18 лютага 2021 Заданне для 5-6 класаў
Удзельнік: Раманеня Ангелiна, Языльская СШ, Старадарожскі раён
На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў
1. Колас не спее, калі сонца не … . | а) псуе |
2. Праца чалавека корміць, а лянота … . | б) грэе |
3. Мурашка невялікая, а горы … . | в) капае |
Якія дзеясловы прапушчаны?
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-б, 2-а, 3-в
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 45.75 + 3 = 48.75
Якія з прыведзеных назоўнікаў ужываюцца толькі ў множным ліку?
1) сані 2) апілкі 3) дажынкі 4) вароты
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 48.75 + 4 = 52.75
Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы.
1) глаток 2) спектакаль 3) пясчота 4) мятро
A) усе словы1
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 52.75 - 1.25 = 51.5
У якіх словах з прапанаваных колькасць літар аднолькавая?
1) ясны 2) сшытак 3) з’езд 4) калье
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 51.5 - 1 = 50.5
Дадзены сказ: На шэрую прамерзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег. Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) лічэбнікам Г) займеннікам Д) прыслоўем
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 50.5 + 4 = 54.5
Колькі разоў сустракаецца апошні гук назоўніка сталь у словах вершаванай загадкі Н. Гілевіча?
Поле – шкляное,
Празрыстае,
Чыстае,
Межы – драўляныя,
Падмаляваныя. (Акно)
A) ні разу Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 54.5 + 4 = 58.5
Ужыты ў выразах вывучыцца грамаце, ганаровая грамата, грамата на бяросце, фількіна грамата назоўнік грамата з’яўляецца … .
A) адназначным Б) мнагазначным В) амонімам Г) паронімам Д) сінонімам
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 58.5 + 4 = 62.5
Дадзены словы рускай мовы:
1) щепотка 2) наружный 3) почечный 4) невольно
Падбярыце адпаведнікі ў беларускай мове:
а) вонкавы б) ныркавы в) дробка г) міжволі
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а
В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-г
Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в
Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 62.5 + 3 = 65.5
Выберыце з прапанаваных формы вуснага маўлення.
1) маналог 2) дыялог 3) палілог
A) усе
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 65.5 - 1.25 = 64.25
Вучні атрымалі заданне напісаць назоўнік, якому адпавядае значэнне ‘першы паказ спектакля, цыркавой праграмы, фільма’.
Дзіма напісаў – прэм’ера, Варвара – прэмьера, Клава – прым’ера, Стас – премьера, Філіп – прам’ера. Хто з вучняў правільна напісаў назоўнік?
A) Дзіма Б) Варвара В) Клава Г) Стас Д) Філіп
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 64.25 + 5 = 69.25
Дадзены словы на рускай мове: 1) аллея; 2) примадонна; 3) шасси. Пры перакладзе якога слова з рускай мовы на беларускую захаваецца падаўжэнне зычных?
A) усіх слоў
Б) няма такіх слоў
В) 1
Г) 2
Д) 3
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 69.25 - 1 = 68.25
У даўнія часы расчараванне з-за няўдачы ў якіх-небудзь непрадбачаных абставінах у народзе выказвалі такім чынам: “Вось табе, бабуля, і … дзень.” Якое слова прапушчана ў выразе?
A) Агаф’еў Б) Сідараў В) Ільін Г) Трыфанаў Д) Юр’еў
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 68.25 + 5 = 73.25
Дадзены назоўнікі: прыз, рак, мель. Які склад неабходна выкарыстаць у пачатку прапанаваных слоў, каб атрымаліся назоўнікі з іншымі лексічнымі значэннямі?
A) ку- Б) ка- В) кэ- Г) кы- Д) ко-
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 73.25 + 3 = 76.25
Які з прапанаваных нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў адносіцца да ніякага роду?
1) БелАЗ 2) ААН 3) ТБМ
A) усе
Б) няма такіх
В) 1
Г) 2
Д) 3
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 76.25 + 4 = 80.25
Выберыце з дадзеных словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца амонімамі.
1) мяккі знак – мяккі характар
2) геаграфічны áтлас – бліскучы атлáс
3) ідуць урокі – ідуць гадзіны
A) усе
Б) няма такіх
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 80.25 + 5 = 85.25
Дадзены перыфразы: 1) карабель пустыні; 2) марскі артыст; 3) велікан саванны.
Падбярыце адпаведнікі: а) дэльфін; б) вярблюд; в) слон.
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 85.25 + 3 = 88.25
Якое ўстойлівае спалучэнне адпавядае прыслоўю цёмна?
A) без году тыдзень
Б) не за гарою
В) хоць вока выкалі
Г) ні даць ні ўзяць
Д) гады ў рады
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 88.25 + 3 = 91.25
Якія ўласныя назоўнікі прапушчаны ва ўстойлівых спалучэннях?
1) яшчык … | а) Рубікон |
2) куды … цялят не ганяў | б) Пандоры |
3) перайсці … | в) Аргуса |
4) па … шапка | г) Сеньку |
5) вочы … | д) Макар |
A) 1-а, 2-г, 3-б, 4-в, 5-д
Б) 1-б, 2-д, 3-а, 4-г, 5-в
В) 1-в, 2-б, 3-д, 4-а, 5-г
Г) 1-г, 2-б, 3-в, 4-д, 5-а
Д) 1-д, 2-б, 3-в, 4-а, 5-г
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 91.25 + 4 = 95.25
Вучні атрымалі заданне напісаць сачыненне пра свае назіранні за прыродай падчас летніх канікул. Кастусь запісаў: “У добрае надвор’е, калі не чакаецца рэзкіх перамен, п’яўкі спакойна поўзаюць па дне вадаёма, камянях, воднай расліннасці. А калі яны пачынаюць вылазіць па сцёблах да самай паверхні вады, то ў бліжэйшы час будзе … .” Якое слова не напісаў хлопчык?
A) засуха Б) паводка В) спёка Г) навальніца Д) вецер
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 95.25 - 1.25 = 94
Дадзены ўстарэлыя словы: 1) перст; 2) чало; 3) ланіты; 4) выя; 5) длань.
Што яны абазначалі? Падбярыце сучасныя адпаведнікі.
а) лоб б) шчокі в) палец г) далонь д) шыя
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-д
Б) 1-б, 2-в, 3-д, 4-а, 5-б
В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-д, 5-г
Г) 1-г, 2-д, 3-г, 4-в, 5-а
Д) 1-д, 2-г, 3-а, 4-б, 5-в
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 94 + 3 = 97
Дадзены назвы народных казак:
1) “…-рабка”; 2) “…-хітрыца”; 3) “…-пяюха”; 4) “…-манюка”; 5) “…-сынок”.
Якіх назоўнікаў на месцы пропуску не хапае? Выберыце патрэбны варыянт.
а) Каза б) Лісіца в) Курачка г) Піліпка д) Муха
A) а1, б2, в3, г4, д5
Б) а1, г2, д3, в4, б5
В) б1, а2, г3, д4, в5
Г) в1, б2, д3, а4, г5
Д) г1, д2, в3, б4, а5
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 97 + 3 = 100
Як даўней называлі памяшканне, дзе захоўвалі калёсы, сані, сохі, бароны, плугі, вілы, капаніцы?
A) дрывотня Б) сцёбка В) гумно Г) абозня Д) стайня
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 100 + 5 = 105
Даследчык старажытных рукапісаў называецца … .
A) палеограф Б) археолаг В) геолаг Г) архівіст Д) вандроўнік
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 105 + 5 = 110
Канчатковы вынік: 110
Месца ў Беларусі: 894
Месца ў вобласці: 142
Месца ў раене: 4
Месца ў школе: 1
Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз за высокі вынік.