"Буслік-2018"

15 лютага 2018
Заданне для 7-8 класаў

Удзельнік: Пракаповiч Таццяна, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі РААСіТ

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Адна з народных песень, што вельмі любіў у свой час спяваць вядомы беларускі пісьменнік Іван Мележ, пачынаецца словамі:

Каля грэблі шумяць …,
Што я пасадзіла.

Якога слова не хапае на месцы пропуску?

A) клёны       Б) бярозы       В) вербы       Г) асіны       Д) рабіны

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30 - 1.25 = 28.75

Заданне 2

Колькі назоўнікаў у форме множнага ліку ўжыта ў сказе?

У лагодным сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат, дрэвы ў недалёкім лесе (І. Мележ).

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 28.75 + 4 = 32.75

Заданне 3

Якое лексічнае значэнне мае ўстойлівы выраз пуд солі з’есці?

A) ‘без пэўнага выніку, без знаку’

Б) ‘добра і даўно ведаць каго-небудзь’

В) ‘зрабіць памылку’

Г) ‘цяжка падымаць, перанапружвацца’

Д) ‘дакучаць каму-небудзь’

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 32.75 + 5 = 37.75

Заданне 4

Колькі прыметнікаў ужыта ў вершаваных радках Якуба Коласа?

Белым снегам замятае
Вецер чорныя палі,
Нібы вопратку ўздзявае
Шыр прасторная зямлі.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 37.75 - 0.75 = 37

Заданне 5

Дадзены сказ:

Неба гэтымі днямі сінела чыстае і глыбокае.

Якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы?

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 37 - 1.25 = 35.75

Заданне 6

Вучні атрымалі заданне вызначыць, да якога разраду паводле лексічнага значэння адносяцца займеннікі сёй-той, сякі-такі, чый-небудзь. Юрась сказаў, што адносяцца да азначальных; Наталля – да пытальных; Алеся – да адносных; Сцяпан – да адмоўных; Янка – да няпэўных. Хто з вучняў даў правільны адказ?

A) Юрась       Б) Наталля       В) Алеся       Г) Сцяпан       Д) Янка

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 35.75 - 1 = 34.75

Заданне 7

Кірыліца – адна з … старажытных славянскіх азбук.

Выберыце правільны варыянт напісання прапушчанага слова.

A) двух       Б) дзвух       В) дзвюх       Г) дзьвух       Д) дзьвюх

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 34.75 - 1.25 = 33.5

Заданне 8

Дадзены словы:

1) інж..нер       2) бр..зент       3) д..таль       4) ч..рствы

Выберыце тыя словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару ы.

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 33.5 + 3 = 36.5

Заданне 9

Вызначце правільна напісаныя адпаведнікі рускім словам гардероб, рессора, бровь.

A) гардзероб, рысора, брыво

Б) гардароб, расора, броў

В) гардыроб, рысора, брэво

Г) гардэроб, рысора, брыво

Д) гардэроб, рэсора, брыво

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 36.5 - 1.25 = 35.25

Заданне 10

Якія словы з дадзеных напісаны правільна?

1) археолаг       2) харэограф       3) біограф       4) аксіома

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 35.25 + 5 = 40.25

Заданне 11

Выберыце словы, у якіх на месцы пропуску напішаце мяккі знак (ь).

1) агледз..ся       2) гол..ле       3) кон..мі       4) свежас..ць

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 40.25 + 3 = 43.25

Заданне 12

Расказваюць, што аднойчы мастак Манэ ў пошуках дасканалага святла неяк прыехаў у прыгарад. Паглядзеўшы на сонца, а потым на свой гадзіннік, ён сказаў: “Я спазніўся на … .” Выберыце правільны варыянт напісання прапушчанага слова.

A) паўгадзіны

Б) паў гадзіны

В) паў-гадзіны

Г) полгадзіны

Д) поўгадзіны

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 43.25 - 1 = 42.25

Заданне 13

З якой паэмы Янкі Купалы радкі?

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, …

A) “Бандароўна”

Б) “Курган”

В) “Магіла льва”

Г) “Безназоўнае”

Д) “Сон на кургане”

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 42.25 + 3 = 45.25

Заданне 14

Выберыце з дадзеных слоў рэчыўныя назоўнікі.

1) галлё       2) хлеб       3) птаства       4) нафта       5) клімат

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 45.25 + 4 = 49.25

Заданне 15

Якое слова з’яўляецца тэматычна лішнім у радзе?

Мінск       Дзвіна       Брэст       Гродна       Гомель

A) Мінск       Б) Дзвіна       В) Брэст       Г) Гродна       Д) Гомель

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 49.25 + 3 = 52.25

Заданне 16

Дапоўніце народныя прыкметы:

1) грак на гары – … a) на добрае надвор’е
2) шэрань на дрэвах – … б) год урадлівы
3) май дажджлівы – … в) вясна на двары
4) увечары трашчаць конікі – … г) да марозу

A) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б

Б) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б

В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Г) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 52.25 + 3 = 55.25

Заданне 17

Вучні атрымалі заданне падабраць да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі. Ігар падабраў антракт – перапынак; Ясь падабраў эскімо – марожанае; Васіль падабраў атэль – гасцініца.

Хто з вучняў правільна выканаў заданне?

A) усе вучні

Б) ніхто з вучняў

В) Ігар

Г) Ясь

Д) Васіль

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 55.25 - 1 = 54.25

Заданне 18

Дадзены сказ:

Ігнату хутчэй хацелася ў першы свой паход.

Якой часцінай мовы выражаны выказнік у сказе?

A) назоўнікам       Б) дзеясловам       В) прыметнікам       Г) прыслоўем       Д) лічэбнікам

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 54.25 + 4 = 58.25

Заданне 19

Якога слова не хапае ў радку з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”?

А пойдзеш у Ліпава лясамі,
Напэўна, стрэнешся з … .

A) вартаўнікамі       Б) сябрамі       В) ласямі       Г) цецерукамі       Д) ваўкамі

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 58.25 - 1 = 57.25

Заданне 20

Якое параўнанне ўжыў М. Багдановіч у радках верша “Зімой”?

Як …, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць.

A) хмары       Б) мары       В) вартаўнікі       Г) снягурачкі       Д) здані

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 57.25 - 1 = 56.25

Заданне 21

У народзе існуе прымаўка пра восень: восень – на дзень пагод … . Якога лічэбніка не хапае на месцы пропуску?

A) чацвёра       Б) пяцёра       В) шэсць       Г) сем       Д) восем

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 56.25 - 1 = 55.25

Заданне 22

Выберыце з дадзеных назвы галаўных убораў.

1) жупан       2) кабат       3) каптур       4) какошнік

A) усе назвы

Б) няма патрэбных назваў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 55.25 + 3 = 58.25

Заданне 23

Як называецца ручное прыстасаванне ў выглядзе складнога паўкруга, якім абмахваюцца ў духату?

A) вуаль       Б) веер       В) вэлюм       Г) вянец       Д) вентылятар

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 58.25 + 3 = 61.25

Заданне 24

Выберыце з дадзеных толькі словазлучэнні.

1) лодка плыве

2) калючы вожык

3) весела крочыць

4) будзем рашаць

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 61.25 - 0.75 = 60.5

Заданне 25

У народзе гавораць:

“Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю гатовае разбурыш.”

Колькі ў выразе слоў, якія маюць мяккія зычныя гукі?

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 60.5 - 1.25 = 59.25

Заданне 26

Суаднясіце запазычаныя словы з іх адпаведнікамі ў беларускай мове.

Запазычаныя словы:

1) лозунг       2) эпізод       3) бар’ер       4) аварыя

Адпаведнікі ў беларускай мове:

а) заклік       б) крушэнне       в) выпадак       г) перашкода

A) 1-г, 2-в, 3-б, 4-a

Б) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б

В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Г) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 59.25 - 0.75 = 58.5

Заданне 27

Як называецца прыстасаванне, пры дапамозе якога раней пралі лён і воўну?

A) калаўрот       Б) кальчуга       В) кросны       Г) радно       Д) рэшата

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 58.5 - 1.25 = 57.25

Заданне 28

Тэрмін “азбука” ў загалоўку кнігі ўпершыню з’явіўся ў беларускай мове ў 1596 годзе, а тэрмін “буквар” – у … годзе.

A) 1599       Б) 1618       В) 1696       Г) 1856       Д) 1917

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 57.25 + 5 = 62.25

Заданне 29

Як называўся ў сялянскіх хатах ніжні край страхі, які навісаў над сцяной, а таксама прастора пад ім?

A) альтанка       Б) страха       В) вежа       Г) лазня       Д) падстрэшша

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 62.25 - 1 = 61.25

Заданне 30

Гэты драматург, паэт, кінасцэнарыст нарадзіўся ў Магілёве. Менавіта ён з’яўляецца аўтарам песень вядомых не аднаму пакаленню музычных кінакамедый “Волга-Волга” і “Кубанскія казакі”. Таксама напісаў сцэнарыі да многіх фільмаў-казак і мультыплікацыйных фільмаў. Нашага земляка завуць … .

A) Міхаіл Вольпін

Б) Іосіф Скурко

В) Аляксандр Стадуб

Г) Андрэй Курэйчык

Д) Андрэй Ількоў

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 61.25 - 1.25 = 60


Канчатковы вынік: 60

Месца ў Беларусі: 7548

Месца ў вобласці: 1087

Месца ў раене: 42

Месца ў школе: 3

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow