20 лютага 2020 Заданне для 9 класаў
Удзельнік: Грышан Елiзавета, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі раён
На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў
а) работнік тэатра, які грыміруе артыстаў – … | 1) гумарыст |
б) аўтар або выканаўца гумарыстыччных твораў – … | 2) гурман |
в) аматар і знаток далікатных страў – … | 3) грымёр |
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-1, б-3, в-2
В) а-2, б-3, в-1
Г) а-3, б-1, в-2
Д) а-3, б-2, в-1
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 42 - 0.75 = 41.25
Які з дадзеных займеннікаў не мае формы назоўнага склону?
A) табе Б) сабе В) мне Г) некага Д) свайго
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 41.25 + 4 = 45.25
Якое з прапанаваных слоў напішаце асобна?
1) (што)тыдзень 2) (збожжа)здача 3) (кансалтынг)анлайн
A) усе словы
Б) няма патрэбнага слова
В) 1
Г) 2
Д) 3
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 45.25 + 5 = 50.25
Дадзены словы:
1) він..етка 2) він..ціць 3) віл..чык 4) валяр..ян
У якіх прыкладах на месцы пропуску напішаце ь (мяккі знак)?
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 50.25 + 3 = 53.25
Якія з дадзеных дзеясловаў напісаны няправільна ў форме 2 асобы множнага ліку цяперашняга часу?
1) робеце 2) сееце 3) сервіруіце 4) схопіце
A) усе дзеясловы
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 53.25 + 4 = 57.25
Выберыце сказ, у якім на месцы пропуску паставіце двукроп’е.
1. На ўскрайку Кобрына да нашых дзён захаваўся канал Бона _ самы старажытны меліярацыйны канал у Беларусі.
2. Ужо каторы дзень шуміць вецер _ імжыць халодны восеньскі дождж.
3. Данілаўна на хвіліну задумалася і ўспомніла _ частым і доўгім кукаваннем зязюля ўказвае на ўстанаўленне цёплых дзён.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 57.25 + 3 = 60.25
Той, хто паступае ў сярэднюю спецыяльную або ў вышэйшую навучальную ўстанову, называецца… .
A) выпускнік Б) практыкант В) абітурыент Г) асістэнт Д) аспірант
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 60.25 + 3 = 63.25
Якія прыслоўі з прапанаваных утвораны прыставачна-суфіксальным спосабам?
1) таксама 2) цёмна-цёмна 3) упустую 4) па-трэцяе
A) усе прыслоўі
Б) няма патрэбных прыслоўяў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 63.25 + 3 = 66.25
Вызначце няправільна ўтвораныя словазлучэнні.
1) дараваць яго
2) пайсці па хлеб
3) хварэць грыпам
4) жартаваў з сябра
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 66.25 + 4 = 70.25
Напэўна, вы з цікавасцю чыталі ў свой час творы:
1) “Мэры Кэт”
2) “Незагойная рана”
3) “Настаўнік чарчэння”
4) “Сірочы хлеб”
5) “Меч князя Вячкі”
Хто з’яўляецца аўтарам кожнага з іх?
а) Янка Брыль
б) Васіль Быкаў
в) Леанід Дайнека
г) Мікола Лупсякоў
д) Іван Навуменка
A) 1-а, 2-в, 3-б, 4-г, 5-д
Б) 1-б, 2-д, 3-а, 4-в, 5-г
В) 1-в, 2-а, 3-г, 4-д, 5-б
Г) 1-г, 2-б, 3-д, 4-а, 5-в
Д) 1-д, 2-г, 3-в, 4-б, 5-а
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 70.25 + 3 = 73.25
Выберыце з дадзеных словы з прыстаўкай.
1) удасканальваць 2) абіўка 3) сняжынка
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 73.25 - 1 = 72.25
Якія лічэбнікі з прапанаваных правільна напісаны?
1) пяцьсоты 2) чацьвёрты 3) шасты
A) усе лічэбнікі
Б) няма патрэбных лічэбнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 72.25 + 5 = 77.25
Вызначце аднасастаўныя сказы.
1) Падарыла восень людзям багаты ўраджай.
2) Адной рукой і вузла не завяжаш.
3) Прыемна ўсё ж глядзець на квецень садоў вясной!
A) усе сказы
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 77.25 - 0.75 = 76.5
Якія дзеясловы з дадзеных маюць у форме другой асобы множнага ліку цяперашняга часу канчаткі -іце(-ыце)?
1) хваліць 2) бачыць 3) чытаць 4) браць
A) усе дзеясловы
Б) няма патрэбных дзеясловаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 76.5 + 3 = 79.5
Які(-ія) знак(-і) прыпынку неабходна паставіць на месцы пропуску ў сказе?
«Якое шчасце – жыць на белым свеце, піць водар траў і цішыню бароў, твар падстаўляць пад чабаровы вецер і мець сям’ю, работу і сяброў, – прачытаў з захапленнем Антось сябрам і дадаў_ Гэта радкі Генадзя Бураўкіна!»
A) коску, працяжнік
Б) двукроп’е, працяжнік
В) коску
Г) працяжнік
Д) кропку, працяжнік
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 79.5 + 5 = 84.5
У напісанні якога слова з прапанаваных дапушчана памылка?
1) ушчуваць 2) рашчуліць 3) ушчыкнуць
A) у напісанні ўсіх слоў
Б) усе словы напісаны правільна
В) 1
Г) 2
Д) 3
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 84.5 + 5 = 89.5
Выберыце правільныя сцвярджэнні:
1) лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага роду
2) лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі жаночага роду
3) лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі ніякага роду
4) лічэбнік паўтары ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага роду
5) лічэбнік паўтары ўжываецца з назоўнікамі жаночага роду
6) лічэбнік паўтары ўжываецца з назоўнікамі ніякага роду
A) усе сцвярджэнні
Б) 1, 3, 5
В) 1, 5
Г) 2, 4, 6
Д) 3, 4
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 89.5 + 4 = 93.5
Суаднясіце ўстойлівыя выразы на рускай і беларускай мовах.
1) видно птицу по полету
2) видит око, да зуб неймет
3) Федот да не тот
4) из уст в уста
а) Саўка, ды не ў тых санках
б) блізка відаць, ды далёка дыбаць
в) з вуха на вуха
г) відаць пана па халявах
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-б, 2-г, 3-в, 4-а
Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в
Д) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 93.5 + 3 = 96.5
Выберыце спалучэнні з правільна напісанымі прыметнікамі.
1) недарэчны выпадак
2) не прытульны дом
3) невысокая сасна
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 96.5 + 4 = 100.5
Якім членам сказа з'яўляецца выдзеленае слова ў сказе?
Кранеш адно – усплывае другое (Я. Колас).
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 100.5 + 3 = 103.5
Выберыце правільныя сцвярджэнні.
Часціца ні ўзмацняе адмаўленне, калі ўжываецца:
1) у няпоўных сказах, калі адсутнічае выказнік з адмоўем
2) у рытарычных сказах, калі адсутнічае выказнік з адмоўем
3) у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якога-небудзь дзеяння
A) усе сцвярджэнні
Б) няма правільных сцвярджэнняў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 103.5 + 5 = 108.5
Вядомаму класіку літаратуры Янку Брылю падчас наведвання беларускай дэлегацыяй паўднёвай Індыі пашчасціла сустрэцца і пагутарыць з сынам славутага мастака Мікалая Рэрыха Святаславам Мікалаевічам. На памяць аб сустрэчы С.М. Рэрых падарыў пісьменніку … з сандалавага дрэва.
A) рыбку Б) слоніка В) дудку Г) лодку Д) птушку
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 108.5 + 5 = 113.5
Якія назвы з дадзеных напісаны правільна?
1) Старыя дарогі
2) балканскі паўвостраў
3) Давыд-Гарадок
4) Белае мора
A) усе назвы
Б) няма патрэбных назваў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 113.5 + 4 = 117.5
Хто з вядомых беларускіх дзеячаў быў ініцыятарам стварэння і першым рэдактарам-выдаўцом легендарнай газеты «Наша ніва», у якой найбольш поўна адлюстроўвалася літаратурнае жыццё Беларусі?
A) А. Уласаў
Б) Б. Тарашкевіч
В) І. Луцэвіч
Г) К. Міцкевіч
Д) С. Плаўнік
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 117.5 + 5 = 122.5
Мабыць, кожны чуў песню:
Патухаюць, цямнеюць высі,
Зоркі ўспыхваюць над сінявой,
Да пляча майго прыхініся
Залатою сваёй галавой…
Хто з’яўляецца аўтарам слоў?
A) Н. Гілевіч
Б) П. Панчанка
В) М. Танк
Г) В. Зуёнак
Д) Г. Бураўкін
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 122.5 - 1.25 = 121.25
Верш, які па сваёй будове нагадвае прытчу і спалучае ў сабе апавядальную інтанацыю, філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё і роздум, называецца … .
A) квантэма Б) пункцір В) туюг Г) версэт Д) паліндром
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 121.25 - 1.25 = 120
Канчатковы вынік: 120
Месца ў Беларусі: 333
Месца ў вобласці: 76
Месца ў раене: 1
Месца ў школе: 1
Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз за высокі вынік.