"Буслік-2018"

15 лютага 2018
Заданне для 10-11 класаў

Удзельнік: Карача Евгенiя, СШ №140, Фрунзенскае РУАСіТ г.Мiнска

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Адгадайце народную загадку:

Сам вада і па вадзе плавае.

A) карабель       Б) ліст       В) лёд       Г) ветразь       Д) плыт

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў сказе?

Стаяла тая пара, калі ў зялёны летні колер восень паволі пачынае ўплятаць свае жоўтыя ніткі (А. Кудравец).

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 33 - 1 = 32

Заданне 3

Выберыце правільна напісаны дзеяслоў у форме 2-ой асобы множнага ліку.

A) пацвярджаеце       Б) пацвярджаіце       В) пацвярджаяце       Г) падцвярджаеце       Д) падцвярджаяце

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 32

Заданне 4

Вучні атрымалі заданне запісаць словы з раздзяляльным мяккім знакам (ь). Мікіта запісаў цьмяны, віць; Ігнат – ледзьве, дзьмухавец; Кацярына – льецца, медальён; Маруся – парцьера, льдзіна. Хто з вучняў правільна запісаў словы?

A) усе вучні

Б) толькі Кацярына

В) Мікіта, Ігнат

Г) Ігнат, Кацярына

Д) Кацярына, Маруся

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 32 - 1.25 = 30.75

Заданне 5

Якія словы з дадзеных неабходна пісаць разам?

1) кіна(тэатр)       2) усходне(славянскі)       3) усё(пераможны)       4) аўта(парк)

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 30.75 - 1 = 29.75

Заданне 6

Выберыце правільна напісаныя словы.

1) студэнства       2) пясчота       3) Жанна       4) птаства

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 29.75 - 1.25 = 28.5

Заданне 7

Прадоўжыце народнае выслоўе:

Дружная праца – крыніца … .

A) вады       Б) спрэчак       В) дыскусіі       Г) багацця       Д) беднасці

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 28.5 + 3 = 31.5

Заданне 8

Паводле структурнага складу лічэбнікі сорак сем, дзве трэція адносяцца да … . Выберыце правільны варыянт.

1) простых лічэбнікаў

2) складаных лічэбнікаў

3) састаўных лічэбнікаў

A) няма патрэбнага варыянта

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 31.5

Заданне 9

Дадзены словазлучэнні:

1) аўтобусн.. дэпо

2) маршрутн.. таксі

3) прыгож..пано

4) нов.. шасэ

У якіх прыметніках з прыкладаў патрэбна напісаць канчатак -ая?

A) ва ўсіх прыметніках

Б) няма такіх прыметнікаў

В) ва ўсіх, акрамя 1

Г) у 1, 3

Д) у 2, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 31.5 - 1 = 30.5

Заданне 10

Вызначце правільна напісаныя адпаведнікі рускім словам библиотека, рацион, официант.

A) бібліатэка, рацыон, афіцыант

Б) бібліятэка, рацыён, афіцыянт

В) бібліятэка, рацыён, афіцыант

Г) бібліатэка, рацыён, афіцэант

Д) бібліятэка, рацыон, афіцыянт

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30.5 - 0.75 = 29.75

Заданне 11

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару а?

1) гл..таць       2) с..рдэчны       3) р..дактар       4) віш..нька       5) ябл..ня

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) у 1, 3

Г) у 2, 4

Д) у 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 29.75 + 3 = 32.75

Заданне 12

Якое слова з’яўляецца тэматычна лішнім у радзе?

Прыпяць       Шчара       Нёман       Магілёў       Вілія

A) Прыпяць       Б) Шчара       В) Нёман       Г) Магілёў       Д) Вілія

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 32.75

Заданне 13

Выберыце правільна напісаныя словы.

1) скарастны       2) постны       3) жаластлівы       4) міласэрдны

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 32.75 + 5 = 37.75

Заданне 14

Якія словазлучэнні з дадзеных напісаны правільна?

1) чалавечнае жыццё

2) эфектыўныя сродкі

3) кваліфікацыйны работнік

4) ёдзісты раствор

5) гліністы посуд

A) усе словазлучэнні

Б) няма патрэбных словазлучэнняў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 37.75

Заданне 15

Выберыце з прапанаваных толькі назоўнікі ніякага роду.

1) фламінга       2) апліке       3) дынама       4) поні

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 37.75 + 5 = 42.75

Заданне 16

Дапоўніце народную прыкмету: “Кастрычнік зямлю балоціць, а лес …”.

A) непагодзіць       Б) серабрыць       В) забывае       Г) залоціць       Д) абыходзіць

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 42.75 - 0.75 = 42

Заданне 17

Дадзены пачаткі народных выслоўяў:

1) Вось на свеце як бывае: …

2) Старога паважай, …

3) Сябра шукай, а …

4) Не лятай высока, бо …

Суаднясіце іх з другой часткай:

а) малога навучай

б) нізка сядзеш

в) знойдзеш – беражы

г) хто працуе, той і мае

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б

В) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в

Г) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Д) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 42

Заданне 18

Якія з дадзеных слоў напісаны правільна?

1) дрэва апрацоўчы

2) асабліва адказны

3) вечназялёны

4) густа населены

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 42 - 1 = 41

Заданне 19

Выберыце з дадзеных правільна напісаны(-ыя) сказ(-ы).

1) Марына выступіла на канферэнцыі даволі эфектыўна.

2) Гэтак жа эфектна ў архітэктуры выкарыстанне новых тэхналогій.

3) Артыст эфектна сыграў у спектаклі ролю мастака.

A) усе сказы

Б) няма патрэбных сказаў

В) 1

Г) 2, 3

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 41 + 5 = 46

Заданне 20

Раздзел мовазнаўства – навука, якая вывучае ўстойлівыя спалучэнні, называецца … .

A) археалогія       Б) гісторыя       В) марфалогія       Г) фразеалогія       Д) астраномія

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 46 - 0.75 = 45.25

Заданне 21

Хто з’яўляецца аўтарам радкоў?

Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
І называюць той век залатым.

A) Мікола Гусоўскі

Б) Францыск Скарына

В) Уладзімір Караткевіч

Г) Уладзімір Арлоў

Д) Максім Багдановіч

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 45.25 - 1 = 44.25

Заданне 22

Якое слова прапушчана ў вершаваных радках П. Панчанкі?

Лечыцца трава ад спёкі …,
Людзі ласкай лечацца людской.

A) кветкамі       Б) зёлкамі       В) прымаразкам       Г) ліўнем       Д) маланкай

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 44.25 - 0.75 = 43.5

Заданне 23

Аздоба пераплёту рукапісных і друкаваных кніг – гэта … .

A) абрус       Б) абклад       В) рамка       Г) паспарту       Д) акант

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 43.5

Заданне 24

Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:

1) як мокрае гарыць

2) кінуць слова

3) праводзіць вачыма

Як замяніць кожнае з іх адным словам?

Выберыце патрэбныя варыянты:

а) аглядаць       б) марудна       в) сказаць

A) 1-б, 2-а, 3-в

Б) 1-б, 2-в, 3-а

В) 1-а, 2-б, 3-в

Г) 1-в, 2-а, 3-б

Д) 1-в, 2-б, 3-а

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 43.5 - 0.75 = 42.75

Заданне 25

Дадзены сказ:

Сцяжынку перабягаў ручай, які цурчаў з-пад маладой алешыны, што ўзнімалася над чаротам.

Вызначце від сказа.

A) просты двухсастаўны сказ

Б) просты двухсастаўны сказ, ускладнены пабочным сказам

В) бяззлучнікавы складаны сказ

Г) складаназлучаны сказ

Д) складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 42.75

Заданне 26

У якім годзе была створана Акадэмія навук Беларусі?

A) у 1724 г.

Б) у 1870 г.

В) у 1919 г.

Г) у 1929 г.

Д) у 1947 г.

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 42.75

Заданне 27

У 50-я гады ХХ стагоддзя бібліёграф, літаратуразнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі пачала скрупулёзна займацца даследаваннем жыцця і творчасці М. Багдановіча. Гэта – … .

A) Н. Ватацы

Б) Ю. Бібіла

В) З. Верас

Г) Т. Мазур

Д) Л. Ялоўчык

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 42.75 - 1.25 = 41.5

Заданне 28

У некаторых народных казках можна сустрэць выслоўе:

“Хоць і ростам невялік, ды рука з пудавік”.

Як вядома, пуд – мера вагі, і роўная яна – … .

A) 10 кг

Б) 16,38 кг

В) 25,57 кг

Г) 50 кг

Д) 100 кг

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 41.5

Заданне 29

Вядомы класік беларускай літаратуры пражыў у Гродне амаль 30 гадоў. Многія свае вядомыя творы народны пісьменнік Беларусі напісаў менавіта ў гэтым горадзе. Пра каго ідзе размова?

A) пра В. Быкава

Б) пра Р. Барадуліна

В) пра Н. Гілевіча

Г) пра І. Шамякіна

Д) пра М. Танка

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 41.5 - 1.25 = 40.25

Заданне 30

Ракаў – старажытнае мястэчка, якое здаўна славілася гандлярамі і рамеснікамі. А яшчэ гэта радзіма братоў-пісьменнікаў Казіміра і Мар’яна Здзяхоўскіх. Дарэчы, Мар’ян Здзяхоўскі нават быў карэспандэнтам Л.М. Талстога, шмат друкаваўся на рускай мове пад псеўданімам … .

A) Я. Нёманскі

Б) М. Арол

В) М. Багун

Г) М. Урсін

Д) Я. Крывічанін

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 40.25 - 1.25 = 39


Канчатковы вынік: 39

Месца ў Беларусі: 4139

Месца ў вобласці: 599

Месца ў раене: 168

Месца ў школе: 5

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow