Заданне 1
|
Здаўна ў народзе гавораць: “Багата вясна кветкамі, а восень …” .
A) палеткамі Б) цукеркамі В) хараводамі Г) сенажацямі Д) ягадамі
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Колькі ўсяго сустракаецца [с] у вершаваных радках Л. Пранчака?
Сэрцы шчырыя гамоняць,
Сэрцы блізкія пяюць.
Над азёрнаю старонкай
Песні родныя плывуць…
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 33 + 4 = 37
|
Заданне 3
|
Якім словам з дадзеных можна выказаць сэнс устойлівага спалучэння пускаць пыл у вочы?
1) падманваць 2) паспешліва 3) пакрыўдзіцца 4) моцна
A) няма патрэбнага слова
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 37 + 3 = 40
|
Заданне 4
|
У народзе існуе прыкмета: Калі вясёлка ў небе пахілая і нізкая, то будзе … .
A) вецер Б) зацішша В) спякота Г) снег Д) дождж
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 40 + 4 = 44
|
Заданне 5
|
Словы, якія выкарыстоўваюцца людзьмі той ці іншай прафесіі ці спецыяльнасці, называюцца … .
A) агульнаўжывальныя Б) дыялектныя В) прафесійныя Г) жаргонныя Д) запазычаныя
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 44 + 3 = 47
|
Заданне 6
|
Слова прыпынак складаецца з наступных марфем.
A) прып – корань, ын – суфікс, ак – канчатак
Б) пры – прыстаўка, пын – корань, ак – суфікс
В) пры – прыстаўка, пын – корань, ак – суфікс, нулявы канчатак
Г) прыпын – корань, а – суфікс, к – суфікс, нулявы канчатак
Д) прыпы – корань, н – суфікс, ак – канчатак
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 47 + 3 = 50
|
Заданне 7
|
Выберыце словы з прапанаваных, якія маюць два аднолькавыя санорныя гукі:
1) прыемна 2) калоны 3) мандарын 4) інфармацыя 5) ананас
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 50 + 4 = 54
|
Заданне 8
|
Спектакль у гонар аднаго з заслужаных удзельнікаў называецца … .
A) бініфіс Б) бінефіс В) беніфіс Г) бенефіс Д) беняфіс
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 54 + 3 = 57
|
Заданне 9
|
Палескай Амазоніяй называюць беларусы раку … .
A) Прыпяць Б) Нёман В) Дзвіна Г) Свіслач Д) Шчара
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 57 + 3 = 60
|
Заданне 10
|
Вызначце тып аднасастаўнага сказа.
Не рабі ліхога і не бойся нікога.
A) пэўна-асабовы
Б) няпэўна-асабовы
В) абагульнена-асабовы
Г) безасабовы
Д) назыўны
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 60 + 5 = 65
|
Заданне 11
|
Якое з дадзеных словазлучэнняў складзена няправільна?
1) дробны почырк
2) дробязная цікавасць
3) дробная капейка
A) усе словазлучэнні складзены правільна
Б) усе словазлучэнні складзены няправільна
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 65 + 5 = 70
|
Заданне 12
|
Вызначце з прапанаваных правільна напісаныя словы.
1) архіёлаг 2) акіян 3) піаніст 4) рэаліст 5) авіацыя
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 70 + 3 = 73
|
Заданне 13
|
У якіх прыкладах словы напішаце з вялікай літары?
1) браты (І, і)вановы
2) першыя (Д, д)рыгавічы
3) (П, п)алац спорту
4) (Д, д)ом адпачынку
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 73 + 4 = 77
|
Заданне 14
|
У якіх сказах на месцы пропуску(-аў) неабходна паставіць коску(-і)?
1) Першы гром _ нібы грукат калёс _ пакаціўся па небе.
2) Падалі сняжынкі _ такія белыя _ што лебядзіны пух.
3) Новая хата была _ як цацка.
4) Менш чым праз хвіліну _ сястра вярнулася ў пакой.
A) ва ўсіх сказах
Б) толькі ў сказе 1
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 77 + 3 = 80
|
Заданне 15
|
Дадзены словы:
1) агледз..ся 2) людз..мі 3) рамен..чык 4) песен..ка
У якіх словах на месцы пропуску напішаце мяккі знак?
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 80 - 1.25 = 78.75
|
Заданне 16
|
Выберыце з прапанаваных выразы, якія з’яўляюцца сінонімамі ўстойлівага спалучэння вадзіць за нос.
1) браць на вудачку
2) гуляць у ката і мышку
3) ламаць шапку
4) падпускайь лёстачкі
A) усе выразы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 78.75 + 3 = 81.75
|
Заданне 17
|
Выберыце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску напішаце часціцу не.
1) Што толькі гэты клён __ пабачыў на сваім вяку.
2) Хіба ж __ былі цікавымі ўрокі літаратуры?
3) Дубы __ маўчалі, шумелі лісцем, асабліва калі блізка была навальніца.
A) усе сказы
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1
Г) 1, 2
Д) 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 81.75 + 4 = 85.75
|
Заданне 18
|
Выдзеленыя словы ў пары словазлучэнняў узяць ноту соль – марская соль з’яўляюцца … .
A) сінонімамі
Б) антонімамі
В) амонімамі
Г) паронімамі
Д) мнагазначнымі словамі
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 85.75 + 4 = 89.75
|
Заданне 19
|
У якіх парах слоў націск служыць для адрознення граматычнага значэння?
1) рукі – рукі
2) музыка – музыка
3) дамы – дамы
4) званы – званы
A) усе пары слоў
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) толькі 1
Г) 1, 2
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 89.75 + 5 = 94.75
|
Заданне 20
|
Хто з вядомых мастакоў слова пераклаў раман у вершах “Яўген Анегін” і паэму “Цыганы” А.С. Пушкіна на беларускую мову?
A) Алесь Гарун
Б) Ядвігін Ш
В) Я. Купала
Г) Максім Багдановіч
Д) Аркадзь Куляшоў
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 94.75 + 4 = 98.75
|
Заданне 21
|
У напісанні якіх слоў дапушчана памылка?
1) выбарскі 2) чэшскі 3) фудбол 4) заводскі 5) нясвіскі 6) французскі
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3, 5
Г) 2, 4, 6
Д) 3, 6
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 98.75 + 3 = 101.75
|
Заданне 22
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару е?
1) рады..логія 2) рады..метрычны 3) рады..метрыя 4) рады..біялогія 5) рады..канцэрт
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 101.75 + 5 = 106.75
|
Заданне 23
|
Літарны склад кірыліцы адпавядаў гукавой сістэме … .
A) грэчаскай мовы
Б) лацінскай мовы
В) стараславянскай мовы
Г) усходнеславянскіх моў
Д) заходнеславянскіх моў
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 106.75 + 4 = 110.75
|
Заданне 24
|
Выберыце правільна напісаны сказ.
1) Шасцёра студэнтаў прынесла падручнікі ў бібліятэку.
2) Неўзабаве на прыпынак падышло чалавек з восем.
3) Тры месяцы мінулі з пачатку дыпломнай работы.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 110.75 - 1.25 = 109.5
|
Заданне 25
|
Жанрам якога функцыянальнага стылю з’яўляецца даведка?
A) мастацкага
Б) гутарковага
В) публіцыстычнага
Г) афіцыйна-дзелавога
Д) навуковага
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 109.5 + 5 = 114.5
|
Заданне 26
|
Хто з мастакоў слова мае літаратурны псеўданім Валошка Максім?
A) Анатоль Бутэвіч
Б) Алесь Разанаў
В) Уладзімір Караткевіч
Г) Андрэй Макаёнак
Д) Аркадзь Куляшоў
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 114.5 + 4 = 118.5
|
Заданне 27
|
У старажытнасці ткалі, вышывалі, кавалі своеасаблівыя фігуры, якія з’яўляліся адлюстраваннем чатырох стыхій прыроды і мелі падабенства з пэўнымі геаметрычнымі фігурамі. Суаднясіце назвы з фігурамі.
1) зямля |
а) трохвугольнік |
2) вада |
б) крыж унутры круга |
3) агонь |
в) круг |
4) паветра |
г) прамавугольнік |
|
д) квадрат |
A) 1-а, 2-д, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-г, 3-д, 4-в
В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-д
Г) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а
Д) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 118.5 - 1.25 = 117.25
|
Заданне 28
|
Гэты выдатны дзяржаўны дзеяч, мастак слова, вучоны-прыродазнавец, філосаф упершыню выкарыстаў слова марфалогія як тэрмін. Пра каго ідзе гаворка? Гэта … .
A) А. Абуховіч
Б) М. Карамзін
В) А. Бялыніцкі-Біруля
Г) В. Гётэ
Д) І. Гашкевіч
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 117.25 - 1.25 = 116
|
Заданне 29
|
Першая ўніверсальная Беларуская энцыклапедыя (Бел СЭ) выйшла ў 1969-1975 гадах. Гэта выданне ўключала каля 35 тысяч тэрмінаў. Колькі тамоў Бел СЭ было выдадзена ў тыя гады?
A) 10 Б) 12 В) 14 Г) 16 Д) 18
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 116 + 4 = 120
|
Заданне 30
|
Хто з мастакоў слова з’яўляецца аўтарам вершаванага радка: “Захавай маю мову, чарговы наш век…”
A) Г. Бураўкін
Б) М. Стральцоў
В) С. Грахоўскі
Г) Н. Гілевіч
Д) Н. Гальпяровіч
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 120 + 5 = 125