"Буслік-2019"

21 лютага 2019
Заданне для 3-4 класаў

Удзельнік: Шпiленя Валерыя, Языльская СШ, Старадарожскі раён

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 24 балы

Заданне 1

Колькі слоў у прыказцы?

Безсахіібаранысамцархлебанеесць.

A) 6       Б) 7       В) 8       Г) 9       Д) 10

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 24 + 4 = 28

Заданне 2

Пра які месяц у народзе гавораць, што “гэта парá замыкае лета”?

A) пра чэрвень

Б) пра ліпень

В) пра жнівень

Г) пра верасень

Д) пра кастрычнік

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 28 + 4 = 32

Заданне 3

buslik2019

Па народных павер’ях, русалкі найбольш любяць гушкацца на вецці … .

Выберыце патрэбныя варыянты:

1) вярбы       2) бярозы       3) клёна       4) таполі       5) асіны       6) ліпы

A) 1, 2

Б) 2, 3

В) 3, 4

Г) 4, 5

Д) 5, 6

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 32 + 4 = 36

Заданне 4

buslik2019

Дапоўніце народнае выказванне:

Сонца нізка – … блізка.

A) суседка       Б) маланка       В) вечар       Г) радасць       Д) сябры

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39

Заданне 5

Колькі дзеясловаў ужыта ў сказе?

Цікаўная вавёрка не пабаялася аднак грыбнікоў і смела спусцілася на зямлю, уважліва паглядзела вакол і шуганула рыжай маланкай між зялёнай навісі елак.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 39 + 4 = 43

Заданне 6

buslik2019

Дадзены радкі з верша Г. Бураўкіна “Рэкі Беларусі”.

О, рэкі, рэкі Беларусі!
Сярод лугоў, сярод лясоў!
Калі я гімн саткаць збяруся
З блакітных вашых паясоў?

Колькі ўсяго назоўнікаў у форме адзіночнага ліку вінавальнага склону ўжыта?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 43 + 5 = 48

Заданне 7

Выберыце з дадзеных назоўнікі, якія маюць два склады.

1) Слуцк       2) Орша       3) Слонім       4) Паставы

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 48 + 3 = 51

Заданне 8

Які лічэбнік прапушчаны ва ўстойлівым спалучэнні на … небе?

A) пятым       Б) шостым       В) сёмым       Г) восьмым       Д) дзявятым

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 51 + 3 = 54

Заданне 9

Колькі слоў з [б] ужыта ў вершаваных радках А. Дзеружынскага?

Буська,
Бацянок,
Белы-белы
Кафтанок.
Басаногі ён,
Без ботаў,
Ходзіць,
Бродзіць
Па балотах.

A) 0       Б) 4       В) 6       Г) 8       Д) 9

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 54 + 5 = 59

Заданне 10

Дапоўніце народнае выслоўе:

Ваду ў ступе таўчы – … .

A) масла будзе

Б) вады не замуціць

В) вадой не разальеш

Г) вада і будзе

Д) каша будзе

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 59 + 3 = 62

Заданне 11

buslik2019

Пра снег, што падае, у народзе гавораць, што гэта … .

A) белыя мухі лётаюць

Б) белыя плямы лётаюць

В) камары лётаюць

Г) белыя вароны лётаюць

Д) белыя мошкі лётаюць

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 62 + 4 = 66

Заданне 12

Колькі [у] у словах калыханкі?

Люлі-люлі-люленькі,
Прыляцелі гуленькі,
Селі яны ў люленькі…

A) 1       Б) 2       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 66 + 5 = 71

Заданне 13

У народзе існуе прыкмета:

Сухі і цёплы верасень – … .

A) ранняя зіма

Б) позняя зіма

В) ранняя вясна

Г) позняя вясна

Д) дажджлівая восень

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 71 - 1.25 = 69.75

Заданне 14

Вучням патрэбна знайсці адгадку народнай загадкі ў пераблытаных літарах. Дапамажыце ім.

У залаты клубочак схаваўся дубочак.

A) д, ж, у, о, л

Б) б, р, ы, г

В) н, с, о, п

Г) э, а, х, р

Д) а, т, к, а, н, ш

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 69.75 + 4 = 73.75

Заданне 15

Вялікі прамежак часу, які выдзяляецца па якіх-небудзь характэрных падзеях, з’явах, называецца … .

A) эра       Б) год       В) эпоха       Г) тыдзень       Д) месяц

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 73.75 - 1.25 = 72.5

Заданне 16

Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы.

1) группа       2) массаж       3) бассейн       4) класс

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 72.5 + 4 = 76.5

Заданне 17

Якога слова не хапае ў афарызме?

У студню вады не льюць, … дроў не возяць.

A) у лес

Б) у поле

В) у сад

Г) у парк

Д) у сквер

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 76.5 + 3 = 79.5

Заданне 18

buslik2019

Ёсць дзіўныя жывёлы: вушы ў іх малыя, пярэднія канечнасці зменены ў крылы, лётаюць звычайна вечарам і ноччу. Называюцца яны … .

A) цецерукі       Б) курапаткі       В) стрыжы       Г) совы       Д) кажаны

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 79.5 + 3 = 82.5

Заданне 19

Помнік, пастаўлены ў Полацку, праславіў літару, якая стала сімвалам самабытнасці беларускай мовы. Пра якую літару ідзе размова?

A) ё       Б) я       В) ў       Г) і       Д) й

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 82.5 + 3 = 85.5

Заданне 20

buslik2019

У Старажытнай Грэцыі ўсе вершы чыталі пад акампанемент ліры, значыць, пад музыку. Адсюль, дарэчы, і ўзнікла паняцце … .

A) лірыкі       Б) прозы       В) драмы       Г) камедыі       Д) рыфмы

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 85.5 + 4 = 89.5

Заданне 21

Аленка атрымала заданне выбраць з дадзеных прыкладаў устойлівае спалучэнне. Дапамажыце дзяўчынцы.

A) прасяная каша

Б) аўсяная каша

В) грэчневая каша

Г) бярозавая каша

Д) манная каша

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 89.5

Заданне 22

Вясной на лугах, узлесках, у садах, па берагах рэк і азёр нібы нейкі чараўнік раскідвае залацістыя дываны. Гэта цвіце казялец едкі, або як яшчэ называюць гэту кветку, … .

A) дзядоўнік

Б) трыпутнік

В) вяснянка

Г) курыная слепата

Д) неперстаўка

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 89.5 - 1.25 = 88.25

Заданне 23

buslik2019

У народных казках і паданнях часта сустракаюцца гісторыі пра арла. Выберыце з прапанаваных міфалагічныя назвы гэтай птушкі.

1) гамаюн       2) фенікс       3) сірын

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 88.25 - 1.25 = 87

Заданне 24

buslik2019

Нашы бабулі, прабабулі з дапамогай іголкі з ніткай вышывалі на абрусах, сукенках, рубашках, ручніках маляўнічыя ўзоры, утвораныя рытмічным паўтарэннем аднаго ці папераменна некалькіх элементаў (фігур) – квадратаў, ромбаў, зорак і інш. Як называліся гэтыя ўзоры?

A) аранжыроўка       Б) арнамент       В) шыфр       Г) шво       Д) малюнак

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 87 + 3 = 90


Канчатковы вынік: 90

Месца ў Беларусі: 905

Месца ў вобласці: 172

Месца ў раене: 4

Месца ў школе: 3

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow