"Буслік-2018"

15 лютага 2018
Заданне для 3-4 класаў

Удзельнік: Дударэнка Валянцiн, Капаткевіцкая СШ, Петрыкаўскі РААСіТ

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 24 балы

Заданне 1

Падлічыце, колькі слоў у сказе.

Успыхнуламаланкаібелымсвятломазарыланаваколле.

A) 4       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 24 + 3 = 27

Заданне 2

Якога слова не хапае ў народным выслоўі?

Каваль без сякеры, а шавец без … .

A) грошай       Б) шапкі       В) ботаў       Г) стула       Д) яды

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 27 + 5 = 32

Заданне 3

Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў сказе?

Мала хто з гарадскіх дзяцей бачыць такія дзівосныя цуды, як усход і захад сонца, як зорнае начное неба (В. Вітка).

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 32 + 4 = 36

Заданне 4

Выберыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх тры мяккія зычныя.

1) возера       2) сняжок       3) ліпень       4) лісцік       5) чэрвень       6) мядзведзь

A) 1, 2

Б) 2, 3

В) 3, 4

Г) 4, 5

Д) 5, 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 36 + 4 = 40

Заданне 5

На якое пытанне адказвае выдзеленае слова ў сказе?

Усіх нас гадуюць бабуліны казкі.

A) хто?

Б) чые?

В) як?

Г) дзе?

Д) што робяць?

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 40 + 3 = 43

Заданне 6

Адгадайце народную загадку.

У ваду садзіцца, а мокрым не бывае.

A) вожык       Б) ліст       В) сонца       Г) гусь       Д) бабёр

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 43 + 4 = 47

Заданне 7

Дадзены сказ:

Бульбу вараць, пякуць, смажаць, параць, фаршыруюць, сушаць.

Колькі [у] ужыта ў дзеясловах у сказе?

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 47 - 1.25 = 45.75

Заданне 8

Дадзены назвы беларускіх азёр:

1) Асвейскае       2) Дрывяты       3) Нарач       4) Сялява       5) Мястра       6) Чырвонае       7) Езярышча

Якія назвы маюць тры склады?

A) 1, 3

Б) 2, 4

В) 3, 5

Г) 4, 6

Д) 5, 7

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 45.75 - 0.75 = 45

Заданне 9

Якога слова не хапае на месцы пропуску ў назве народнай казкі “Каток – … лабок”?

A) сярэбраны       Б) залаты       В) бронзавы       Г) жалезны       Д) драўляны

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 45 + 4 = 49

Заданне 10

Знайдзіце адгадку на літаратурную загадку В. Віткі ў пераблытаных літарах.

Сонца пячэ,
Ліпа цвіце,
Збожжа паспявае –
Калі гэта бывае?

A) й, я, о, н, в, с

Б) а, м, е, т, л

В) н, е, ю, н, в, с, о

Г) й, і, м, з, о

Д) н, м, ё, д

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 49 - 1.25 = 47.75

Заданне 11

Ёсць імёны:

1) Саша       2) Маша       3) Жэня       4) Паша       5) Лёня

Якія імёны выкарыстоўваюць і для хлопчыкаў, і для дзяўчынак?

A) усе імёны

Б) усе, акрамя 2

В) 1, 2

Г) 3, 4

Д) 4, 5

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 47.75 + 4 = 51.75

Заданне 12

Якія словы з дадзеных маюць склад ра?

1) аўторак       2) рад       3) возера       4) раніца       5) падворак

A) усе словы

Б) усе словы, акрамя 2

В) 1, 2

Г) 3, 4

Д) 4, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 51.75 + 3 = 54.75

Заданне 13

Назва якога музычнага інструмента ўтварылася ад слова жаль?

A) баян       Б) гармонік       В) жалейка       Г) кларнет       Д) гуслі

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 54.75 + 3 = 57.75

Заданне 14

У якіх словах з дадзеных літара ё абазначае два гукі?

1) жыццё       2) вастрыё       3) Нёман       4) сур’ёзны       5) аблёт

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 57.75 + 4 = 61.75

Заданне 15

Выберыце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.

1) носік чайніка

2) хвост лісіцы

3) цвёрды намер

4) здабыча золата

5) гарачае вуголле

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 61.75 + 4 = 65.75

Заданне 16

Хто па прафесіі выкарыстоўвае наступныя словы: газета, навіны, факты, сучаснасць?

A) кравец       Б) шавец       В) сталяр       Г) артыст       Д) журналіст

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 65.75 + 3 = 68.75

Заданне 17

Дапоўніце народнае выслоўе.

Першая ластаўка … .

A) вясны не робіць

Б) гнязда не робіць

В) у двор не залятае

Г) сябровак чакае

Д) мошак не ловіць

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 68.75 - 1.25 = 67.5

Заданне 18

Выберыце з дадзеных словы, якія правільна падзелены для пераносу.

1) пад’-езд

2) аб-‘ява

3) лёг-кае

4) міл-ьянер

5) са-ла-ўі

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 67.5 - 1 = 66.5

Заданне 19

У даўніну на гэта народнае свята заўсёды па вёсках і гарадах вандраваў незвычайны лялечны тэатр – батлейка. Як называлася свята?

A) Вялікдзень       Б) Зажынкі       В) Юр’я       Г) Каляды       Д) Купалле

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 66.5 + 5 = 71.5

Заданне 20

Расстаўце ў патрэбнай паслядоўнасці словы, якіх не хапае ў народным выразе.

Па кропельцы – …, па травінцы – …, а па … – … .

Варыянты слоў:

1) вадзіца       2) рэчка       3) луг       4) копка       5) лузе       6) копцы       7) краявід       8) стог       9) сусвет

A) 1, 2, 5, 7

Б) 1, 3, 5, 9

В) 2, 3, 6, 8

Г) 2, 4, 6, 8

Д) 3, 4, 5, 9

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 71.5 + 5 = 76.5

Заданне 21

Якія з дадзеных твораў можна аднесці да фальклору?

1) міфы       2) казкі       3) песні       4) загадкі

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 76.5 - 1.25 = 75.25

Заданне 22

Які ў беларускай мове ёсць адпаведнік рускаму слову пушистый?

A) пульхны       Б) пругкі       В) прыгожы       Г) лёгкі       Д) цяжкі

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 75.25 - 0.75 = 74.5

Заданне 23

Ігнат разгадваў красворд. Адно пытанне аказалася для яго цяжкім: як называецца міжнародны кінафестываль, які кожную восень праходзіць у Мінску? Дапамажыце хлопчыку выбраць правільны адказ.

A) “Верасень”

Б) “Кастрычнік”

В) “Лістапад”

Г) “Ералаш”

Д) “Залатая рыбка”

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 74.5 - 1.25 = 73.25

Заданне 24

На чым пісалі ў Старажытнай Русі?

A) на бяросце

Б) на папірусе

В) на паперы

Г) на тканіне

Д) на палях кнігі

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 73.25 + 3 = 76.25


Канчатковы вынік: 76.25

Месца ў Беларусі: 3414

Месца ў вобласці: 481

Месца ў раене: 20

Месца ў школе: 2

Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз 4 ступені.


uparrow