18 лютага 2021 Заданне для 3-4 класаў
Удзельнік: Лукша Ксенiя, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі раён
На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 24 балы
1. Плывец плыве, а пешаход … . | а) клякоча |
2. Спявак спявае, а баяніст … . | б) ідзе |
3. Сабака гаўкае, а бусел … . | в) іграе |
Якія дзеясловы прапушчаны? Падбярыце правільныя варыянты.
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 45 + 3 = 48
Выберыце з прапанаваных толькі неадушаўлёныя назоўнікі.
1) паштальён 2) гімназія 3) вецер 4) школьнік
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 48 + 3 = 51
Вучні павінны былі вызначыць колькасць ужытых у сказе асабовых займеннікаў.
Будзь добры з прыродай, і яна пакажа табе свае таямніцы.
Мікола сказаў, што ў дадзеным сказе асабовых займеннікаў няма. Алёна вызначыла адзін асабовы займеннік, Ірына – два, Ігнат – тры. Хто з вучняў адказаў правільна?
A) Мікола
Б) Алёна
В) Ірына
Г) Ігнат
Д) ніхто з вучняў
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 51 + 5 = 56
У некаторых мясцовасцях можна пачуць: “Ясны веташóк – на сцюжу.” Які назоўнік з’яўляецца адпаведнікам слова веташȯк?
A) дзень Б) вечар В) ноч Г) сон Д) месяц
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 56 + 5 = 61
Якія назоўнікі з прапанаваных адносяцца да мужчынскага роду?
1) лебедзь 2) вусень 3) мазоль 4) кураня
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Заўвага:
У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.
Пытанне не ацэньвалася
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 61
Выберыце з дадзеных словы, якія маюць чатыры гукі.
1) елка 2) поле 3) ежа 4) свае
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2, 4
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 61 + 5 = 66
Колькі назоўнікаў у форме множнага ліку назоўнага склону ў вершаваных радках С. Давідовіча?
Ах, неба – месяц, зоркі,
Бяздонне, глыбіня.
Світанкі, надвячоркі,
Канец, пачатак дня.
A) 0 Б) 3 В) 6 Г) 9 Д) 10
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 66 + 4 = 70
Міколка павінен быў вызначыць назвы кветак з прапушчаным складам -мо-.
1) ра-..-нак 2) зва-..-чак 3) мі-..-за 4) ва-..-шка 5) пі-..-ня
Дапамажыце хлопчыку справіцца з заданнем.
A) усе назвы
Б) няма такіх назваў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 70 + 3 = 73
Якую літару напішаце на месцы пропуску ў словах ко..дра, ка..нер, шпако..ня, ласта..ка?
A) в Б) ф В) й Г) у Д) ў
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 73 + 3 = 76
Вы ведаеце назвы птушак галка, папугай, голуб. Які аднолькавы гук ёсць у назвах?
A) [а] Б) [у] В) [л] Г) [г] Д) [п]
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 76 + 3 = 79
Выберыце з дадзеных галосныя гукі.
1) [й] 2) [о] 3) [ў] 4) [э]
A) усе гукі
Б) няма такіх гукаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 79 + 3 = 82
Настаўніца задала вучням пытанне: “Які назоўнік не з’яўляецца назвай птушкі: жаўна, бусел, крыжадзюб, гуслі, дрозд?”. Улад сказаў, што гэта слова жаўна, Міхалка – бусел, Света – крыжадзюб, Люда – гуслі, Клава – дрозд.
A) Улад Б) Міхалка В) Света Г) Люда Д) Клава
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 82 + 4 = 86
Усім вядома кніга Анатоля Клышкі пра першадрукара “Францыск Скарына, альбо Як … ”. Прадоўжыце назву.
A) жыў першадрукар
Б) да нас прыйшла кніга
В) не забыць гісторыю
Г) свеціць Сонца
Д) друкуем кнігі
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 86 + 4 = 90
Выберыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх пры перамене месца складу зменіцца лексічнае значэнне.
1) ліпа 2) лазня 3) сіла 4) хваля
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 90 + 5 = 95
Уважліва прачытайце вершаваную загадку М. Пазнякова. Вызначце слова-адгадку ў пераблытаных складах.
Стракаты, крылаты –
Руплівец лясны,
Лекар заўзяты
У хворай сасны.
A) дзюбжакры Б) бейраве В) целдзя Г) сакгу Д) рукцяце
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 95 + 4 = 99
Колькі разоў сустракаецца апошні гук назоўніка цвік у словах вершаванай загадкі М. Пазнякова?
Выраслі ў полі браточкі
І зазванілі ў званочкі:
– Жніце нас і малаціце,
Дзеткам пячэнне рабіце. (Авёс.)
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 99 - 1.25 = 97.75
Якое ўстоўлівае спалучэнне мае значэнне ‘блізка, у непасрэднай блізкасці ад каго-небудзь, чаго-небудзь’?
A) пакінуць з носам
Б) пад самым носам
В) на носе
Г) узяць з-пад самага носа
Д) кляваць носам
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 97.75 + 5 = 102.75
Каго ў народзе называюць “чацвераногім лесарубам”?
A) ваўка Б) барсука В) мядзведзя Г) бабра Д) рысь
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 102.75 + 3 = 105.75
Дадзены народныя загадкі.
1. Галава ў вадзе, а хвост на сушы.
2. Круглы, як сонца, шыпіць пад ім донца.
3. Не мора, а хвалюецца.
4. Жалезны нос у зямлю ўрос.
5. Ноччу лятае, а днём адпачывае.
Дадзены варыянты адгадак:
а) плуг б) блін в) савá г) ніва д) коўш
Калі правільна размясціць адгадкі на загадкі, то ў выдзеленым вертыкальным радку красворда можна прачытаць адгадку на загадку хто, не гаворачы, вучыць.
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-д
Б) 1-б, 2-в, 3-д, 4-а, 5-г
В) 1-в, 2-д, 3-г, 4-б, 5-а
Г) 1-г, 2-а, 3-в, 4-д, 5-б
Д) 1-д, 2-б, 3-г, 4-а, 5-в
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 105.75 + 4 = 109.75
Канчатковы вынік: 109.75
Месца ў Беларусі: 140
Месца ў вобласці: 34
Месца ў раене: 4
Месца ў школе: 1
Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз за высокі вынік.