15 лютага 2018 Заданне для 7-8 класаў
Удзельнік: Парада Аляксандр, Языльская СШ, Старадарожскі РААСіТ
На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў
1) грак на гары – … | a) на добрае надвор’е |
2) шэрань на дрэвах – … | б) год урадлівы |
3) май дажджлівы – … | в) вясна на двары |
4) увечары трашчаць конікі – … | г) да марозу |
A) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
Б) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б
В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Г) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 72.25 + 3 = 75.25
Вучні атрымалі заданне падабраць да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі. Ігар падабраў антракт – перапынак; Ясь падабраў эскімо – марожанае; Васіль падабраў атэль – гасцініца.
Хто з вучняў правільна выканаў заданне?
A) усе вучні
Б) ніхто з вучняў
В) Ігар
Г) Ясь
Д) Васіль
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 75.25 - 1 = 74.25
Дадзены сказ:
Ігнату хутчэй хацелася ў першы свой паход.
Якой часцінай мовы выражаны выказнік у сказе?
A) назоўнікам Б) дзеясловам В) прыметнікам Г) прыслоўем Д) лічэбнікам
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 74.25 - 1 = 73.25
Якога слова не хапае ў радку з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”?
А пойдзеш у Ліпава лясамі,
Напэўна, стрэнешся з … .
A) вартаўнікамі Б) сябрамі В) ласямі Г) цецерукамі Д) ваўкамі
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 73.25 - 1 = 72.25
Якое параўнанне ўжыў М. Багдановіч у радках верша “Зімой”?
Як …, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць.
A) хмары Б) мары В) вартаўнікі Г) снягурачкі Д) здані
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 72.25 - 1 = 71.25
У народзе існуе прымаўка пра восень: восень – на дзень пагод … . Якога лічэбніка не хапае на месцы пропуску?
A) чацвёра Б) пяцёра В) шэсць Г) сем Д) восем
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 71.25 - 1 = 70.25
Выберыце з дадзеных назвы галаўных убораў.
1) жупан 2) кабат 3) каптур 4) какошнік
A) усе назвы
Б) няма патрэбных назваў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 70.25 - 0.75 = 69.5
Як называецца ручное прыстасаванне ў выглядзе складнога паўкруга, якім абмахваюцца ў духату?
A) вуаль Б) веер В) вэлюм Г) вянец Д) вентылятар
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 69.5 + 3 = 72.5
Выберыце з дадзеных толькі словазлучэнні.
1) лодка плыве
2) калючы вожык
3) весела крочыць
4) будзем рашаць
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 72.5 - 0.75 = 71.75
У народзе гавораць:
“Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю гатовае разбурыш.”
Колькі ў выразе слоў, якія маюць мяккія зычныя гукі?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 71.75 - 1.25 = 70.5
Суаднясіце запазычаныя словы з іх адпаведнікамі ў беларускай мове.
Запазычаныя словы:
1) лозунг 2) эпізод 3) бар’ер 4) аварыя
Адпаведнікі ў беларускай мове:
а) заклік б) крушэнне в) выпадак г) перашкода
A) 1-г, 2-в, 3-б, 4-a
Б) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б
В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Г) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 70.5 + 3 = 73.5
Як называецца прыстасаванне, пры дапамозе якога раней пралі лён і воўну?
A) калаўрот Б) кальчуга В) кросны Г) радно Д) рэшата
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 73.5 - 1.25 = 72.25
Тэрмін “азбука” ў загалоўку кнігі ўпершыню з’явіўся ў беларускай мове ў 1596 годзе, а тэрмін “буквар” – у … годзе.
A) 1599 Б) 1618 В) 1696 Г) 1856 Д) 1917
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 72.25 + 5 = 77.25
Як называўся ў сялянскіх хатах ніжні край страхі, які навісаў над сцяной, а таксама прастора пад ім?
A) альтанка Б) страха В) вежа Г) лазня Д) падстрэшша
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 77.25 + 4 = 81.25
Гэты драматург, паэт, кінасцэнарыст нарадзіўся ў Магілёве. Менавіта ён з’яўляецца аўтарам песень вядомых не аднаму пакаленню музычных кінакамедый “Волга-Волга” і “Кубанскія казакі”. Таксама напісаў сцэнарыі да многіх фільмаў-казак і мультыплікацыйных фільмаў. Нашага земляка завуць … .
A) Міхаіл Вольпін
Б) Іосіф Скурко
В) Аляксандр Стадуб
Г) Андрэй Курэйчык
Д) Андрэй Ількоў
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 81.25 + 5 = 86.25
Канчатковы вынік: 86.25
Месца ў Беларусі: 3383
Месца ў вобласці: 540
Месца ў раене: 12
Месца ў школе: 2
Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".