"Буслік-2017"

16 лютага 2017
Заданне для 10-11 класаў

Удзельнік: Чарнец Наталля, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі РААСіТ

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Здаўна ў народзе гавораць: “Багата вясна кветкамі, а восень …” .

A) палеткамі       Б) цукеркамі       В) хараводамі       Г) сенажацямі       Д) ягадамі

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Колькі ўсяго сустракаецца [с] у вершаваных радках Л. Пранчака?

Сэрцы шчырыя гамоняць,
Сэрцы блізкія пяюць.
Над азёрнаю старонкай
Песні родныя плывуць…

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 33 + 4 = 37

Заданне 3

Якім словам з дадзеных можна выказаць сэнс устойлівага спалучэння пускаць пыл у вочы?

1) падманваць       2) паспешліва       3) пакрыўдзіцца       4) моцна

A) няма патрэбнага слова

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 37 + 3 = 40

Заданне 4

У народзе існуе прыкмета: Калі вясёлка ў небе пахілая і нізкая, то будзе … .

A) вецер       Б) зацішша       В) спякота       Г) снег       Д) дождж

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 40 + 4 = 44

Заданне 5

Словы, якія выкарыстоўваюцца людзьмі той ці іншай прафесіі ці спецыяльнасці, называюцца … .

A) агульнаўжывальныя       Б) дыялектныя       В) прафесійныя       Г) жаргонныя       Д) запазычаныя

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 44 + 3 = 47

Заданне 6

Слова прыпынак складаецца з наступных марфем.

A) прып – корань, ын – суфікс, ак – канчатак

Б) пры – прыстаўка, пын – корань, ак – суфікс

В) пры – прыстаўка, пын – корань, ак – суфікс, нулявы канчатак

Г) прыпын – корань, а – суфікс, к – суфікс, нулявы канчатак

Д) прыпы – корань, н – суфікс, ак – канчатак

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 47 + 3 = 50

Заданне 7

Выберыце словы з прапанаваных, якія маюць два аднолькавыя санорныя гукі:

1) прыемна       2) калоны       3) мандарын       4) інфармацыя       5) ананас

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 50 + 4 = 54

Заданне 8

Спектакль у гонар аднаго з заслужаных удзельнікаў называецца … .

A) бініфіс       Б) бінефіс       В) беніфіс       Г) бенефіс       Д) беняфіс

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 54 + 3 = 57

Заданне 9

Палескай Амазоніяй называюць беларусы раку … .

A) Прыпяць       Б) Нёман       В) Дзвіна       Г) Свіслач       Д) Шчара

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 57 + 3 = 60

Заданне 10

Вызначце тып аднасастаўнага сказа.

Не рабі ліхога і не бойся нікога.

A) пэўна-асабовы

Б) няпэўна-асабовы

В) абагульнена-асабовы

Г) безасабовы

Д) назыўны

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 60 + 5 = 65

Заданне 11

Якое з дадзеных словазлучэнняў складзена няправільна?

1) дробны почырк

2) дробязная цікавасць

3) дробная капейка

A) усе словазлучэнні складзены правільна

Б) усе словазлучэнні складзены няправільна

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 65 + 5 = 70

Заданне 12

Вызначце з прапанаваных правільна напісаныя словы.

1) архіёлаг       2) акіян       3) піаніст       4) рэаліст       5) авіацыя

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 70 + 3 = 73

Заданне 13

У якіх прыкладах словы напішаце з вялікай літары?

1) браты (І, і)вановы

2) першыя (Д, д)рыгавічы

3) (П, п)алац спорту

4) (Д, д)ом адпачынку

A) ва ўсіх прыкладах

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 73 - 1 = 72

Заданне 14

У якіх сказах на месцы пропуску(-аў) неабходна паставіць коску(-і)?

1) Першы гром _ нібы грукат калёс _ пакаціўся па небе.

2) Падалі сняжынкі _ такія белыя _ што лебядзіны пух.

3) Новая хата была _ як цацка.

4) Менш чым праз хвіліну _ сястра вярнулася ў пакой.

A) ва ўсіх сказах

Б) толькі ў сказе 1

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 72 + 3 = 75

Заданне 15

Дадзены словы:

1) агледз..ся       2) людз..мі       3) рамен..чык       4) песен..ка

У якіх словах на месцы пропуску напішаце мяккі знак?

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 75 - 1.25 = 73.75

Заданне 16

Выберыце з прапанаваных выразы, якія з’яўляюцца сінонімамі ўстойлівага спалучэння вадзіць за нос.

1) браць на вудачку

2) гуляць у ката і мышку

3) ламаць шапку

4) падпускайь лёстачкі

A) усе выразы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 73.75 + 3 = 76.75

Заданне 17

Выберыце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску напішаце часціцу не.

1) Што толькі гэты клён __ пабачыў на сваім вяку.

2) Хіба ж __ былі цікавымі ўрокі літаратуры?

3) Дубы __ маўчалі, шумелі лісцем, асабліва калі блізка была навальніца.

A) усе сказы

Б) няма патрэбных сказаў

В) 1

Г) 1, 2

Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 76.75 - 1 = 75.75

Заданне 18

Выдзеленыя словы ў пары словазлучэнняў узяць ноту соль – марская соль з’яўляюцца … .

A) сінонімамі

Б) антонімамі

В) амонімамі

Г) паронімамі

Д) мнагазначнымі словамі

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 75.75 + 4 = 79.75

Заданне 19

У якіх парах слоў націск служыць для адрознення граматычнага значэння?

1) рукі – рукі

2) музыка – музыка

3) дамы – дамы

4) званы – званы

A) усе пары слоў

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) толькі 1

Г) 1, 2

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 79.75 + 5 = 84.75

Заданне 20

Хто з вядомых мастакоў слова пераклаў раман у вершах “Яўген Анегін” і паэму “Цыганы” А.С. Пушкіна на беларускую мову?

A) Алесь Гарун

Б) Ядвігін Ш

В) Я. Купала

Г) Максім Багдановіч

Д) Аркадзь Куляшоў

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 84.75 + 4 = 88.75

Заданне 21

У напісанні якіх слоў дапушчана памылка?

1) выбарскі       2) чэшскі       3) фудбол       4) заводскі       5) нясвіскі       6) французскі

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3, 5

Г) 2, 4, 6

Д) 3, 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 88.75 + 3 = 91.75

Заданне 22

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару е?

1) рады..логія       2) рады..метрычны       3) рады..метрыя       4) рады..біялогія       5) рады..канцэрт

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 91.75 - 1.25 = 90.5

Заданне 23

Літарны склад кірыліцы адпавядаў гукавой сістэме … .

A) грэчаскай мовы

Б) лацінскай мовы

В) стараславянскай мовы

Г) усходнеславянскіх моў

Д) заходнеславянскіх моў

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 90.5 + 4 = 94.5

Заданне 24

Выберыце правільна напісаны сказ.

1) Шасцёра студэнтаў прынесла падручнікі ў бібліятэку.

2) Неўзабаве на прыпынак падышло чалавек з восем.

3) Тры месяцы мінулі з пачатку дыпломнай работы.

A) усе сказы

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 94.5 - 1.25 = 93.25

Заданне 25

Жанрам якога функцыянальнага стылю з’яўляецца даведка?

A) мастацкага

Б) гутарковага

В) публіцыстычнага

Г) афіцыйна-дзелавога

Д) навуковага

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 93.25 - 1.25 = 92

Заданне 26

Хто з мастакоў слова мае літаратурны псеўданім Валошка Максім?

A) Анатоль Бутэвіч

Б) Алесь Разанаў

В) Уладзімір Караткевіч

Г) Андрэй Макаёнак

Д) Аркадзь Куляшоў

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 92 + 4 = 96

Заданне 27

У старажытнасці ткалі, вышывалі, кавалі своеасаблівыя фігуры, якія з’яўляліся адлюстраваннем чатырох стыхій прыроды і мелі падабенства з пэўнымі геаметрычнымі фігурамі. Суаднясіце назвы з фігурамі.

1) зямля а) трохвугольнік
2) вада б) крыж унутры круга
3) агонь в) круг
4) паветра г) прамавугольнік
д) квадрат

A) 1-а, 2-д, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-г, 3-д, 4-в

В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-д

Г) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а

Д) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 96 + 5 = 101

Заданне 28

Гэты выдатны дзяржаўны дзеяч, мастак слова, вучоны-прыродазнавец, філосаф упершыню выкарыстаў слова марфалогія як тэрмін. Пра каго ідзе гаворка? Гэта … .

A) А. Абуховіч

Б) М. Карамзін

В) А. Бялыніцкі-Біруля

Г) В. Гётэ

Д) І. Гашкевіч

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 101 - 1.25 = 99.75

Заданне 29

Першая ўніверсальная Беларуская энцыклапедыя (Бел СЭ) выйшла ў 1969-1975 гадах. Гэта выданне ўключала каля 35 тысяч тэрмінаў. Колькі тамоў Бел СЭ было выдадзена ў тыя гады?

A) 10       Б) 12       В) 14       Г) 16       Д) 18

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 99.75 + 4 = 103.75

Заданне 30

Хто з мастакоў слова з’яўляецца аўтарам вершаванага радка: “Захавай маю мову, чарговы наш век…”

A) Г. Бураўкін

Б) М. Стральцоў

В) С. Грахоўскі

Г) Н. Гілевіч

Д) Н. Гальпяровіч

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 103.75 + 5 = 108.75


Канчатковы вынік: 108.75

Месца ў Беларусі: 303

Месца ў вобласці: 65

Месца ў раене: 5

Месца ў школе: 3

Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз 4 ступені.


uparrow