (горада) (Дадатак №1) і ў Інтэрнэце bakonkurs.by/org/kod.php).

4. Пасля прыёму заявак і пацвярджэння аплаты арганізацыйных узносаў ад устаноў адукацыі скласці зводную заяўку ад раёна (горада) (Дадатак №1). У заяўцы неабходна ўказаць колькасць удзельнікаў па класах асобна для кожнай установы адукацыі, а таксама агульную колькасць удзельнікаў па класах і ўстановах адукацыі. Калі ў бланк заяўкі ад раёна (горада) не ўнесена якая-небудзь установа адукацыі, яе трэба дапісаць у свабодны радок. Назвы ліквідаваных устаноў адукацыі ў заяўцы трэба закрэсліць, зрабіўшы побач запіс «Ліквідавана».

5. Не пазней 17 студзеня 2017 г. (поштай) або 19 студзеня 2017 г. (факсам, электроннай поштай, пасланцам і г.д.) адправіць зводную заяўку ад раёна (горада) (Дадатак №1) у Рэспубліканскі аргкамітэт. Заяўкі ад устаноў адукацыі (Дадатак №3) застаюцца ў раённага арганізатара. Пацвярджэнне рэгістрацыі заяўкі ў Рэспубліканскім аргкамітэце можна ўбачыць на сайце bakonkurs.by (конкурс.бел) пасля 26 студзеня 2017 г.

6. З 8 па 17 лютага 2017 г. атрымаць па пошце ці пасланцам пакеты, у якіх павінны змяшчацца:

✦ – заданні конкурсу,

✦ – карткі ўдзельніка,

✦ – копія канчатковай заяўкі ад раёна (горада),

✦ – памяткі памочнікам арганізатараў конкурсу ва ўстановах адукацыі,

✦ – інструкцыі па запаўненні картак удзельніка,

✦ – бланкі суправаджальных лісткоў (Дадаткі №2 и №4),

✦ – пластыкавы канверт з маркамі для адпраўкі запоўненых картак у Рэспубліканскі аргкамітэт.

7. Колькасць атрыманых заданняў у пакеце больш неабходнай на 10-20%. “Лішнія” заданні неабходна раздаць пасля правядзення конкурсу арганізатарам ва ўстановах адукацыі і зацікаўленым настаўнікам. Колькасць картак удзельніка перавышае неабходную прыкладна на 5%. Калі ў раёне (горадзе) ёсць вучні, якія па нейкіх прычынах не змаглі заявіцца своечасова, а ўсе раней заяўленыя ўдзельнічаюць у конкурсе, на наяўныя “лішнія” карткі можна дазаявіць удзельнікаў. Пры гэтым арганізацыйныя ўзносы трэба пералічыць не пазней 21 лютага 2017 г.

8. Размеркаваць карткі і заданні па ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з заяўкамі. Заданні трэба раскласці ў пакеты, якія неабходна заклеіць. На пакетах неабходна ўказаць коды і назвы ўстаноў адукацыі. Карткі ўдзельніка, памяткі, інструкцыі, бланкі суправаджальных лісткоў у пакеты з заданнямі заклейваць не трэба.

9. За 1-2 дні да конкурсу ўручыць арганізатарам конкурсу ва ўстановах адукацыі заданні ў запячатаных пакетах, карткі ўдзельнікаў, а таксама інструкцыі па запаўненні картак, памяткі памочнікам арганізатараў і бланкі суправаджальных лісткоў ад установы адукацыі (Дадатак №4). Напомніць арганізатарам устаноў аб неабходнасці запаўнення картак на тых, хто не з’явіўся для ўдзелу ў конкурсе. Карткі тых, хто не з’явіўся, апрацоўваюцца разам з карткамі ўдзельнікаў конкурсу і ўлічваюцца ў суправаджальных лістках як запоўненыя.

10. Для забеспячэння большай аб'ектыўнасці пры падвядзенні вынікаў конкурсу прадумаць пытанне аб прысутнасці ва ўсіх установах адукацыі, прыняўшых удзел у конкурсе, наглядальнікаў з іншых устаноў адукацыі гэтага раёна, якія таксама ўдзельнічаюць у конкурсе. Аб гэтым трэба праінфармаваць арганізатараў пры ўручэнні пакетаў з матэрыяламі конкурсу, а таксама напомніць ім, што ўдзельнікі конкурсу з устаноў, у якіх не было наглядальнікаў, не могуць прэтэндаваць на ўзнагароджанне медалямі 1 і 2 ступені, якія ўручаюцца за высокія вынікі ў рэспубліцы і вобласці адпаведна. Наглядальнікам лічыцца педагагічны работнік іншай установы адукацыі, якая прымае ўдзел у конкурсе ў данным раёне (горадзе), або работнік аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму.

11. Напомніць арганізатарам конкурсу пра магчымасць прыцягнення ў якасці памочнікаў арганізатараў бацькоў вучняў і магчымасці правядзення конкурсу ў адной з бліжэйшых устаноў адукацыі, калі колькасць удзельнікаў з дадзенай установы адукацыі не вельмі вялікая. У гэтым выпадку арганізатары конкурсу, якія праводзяць яго сумесна, з’яўляюцца адначасова і наглядальнікамі, і ўсе яны ставяць свае подпісы ў суправаджальных лістках ад устаноў.

У дзень правядзення конкурсу

12. Знаходзіцца побач з тэлефонам, нумар якога вядомы ўсім арганізатарам ва ўстановах адукацыі, і пры неабходнасці адказваць на іх пытанні, звяртацца ў Рэспубліканскі аргкамітэт.

13. У гэты ж дзень ці не пазней наступнага атрымаць пакеты з карткамі ўдзельнікаў ад усіх устаноў адукацыі, у тым ліку нявыкарыстанымі, і запоўненымі суправаджальнымі лісткамі да іх (Дадатак №4). Звярнуць асаблівую ўвагу на запаўненне картак тых, хто не з’явіўся для ўдзелу ў конкурсе. Праверыць адпаведнасць колькасці картак, указанай у суправаджальных лістках, колькасці фактычна перададзеных картак. Установы адукацыі павінны вярнуць столькі ж картак, колькі іх было атрымана перад пачаткам конкурсу. Колькасць запоўненых картак павінна супадаць з колькасцю заяўленных для ўдзелу ў конкурсе.

Пасля правядзення конкурсу

14. Запоўніць суправаджальны лісток ад раёна (горада) (Дадатак №2). У ім неабходна ўказаць колькасць запоўненых картак па кожнаму класу кожнай установы адукацыі. Акрамя гэтага ў суправаджальным лістку трэба ўказаць агульную колькасць запоўненых картак па ўстановах і класах, а таксама колькасць нявыкарыстаных картак. Калі ў раёне (горадзе) былі ўдзельнікі, не ўключаныя ў канчатковую заяўку і дазаяўленыя на "лішнія" карткі, то ў радку «Дазаяўлена ў дзень правядзення конкурсу» трэба ўказаць іх колькасць. У радку «Усяго заяўлена ўдзельнікаў» указваецца агульная колькасць удзельнікаў з двух радкоў: «Заяўлена ўдзельнікаў у тэрмін» і «Дазаяўлена ў дзень правядзення конкурсу». Колькасць, якая ўказана ў радку «Усяго заяўлена ўдзельнікаў», павінна адпавядаць колькасці атрыманых ад арганізатараў устаноў запоўненых картак.

15. Змясціць карткі ад раёна (горада) у пластыкавы канверт у парадку павелічэння кодаў устаноў адукацыі і ў парадку павелічэння класаў унутры кожнай установы адукацыі. Карткі тых, хто не з’явіўся, павінны ляжаць разам з карткамі ўдзельнікаў. Суправаджальныя лісткі ад устаноў адукацыі (Дадатак №4) і суправаджальны лісток ад раёна (горада) (Дадатак №2) павінны размяшчацца разам перад першай карткай. Нявыкарыстаныя карткі павінны размяшчацца пасля апошняй запоўненай карткі.

16. Упарадкаваныя карткі разам з суправаджальнымі лісткамі неабходна не пазней наступнага дня пасля конкурсу даставіць ці адправіць па пошце заказным пісьмом ў Рэспубліканскі аргкамітэт.

17. Пасля размяшчэння на сайце bakonkurs.by (конкурс.бел) папярэдніх вынікаў конкурсу (1-2 месяцы пасля правядзення) пазнаёміцца з імі. Пры наяўнасці пытанняў і заўваг звярнуцца ў Рэспубліканскі аргкамітэт па тэлефонах (017) 372-36-23, 372-36-25, 372-36-28 ці па электроннай пошце soi@bakonkurs.by. Праз 1 месяц пасля размяшчэння на сайце папярэднія вынікі гульні-конкрсу аб’яўляюцца канчатковымі і ніякім змяненням не падлягаюць.

18. Праз два месяцы пасля правядзення конкурсу ўдакладніць тэрмін атрымання выніковых пратаколаў і прызоў па тэлефонах Рэспубліканскага аргкамітэта.

19. Атрымаць ад Рэспубліканскага аргкамітэта, пасведчанні ўдзельнікаў і прызы па накладной, а таксама пакет дакументаў, які змяшчае:

✦ – пратаколы вынікаў;

✦ – інфармацыю пра парадак узнагароджвання ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу;

✦ – накладную на прызы і пасведчанні ўдзельнікаў;

✦ – ведамасць выдачы прызоў па ўстановах адукацыі;

✦ – бланкі актаў на спісанне прызоў (2 экзэмпляры);

✦ – канверт для адпраўкі аформленага акта у Рэспубліканскі аргкамітэт.

20. Пасля атрымання прызоў і да пачатку іх выдачы арганізатарам конкурсу ва ўстановах адукацыі ўпэўніцца, што колькасць прызоў адпавядае колькасці, ўказанай у накладной.

21. Выдаць пратаколы вынікаў і прызы арганізатарам ва ўстановах адукацыі па ведамасці, падрыхтаванай Рэспубліканскім аргкамітэтам. Азнаёміць арганізатараў з парадкам узнагароджвання ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу.

22. Пасля выдачы прызоў аформіць акт на іх спісанне ў двух экзэмплярах (бланкі акта перадаюцца Республіканскім аргкамітэтам разам с прызамі). Адзін экзэмпляр акта выслаць па пошце ў Рэспубліканскі аргкамітэт.

23. Накладная, ведамасць выдачы прызоў па ўстановах адукацыі і адзін экзэмпляр акта на спісанне перадаюцца на захаванне ў бухгалтэрыю аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму.

Адрасы і тэлефоны Рэспубліканскага аргкамітэта:

Паштовы адрас:

Беларуская асацыяцыя «Конкурс» («Буслік»),

вул. Яна Чачота, д.16,

220045, г.Мінск,

Факс: (017) 372-36-23, 372-36-25, 372-36-28

Тэлефоны па пытанням падачы заявак і апрацоўкі вынікаў:

(017) 372-36-23,    372-36-25,    372-36-28,
     (029) 777-80-31,   187-80-31,   709-91-72,   709-80-31,   130-85-77

Тэлефоны па пытанням атрымання выніковых пратаколаў і прызоў:

(017) 547-46-17,   511-70-66,   (029) 706-13-48,   348-03-03

Электронная пошта:

soi@bakonkurs.by (для заявак)

info@bakonkurs.by

icon   Памятка арганізатару ва ўстанове адукацыі

Памятка арганізатару конкурсу «Буслік-2017» ва ўстанове адукацыі

Дата правядзення конкурсу – 16 лютага 2017 года

Пасля атрымання інфармацыі пра правядзенне конкурсу

1. Пазнаёміць настаўнікаў і вучняў з умовамі конкурсу і высветліць, ці будуць яны ў ім удзельнічаць.

2. Праінфармаваць аб конкурсе адміністрацыю ўстановы адукацыі і бацькоў вучняў, заручыцца іх падтрымкай.

3. Сабраць у вучняў, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, арганізацыйныя ўзносы (2 беларускiх рублёў на аднаго ўдзельніка) па ведамасці, напомніўшы вучням, што ў выпадку адмовы ад удзелу ў конкурсе ўзносы не вяртаюцца.

4. Пералічыць ўзносы ў Рэспубліканскі аргкамітэт конкурсу да 17 студзеня 2017 года праз банкі, якія ажыццяўляюць прыём плацяжоў праз АІС «Разлік» (АРІП): «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Прыорбанк», «Белінвестбанк», «БПС-Сбербанк» і іншыя.. У АІС «Разлік» патрэбны від плацяжу можна знайсці, выбраушы наступныя пункты:

Система “Расчет” (ЕРИП)

Образование и развитие

БА Конкурс - взносы на мероприят.

Для даведкі: банкаўскія рэквізіты атрымальніка плацяжу – Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя «Конкурс», УНП 101195383. Р/р 3015011890018 у Філіяле №529 «Белсувязь» ААТ «ААБ Беларусбанк», код банка 153001720.

Пры пералічэнні ўзносаў неабходна назваць:

✦ – код школы (трэба даведацца ў арганізатара конкурсу ў раёне (горадзе) ці ў Iнтэрнэце па адрасу bakonkurs.by/org/kod.php);

✦ – прозвішча і ініцыялы плацельшчыка (арганізатара конкурсу ва ўстанове адукацыі);

✦ – суму пералічаных узносаў.

У выпадку адмовы работніка банка прымаць узносы, трэба запісаць нумар філіяла ці аддзялення банка, у якім атрымана адмова, і звязацца з Рэспубліканскім аргкамітэтам па тэлефонах: (017) 372-36-17, (029) 709-80-31 или (029) 187-80-31.

5. Квітанцыі аб аплаце арганізацыйных узносаў належыць захоўваць на працягу 1 года.

6. Скласці заяўку на ўдзел у конкурсе з указаннем назвы (на беларускай мове) і адраса ўстановы адукацыі, колькасці ўдзельнікаў па класах, звестак аб арганізатары: прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю), дамашні адрас з паштовым індэксам, рабочы і дамашні тэлефоны (Дадатак №3).

7. Да 17 студзеня 2017 года пераслаць ці перадаць заяўку і пацвердзіць аплату ўзноса арганізатару конкурсу ў раёне (горадзе).

За 1—2 дні да правядзення конкуру

8. Пасля ўзгаднення з адміністрацыяй установы адукацыі падрыхтаваць памяшканні для правядзення конкурсу.

9. Скласці план размяшчэння ўдзельнікаў конкурсу па кабінетах. Найлепшы варыянт рассадкі – па аднаму за сталом. Калі гэта немагчыма, то трэба за адным сталом пасадзіць вучняў з рознымі заданнямі. За адным сталом не павінны сядзець удзельнікі з аднолькавымі заданнямі. Конкурс «Буслік-2017» праводзіцца для пяці узроставых груп па розных заданнях: для вучняў 3-4, 5-6, 7-8, 9 и 10-11 класаў.

10. Папярэдзіць усіх удзельнікаў конкурсу аб часе і месцы яго правядзення, аб неабходнасці мець пры сабе ручку з чарнілам ці пастай чорнага, цёмна-сіняга ці цёмна-фіялетавага колеру, паперу для чарнавіка..

11. Удакладніць, хто не зможа па якіх-небудзь прычынах прыняць удзел у конкурсе. Па магчымасці зрабіць замену такіх вучняў на другіх, хто жадае ўдзельнічаць у конкурсе.

12. Запрасіць у якасці памочнікаў арганізатара конкурсу настаўнікаў, бацькоў вучняў, у першую чаргу тых, хто сам пажадаў аказаць дапамогу.

13. Калі ў раёне (горадзе) у конкурсе прымаюць удзел некалькі ўстаноў адукацыі, для забеспячэння большай аб’ектыўнасці пры падвядзенні вынікаў неабходна абмяняцца з іншымі ўстановамі, якія прымаюць удзел у конкурсе, памочнікамі арганізатараў (наглядальнікамі). Удзельнікі конкурсу з устаноў адукацыі, у якіх не было наглядальнікаў, не могуць прэтэндаваць на ўзнагароджанне прызамі 1 и 2 ступені, якія ўручаюцца ўдзельнікам за высокія вынікі на ўзроўні рэспублікі і вобласці. Наглядальнікам лічыцца педагагічны работнік іншай установы адукацыі, якая прымае ўдзел у конкурсе ў данным раёне (горадзе), або работнік аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму.

14. Калі колькасць ўдзельнікаў ў установе адукацыі невялікая, то магчыма правядзенне конкурсу для іх у адной з бліжэйшых устаноў па папярэдняй дамоўленнасці з яе адміністрацыяй і арганізатарам конкурсу ў раёне (горадзе). У гэтым выпадку арганізатары конкурсу ў такіх установах выконваюць адначасова ролю наглядальнікаў. У суправаджальных лістках ад устаноў адукацыі акрамя подпісу арганізатара дадзенай установы ў радку “Наглядальнікі ад іншых устаноў адукацыі” ставяць свае подпісы іх калегі.

15. За дзень да конкурсу атрымаць у арганізатара ў раёне (горадзе):

✦ – заданні конкурсу ў запячатаным пакеце,

✦ – карткі ўдзельнікаў,

✦ – памяткі памочнікам арганізатара,

✦ – інструкцыі па запаўненні картак,

✦ – бланк суправаджальнага лістка (Дадатак №4).

Код установы адукацыі, неабходны пры запаўненні картак удзельнікаў, павінен быць указаны арганізатарам конкурсу ў раёне (горадзе) на пакеце з заданнямі.

16. Правесці інструктыўную нараду з памочнікамі арганізатара конкурсу, звярнуўшы асаблівую ўвагу на выкананне імі правіл гульні і добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў. Раздаць памочнікам памяткі, якія былі атрыманы ў арганізатара ў раёне (горадзе).

17. Пажадана, каб палі 1 (прозвішча, імя) і 3 (код удзельніка) у картках удзельнікаў, вучняў 1-4 класаў, былі запоўнены арганізатарамі да пачатку правядзення конкурсу.

У дзень правядзення конкурсу

18. Вывесіць на стэндзе інфармацыі спісы ўдзельнікаў з указаннем кабінетаў (класаў), рабочых месцаў у іх і прозвішчаў памочнікаў арганізатара, замацаваных за кабінетам (класам).

19. За 20-30 хвілін да аб'яўленага пачатку конкурсу ўскрыць пакеты ў прысутнасці памочнікаў і наглядальнікаў з іншых устаноў адукацыі, адлічыць патрэбную колькасць заданняў і картак для кожнага кабінета (класа), якія трэба загадзя паўкладаць ў падрыхтаваныя канверты, і ўручыць памочнікам.

20. Напомніць памочнікам аб тым, што

✦ – ад іх, галоўным чынам, залежыць добразычлівае становішча ў час правядзення конкурсу, добрасумленныя адносіны да яго ўсіх удзельнікаў;

✦ – удзельнікі конкурсу павінны заняць месца, зазначанае ў спісах;

✦ – дзверы кабінетаў і класаў павінны быць адчыненымі;

✦ – на працягу 10-20 хвілін да пачатку выканання заданняў яны абавязаны:

– напомніць удзельнікам правілы гульні і парадак налічэння балаў;

– зачытаць інструкцыю па запаўненні картак;

– раздаць карткі, папрасіць удзельнікаў запоўніць тыя палі, дзе рэгіструюцца прозвішча, імя (у назоўным склоне), код удзельніка, школа (установа адукацыі), клас і дамашні адрас;

– напомніць, што кожная картка, якая змяшчае выпраўленні, моцна павялічвае час яе апрацоўкі, павялічвае тэрмін падвядзення вынікаў і не гарантуе іх дакладнасць, таму пры запаўненні гэтых палёў не трэба спяшацца;

– пры неабходнасці дапамагчы ўдзельніку запоўніць картку;

– упэўніцца ў тым, што ўсе карткі запоўнены і дзеці гатовы выконваць заданні;

– напомніць удзельнікам, што пад час работы над заданнямі яны не павінны задаваць пытанні па тлумачэнню заданняў і адказаў на іх;

– хутка раздаць заданні і аб'явіць аб пачатку адліку часу, запісаўшы яго на дошцы;

✦ – працягласць работы над заданнем – 1 гадзіна 15 хвілін; пажадана мець насценны гадзіннік для кантролю часу;

✦ – адказы на пытанні задання ў картку ўносяцца толькі рукой удзельніка і толькі ў час правядзення конкурсу..

21. Карткі не падлягаюць ксеракапіраванню. Замяняць картку ўдзельніка, які дапусціў памылку пры яе запаўненні, карткай удзельніка, які не з'явіўся для ўдзелу ў конкурсе, забараняецца.

22. На ўдзельнікаў, якія запісаліся на конкурс і ўнеслі арганізацыйныя ўзносы але не з’явіліся ў дзень правядзення, трэба запоўніць карткі (палі 1, 3 і 4); у радку “Заўвагі” трэба запісаць “не з’явіўся” ці “не з’явілася”. Карткі ўдзельнікаў, якія не з’явіліся, перакрэсліваць не трэба, як гэта рабілася раней. Карткі ўдзельнікаў, якія не з’явіліся, трэба лічыць запоўненымі пры іх сарціроўцы і афармленні суправаджальнага лістка.

23. Па заканчэнні часу, адведзенага на выкананне задання, сабраць канверты з карткамі ў памочнікаў, праверыць адпаведнасць колькасці картак колькасці ўдзельнікаў, наяўнасць кодаў, адпаведнасць кодаў класам, у якіх вучацца ўдзельнікі і якія ўказаны ў полі «4» карткі. Раскласці карткі ў парадку ўзрастання класаў, у якіх вучацца ўдзельнікі. Скласці карткі ў пакет.

24. Запоўніць і пакласці ў пакет суправаджальны лісток ад установы адукацыі (Дадатак №4). У суправаджальным лістку ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку наглядальніка, яго месца працы, пасада, кантактны тэлефон, а таксама подпіс наглядальніка аб выкананні правіл правядзення гульні-конкурсу.

25. Заклеіць пакет у прысутнасці наглядальнікаў і не пазней наступнага дня перадаць яго арганізатару ў раёне (горадзе). Нявыкарыстаныя (“лішнія”) карткі таксама вяртаюцца арганізатару ў раёне (горадзе). У аргкамітэт раёна (горада) павінна быць вернута столькі ж картак, колькі іх было атрымана перад пачаткам конкурсу. Колькасць запоўненых картак павінна адпавядаць колькасці ўдзельнікаў, якія заявіліся ў конкурс і ўнеслі ўзнос.

26. Калі ёсць вучні, якія запісаліся на конкурс своечасова, але па ўважлівай прычыне не змаглі разам з усімі прыняць удзел у конкурсе, для іх пажадана правесці конкурс пазней, выкарыстаўшы замест карткі ўдзельніка звычайны лісток. Работы такіх удзельнікаў у раённы (гарадскі) аргкамітэт не перадаюцца, балы падлічваюцца ў установе адукацыі пасля падвядзення вынікаў і атрымання правільных адказаў на заданні конкурсу. Такія ўдзельнікі пасля падвядзення вынікаў атрымоўваюць “прыз для ўсіх”, але на прызы “за высокі вынік” прэтэндаваць не могуць.

Пасля правядзення конкурсу

27. Пасля размяшчэння на сайце http://bakonkurs.by (http://конкурс.бел) папярэдніх вынікаў конкурсу (1-2 месяцы пасля правядзення) пазнаёміцца з імі. Пры наяўнасці пытанняў і заўваг звярнуцца ў Рэспубліканскі аргкамітэт па тэлефонах (017) 372-36-23, 372-36-25, 372-36-28 ці па электроннай пошце soi@bakonkurs.by . Праз 1 месяц пасля размяшчэння на сайце папярэднія вынікі гульні-конкрсу аб’яўляюцца канчатковымі і ніякім змяненням не падлягаюць.

28. Праз два месяцы пасля правядзення конкурсу ўдакладніць тэрміны атрымання выніковых пратаколаў і прызоў у арганізатара конкурсу ў раёне (горадзе).

29. Атрымаць у арганізатара ў раёне (горадзе) пратаколы вынікаў, пасведчанні ўдзельнікаў і прызы па ведамасці, пазнаёміцца з парадкам іх размеркавання.

30. Паклапаціцца аб арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў ва установе адукацыі па падвядзенні вынікаў конкурсу: узнагароджванні пераможцаў, уручэнні памятных прызоў і сувеніраў.

31. Арганізаваць інфарміраванне настаўнікаў, вучняў, бацькоў і спонсараў аб выніках конкурсу. Усе ўдзельнікі павінны мець магчымасць пазнаёміцца з пратаколамі вынікаў.

icon   Памятка памочніку арганізатара ва ўстанове адукацыі па кабінету

Памятка памочніку арганізатара конкурсу «Буслік-2017» ва ўстанове адукацыі па кабінету (класу)

Дата правядзення конкурсу – 16 лютага 2017 года

1. За 20-30 хвілін да аб'яўленага пачатку конкурсу атрымаць у арганізатара конкурсу ва ўстанове канверт с заданнямі і карткамі ўдзельніка конкурсу, інструкцыю па запаўненні картак.

2. Удакладніць нумар кабінета, у якім трэба праводзіць конкурс. Зверыць колькасць картак і заданняў з колькасцю ўдзельнікаў па спісе адпаведнага класа (кабінета).

3. Упэўніцца, што ўдзельнікі конкурсу занялі месцы, указаныя ў спісах. За адным сталом не павінны знаходзіцца два вучня з аднолькавымі заданнямі. Конкурс «Буслік-2017» праводзіцца па пяці розных заданнях: для 3-4, 5-6, 7-8, 9 і 10-11 класаў. Дзверы класа (кабінета) павінны быць адчыненымі.

4. На працягу 10-20 хвілін да пачатку выканання заданняў конкурсу:

✦ – напомніць удзельнікам правілы гульні і парадак налічэння балаў;

✦ – зачытаць інструкцыю па запаўненні картак;

✦ – раздаць карткі, папрасіць удзельнікаў запоўніць палі 1, 3, 4, дзе трэба ўказаць прозвішча, імя (у назоўным склоне), код удзельніка, навучальную установу, клас і дамашні адрас;

✦ – напомніць, што кожная картка з выпраўленнямі значна павялічвае час яе апрацоўкі, тэрмін падвядзення вынікаў і не гарантуе іх дакладнасць; спяшацца пры запаўненні гэтых палёў не трэба;

✦ – пры неабходнасці дапамагчы ўдзельніку запоўніць палі 1, 3, 4 карткі.

5. Упэўніцца, што запоўнены ўсе карткі і ўдзельнікі гатовы выконваць заданне.

6. Хутка раздаць заданні і аб'явіць пачатак адліку часу, запісаўшы яго на дошцы. Працягласць работы над заданнем – 1 гадзіна 15 хвілін.

7. У час выканання задання:

✦ – стварыць умовы для добрасумленнага выканання ўдзельнікамі і арганізатарамі правілаў правядзення конкурсу;

✦ – кожны ўдзельнік павінен працаваць самастойна; адказы адзначаюцца ў картцы толькі самім ўдзельнікам;

✦ – ніхто з прысутных не падыходзіць да ўдзельнікаў і не адказвае на іх пытанні.

8. Па заканчэнні часу, адведзенага на выкананне задання, сабраць карткі ўдзельнікаў, раскласці іх па класах, праверыць правільнасць запаўнення палёў 3 (код удзельніка) і 4 (назва школы і клас), пакласці карткі ў канверт, у якім яны былі атрыманы.

9. Напомніць, што заданні конкурсу ўдзельнікі пакідаюць сабе.

10. Перадаць канверт з карткамі, у тым ліку і з нявыкарыстанымі, арганізатару ў школе і зрабіць подпіс у суправаджальным лісце ад школы аб тым, што правілы гульні не парушаліся.

icon   Інструкцыя па запаўненні карткі

Картка запаўняецца ручкай з чарнілам ці пастай чорнага, цёмна-сіняга ці цёмна-фіялетавага колеру.

1. Да пачатку адліку часу работы над заданнем конкурсу ўдзельнікі запаўняюць палі 1, 3, 4 карткі ўдзельніка.

1.1.На полі 1 удзельнік запісвае сваё прозвішча і імя (у назоўным склоне). Імя ўдзельніка ўказваецца поўнасцю. Напрыклад,Аляксандр ці Аляксандра, а не Саша. Калі з запісу прозвішча ці імя не зразумелы пол удзельніка, то яго трэба ўдакладніць у радку «Заўвагі» поля 4: хлопчык ці дзяўчынка.

1.1.1. У шэрых клетках уверсе поля 1 прозвішча і імя запісваюцца друкаванымі літарамі – па адной літары ў клетцы. Паміж прозвішчам і імем астаўляецца пустая клетка.

1.1.2. У слупках пад кожнай літарай ставіцца па аднаму крыжыку ў радку, які адпавядае гэтай літары. Крыжыкі не павінны датыкацца да межаў клеткі (глядзіце ўзор).

1.2. На полі 3 запісваецца код удзельніка.

1.2.1. У шэрых клетках уверсе поля код удзельніка запісваецца лічбамі. Код удзельніка складаецца наступным чынам:

1-я лічба → для ўсіх удзельнікаў гэта лічба – 0;

2-6-я лічбы → код школы, у якой вучыцца ўдзельнік (коды школ дасылаюцца рэспубліканскім аргкамітэтам разам з заданнямі і карткамі);

7-я лічба → клас, у якім вучыцца ўдзельнік:

kl

1.2.2. У слупках пад кожнай лічбай ставіцца крыжык у радку, які адпавядае гэтай лічбе.

1.3. На полі 4 удзельнік запісвае свой дамашні адрас, дамашні тэлефон, школу і клас, у якім вучыцца, а таксама назву конкурсу. Калі няма дамашняга тэлефона, то ўказваецца тэлефон школы з адпаведным запісам.

1.4. Увага!!! Выпраўленні на палях 1 і 3 не дапускаюцца. Калі памылка ўсё ж зроблена, то крыжыкі трэба паставіць у патрэбных клетках, а правільнае прозвішча, імя і код удзельніка трэба запісаць у радку «Заўвагі» поля 4. Памятайце! Кожная картка, у якой ёсць выпраўленні, значна павялічвае час яе апрацоўкі, тэрмін падвядзення вынікаў і не гарантуе іх дакладнасць. Таму пры запаўненні гэтых палёў не трэба спяшацца.

2. У час выканання задання ўдзельнікі самастойна адзначаюць адказы, якія лічаць правільнымі, на полі 2.

2.1. У радку, які адпавядае нумару пытання, ставіцца крыжык у слупку, які адпавядае варыянту адказу. У астатніх клетках гэтага радка ніякіх іншых адзнак не павінна быць. Калі ўдзельнік не можа адказаць на пытанне, то адпаведны радок застаецца без крыжыка.

2.2. Выпраўленыя адказы пры праверцы лічацца памылковымі.

kart_buslik

icon   Дадатак 1 - бланк заяўкі ад раёна

icon   Дадатак 2 - бланк суправаджальнага лістка ад раёна

Высылаецца з заданнямі конкурсу і карткамі ўдзельніка