"Буслік-2021"

18 лютага 2021
Заданне для 3-4 класаў

Удзельнік: Сiлiвончык Арцем, СШ №39, Кастрычніцкі раён г. Гродна

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 24 балы

Заданне 1

Колькі дзеясловаў у народнай загадцы?

Гудзе, як пчала, ляціць, як страла, крыламі не махае, хто адгадае?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 24

Заданне 2

Вучні запісвалі сказ пад дыктоўку:

Пад вечар ля сажалкі зноў пачалі квакаць … 

Які назоўнік не паспеў напісаць Ясь?

A) вароны       Б) гусі       В) качкі       Г) жабы       Д) кнігаўкі

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 24 + 3 = 27

Заданне 3

Аленка атрымала заданне вызначыць, колькі двухскладовых назоўнікаў ужыта ў вершаваных радках С. Сокалава-Воюша. Дапамажыце дзяўчынцы правільна выканаць заданне.

Жвава круцяцца жаронцы,
Як жаўток, жаўцее сонца,
Жнівень ходзіць па зямлі,
Жыта зносіць у кулí.

A) 0       Б) 2       В) 4       Г) 6       Д) 8

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 27 - 1.25 = 25.75

Заданне 4

Вымаўленне якога слова (ці слоў) не супадае з напісаннем?

1) горад       2) мароз       3) пірог

A) усіх слоў

Б) няма такіх слоў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 25.75 - 1.25 = 24.5

Заданне 5

Якія словы правільна падзелены для пераносу?

1) падж-аць       2) пад’-ём       3) асі-на       4) ю-нак

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 24.5 + 4 = 28.5

Заданне 6

Дадзены сказы:

1. Плывец плыве, а пешаход … . а) клякоча
2. Спявак спявае, а баяніст … . б) ідзе
3. Сабака гаўкае, а бусел … . в) іграе

Якія дзеясловы прапушчаны? Падбярыце правільныя варыянты.

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 28.5 + 3 = 31.5

Заданне 7

Выберыце з прапанаваных толькі неадушаўлёныя назоўнікі.

1) паштальён       2) гімназія       3) вецер       4) школьнік

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 31.5 + 3 = 34.5

Заданне 8

Вучні павінны былі вызначыць колькасць ужытых у сказе асабовых займеннікаў.

Будзь добры з прыродай, і яна пакажа табе свае таямніцы.

Мікола сказаў, што ў дадзеным сказе асабовых займеннікаў няма. Алёна вызначыла адзін асабовы займеннік, Ірына – два, Ігнат – тры. Хто з вучняў адказаў правільна?

A) Мікола

Б) Алёна

В) Ірына

Г) Ігнат

Д) ніхто з вучняў

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 34.5

Заданне 9

У некаторых мясцовасцях можна пачуць: “Ясны веташóк – на сцюжу.” Які назоўнік з’яўляецца адпаведнікам слова веташȯк?

A) дзень       Б) вечар       В) ноч       Г) сон       Д) месяц

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 34.5 - 1.25 = 33.25

Заданне 10

Якія назоўнікі з прапанаваных адносяцца да мужчынскага роду?

1) лебедзь       2) вусень       3) мазоль       4) кураня

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Заўвага:

У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.

Пытанне не ацэньвалася

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 33.25

Заданне 11

Выберыце з дадзеных словы, якія маюць чатыры гукі.

1) елка       2) поле       3) ежа       4) свае

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2, 4

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 33.25 + 4 = 37.25

Заданне 12

Колькі назоўнікаў у форме множнага ліку назоўнага склону ў вершаваных радках С. Давідовіча?

Ах, неба – месяц, зоркі,
Бяздонне, глыбіня.
Світанкі, надвячоркі,
Канец, пачатак дня.

A) 0       Б) 3       В) 6       Г) 9       Д) 10

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 37.25

Заданне 13

Міколка павінен быў вызначыць назвы кветак з прапушчаным складам -мо-.

1) ра-..-нак       2) зва-..-чак       3) мі-..-за       4) ва-..-шка       5) пі-..-ня

Дапамажыце хлопчыку справіцца з заданнем.

A) усе назвы

Б) няма такіх назваў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 37.25 + 3 = 40.25

Заданне 14

Якую літару напішаце на месцы пропуску ў словах ко..дра, ка..нер, шпако..ня, ласта..ка?

A) в       Б) ф       В) й       Г) у       Д) ў

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 40.25 + 3 = 43.25

Заданне 15

Вы ведаеце назвы птушак галка, папугай, голуб. Які аднолькавы гук ёсць у назвах?

A) [а]       Б) [у]       В) [л]       Г) [г]       Д) [п]

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 43.25 + 3 = 46.25

Заданне 16

Выберыце з дадзеных галосныя гукі.

1) [й]       2) [о]       3) [ў]       4) [э]

A) усе гукі

Б) няма такіх гукаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 46.25 + 3 = 49.25

Заданне 17

Настаўніца задала вучням пытанне: “Які назоўнік не з’яўляецца назвай птушкі: жаўна, бусел, крыжадзюб, гуслі, дрозд?”. Улад сказаў, што гэта слова жаўна, Міхалка – бусел, Света – крыжадзюб, Люда – гуслі, Клава – дрозд.

A) Улад       Б) Міхалка       В) Света       Г) Люда       Д) Клава

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 49.25 + 5 = 54.25

Заданне 18

Усім вядома кніга Анатоля Клышкі пра першадрукара “Францыск Скарына, альбо Як … ”. Прадоўжыце назву.

A) жыў першадрукар

Б) да нас прыйшла кніга

В) не забыць гісторыю

Г) свеціць Сонца

Д) друкуем кнігі

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 54.25 - 1.25 = 53

Заданне 19

Выберыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх пры перамене месца складу зменіцца лексічнае значэнне.

1) ліпа       2) лазня       3) сіла       4) хваля

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 53

Заданне 20

Уважліва прачытайце вершаваную загадку М. Пазнякова. Вызначце слова-адгадку ў пераблытаных складах.

Стракаты, крылаты –
Руплівец лясны,
Лекар заўзяты
У хворай сасны.

A) дзюбжакры       Б) бейраве       В) целдзя       Г) сакгу       Д) рукцяце

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 53 - 1 = 52

Заданне 21

Колькі разоў сустракаецца апошні гук назоўніка цвік у словах вершаванай загадкі М. Пазнякова?

Выраслі ў полі браточкі
І зазванілі ў званочкі:
– Жніце нас і малаціце,
Дзеткам пячэнне рабіце. (Авёс.)

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 52 - 1.25 = 50.75

Заданне 22

Якое ўстоўлівае спалучэнне мае значэнне ‘блізка, у непасрэднай блізкасці ад каго-небудзь, чаго-небудзь’?

A) пакінуць з носам

Б) пад самым носам

В) на носе

Г) узяць з-пад самага носа

Д) кляваць носам

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 50.75 - 1 = 49.75

Заданне 23

Каго ў народзе называюць “чацвераногім лесарубам”?

A) ваўка       Б) барсука       В) мядзведзя       Г) бабра       Д) рысь

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 49.75 + 3 = 52.75

Заданне 24

Дадзены народныя загадкі.

1. Галава ў вадзе, а хвост на сушы.

2. Круглы, як сонца, шыпіць пад ім донца.

3. Не мора, а хвалюецца.

4. Жалезны нос у зямлю ўрос.

5. Ноччу лятае, а днём адпачывае.

Дадзены варыянты адгадак:

а) плуг       б) блін       в) савá       г) ніва       д) коўш

Калі правільна размясціць адгадкі на загадкі, то ў выдзеленым вертыкальным радку красворда можна прачытаць адгадку на загадку хто, не гаворачы, вучыць.

buslik2021

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-д

Б) 1-б, 2-в, 3-д, 4-а, 5-г

В) 1-в, 2-д, 3-г, 4-б, 5-а

Г) 1-г, 2-а, 3-в, 4-д, 5-б

Д) 1-д, 2-б, 3-г, 4-а, 5-в

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 52.75 - 1 = 51.75


Канчатковы вынік: 51.75

Месца ў Беларусі: 7420

Месца ў вобласці: 658

Месца ў раене: 103

Месца ў школе: 12

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow