Заданне 1
|
Мабыць, з дзяцінства кожнаму помняцца словы песенькі-забаўлянкі:
Лады-лады-ладкі,
– Дзе былі?
– У бабкі.
– Што елі?
– … .
Якое слова прапушчана?
A) аладку Б) булку В) зацірку Г) кашку Д) манку
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25
|
Заданне 2
|
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.
1) файе 2) аксіома 3) іонны 4) пантэон
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 29.25 - 1 = 28.25
|
Заданне 3
|
Колькі ўсяго слоў, у якіх ёсць санорныя зычныя, ужыта ў выслоўі?
З мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць.
A) 0 Б) 4 В) 6 Г) 8 Д) 10
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 28.25 + 5 = 33.25
|
Заданне 4
|
Юрась, запісваючы сказ, задумаўся над знакам прыпынку на месцы пропуску. Які знак прыпынку патрэбна паставіць?
Пра Талачын вядомы цікавы гістарычны факт_ адыходзячы з Масквы ў лістападзе 1812 года, Напалеон Банапарт загадаў тут спаліць сцягі сваіх палкоў.
A) знак прыпынку не патрэбен
Б) коску
В) двукроп’е
Г) кропку з коскай
Д) працяжнік
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 33.25 - 0.75 = 32.5
|
Заданне 5
|
Бяссэнсавы, незразумелы набор слоў – … .
A) абракадабра
Б) абра-кадабра
В) абра кадабра
Г) а бракадабра
Д) а-бракадабра
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 32.5 + 3 = 35.5
|
Заданне 6
|
Якія з дадзеных зычных гукаў у пазіцыі паміж галоснымі вымаўляюцца падоўжана?
1) [ш] 2) [з’] 3) [ч] 4) [ц’] 5) [ж] 6) [с’]
A) усе гукі
Б) 1, 3, 5
В) 2, 4, 6
Г) 3, 6
Д) 4, 5
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 35.5 - 1.25 = 34.25
|
Заданне 7
|
У якім годзе ўпершыню з’явілася трактоўка слова камп’ютар у Оксфардскім слоўніку англійскай мовы?
A) у 1897 Б) у 1900 В) у 1947 Г) у 1975 Д) у 1995
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 34.25 + 4 = 38.25
|
Заданне 8
|
Стала ўжо традыцыяй, што да вяселля гатуюць абрадавае печыва, якое сімвалізуе багацце, дабрабыт будучай сям'і, атаясамліваецца з маладымі, іх шчасцем і доляй. Гэта – … .
A) пернікі
Б) мачанка з блінамі
В) каравай
Г) булка
Д) пячэнне
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 38.25 + 3 = 41.25
|
Заданне 9
|
Лагічная аперацыя, якая ўтварае складанае выказванне шляхам аб'яднання двух выказванняў пры дапамозе лагічнага злучніка «або», называецца … .
A) дыз'юнкцыя Б) дэз'юнкцыя В) дызункцыя Г) даз'юнкцыя Д) дэзункцыя
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 41.25 + 5 = 46.25
|
Заданне 10
|
Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты, у народзе называюць … .
A) рулон Б) рум В) румза Г) румб Д) руль
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 46.25 - 1.25 = 45
|
Заданне 11
|
Дадзены назвы экзатычных жывёл:
1) грызлі 2) кенгуру 3) шымпанзэ
Выберыце назоўнікі мужчынскага роду.
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 45 + 5 = 50
|
Заданне 12
|
Колькі слоў, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя, ужыта ў сказе?
Шматгранная плённая дзейнасць Рыгора Раманавіча Шырмы – гэта наша гістарычная спадчына.
A) 0 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 50 - 1.25 = 48.75
|
Заданне 13
|
Падбярыце адпаведнік да рускага выслоўя ремесло не коромысло – плеч не оттянет.
A) што ведаем – кропля, чаго не ведаем – мора
Б) пусты млын без ветру меле
В) умельства нікога не абцяжарвае
Г) з чыстай крыніцы чыстая вада
Д) спаборніцтва жывіць таленты
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 48.75 + 3 = 51.75
|
Заданне 14
|
Хто з мастакоў слова з'яўляецца аўтарам слоў: «У родным краі ёсць крыніца жывой вады…»?
A) Янка Купала
Б) Якуб Колас
В) Максім Багдановіч
Г) Змітрок Бядуля
Д) Цётка
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 51.75 - 1 = 50.75
|
Заданне 15
|
Выберыце з прапанаваных няправільна напісаныя словы.
1) перавосчык 2) заглужка 3) абрэвіацыя 4) памошнік
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 50.75 - 1 = 49.75
|
Заданне 16
|
З якімі дзеепрыметнікамі напішаце часціцу не разам?
1) (не)дапісаная аўтабіяграфія
2) (не)прачытаны раман
3) (не)парушнае сяброўства
A) з усімі
Б) няма такіх
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 49.75 - 1 = 48.75
|
Заданне 17
|
Суаднясіце назвы і значэнні.
1) пост 2) рэпост 3) клікбэйт
а) капіраванне пэўнага запісу да сябе на старонку ў сацыяльнай сетцы
б) маркетынгавы ход, які выкарыстоўваецца, каб прадаць рэкламу, павысіць наведвальнасць сайта
в) асобна ўзятае паведамленне ў форуме, сацыяльнай сетцы або блогу
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-в, 2-а, 3-б
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-б, 2-а, 3-в
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 48.75 + 3 = 51.75
|
Заданне 18
|
Выберыце правільныя сцвярджэнні.
Часціца не мае сцвярджальнае значэнне, калі:
1) ужываецца перад назоўнікам з прыназоўнікам без
2) спалучаецца са словамі нельга, немагчыма
3) пры адмоўным параўнанні
A) усе сцвярджэнні
Б) няма правільных сцвярджэнняў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 51.75 - 1.25 = 50.5
|
Заданне 19
|
Якія знакі прыпынку неабходна паставіць на месцы пропускаў у сказе?
Пётр Мáксавіч Явіч _ чые творы знаходзяцца не толькі ў музеях і галерэях Беларусі _ а яшчэ ў Траццякоўскай галерэі_ адзін з апошніх вучняў Юдэля Пэна _ легендарнага віцебскага жывапісца _ які заснаваў у горадзе на Дзвіне адмысловую мастацкую школу.
A) дзве коскі, працяжнік, дзве коскі
Б) дзве коскі, двукроп'е, дзве коскі
В) дзве коскі, два працяжнікі, адна коска
Г) тры коскі, працяжнік, дзве коскі
Д) пяць косак
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 50.5 + 5 = 55.5
|
Заданне 20
|
Старажытнагрэчаская літаратура – адна з найвялікшых у чалавечай культуры. Яна дала свету:
а) заснавальніка камедыі
б) заснавальніка драмы
в) байкапісца
Вызначце імёны славутасцей:
1) Эзоп 2) Арыстафан 3) Сафокл
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-1, б-3, в-2
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-2, б-3, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 55.5 - 1 = 54.5
|
Заданне 21
|
У паэме Якуба Коласа “Новая зямля” ў раздзеле “Раніца ў нядзельку” ёсць радкі:
…Услон заняў сваё ўжо места,
На ім стаяла дзежка цеста,
І апалонік то і дзела
Па дзежцы боўтаў жвава, смела
І кідаў цеста ў скавародкі…
Якое лексічнае значэнне маюць словы:
а) услон б) дзежка в) апалонік?
Падбярыце правільныя варыянты.
1) рэч хатняга ўжытку – зацягнутая на шырокі абруч густая сетка для прасейвання мукі і інш.
2) драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак для заквашвання цеста і інш.
3) сталовы прыбор у выглядзе ручкі з доўгімі зубамі
4) вялікая лыжка, якой разліваюць вадкую страву
5) крайняя частка якой-небудзь прасторы, край стала, ложка і пад.
6) пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце
A) а-1, б-4, в-2
Б) а-3, б-6, в-5
В) а-4, б-3, в-1
Г) а-5, б-1, в-3
Д) а-6, б-2, в-4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 54.5 - 0.75 = 53.75
|
Заданне 22
|
Дадзены словы на рускай мове:
1) щелок 2) упряжь 3) вожжи 4) сарай
Падбярыце адпаведнікі на беларускай мове:
а) лейцы б) луг в) хлеў г) збруя
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б
В) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в
Г) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б
Д) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 53.75 + 3 = 56.75
|
Заданне 23
|
Хто з вядомых дзеячаў з’яўляецца аўтарам працы “Беларусы”, прысвечанай беларускай мове, літаратуры і народнай творчасці з ХІІІ да 1-й чвэрці ХХ стагоддзя ўключна?
A) Я.Ф. Карскі
Б) М.І. Гарэцкі
В) У.М. Дабравольскі
Г) І.Я. Лепешаў
Д) Я.Ю. Лёсік
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 56.75 - 1 = 55.75
|
Заданне 24
|
Назва гэтай субкультуры канца 1940-х – пачатку 1960-х гадоў пайшла ад назвы фельетона Д. Бяляева ў сатырычным часопісе “Кракадзіл” (№7, 1949). Што гэта за назва?
A) хіпі Б) хіпстары В) стылягі Г) клікбэйт Д) фактчэкінг
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 55.75 - 1 = 54.75
|
Заданне 25
|
Хто з'яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?
Мой родны Мінск,
Пад небам жураўліным
Жыві, квітней пад зоркай залатой…
A) Н. Гілевіч
Б) П. Панчанка
В) М. Танк
Г) В. Зуёнак
Д) Г. Бураўкін
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 54.75 - 0.75 = 54
|
Заданне 26
|
«Наш Дастаеўскі» гаварылі пра… .
A) Змітрака Бядулю
Б) Барыса Сачанку
В) Івана Чыгрынава
Г) Уладзіміра Караткевіча
Д) Кузьму Чорнага
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 54 - 1 = 53
|
Заданне 27
|
Гэта слова паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. У тыя часы людзі пісалі на дошчачках, залітых воскам. Вострым канцом палачкі выводзілі літары, а тупым выпраўлялі, загладжвалі напісанае. Якое слова маецца на ўвазе?
A) аловак Б) ручка В) пяро Г) стыль Д) пэндзаль
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 53 - 1.25 = 51.75
|
Заданне 28
|
Адзін з вершаў Янкі Купалы мае назву “Аўтарцы “Скрыпкі беларускай”. Каму паэт прысвяціў свой твор?
A) Алаізе Пашкевіч
Б) Паўліне Мядзёлцы
В) Лідзіі Мухарынскай
Г) Канстанцыі Буйло
Д) Марыі Канапніцкай
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 51.75 - 0.75 = 51
|
Заданне 29
|
Гэта княгіня паходзіла з даўняга роду князёў Вішнявецкіх. Стаўшы жонкаю гетмана Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі, яна клапацілася пра архіў і бібліятэку, папрасіла мужа зноў адчыніць друкарню. Для будучага тэатра сама пачала пісаць творы. У сваёй літаратурнай спадчыне акрамя камедый і трагедый пакінула вершы і творы для дзяцей.
Як звалі княгіню?
A) Уршуля Францішка Б) Сафія В) Рагнеда Г) Анастасія Д) Барбара
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 51 - 1.25 = 49.75
|
Заданне 30
|
Хто з мастакоў слова ўвёў паняцце «страчанае пакаленне» ў сусветны літаратурны ўжытак, выкарыстаўшы словы «Усе вы – страчанае пакаленне» ў якасці аднаго з двух эпіграфаў да рамана «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)»?
A) Г. Бёль Б) Э. Хемінгуэй В) Э. Ажэшка Г) М. Зарэцкі Д) К. Чорны
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 49.75 - 1 = 48.75