20 лютага 2020
Заданне для 7-8 класаў
Удзельнік: Чарнец Наталля, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі раён
На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў
Мабыць, з дзяцінства кожнаму помняцца словы песенькі-забаўлянкі:
Ладкі-ладушкі,
Прыляцелі птушкі,
Селі на варотах
У … ботах.
Які прыметнік прапушчаны?
A) зялёных Б) чырвоных В) жоўтых Г) шэрых Д) блакітных
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку, ужытых у вершаваных радках К. Цвіркі, маюць два склады?
Абрус – абцас – азярод – арэлі…
Вясёлка – вырай – вярба – ваўчкі…
Як міла пазвоньваюць, сэрца грэючы,
Чыстых бацькоўскіх слоў ланцужкі.
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 33 + 5 = 38
Чым з’яўляецца падкрэсленае спалучэнне слоў у сказе?
Раска, як русалчына луска, на вадзе ад месяца гарыць (У. Караткевіч).
A) звароткам
Б) выклічнікам
В) пабочнай канструкцыяй
Г) параўнаннем
Д) устаўной канструкцыяй
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 38 + 3 = 41
Якому ўстойліваму спалучэнню адпавядае лексічнае значэнне ‘найбольш слабае месца каго-небудзь, чаго-небудзь’?
A) яблык разладу
Б) ахілесава пята
В) баяцца свайго ценю
Г) бабіна лета
Д) як серада на пятніцу
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 41 + 3 = 44
Акіянарый для развядзення дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказвання наведвальнікам называецца … .
A) дэльфіній Б) дэльфінарый В) дэлювій Г) акварыум Д) акванаўтыка
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 44 + 3 = 47
Колькі дзеясловаў у форме цяперашняга часу ўжыта ў вершаваных радках С. Шушкевіча?
У дыяментах снег наўкол,
Аж месяц з высі дзівіцца.
Усё маўчыць, і мноства зор
Мігцяць, іскрацца, свецяцца.
Бярозы сталі ў дазор
З нахіленымі веццямі.
A) 0 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 47 + 3 = 50
Пра якую пару года (час работы) у народзе гавораць: «Дзень цёмны, ды ноч светлая»?
A) пра вясну
Б) пра лета
В) пра восень
Г) пра зіму
Д) пра касьбу
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 50 + 5 = 55
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў сказе?
Раслінападобныя арнаменты былі надзвычай папулярнымі ў мастацтве барока, і іх адметная складаная пластыка запатрабавала ўдасканалення разьбярных тэхналогій і тым самым абумовіла росквіт майстэрства разьбяроў.
A) 0 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 55 + 5 = 60
Выберыце з дадзеных правільна ўтворанае(-ыя) словазлучэнне(-і).
1) вераснёвая ноч
2) вераснёўскае паветра
3) вераснёвы дзень
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1
Г) 2, 3
Д) 3
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 60 - 1.25 = 58.75
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару а?
1) р..монт 2) ж..рдзіна 3) т..рапеўт 4) ж..стыкуляцыя
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 58.75 + 3 = 61.75
У народзе часам можна пачуць: «Рыбы (грыбоў, ягад) у гэтым годзе – хоць апалонікам чэрпай». Якое значэнне мае выдзеленае спалучэнне?
A) многа
Б) мала
В) няма
Г) рукамі не возьмеш
Д) не руш
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 61.75 + 3 = 64.75
Дадзены словазлучэнні:
1) малад.. гусь
2) спакойн.. жырафа
3) паслухмян.. сабака
4) выразн.. подпіс
Выберыце прыклады, дзе ў прыметніках на месцы пропуску напішаце канчатак -ы.
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 64.75 + 3 = 67.75
У народзе захавалася са старажытнасці:
а) снежань вясне – …
б) студзень вясне –
в) люты вясне – …
Выберыце патрэбныя варыянты:
1) сын 2) дзядзька 3) бацька 4) дзядуля 5) прадзядуля
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-1, б-3, в-5
В) а-2, б-3, в-4
Г) а-4, б-3, в-2
Д) а-5, б-4, в-3
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 67.75
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ў?
1) со..с 2) жа..ток 3) джо..ль 4) ліноле..м
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 67.75 + 4 = 71.75
Якім членам сказа з'яўляецца выдзеленае слова ў сказе?
Віцебск – сапраўдны горад мастакоў і паэтаў.
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 71.75 + 3 = 74.75
Падбярыце сінонімы да слова манумент.
1) мемарыял 2) помнік 3) скульптура
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 74.75 + 5 = 79.75
У якіх прыкладах напішаце часціцу не разам?
1) (не)дарэчнасць 2) (не)забудка 3) (не)прыяцель
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 79.75 + 5 = 84.75
Вучні атрымалі заданне падабраць да дадзеных назоўнікаў адпаведнікі на беларускай мове.
Ігнат запісаў: ворон – коршак, выпь – бугай, чибис – пліска, трясогузка – кнігаўка, ястреб – крумкач.
Макар запісаў: ворон – крумкач, выпь – бугай, чибис – кнігаўка, трясогузка – пліска, ястреб – коршак.
Юрась запісаў: ворон – бугай, выпь – крумкач, чибис – коршак, трясогузка – кнігаўка, ястреб – пліска.
Хто з вучняў зрабіў правільны запіс?
A) усе вучні
Б) ніхто з вучняў
В) Ігнат
Г) Макар
Д) Юрась
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 84.75 + 3 = 87.75
Выберыце правільна напісанае народнае выслоўе.
A) пасеіш учынак – пажнеш прывычку
Б) пасеяш учынак – пажнеш прывычку
В) пасееш учынак – пажнёш прывычку
Г) пасееш учынак – пажнеш прывычку
Д) пасешь учынак – пажнешь прывычку
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 87.75 + 4 = 91.75
Якія з дадзеных слоў напішаце праз злучок?
1) (анлайн)гульня 2) (экспрэс)інфармацыя 3) (электра)дынаміка 4) (фота)кадр
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 91.75 + 4 = 95.75
Мікола з дзяцінства марыў навучыцца іграць на … .
A) акардэоне Б) акардыоне В) акардзіёне Г) акардыёне Д) акардэёне
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 95.75 + 5 = 100.75
Якія з дадзеных слоў напісаны правільна?
1) абедзьве 2) водгуле 3) вестэбюль 4) гігантскі
A) усе словы
Б) няма патрэбных варынтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 100.75 + 5 = 105.75
Як называлі раней у народзе наплечную сумку для пераносу прадуктаў?
A) карэц Б) ліштва В) ангоб Г) вярэнька Д) аканіца
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 105.75 + 4 = 109.75
Якія знакі прыпынку прапушчаны ў сказе на месцы пропуску?
Уздзеншчына_ край жыватворных крыніц і салаўіных песень_ край адвечных легенд і паданняў_ калыска бацькі-Нёмана_ радзіма выдатных дзеячаў навукі культуры і мастацтва (М. Віяленцій).
A) 4 коскі
Б) працяжнік, 3 коскі
В) працяжнік, 2 коскі, працяжнік
Г) двукроп’е, 3 коскі
Д) 3 коскі, працяжнік
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 109.75 + 4 = 113.75
Вядомая асветніца і мецэнатка з беларускага шляхецкага роду Завішаў герба “Лебедзь” Марыя Магдалена Радзівіл аказала фінансавую дапамогу першай легальнай беларускай выдавецкай суполцы “Загляне сонца і ў наша ваконца”. Яна спансіравала першую беларускую газету “Наша ніва”. Якія першыя кнігі класікаў беларускай літаратуры былі надрукаваны за яе грошы?
Выберыце патрэбныя варыянты:
1) “Вянок”Максіма Багдановіча
2) “Курганная кветка” Канстанцыі Буйло
3) “Рунь” Максіма Гарэцкага
4) “Васількі” Ядвігіна Ш.
5) “Родныя з’явы” Тараса Гушчы
A) усе варыянты
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) толькі 1
Г) 2, 4
Д) 3, 5
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 113.75
Як вядома, у старабеларускім пісьменстве “ў” не ўжывалася. Толькі ў 1870 годзе мовазнавец П.А. Бяссонаў прапанаваў выкарыстоўваць літару ў для пазначэння адпаведнага гука ў беларускіх тэкстах. Якімі літарамі абазначалася “ў” у словах да 1870 года?
1) у 2) ф 3) в 4) ы 5) л 6) н 7) ы
A) 1, 2, 4
Б) 1, 3, 5
В) 2, 3, 5
Г) 2, 4, 6
Д) 3, 5, 7
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 113.75
Вучні атрымалі заданне сабраць матэрыял для напісання творчай работы пра вызваленне Мінска ад фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пятрок не змог знайсці звесткі на адно пытанне: у якім годзе сталіцы Беларусі Мінску было прысвоена ганаровае званне «Горад-герой»? Дапамажыце хлопчыку.
A) у 1945 Б) у 1954 В) у 1964 Г) у 1974 Д) у 1984
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 113.75 + 5 = 118.75
Касцярэзы выразалі з косці грабяні, гузікі і шахматныя фігуркі, кавалі працавалі ў кузнях. А чым займаліся бондары?
A) майстравалі бочкі
Б) клалі печы
В) выраблялі ўпрыгожанні
Г) рабілі з гліны міскі, збаны
Д) шылі адзенне
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 118.75 + 4 = 122.75
«Мой родны кут, як ты мне мілы!» – гэтыя словы Якуба Коласа сталі ўжо сёння … .
A) прымаўкай Б) афарызмам В) фразеалагізмам Г) загадкай Д) словазлучэннем
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 122.75 + 4 = 126.75
Хто з вядомых старажытных філосафаў у свой час сказаў: «Я ведаю, што я нічога не ведаю»?
A) Гіпакрат Б) Сакрат В) Дэмакрыт Г) Піфагор Д) Геракліт
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 126.75 + 4 = 130.75
Канчатковы вынік: 130.75
Месца ў Беларусі: 59
Месца ў вобласці: 6
Месца ў раене: 1
Месца ў школе: 1
Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз за высокі вынік.