Заданне 1
|
Якога слова не хапае ў афарызме?
Апетыт прыходзіць у час … .
A) работы Б) урока В) адпачынку Г) прабежкі Д) яды
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Закончыце народнае выслоўе:
Яна загаворыць, як у званок зазвоніць, яна заспявае, як на … зайграе.
A) балалайцы Б) гітары В) цымбалах Г) скрыпцы Д) дудцы
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 33 - 1.25 = 31.75
|
Заданне 3
|
Гэта міфалагічная істота звязвалася ў народзе не з вадой, а з агнём. Яна з’яўлялася на палях апоўдні, звычайна летам, і пільна сачыла, каб апоўдні ніхто не працаваў і не купаўся. Таго з людзей, хто прадаўжаў працаваць ці купаўся, карала сонечным ударам. Хто гэта?
A) русалка Б) палудніца В) багінка Г) ласкатуха Д) самадзіва
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 31.75 + 3 = 34.75
|
Заданне 4
|
Адным з першых псеўданімаў Якуба Коласа быў псеўданім … .
A) Тарас Гушча
Б) Ядвігін Ш
В) Тарас Бульба
Г) Андрэй Мрый
Д) Максім Танк
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 34.75 + 4 = 38.75
|
Заданне 5
|
Гэты горад – адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі. Яго часта называюць другім Іерусалімам. Што гэта за горад?
A) Тураў Б) Мсціслаў В) Віцебск Г) Гродна Д) Полацк
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 38.75 - 1.25 = 37.5
|
Заданне 6
|
Які з дадзеных назоўнікаў мае пераноснае значэнне ‘назва якой-небудзь галіны дзейнасці, дзе хто-небудзь адчувае сябе поўнаўладным гаспадаром’?
1) вотчына 2) кавалак 3) прыбытак 4) замчышча 5) існасць
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.5 - 1.25 = 36.25
|
Заданне 7
|
Хто з’яўляецца аўтарам балад “Свіцязь”, “Свіцязянка”?
A) В. Дунін-Марцінкевіч
Б) Максім Танк
В) Адам Міцкевіч
Г) Янка Купала
Д) Максім Багдановіч
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36.25 + 3 = 39.25
|
Заданне 8
|
Копія друкарскага набору, нанесеная на металічную, гумавую або пластмасавую пласцінку – … .
A) стэрэатып Б) стырэатып В) стэрыатып Г) стэрэятып Д) стэарэтып
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39.25 - 1 = 38.25
|
Заданне 9
|
Выберыце правільна напісанае словазлучэнне.
A) камп’ютарныя гульні
Б) кампьютарныя гульні
В) камп’ютэрныя гульні
Г) камп’ютарные гульні
Д) кампутэрныя гульні
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 38.25 + 3 = 41.25
|
Заданне 10
|
Усім вядомы радкі песні:
Патухаюць, цямнеюць высі.
Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
Да пляча майго прыхініся
Залатою сваёй галавой…
Хто з беларускіх паэтаў з’яўляецца аўтарам слоў?
A) А. Вялюгін
Б) Р. Барадулін
В) Г. Бураўкін
Г) В. Зуёнак
Д) А. Пысін
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 41.25 + 4 = 45.25
|
Заданне 11
|
Выберыце з дадзеных правільна напісаныя прыклады:
1) аўтамабіль Масквіч
2) Дзень ведаў
3) залаты век
4) кубак свету
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 45.25 + 5 = 50.25
|
Заданне 12
|
Выберыце з дадзеных прыкладаў устойлівае спалучэнне.
1) размарын-трава
2) сон-трава
3) трын-трава
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 50.25 - 1 = 49.25
|
Заданне 13
|
Кароткае аднаэпізоднае вуснае апавяданне пра розныя жыццёвыя сітуацыі з нечаканай дасціпнай камічнай развязкай, якая звычайна выклікае раптоўны смех, называецца … .
A) анекдот Б) анікдот В) анехдот Г) аніхдот Д) энекдот
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 49.25 + 3 = 52.25
|
Заданне 14
|
Колькі асабовых займеннікаў ужыта ў вершаваных радках А. Вярцінскага?
Мы жывём, каб вяртацца
Час ад часу туды,
Дзе мінула юнацтва,
Дзе маленства сляды.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 52.25 - 0.75 = 51.5
|
Заданне 15
|
Якога слова не хапае на месцы пропуску ва ўстойлівым спалучэнні?
За словам у … не лезе.
A) кнігу Б) сшытак В) камп’ютар Г) партфель Д) кішэню
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 51.5 + 3 = 54.5
|
Заданне 16
|
Дадзены словы:
1) падземны 2) дзіцячы 3) адзвінець 4) дзінькаць 5) дзікі
У якіх словах спалучэнне літар дз абазначае два гукі?
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 54.5 + 3 = 57.5
|
Заданне 17
|
Вызначце ў дадзеным прыкладзе слова-алагізм.
Добры зрок маюць і птушкі, і жывёлы: арол, сокал, каршун, крот, сабака.
A) арол Б) сокал В) каршун Г) крот Д) сабака
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 57.5 + 3 = 60.5
|
Заданне 18
|
Вызначце словы, напісаныя няправільна.
1) арыентір 2) камандыроўка 3) мульціплікацыя 4) медзіцына
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 60.5 - 1.25 = 59.25
|
Заданне 19
|
Словы карыслівы – карысны з’яўляюцца … .
A) сінонімамі Б) антонімамі В) амонімамі Г) паронімамі Д) гістарызмамі
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 59.25 + 5 = 64.25
|
Заданне 20
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару ы?
1) гл..таць 2) хр..бет 3) р..дактар 4) экз..мпляр
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 64.25 + 3 = 67.25
|
Заданне 21
|
Вызначце з дадзеных аднасастаўныя назыўныя сказы.
1) У навальніцу раскалола стары клён.
2) Тым часам амаль развіднелася.
3) Халаднаваты туман над сцішаным лугам.
4) Верас на ўзлеску.
A) усе сказы
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 67.25 - 1 = 66.25
|
Заданне 22
|
Якія знакі прыпынку паставіце ў сказе на месцы пропускаў?
Якуб Колас нарадзіўся тут_ у гэтым маляўнічым лясным прыволлі_ дзе векавечныя хвоі падпіраюць сіняе неба_ а недалёка між зялёных берагоў струяцца хвалі нястомнага Нёмана (С. Александровіч).
A) двукроп’е, дзве коскі
Б) тры коскі
В) коска, працяжнік, коска
Г) двукроп’е, коска, працяжнік
Д) дзве коскі, кропка з коскай
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 66.25 - 1.25 = 65
|
Заданне 23
|
Якое слова з прапанаваных напісана няправільна?
1) пастэраль 2) тарэадор 3) прэпрынт
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 65 - 1.25 = 63.75
|
Заданне 24
|
Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання раслін называецца … .
A) аранжарэя Б) аранжырэя В) арынжэрэя Г) аранжэрэя Д) арэнжарэя
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 63.75 + 4 = 67.75
|
Заданне 25
|
Усім вядомыя радкі песні:
Бывайце здаровы,
Жывіце багата…
Хто з’яўляецца аўтарам слоў?
A) Пятрусь Броўка
Б) Алесь Ставер
В) Адам Русак
Г) Алесь Звонак
Д) Уладзімір Дубоўка
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 67.75 + 4 = 71.75
|
Заданне 26
|
Каго з беларускіх княгінь называюць “беларускай Джульетай”?
A) Анастасію Слуцкую
Б) Рагнеду
В) Саламею Рэгіну Русецкую
Г) Прадславу
Д) Барбару Радзівіл
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 71.75 - 1.25 = 70.5
|
Заданне 27
|
У свой час Кірыла Тураўскі пра адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў пісаў: “Сёння сонца, красуючыся, узыходзіць на вышыні нябёсаў і з радасцю зямлю грэе… Сёння старое канчаецца і чыніцца ўсё новае дзеля ўваскрашэння…” Пра якое свята ўзгадваецца?
A) пра Вялікдзень
Б) пра Мядовы Спас
В) пра Каляды
Г) пра Купалле
Д) пра Узвіжанне
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 70.5 - 1 = 69.5
|
Заданне 28
|
Дадзены прозвішчы вядомых беларускіх дзеячаў:
1) Віктар Карамазаў
2) Анатоль Багатыроў
3) Пётр Клімук
4) Георгій Паплаўскі
Суаднясіце прозвішчы асоб з родам іх дзейнасці:
а) касманаўт б) мастак в) пісьменнік г) кампазітар
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б
Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а
Д) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 69.5 + 4 = 73.5
|
Заданне 29
|
Бытуе легенда, што на адным з каменняў у фальварку Завоссе Адам Міцкевіч выбіў крыж у гонар свайго безадказнага кахання да …, які і зараз ляжыць ля хутара. Якое імя прапушчана?
A) Марылі Верашчакі
Б) Ганны Кукуевай
В) Паўліны Мядзёлкі
Г) Магдалены Радзівіл
Д) Алесі Карыткінай
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 73.5 - 1 = 72.5
|
Заданне 30
|
Асветніцтва, пачатае Францыскам Скарынам, мела працяг. У Куцінскай друкарні пры манастыры пад Оршай у 1631 годзе з’явілася кніга пад назвай “Буквар” (“Букварь сиречь начало учения детям, начинающим чтению извыкати”). Хто з дзеячаў таго часу стварыў гэты “Буквар” (да яго падручнікі называліся “Азбука”)?
A) Сільвестр Косаў
Б) Фларыян Грабніцкі
В) Іван Грыгаровіч
Г) Аляксандр Семянтоўскі
Д) Спірыдон Собаль
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 72.5 + 5 = 77.5