Заданне 1
|
Колькі слоў у прыказцы?
Безсахіібаранысамцархлебанеесць.
A) 6 Б) 7 В) 8 Г) 9 Д) 10
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 24 + 4 = 28
|
Заданне 2
|
Пра які месяц у народзе гавораць, што “гэта парá замыкае лета”?
A) пра чэрвень
Б) пра ліпень
В) пра жнівень
Г) пра верасень
Д) пра кастрычнік
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 28 + 4 = 32
|
Заданне 3
|
Па народных павер’ях, русалкі найбольш любяць гушкацца на вецці … .
Выберыце патрэбныя варыянты:
1) вярбы 2) бярозы 3) клёна 4) таполі 5) асіны 6) ліпы
A) 1, 2
Б) 2, 3
В) 3, 4
Г) 4, 5
Д) 5, 6
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 32 + 4 = 36
|
Заданне 4
|
Дапоўніце народнае выказванне:
Сонца нізка – … блізка.
A) суседка Б) маланка В) вечар Г) радасць Д) сябры
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39
|
Заданне 5
|
Колькі дзеясловаў ужыта ў сказе?
Цікаўная вавёрка не пабаялася аднак грыбнікоў і смела спусцілася на зямлю, уважліва паглядзела вакол і шуганула рыжай маланкай між зялёнай навісі елак.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 39 + 4 = 43
|
Заданне 6
|
Дадзены радкі з верша Г. Бураўкіна “Рэкі Беларусі”.
О, рэкі, рэкі Беларусі!
Сярод лугоў, сярод лясоў!
Калі я гімн саткаць збяруся
З блакітных вашых паясоў?
Колькі ўсяго назоўнікаў у форме адзіночнага ліку вінавальнага склону ўжыта?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 43 + 5 = 48
|
Заданне 7
|
Выберыце з дадзеных назоўнікі, якія маюць два склады.
1) Слуцк 2) Орша 3) Слонім 4) Паставы
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 48 + 3 = 51
|
Заданне 8
|
Які лічэбнік прапушчаны ва ўстойлівым спалучэнні на … небе?
A) пятым Б) шостым В) сёмым Г) восьмым Д) дзявятым
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 51 + 3 = 54
|
Заданне 9
|
Колькі слоў з [б] ужыта ў вершаваных радках А. Дзеружынскага?
Буська,
Бацянок,
Белы-белы
Кафтанок.
Басаногі ён,
Без ботаў,
Ходзіць,
Бродзіць
Па балотах.
A) 0 Б) 4 В) 6 Г) 8 Д) 9
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 54 + 5 = 59
|
Заданне 10
|
Дапоўніце народнае выслоўе:
Ваду ў ступе таўчы – … .
A) масла будзе
Б) вады не замуціць
В) вадой не разальеш
Г) вада і будзе
Д) каша будзе
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 59 + 3 = 62
|
Заданне 11
|
Пра снег, што падае, у народзе гавораць, што гэта … .
A) белыя мухі лётаюць
Б) белыя плямы лётаюць
В) камары лётаюць
Г) белыя вароны лётаюць
Д) белыя мошкі лётаюць
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 62 + 4 = 66
|
Заданне 12
|
Колькі [у] у словах калыханкі?
Люлі-люлі-люленькі,
Прыляцелі гуленькі,
Селі яны ў люленькі…
A) 1 Б) 2 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 66 + 5 = 71
|
Заданне 13
|
У народзе існуе прыкмета:
Сухі і цёплы верасень – … .
A) ранняя зіма
Б) позняя зіма
В) ранняя вясна
Г) позняя вясна
Д) дажджлівая восень
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 71 - 1.25 = 69.75
|
Заданне 14
|
Вучням патрэбна знайсці адгадку народнай загадкі ў пераблытаных літарах. Дапамажыце ім.
У залаты клубочак схаваўся дубочак.
A) д, ж, у, о, л
Б) б, р, ы, г
В) н, с, о, п
Г) э, а, х, р
Д) а, т, к, а, н, ш
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 69.75 + 4 = 73.75
|
Заданне 15
|
Вялікі прамежак часу, які выдзяляецца па якіх-небудзь характэрных падзеях, з’явах, называецца … .
A) эра Б) год В) эпоха Г) тыдзень Д) месяц
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 73.75 + 5 = 78.75
|
Заданне 16
|
Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы.
1) группа 2) массаж 3) бассейн 4) класс
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 78.75 + 4 = 82.75
|
Заданне 17
|
Якога слова не хапае ў афарызме?
У студню вады не льюць, … дроў не возяць.
A) у лес
Б) у поле
В) у сад
Г) у парк
Д) у сквер
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 82.75 + 3 = 85.75
|
Заданне 18
|
Ёсць дзіўныя жывёлы: вушы ў іх малыя, пярэднія канечнасці зменены ў крылы, лётаюць звычайна вечарам і ноччу. Называюцца яны … .
A) цецерукі Б) курапаткі В) стрыжы Г) совы Д) кажаны
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 85.75 + 3 = 88.75
|
Заданне 19
|
Помнік, пастаўлены ў Полацку, праславіў літару, якая стала сімвалам самабытнасці беларускай мовы. Пра якую літару ідзе размова?
A) ё Б) я В) ў Г) і Д) й
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 88.75 + 3 = 91.75
|
Заданне 20
|
У Старажытнай Грэцыі ўсе вершы чыталі пад акампанемент ліры, значыць, пад музыку. Адсюль, дарэчы, і ўзнікла паняцце … .
A) лірыкі Б) прозы В) драмы Г) камедыі Д) рыфмы
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 91.75 + 4 = 95.75
|
Заданне 21
|
Аленка атрымала заданне выбраць з дадзеных прыкладаў устойлівае спалучэнне. Дапамажыце дзяўчынцы.
A) прасяная каша
Б) аўсяная каша
В) грэчневая каша
Г) бярозавая каша
Д) манная каша
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 95.75 + 5 = 100.75
|
Заданне 22
|
Вясной на лугах, узлесках, у садах, па берагах рэк і азёр нібы нейкі чараўнік раскідвае залацістыя дываны. Гэта цвіце казялец едкі, або як яшчэ называюць гэту кветку, … .
A) дзядоўнік
Б) трыпутнік
В) вяснянка
Г) курыная слепата
Д) неперстаўка
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 100.75 + 5 = 105.75
|
Заданне 23
|
У народных казках і паданнях часта сустракаюцца гісторыі пра арла. Выберыце з прапанаваных міфалагічныя назвы гэтай птушкі.
1) гамаюн 2) фенікс 3) сірын
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 105.75 - 1.25 = 104.5
|
Заданне 24
|
Нашы бабулі, прабабулі з дапамогай іголкі з ніткай вышывалі на абрусах, сукенках, рубашках, ручніках маляўнічыя ўзоры, утвораныя рытмічным паўтарэннем аднаго ці папераменна некалькіх элементаў (фігур) – квадратаў, ромбаў, зорак і інш. Як называліся гэтыя ўзоры?
A) аранжыроўка Б) арнамент В) шыфр Г) шво Д) малюнак
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 104.5 + 3 = 107.5