Заданне 1
|
Разгадайце народную загадку.
Улетку шэранькі,
узімку беленькі.
Доўгія вушы мае,
хутка ў лес уцякае.
A) воўк Б) ліса В) заяц Г) мядзведзь Д) вожык
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 24 + 3 = 27
|
Заданне 2
|
Колькі слоў з [ш] ужыта ў вершаваных радках А. Дзеружынскага?
Шолах, шорах,
Дуб шуміць,
Лісце шэпча,
Шалясціць.
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 27 - 0.75 = 26.25
|
Заданне 3
|
Як называецца месяц, калі дзеці ідуць на заняткі ў школу пасля зімовых канікул?
A) верасень Б) лістапад В) снежань Г) студзень Д) сакавік
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 26.25 + 4 = 30.25
|
Заданне 4
|
Складзіце адгадку народнай загадкі белыя гарошкі на зялёнай ножцы з «рассыпаных» літар.
A) о, к, м, а, р, а, н
Б) ш, а, ы, д, н, л
В) а, н, о, ч, в, з, к, а
Г) р, т, а, с, а
Д) е, х, ц, а, з, у, ь, д, м, в
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 30.25 + 5 = 35.25
|
Заданне 5
|
Колькі слоў у скорагаворцы?
Дзядыідзядзькінадзядзінцыдзялілідзялянкі.
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 35.25 + 4 = 39.25
|
Заданне 6
|
Колькі ў дадзеным сказе ўжыта слоў, якія маюць тры склады?
Мы не маем права не звяртаць увагі на гучанне слова, бо мова апрача дакладнасці патрабуе яшчэ і мілагучнасці (М. Лужанін).
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 39.25 + 4 = 43.25
|
Заданне 7
|
У народзе гавораць, што многія істоты – выдатныя жывыя барометры. Напрыклад, уюн мітусіцца і часта ўсплывае на паверхню вады – набліжаецца … .
A) моцная навальніца
Б) добрае надвор’е
В) рыбак
Г) паўднёвы вецер
Д) пахаладанне
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 43.25 - 1.25 = 42
|
Заданне 8
|
Дадзены назвы населеных пунктаў Беларусі:
1) Ржаўка 2) Полацк 3) Вежань 4) Асвея
Выберыце словы, у якіх 6 літар і 6 гукаў.
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 42 - 0.75 = 41.25
|
Заданне 9
|
Колькі назваў дрэў у форме множнага ліку ўжыта ў сказе?
Маленькая палянка ў гушчары абгароджана старым парканам, і над ёй, над суседнімі дубамі, грабамі, ясенямі, бярозамі ўзняўся вялізны і стройны дуб.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 41.25 - 1.25 = 40
|
Заданне 10
|
Вызначце «лішняе» слова ў сказе.
Хутка бегаюць алені, тыгры, страусы, чарапахі.
A) няма «лішняга» слова
Б) алені
В) тыгры
Г) страусы
Д) чарапахі
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 40 + 3 = 43
|
Заданне 11
|
Выберыце з дадзеных словы, у якіх усе зычныя цвёрдыя?
1) сараканожка 2) птушыны 3) жураўліны
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 43 + 3 = 46
|
Заданне 12
|
Якога прыметніка не хапае на месцы пропуску ў радках народнай песні?
Ой, палын мой, палыночак,
Палын – … трава,
Гарчэй цябе, палыночак,
Ва ўсім полі ды няма.
A) пякучая Б) слёзная В) салёная Г) салодкая Д) горкая
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 46 + 4 = 50
|
Заданне 13
|
Заблудзілася літара ё. Дапамажыце ёй знайсці сваё месца ў словах на месцы пропуску:
1) ц..плы 2) ц..пло 3) ц..мны 4) ж..луд
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 50 + 3 = 53
|
Заданне 14
|
Выберыце з дадзеных сказ, у якім дзеяслоў ужыты ў форме адзіночнага ліку цяперашняга часу.
1. Вучні пайшлі на экскурсію ў краязнаўчы музей.
2. Звініць лес птушынымі галасамі.
3. Пасля ўрокаў сяброўкі будуць збірацца на прагулку.
A) няма патрэбнага сказа
Б) усе сказы
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 53 + 4 = 57
|
Заданне 15
|
Ігнат запісваў па памяці вершаваныя радкі М. Пазнякова.
Беларускія балоты,
Кажуць, – лёгкія Еўропы,
Бо нястомна з году ў год
Выдзяляюць … .
Якое слова прапусціў хлопчык?
A) кісларод
Б) аміяк
В) вуглякіслы газ
Г) торф
Д) пар
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 57 + 3 = 60
|
Заданне 16
|
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў скорагаворцы слова?
Ля ракі ў лясным гушчары церамок узвялі тры бабры.
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) дзеясловам Г) лічэбнікам Д) займеннікам
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 60 + 4 = 64
|
Заданне 17
|
Сябры прачыталі вершаваныя радкі Х. Гурыновіча:
Давайце, юныя сябры,
Па дрэўцу восенню пасадзім
Ля кожнай лавачкі ў двары
І паўз сцяжынкі ў школьным садзе.
Валодзя сказаў, што спалучэнне юныя сябры – гэта параўнанне. Міхалка не згадзіўся і сказаў, што гэта зваротак. Ігар сказаў, што гэта ўдакладненне. Антось не згадзіўся з сябрамі. Хто меў рацыю?
A) ніхто з сяброў
Б) Валодзя
В) Міхалка
Г) Ігар
Д) Антось
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 64 + 5 = 69
|
Заданне 18
|
Суаднясіце сімвалічныя жэсты: 1) сціснутыя вусны; 2) усмешка;
3) рука на сэрцы – і іх значэнне: а) радасць; б) шчырасць; в) крыўда.
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-б, 2-а, 3-в
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-а, 3-б
Д) 1-в, 2-б, 3-а
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 69 + 5 = 74
|
Заданне 19
|
Выберыце з прапанаваных толькі назвы дрэў.
1) ядловец 2) чарот 3) яліна 4) бук
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 74 + 4 = 78
|
Заданне 20
|
Якія словы з дадзеных напісаны няправільна?
1) мышь 2) дзень 3) ночь 4) цень
A) усе словы
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 78 + 3 = 81
|
Заданне 21
|
Вучні падбіралі сінонімы да слова малюнак. Васіліса запісала карціна, Фёдар – ілюстрацыя, Ангеліна – эцюд, Дзяніс – накід.
Хто з вучняў правільна выканаў заданне?
A) усе вучні
Б) ніхто з вучняў
В) Васіліса
Г) Фёдар і Ангеліна
Д) Дзяніс
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 81 - 1.25 = 79.75
|
Заданне 22
|
Якія з дадзеных назоўнікаў ужываюцца толькі ў адзіночным ліку?
1) малако 2) пялёстак 3) цукар 4) дождж
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 79.75 - 1 = 78.75
|
Заданне 23
|
Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой называецца … .
A) абцас Б) абцуг В) абмётка Г) абшлаг Д) авал
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 78.75 - 1.25 = 77.5
|
Заданне 24
|
Якога слова не хапае ў вершаваных радках А. Дзеружынскага?
Жарам палае
На ўзлеску касцёр –
Жоўты,
Жоўта-чырвоны
… .
A) кіпарыс Б) верас В) жасцёр Г) ціс Д) клён
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 77.5 - 1.25 = 76.25