Заданне 1
|
Падлічыце, колькі слоў у сказе.
Успыхнуламаланкаібелымсвятломазарыланаваколле.
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 24 - 0.75 = 23.25
|
Заданне 2
|
Якога слова не хапае ў народным выслоўі?
Каваль без сякеры, а шавец без … .
A) грошай Б) шапкі В) ботаў Г) стула Д) яды
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 23.25 - 1.25 = 22
|
Заданне 3
|
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў сказе?
Мала хто з гарадскіх дзяцей бачыць такія дзівосныя цуды, як усход і захад сонца, як зорнае начное неба (В. Вітка).
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 22 + 4 = 26
|
Заданне 4
|
Выберыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх тры мяккія зычныя.
1) возера 2) сняжок 3) ліпень 4) лісцік 5) чэрвень 6) мядзведзь
A) 1, 2
Б) 2, 3
В) 3, 4
Г) 4, 5
Д) 5, 6
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 26 + 4 = 30
|
Заданне 5
|
На якое пытанне адказвае выдзеленае слова ў сказе?
Усіх нас гадуюць бабуліны казкі.
A) хто?
Б) чые?
В) як?
Г) дзе?
Д) што робяць?
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 6
|
Адгадайце народную загадку.
У ваду садзіцца, а мокрым не бывае.
A) вожык Б) ліст В) сонца Г) гусь Д) бабёр
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33 + 4 = 37
|
Заданне 7
|
Дадзены сказ:
Бульбу вараць, пякуць, смажаць, параць, фаршыруюць, сушаць.
Колькі [у] ужыта ў дзеясловах у сказе?
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37 + 5 = 42
|
Заданне 8
|
Дадзены назвы беларускіх азёр:
1) Асвейскае 2) Дрывяты 3) Нарач 4) Сялява 5) Мястра 6) Чырвонае 7) Езярышча
Якія назвы маюць тры склады?
A) 1, 3
Б) 2, 4
В) 3, 5
Г) 4, 6
Д) 5, 7
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 42 + 3 = 45
|
Заданне 9
|
Якога слова не хапае на месцы пропуску ў назве народнай казкі “Каток – … лабок”?
A) сярэбраны Б) залаты В) бронзавы Г) жалезны Д) драўляны
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 45 + 4 = 49
|
Заданне 10
|
Знайдзіце адгадку на літаратурную загадку В. Віткі ў пераблытаных літарах.
Сонца пячэ,
Ліпа цвіце,
Збожжа паспявае –
Калі гэта бывае?
A) й, я, о, н, в, с
Б) а, м, е, т, л
В) н, е, ю, н, в, с, о
Г) й, і, м, з, о
Д) н, м, ё, д
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 49 - 1.25 = 47.75
|
Заданне 11
|
Ёсць імёны:
1) Саша 2) Маша 3) Жэня 4) Паша 5) Лёня
Якія імёны выкарыстоўваюць і для хлопчыкаў, і для дзяўчынак?
A) усе імёны
Б) усе, акрамя 2
В) 1, 2
Г) 3, 4
Д) 4, 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 47.75 + 4 = 51.75
|
Заданне 12
|
Якія словы з дадзеных маюць склад ра?
1) аўторак 2) рад 3) возера 4) раніца 5) падворак
A) усе словы
Б) усе словы, акрамя 2
В) 1, 2
Г) 3, 4
Д) 4, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 51.75 + 3 = 54.75
|
Заданне 13
|
Назва якога музычнага інструмента ўтварылася ад слова жаль?
A) баян Б) гармонік В) жалейка Г) кларнет Д) гуслі
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 54.75 + 3 = 57.75
|
Заданне 14
|
У якіх словах з дадзеных літара ё абазначае два гукі?
1) жыццё 2) вастрыё 3) Нёман 4) сур’ёзны 5) аблёт
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 57.75 + 4 = 61.75
|
Заданне 15
|
Выберыце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.
1) носік чайніка
2) хвост лісіцы
3) цвёрды намер
4) здабыча золата
5) гарачае вуголле
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 61.75 + 4 = 65.75
|
Заданне 16
|
Хто па прафесіі выкарыстоўвае наступныя словы: газета, навіны, факты, сучаснасць?
A) кравец Б) шавец В) сталяр Г) артыст Д) журналіст
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 65.75 + 3 = 68.75
|
Заданне 17
|
Дапоўніце народнае выслоўе.
Першая ластаўка … .
A) вясны не робіць
Б) гнязда не робіць
В) у двор не залятае
Г) сябровак чакае
Д) мошак не ловіць
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 68.75 - 1.25 = 67.5
|
Заданне 18
|
Выберыце з дадзеных словы, якія правільна падзелены для пераносу.
1) пад’-езд
2) аб-‘ява
3) лёг-кае
4) міл-ьянер
5) са-ла-ўі
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 67.5 - 1 = 66.5
|
Заданне 19
|
У даўніну на гэта народнае свята заўсёды па вёсках і гарадах вандраваў незвычайны лялечны тэатр – батлейка. Як называлася свята?
A) Вялікдзень Б) Зажынкі В) Юр’я Г) Каляды Д) Купалле
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 66.5 + 5 = 71.5
|
Заданне 20
|
Расстаўце ў патрэбнай паслядоўнасці словы, якіх не хапае ў народным выразе.
Па кропельцы – …, па травінцы – …, а па … – … .
Варыянты слоў:
1) вадзіца 2) рэчка 3) луг 4) копка 5) лузе 6) копцы 7) краявід 8) стог 9) сусвет
A) 1, 2, 5, 7
Б) 1, 3, 5, 9
В) 2, 3, 6, 8
Г) 2, 4, 6, 8
Д) 3, 4, 5, 9
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 71.5 - 1.25 = 70.25
|
Заданне 21
|
Якія з дадзеных твораў можна аднесці да фальклору?
1) міфы 2) казкі 3) песні 4) загадкі
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 70.25 - 1.25 = 69
|
Заданне 22
|
Які ў беларускай мове ёсць адпаведнік рускаму слову пушистый?
A) пульхны Б) пругкі В) прыгожы Г) лёгкі Д) цяжкі
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 69 + 3 = 72
|
Заданне 23
|
Ігнат разгадваў красворд. Адно пытанне аказалася для яго цяжкім: як называецца міжнародны кінафестываль, які кожную восень праходзіць у Мінску? Дапамажыце хлопчыку выбраць правільны адказ.
A) “Верасень”
Б) “Кастрычнік”
В) “Лістапад”
Г) “Ералаш”
Д) “Залатая рыбка”
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 72 - 1.25 = 70.75
|
Заданне 24
|
На чым пісалі ў Старажытнай Русі?
A) на бяросце
Б) на папірусе
В) на паперы
Г) на тканіне
Д) на палях кнігі
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 70.75 - 0.75 = 70