Заданне 1
|
Якую літару ўставіце на месцы пропуску ў дадзеных словах: ам..німы, сін..німы, ант..німы, пар..німы?
A) а Б) о В) у Г) ы Д) э
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Падчас выканання творчага задання хлопчык успомніў, што дзядуля летам расказваў, якую дапамогу ў прадказанні надвор’я могуць аказаць звычайныя жабы:
а) гучна квакаюць сярод дня – …
б) вечарам доўга квакаюць – …
в) калі маўчаць – …
Дапамажыце хлопчыку ўзнавіць прыкметы надвор’я, выбраўшы правільны варыянт:
1) будзе добрае надвор’е
2) будзе пахаладанне
3) будзе непагадзь
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-1, в-3
В) а-2, б-3, в-1
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 33 - 1.25 = 31.75
|
Заданне 3
|
Колькі [а] у словах вершаваных радкоў Паўлюка Труса?
І здаецца зноўку –
еду я дадому
Пераведаць родных,
блізкіх, дарагіх…
A) 5 Б) 6 В) 7 Г) 8 Д) 9
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 31.75 - 1.25 = 30.5
|
Заданне 4
|
Колькі дзеясловаў ужыта ў вершаваных радках Надзеі Салодкай?
Заварожвае плынь, паўнаводнасць віруе,
Сонца сыпле святло на грабеньчыкі хваляў.
Што нясеш ты, Дзвіна, чым нязбытным чаруеш,
З веку ў век праплываючы з даляў у далі?
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30.5 + 5 = 35.5
|
Заданне 5
|
Якія словы з прапанаваных маюць два склады?
1) Крычаў 2) Жлобін 3) Слуцк 4) Глуск
A) усе прыклады
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 35.5 + 3 = 38.5
|
Заданне 6
|
Дадзены словы рускай мовы:
а) банка б) стакан в) пуговица г) шутка
Выберыце з наступных прыкладаў адпаведнікі беларускай мовы:
1) гузік 2) слоік 3) жарт 4) шклянка
A) а-1, б-2, в-3, г-4
Б) а-2, б-3, в-4, г-1
В) а-2, б-4, в-1, г-3
Г) а-3, б-1, в-2, г-4
Д) а-4, б-2, в-1, г-3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 38.5 + 5 = 43.5
|
Заданне 7
|
Колькі ўсяго санорных у словах сказа?
На лугах зіма туманы сушыць.
A) 0 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 43.5 + 5 = 48.5
|
Заданне 8
|
Заблудзілася літара ў. Дапамажыце ёй знайсці сваё месца ў словах.
1) аквары..м 2) ва..чаня 3) па..ка 4) ро..нядзь
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 48.5 + 4 = 52.5
|
Заданне 9
|
Выберыце з дадзеных прыклады, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:
1) свінцовая хмара
2) падэшва гары
3) гарачае прывітанне
4) глухі кут
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 52.5 - 1.25 = 51.25
|
Заданне 10
|
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку жаночага роду ўжыта ў вершаваных радках Я. Янішчыц?
Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі і
Мудрыя лясы.
Хапае на Палессі
І сонца, і вады.
Што ні двор – то песня,
Што вёска – то сады.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 51.25 + 4 = 55.25
|
Заданне 11
|
Дадзены прыклады: 1) булён; 2) гарадскі; 3) шпакоўня; 4) гулянка.
Выберыце слова, у якім «схавалася» назва расліны (літары не трэба перастаўляць).
A) няма патрэбнага слова
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 55.25 + 4 = 59.25
|
Заданне 12
|
Вызначце правільна напісаныя дзеясловы:
1) падміргіваць 2) дырыжырваць 3) утойваць 4) адказваць
A) усе дзеясловы
Б) няма патрэбных дзеясловаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 59.25 + 3 = 62.25
|
Заданне 13
|
У форме якога склону ўжыты падкрэсленыя назоўнікі ў вершаваных радках А. Дзеружынскага?
Пахне
хлебная скарынка
цёплым ветрыкам,
хваінкай,
летнім дожджыкам
грыбным,
лугам,
полем іржаным,
і асенняй пазалотай,
ды натхнёнаю работай.
A) у форме роднага склону
Б) у форме давальнага склону
В) у форме вінавальнага склону
Г) у форме творнага склону
Д) у форме меснага склону
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 62.25 + 3 = 65.25
|
Заданне 14
|
У народзе гавораць, што пасля 22 снежня дзень прыбывае на … крок.
A) мышыны Б) гусіны В) салаўіны Г) сабачы Д) курыны
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 65.25 + 5 = 70.25
|
Заданне 15
|
Дадзены сказ: На канцэрце мастацкай самадзейнасці дзяўчынка прыгожа праспявала песню. Якія словы ў сказе з’яўляюцца дзейнікам і выказнікам?
A) на канцэрце праспявала
Б) мастацкай самадзейнасці
В) дзяўчынка праспявала
Г) прыгожа праспявала
Д) праспявала песню
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 70.25 + 3 = 73.25
|
Заданне 16
|
У якім сказе з прапанаваных ёсць антонімы?
1. Ад добрага не ўцякай, а ліхога не рабі.
2. Рана ўстанеш – многа зробіш.
3. Не вер, бо то звер: не ўкусіць, то спужае.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 73.25 + 4 = 77.25
|
Заданне 17
|
Выберыце правільна напісаныя словы:
1) паднябессе 2) рыззё 3) кассета 4) аллея
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 77.25 - 1 = 76.25
|
Заданне 18
|
У якіх словах на месцы пропуску напішаце ь (мяккі знак)?
1) сядз..це 2) падсып..це 3) заходз..це 4) напруж..це
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 76.25 + 4 = 80.25
|
Заданне 19
|
Выберыце з прапанаваных прыкладаў сінонімы слова падман:
1) хлусня 2) падробка 3) фальш
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 80.25 - 1.25 = 79
|
Заданне 20
|
Які знак прыпынку неабходна паставіць на месцы пропуску ў сказе?
Выкананне правіл пажарнай бяспекі … неабходная ўмова для захавання жыцця і здароўя.
A) коска
Б) коска з кропкай
В) двукроп’е
Г) шматкроп’е
Д) працяжнік
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 79 + 3 = 82
|
Заданне 21
|
Дадзена першая частка народных прыкмет:
а) прыйшоў Пятрок – …
б) прыйшоў Ілля – …
в) прыйшоў Барыс – …
г) прыйшоў Міхал – …
Выберыце з прапанаваных другую частку:
1) усіх з поля паспіхаў
2) апала два
3) усё пагрыз
4) апаў лісток
A) а-1, б-3, в-2, г-4
Б) а-2, б-1, в-4, г-3
В) а-2, б-4, в-3, г-1
Г) а-3, б-4, в-1, г-2
Д) а-4, б-2, в-3, г-1
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 82 + 3 = 85
|
Заданне 22
|
Якія словы з дадзеных напісаны няправільна?
1) зелянаваты 2) мядаль 3) феерверк 4) дзяжурны
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 85 + 4 = 89
|
Заданне 23
|
Адкажыце на пытанне ў лічылцы М. Пазнякова.
Тата ў садзе пасадзіў
Восем яблынь, восем сліў.
Вішні – тры, і грушы – тры.
Дзве чарэшні на двары.
Я таксама не сядзеў,
А ваду насіў для дрэў.
Два, пад кожнае, вядры
Выліў я вады, сябры.
Падлічыце зараз толькі,
Колькі дрэў і вёдзер – колькі?
A) дваццаць два і сорак два
Б) дваццаць чатыры і дваццаць чатыры
В) дваццаць чатыры і трыццаць
Г) дваццаць чатыры і сорак чатыры
Д) дваццаць чатыры і сорак восем
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 89 + 4 = 93
|
Заданне 24
|
Выберыце з прапанаваных спалучэнні з адноснымі прыметнікамі.
1) дубовая бочка
2) фінансавы дакумент
3) павольны чалавек
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 93 + 4 = 97
|
Заданне 25
|
У якіх словах з дадзеных націск служыць для адрознення граматычнай формы?
1) памя́ць – па́мяць
2) сталы́ – ста́лы
3) сада́м – са́дам
4) рýкі – рукí
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 97 + 5 = 102
|
Заданне 26
|
Вызначце спалучэнне слоў, у якім дапушчана памылка пры ўтварэнні прыналежнага прыметніка:
1) матчына футра
2) Міколін камп’ютар
3) сестрына кніга
4) ластаўкіна гняздо
A) ва ўсіх спалучэннях дапушчана памылка
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 102 + 5 = 107
|
Заданне 27
|
У якім(-іх) сказе(-ах) на месцы пропуску паставіце двукроп’е?
1. Туман схаваў усё пад сваім покрывам_ поле, луг, возера, лес.
2. Ружы, маргарыткі, званочкі, рамонкі_ усе кветкі пасадзіла Яніна на градзе.
3. Ні дождж, ні холад, ні спякота_ не маглі перашкодзіць нашаму падарожжу па малой радзіме.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1
Г) 1, 3
Д) 2
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 107 + 3 = 110
|
Заданне 28
|
Дадзены назоўнікі на рускай мове:
а) сверчок б) парус в) луна г) майский жук
Падбярыце адпаведнікі на беларускай мове:
1) хрушч 2) цвыркун 3) ветразь 4) месяц
A) а-1, б-2, в-3, г-4
Б) а-2, б-1, в-4, г-3
В) а-2, б-3, в-4, г-1
Г) а-3, б-4, в-1, г-2
Д) а-4, б-1, в-, г-3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 110 + 3 = 113
|
Заданне 29
|
Суаднясіце пачатак і канцоўку народных выслоўяў.
1) раскажаш пра вераб’я, а …
2) упрасіўся на парог, а …
3) малады розум – палявы вецер: …
а) і з печы не згоніш
б) бяжыць і гудзіць
в) перакажуць пра жураўля
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-б, 2-а, 3-в
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-а, 3-б
Д) 1-в, 2-б, 3-а
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 113 + 4 = 117
|
Заданне 30
|
Уважліва прачытайце народныя загадкі:
1. У маленькім гаршочку кашка смачненькая. 2. Шапачка маленькая, камізэлечка нятканая, кафтанік рабенькі, ды ходзіць босенькі. 3. Рыбка бялява хвосцікам віляла, лясы ламала, горы стаўляла. 4. Белы, як снег, салодкі, як мёд.
Падбярыце адпаведныя адгадкі:
а) цукар б) каса́ 3) в) арэх 4) г) верабей
Калі ў клеткі красворда па гарызанталі запішаце правільныя адгадкі, то ў выдзеленым вертыкальным радку прачытаеце адгадку на загадку:
Месяц убачыў – не забраў, сонца ўстала – падабрала!
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4в
В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Г) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
Д) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 117 + 3 = 120