Заданне 1
|
Хто з вядомых беларускіх паэтаў напісаў паэму “Новая зямля”?
A) Максім Багдановіч
Б) Янка Купала
В) Якуб Колас
Г) Максім Танк
Д) Ніл Гілевіч
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Прачытайце сказ:
Нам яшчэ трэба ўбачыць у іншых сябе, у сабе – нябёсы, у нябёсах – сонца, а ў сонцы – сонцалюдзей (А. Разанаў).
Выберыце, да якога разраду адносіцца займеннік нам, ужыты ў сказе.
A) асабовыя Б) зваротны В) прыналежныя Г) указальныя Д) адносныя
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 33 - 1.25 = 31.75
|
Заданне 3
|
Выберыце правільны адпаведнік рускага народнага выслоўя “держать пари”.
A) біць лынды
Б) ні даць ні ўзяць
В) адзін другога варты
Г) ісці ў заклад
Д) хто яго ведае
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 31.75 + 3 = 34.75
|
Заданне 4
|
У народзе можна пачуць: “Так перапужаўся, што душа … пайшла!” Якое слова прапушчана?
A) у пяты
Б) на базар
В) у хату
Г) на страху
Д) з вушэй
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 34.75 + 3 = 37.75
|
Заданне 5
|
Выберыце правільна напісаныя спалучэнні слоў з лічэбнікамі.
1) тры вучняў
2) двое дзвярэй
3) трое коней
4) чэцвера дзяцей
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 37.75 + 5 = 42.75
|
Заданне 6
|
У якім(-іх) слове(-ах) з дадзеных правільна пастаўлены націск?
1) дáлей 2) вы́шэй 3) сýпраць
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1
Г) 1, 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 42.75 + 3 = 45.75
|
Заданне 7
|
Дадзены словы:
1) шніц..ль 2) світ..р 3) ш..рлотка 4) ш..рсцяны
Выберыце тыя словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару а.
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 45.75 - 1.25 = 44.5
|
Заданне 8
|
Выберыце правільна напісаныя спалучэнні.
1) без дай прычыны
2) усё адно
3) як след
4) якраз
5) хіба што
A) усе спалучэнні
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 44.5
|
Заданне 9
|
У якім сказе выдзеленае слова напісана правільна?
1) Тут стаяў зусім незнаёмы для ласяня стог сена.
2) Сабака ляжаў каля канапы на баку і лапаю гуляў з кацянём.
3) Аграном спыніў каня, прыўзняўся на стрэмя і ўважліва агледзеў поле.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 44.5 - 1.25 = 43.25
|
Заданне 10
|
Дадзены словазлучэнні:
1) смачн.. жэле
2) блакітн.. шаль
3) прасторн.. купэ
4) утульн.. кафэ
У якіх словазлучэннях прыметнікі патрэбна напісаць з канчаткам -ы?
A) ва ўсіх
Б) няма такіх прыметнікаў
В) толькі ў 2
Г) у 1, 2
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 43.25 + 4 = 47.25
|
Заданне 11
|
Якія складаныя словы правільна напісаны?
1) стометровы 2) стогалосы 3) статысячны 4) стаградусны
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 47.25 + 4 = 51.25
|
Заданне 12
|
Выберыце правільна напісаныя прыметнікі.
1) францускі 2) таварышскі 3) казбекскі 4) чэшскі
A) усе прыметнікі
Б) няма патрэбных прыметнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 51.25
|
Заданне 13
|
Якія прыклады з дадзеных не з’яўляюцца словазлучэннямі?
1) крохкі лёд
2) трыццаць два
3) падаюць сняжынкі
4) паміж азёр
A) усе прыклады
Б) усе прыклады, акрамя 1
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 51.25 - 1 = 50.25
|
Заданне 14
|
Якое слова з’яўляецца тэматычна лішнім у радзе?
Нарач Свіцязь Снуды Свір Полацк
A) Нарач Б) Свіцязь В) Снуды Г) Свір Д) Полацк
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 50.25 - 0.75 = 49.5
|
Заданне 15
|
Суаднясіце запазычаныя словы з іх адпаведнікамі ў беларускай мове.
Запазычаныя словы:
1) гарантыя 2) кантраст 3) вердыкт 4) аналогія
Адпаведнікі ў беларускай мове:
а) падабенства б) рашэнне в) парука г) процілегласць
A) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а
Б) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б
В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Г) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 49.5 + 3 = 52.5
|
Заданне 16
|
Колькі даданых частак у дадзеным складаназалежным сказе?
Хочацца верыць, што ёсць у нашай краіне людзі, якія будуць ведаць сваё мінулае, шанаваць памяць сваіх продкаў, не дапусцяць, каб згасла гэта памяць у сэрцах многіх пакаленняў нашчадкаў.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 52.5
|
Заданне 17
|
Форму якога склону не мае зваротны займеннік сябе?
A) назоўнага Б) роднага В) вінавальнага Г) творнага Д) меснага
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 52.5
|
Заданне 18
|
Дадзены сказы.
1) Гарачыня нясцерпная.
2) І вось жаданая спартыўная перамога.
3) Баяліся пакрыўдзіць словам.
4) Пад Новы год адбылося незвычайнае.
Выберыце толькі аднасастаўныя сказы.
A) усе сказы
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 52.5
|
Заданне 19
|
Выберыце з дадзеных толькі прыметнікі складанай формы вышэйшай ступені параўнання.
1) наймудрэйшы
2) больш вясёлы
3) цікавейшы
4) менш даступны
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 52.5 + 5 = 57.5
|
Заданне 20
|
У якім сказе з прапанаваных няправільна падкрэслены дзейнік?
1) Дзве бярозкі раслі на ўзлеску.
2) Белая фарба хутка закончылася.
3) Творчасць – вялікая радасць.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбных сказаў
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 57.5 - 1 = 56.5
|
Заданне 21
|
У народзе гавораць: “Каб выбіць ляноту, трэба даць работу да … поту”. Якога лічэбніка не хапае на месцы пропуску?
A) першага Б) трэцяга В) пятага Г) сёмага Д) адзінаццатага
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 56.5 + 3 = 59.5
|
Заданне 22
|
Хто з беларускіх мастакоў слова нарадзіўся за межамі Беларусі?
1) І. Шамякін 2) Я. Брыль 3) П. Панчанка 4) К. Чорны 5) У. Караткевіч
A) ніхто з дадзеных мастакоў слова
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 3, 4
Д) 4, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 59.5
|
Заданне 23
|
Выберыце спалучэнне слоў, дзе не пішацца вялікая літара.
1) (К, к)урган Славы
2) (Г, г)ордзіеў вузел
3) (Н, н)обелеўская прэмія
A) усе спалучэнні
Б) няма патрэбных спалучэнняў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 59.5 - 1.25 = 58.25
|
Заданне 24
|
Які верш Янкі Купалы яшчэ да рэвалюцыі быў пакладзены на музыку, пазней перакладзены на 81 мову, а да 100-годдзя з дня нараджэння паэта быў выдадзены асобнай кнігай?
A) “Мужык”
Б) “А хто там ідзе?”
В) “Мая доля”
Г) “Гусляр”
Д) “Алеся”
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 58.25
|
Заданне 25
|
Як называюцца два творы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай задумай і пераемнасцю сюжэта?
A) раман Б) п’еса В) дылогія Г) трылогія Д) пенталогія
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 58.25 + 3 = 61.25
|
Заданне 26
|
Драўляная ці мураваная дэкаратыўная пабудова для адпачынку, аховы ад сонца і ападкаў – гэта … .
A) альтанка Б) страха В) вежа Г) лазня Д) падстрэшша
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 61.25 - 1 = 60.25
|
Заданне 27
|
. Слова інстытут, як і ўніверсітэт, у беларускай мове ўжываецца з … .
A) ХVІ ст. Б) ХVІІ ст. В) ХVІІІ ст. Г) ХІХ ст. Д) ХХ ст.
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 60.25 + 5 = 65.25
|
Заданне 28
|
Хто з вядомых класікаў беларускай літаратуры свой першы твор на беларускай мове “Пяюць начлежнікі” апублікаваў у 1910 годзе ў газеце “Наша ніва”?
A) А. Куляшоў
Б) П. Броўка
В) М. Танк
Г) З. Бядуля
Д) П. Трус
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 65.25
|
Заданне 29
|
У 1991 годзе ў Мінску да 100-годдзя з дня нараджэння паэта быў адкрыты Дзяржаўны літаратурны музей … .
A) Янкі Купалы
Б) Якуба Коласа
В) Максіма Багдановіча
Г) Петруся Броўкі
Д) Міхала Агінскага
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 65.25 + 4 = 69.25
|
Заданне 30
|
Гэтага пісьменніка, гісторыка, выдаўца, ілюстратара часта называюць “пружанскім Дзюма” (дзяцінства яго прайшло каля Пружан). Творчая спадчына яго складае каля 600 прац. Яго завуць … .
A) Напалеон Орда
Б) Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
В) Юзаф Крашэўскі
Г) Мікола Купрэеў
Д) Францішак Багушэвіч
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 69.25