"Буслік-2020"

20 лютага 2020
Заданне для 3-4 класаў

Удзельнік: Арленка Iлья, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі раён

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 24 балы

Заданне 1

buslik2020

Разгадайце народную загадку.

Улетку шэранькі,
узімку беленькі.
Доўгія вушы мае,
хутка ў лес уцякае.

A) воўк       Б) ліса       В) заяц       Г) мядзведзь       Д) вожык

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 24 + 3 = 27

Заданне 2

Колькі слоў з [ш] ужыта ў вершаваных радках А. Дзеружынскага?

Шолах, шорах,
Дуб шуміць,
Лісце шэпча,
Шалясціць.

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 27 + 3 = 30

Заданне 3

Як называецца месяц, калі дзеці ідуць на заняткі ў школу пасля зімовых канікул?

A) верасень       Б) лістапад       В) снежань       Г) студзень       Д) сакавік

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 30 + 4 = 34

Заданне 4

Складзіце адгадку народнай загадкі белыя гарошкі на зялёнай ножцы з «рассыпаных» літар.

A) о, к, м, а, р, а, н

Б) ш, а, ы, д, н, л

В) а, н, о, ч, в, з, к, а

Г) р, т, а, с, а

Д) е, х, ц, а, з, у, ь, д, м, в

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 34 + 5 = 39

Заданне 5

Колькі слоў у скорагаворцы?

Дзядыідзядзькінадзядзінцыдзялілідзялянкі.

A) 4       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 39 + 4 = 43

Заданне 6

Колькі ў дадзеным сказе ўжыта слоў, якія маюць тры склады?

Мы не маем права не звяртаць увагі на гучанне слова, бо мова апрача дакладнасці патрабуе яшчэ і мілагучнасці (М. Лужанін).

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 43 + 4 = 47

Заданне 7

buslik2020

У народзе гавораць, што многія істоты – выдатныя жывыя барометры. Напрыклад, уюн мітусіцца і часта ўсплывае на паверхню вады – набліжаецца … .

A) моцная навальніца

Б) добрае надвор’е

В) рыбак

Г) паўднёвы вецер

Д) пахаладанне

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 47 + 5 = 52

Заданне 8

Дадзены назвы населеных пунктаў Беларусі:

1) Ржаўка       2) Полацк       3) Вежань       4) Асвея

Выберыце словы, у якіх 6 літар і 6 гукаў.

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 52 + 3 = 55

Заданне 9

Колькі назваў дрэў у форме множнага ліку ўжыта ў сказе?

Маленькая палянка ў гушчары абгароджана старым парканам, і над ёй, над суседнімі дубамі, грабамі, ясенямі, бярозамі ўзняўся вялізны і стройны дуб.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 55 + 5 = 60

Заданне 10

Вызначце «лішняе» слова ў сказе.

Хутка бегаюць алені, тыгры, страусы, чарапахі.

A) няма «лішняга» слова

Б) алені

В) тыгры

Г) страусы

Д) чарапахі

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 60 + 3 = 63

Заданне 11

Выберыце з дадзеных словы, у якіх усе зычныя цвёрдыя?

1) сараканожка       2) птушыны       3) жураўліны

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 63 + 4 = 67

Заданне 12

Якога прыметніка не хапае на месцы пропуску ў радках народнай песні?

Ой, палын мой, палыночак,
Палын – … трава,
Гарчэй цябе, палыночак,
Ва ўсім полі ды няма.

A) пякучая       Б) слёзная       В) салёная       Г) салодкая       Д) горкая

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 67 + 4 = 71

Заданне 13

Заблудзілася літара ё. Дапамажыце ёй знайсці сваё месца ў словах на месцы пропуску:

1) ц..плы       2) ц..пло       3) ц..мны       4) ж..луд

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 71 + 3 = 74

Заданне 14

Выберыце з дадзеных сказ, у якім дзеяслоў ужыты ў форме адзіночнага ліку цяперашняга часу.

1. Вучні пайшлі на экскурсію ў краязнаўчы музей.

2. Звініць лес птушынымі галасамі.

3. Пасля ўрокаў сяброўкі будуць збірацца на прагулку.

A) няма патрэбнага сказа

Б) усе сказы

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 74 + 3 = 77

Заданне 15

buslik2020

Ігнат запісваў па памяці вершаваныя радкі М. Пазнякова.

Беларускія балоты,
Кажуць, – лёгкія Еўропы,
Бо нястомна з году ў год
Выдзяляюць … .

Якое слова прапусціў хлопчык?

A) кісларод

Б) аміяк

В) вуглякіслы газ

Г) торф

Д) пар

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 77 + 3 = 80

Заданне 16

Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў скорагаворцы слова?

Ля ракі ў лясным гушчары церамок узвялі тры бабры.

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) лічэбнікам       Д) займеннікам

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 80 + 4 = 84

Заданне 17

Сябры прачыталі вершаваныя радкі Х. Гурыновіча:

Давайце, юныя сябры,
Па дрэўцу восенню пасадзім
Ля кожнай лавачкі ў двары
І паўз сцяжынкі ў школьным садзе.

Валодзя сказаў, што спалучэнне юныя сябры – гэта параўнанне. Міхалка не згадзіўся і сказаў, што гэта зваротак. Ігар сказаў, што гэта ўдакладненне. Антось не згадзіўся з сябрамі. Хто меў рацыю?

A) ніхто з сяброў

Б) Валодзя

В) Міхалка

Г) Ігар

Д) Антось

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 84 + 5 = 89

Заданне 18

Суаднясіце сімвалічныя жэсты: 1) сціснутыя вусны; 2) усмешка; 3) рука на сэрцы – і іх значэнне: а) радасць; б) шчырасць; в) крыўда.

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-б, 2-а, 3-в

В) 1-б, 2-в, 3-а

Г) 1-в, 2-а, 3-б

Д) 1-в, 2-б, 3-а

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 89 + 5 = 94

Заданне 19

Выберыце з прапанаваных толькі назвы дрэў.

1) ядловец       2) чарот       3) яліна       4) бук

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 94 + 4 = 98

Заданне 20

Якія словы з дадзеных напісаны няправільна?

1) мышь       2) дзень       3) ночь       4) цень

A) усе словы

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 98 + 3 = 101

Заданне 21

buslik2020

Вучні падбіралі сінонімы да слова малюнак. Васіліса запісала карціна, Фёдар – ілюстрацыя, Ангеліна – эцюд, Дзяніс – накід.

Хто з вучняў правільна выканаў заданне?

A) усе вучні

Б) ніхто з вучняў

В) Васіліса

Г) Фёдар і Ангеліна

Д) Дзяніс

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 101 - 1.25 = 99.75

Заданне 22

Якія з дадзеных назоўнікаў ужываюцца толькі ў адзіночным ліку?

1) малако       2) пялёстак       3) цукар       4) дождж

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 99.75 + 4 = 103.75

Заданне 23

buslik2020

Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой называецца … .

A) абцас       Б) абцуг       В) абмётка       Г) абшлаг       Д) авал

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 103.75 + 5 = 108.75

Заданне 24

Якога слова не хапае ў вершаваных радках А. Дзеружынскага?

Жарам палае
На ўзлеску касцёр –
Жоўты,
Жоўта-чырвоны
… .

A) кіпарыс       Б) верас       В) жасцёр       Г) ціс       Д) клён

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 108.75 - 1.25 = 107.5


Канчатковы вынік: 107.5

Месца ў Беларусі: 264

Месца ў вобласці: 54

Месца ў раене: 1

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow