16 лютага 2017 Заданне для 9 класаў
Удзельнік: Валовiч Аксана, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі РААСіТ
На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў
а) Каб вады напіцца, трэба ёй … | 1) патанцуй |
б) Слова давай, дык яго і … | 2) дапаможа |
в) Перш папрацуй, а тады й … | 3) пакланіцца |
г) Вучыся, нябожа, вучэнне … | 4) трымай |
A) а-1, б-2, в-3, г-4
Б) а-2, б-3, в-4, г-1
В) а-3, б-4, в-1, г-2
Г) а-4, б-1, в-2, г-3
Д) а-2, б-1, в-4, г-3
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 34 + 3 = 37
Выберыце з дадзеных сказы, у якіх дзеяслоў ужыты ў форме адзіночнага ліку прошлага часу.
1) Я часта хаджу па парку.
2) Прайшла першая навальніца.
3) З дрэў апала лісце.
4) Яны вярталіся нацянькі.
5) Прабылі мы ў адпачынку два тыдні.
A) усе сказы, акрамя 1
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 3, 4
Д) 4, 5
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 37 - 0.75 = 36.25
Дадзены словазлучэнні:
1) цёплае надвор’е
2) свежая думка
3) цёплае слова
4) свежая рубашка
Падбярыце антонімы да выдзеленых прыметнікаў.
а) неарыгінальная(-ае) б) гарачае(-ая) в) халоднае(-ая) г) чыстая(-ае) д) брудная(-ае) е) рэзкае(-ая) ё) новая(-ае)
A) 1-б, 2-ё, 3-б, 4-г
Б) 1-в, 2-а, 3-е, 4-д
В) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а
Г) 1-д, 2-в, 3-ё, 4-б
Д) 1-е, 2-г, 3-д, 4-в
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 36.25 + 3 = 39.25
Якія прыслоўі з дадзеных напісаны правільна?
1) на сустрач 2) зблізку 3) з далёку 4) уверсе 5) у нізе
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 39.25 - 0.75 = 38.5
У якім з дадзеных сказаў правільна пастаўлены знакі прыпынку пры зваротку?
1) Дазвольце, вам, мае сябры, пажадаць поспехаў.
2) Ляці, маё юнацтва, у даль жыцця!
3) Дзе ты, зорка, яркая?
4) Спі маленькі мой, сыночак.
5) Рана, ты жоўтае лісце апала.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 38.5 + 3 = 41.5
Невялікая вежа над будынкам або асобная невялікая пабудова на ўзвышаным месцы, адкуль можна назіраць за наваколлем, называецца … .
A) більвідэр Б) бельвідэр В) бельведэр Г) бельведар Д) бельвядэр
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 41.5 + 5 = 46.5
Выберыце з прапанаваных словазлучэнні.
1) дзякуючы цярпенню
2) няхай падумаюць
3) замерзла вада
4) разам сходзім
5) сустрэча знаёмых
A) усе прыклады
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 3, 4
Д) 4, 5
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 46.5 - 1 = 45.5
Дадзены словазлучэнні:
1) будзённы дзень
2) будзённае адзенне
3) будняя пара
Якое словазлучэнне складзена няправільна?
A) усе словазлучэнні складзены правільна
Б) усе словазлучэнні складзены няправільна
В) 1
Г) 2
Д) 3
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 45.5 - 1.25 = 44.25
Выберыце з дадзеных слоў выклічнік.
1) гэй 2) гэты 3) гэтак
A) усе словы
Б) няма выклічніка
В) 1
Г) 2
Д) 3
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 44.25 + 3 = 47.25
Выберыце з прапанаваных словы, якія напісаны правільна.
1) шчастлівы 2) аванпосны 3) міласэрдны 4) праязны 5) кантрастны
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 47.25 + 5 = 52.25
Вызначце тып аднасастаўнага сказа.
Ужо сцямнела.
A) пэўна-асабовы
Б) няпэўна-асабовы
В) абагульнена-асабовы
Г) безасабовы
Д) назыўны
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 52.25 - 0.75 = 51.5
Словы зябкі, сіверны, сцюдзёны з’яўляюцца паміж сабой … .
A) сінонімамі
Б) антонімамі
В) амонімамі
Г) паронімамі
Д) мнагазначнымі словамі
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 51.5 - 0.75 = 50.75
У якіх выразах на месцы пропуску напішаце часціцу ні?
1) __ тое __ сёе
2) нельга __ заўважыць
3) __ гуку ў адказ
4) што б __ гаварылі
A) усе выразы
Б) няма патрэбных выразаў
В) усе выразы, акрамя 2
Г) 1, 2
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 50.75 - 0.75 = 50
Транскрыпцыя якіх слоў з дадзеных зроблена правільна?
1) [с’н’эжань] 2) [в’ас’олка] 3) [л’ів’эн’] 4) [пад’йэзд]
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 50 - 1 = 49
Якія з дадзеных слоў у рускай і беларускай мовах адрозніваюцца месцам пастаноўкі націску?
1) дошка 2) вусы 3) майстар 4) агрэгат
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) толькі 1
Г) 1, 2
Д) 3, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 49 + 4 = 53
Вызначце простыя словазлучэнні.
1) наш новы журналіст
2) менш знаёмы акцёр
3) блакітны небасхіл
4) заўсёды імкнуцца да ведаў
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) усе прыклады, акрамя 4
Г) 1, 4
Д) 2, 3
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 53
У якіх сказах на месцы пропуску патрэбна паставіць коскі?
1) Лес _ атулены змрокам і цішынёю _ стаяў нерухома.
2) Надвячоркам пайшоў дождж _ па-майску цёплы і дробны.
3) Непрыглядная знадворку _ хата ў сярэдзіне была даволі ўтульнай.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 53 - 1.25 = 51.75
Вызначце словазлучэнні, галоўным словам у якіх з’яўляецца лічэбнік.
1) дзесяць вучняў
2) адны арэлі
3) тры чацвёртыя ўдзельнікаў
4) сямі чалавек
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 51.75 + 4 = 55.75
Выдзеленыя словы ў пары словазлучэнняў абагуленая гаспадарка – абагульнены вопыт з’яўляюцца … .
A) сінонімамі
Б) антонімамі
В) амонімамі
Г) паронімамі
Д) мнагазначнымі словамі
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 55.75 - 1 = 54.75
Якія знакі прыпынку неабходна паставіць на месцы пропускаў у сказе?
Вада была чыстая _ празрыстая _ і я лёг на жывот _ каб прыгледзецца да свайго адлюстравання _ але нічога асаблівага_ а тым больш прыгожага _ там не заўважыў.
A) 1 коска, двукроп’е, працяжнік, 3 коскі
Б) 2 коскі, працяжнік, 3 коскі
В) 5 косак, працяжнік
Г) 6 косак
Д) 1 коска, працяжнік, 2 коскі, працяжнік, 1 коска
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 54.75 - 1 = 53.75
Даўней апраналі на кажух шырокае і доўгае адзенне з саматканага сукна з башлыком, каб засцерагчыся ад непагадзі і не прамокнуць. Як называлася такое адзенне?
A) мантыя Б) дзяруга В) бурнос Г) андарак Д) рыза
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 53.75 - 1.25 = 52.5
Валакно ачасанага лёну называецца … .
A) кудзеля Б) кужаль В) дзяруга Г) ворс Д) лямец
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 52.5 + 5 = 57.5
Музей-сядзіба, дзе нарадзіўся вядомы паэт Адам Міцкевіч, знаходзіцца ў вёсцы … .
A) Вязынка Б) Завоссе В) Будслаў Г) Забалацце Д) Халопенічы
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 57.5 - 1 = 56.5
Якія літаратурныя жанры былі характэрны для старажытнай беларускай літаратуры?
1) летапісы 2) апавяданні 3) словы 4) эсэ
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 56.5 - 1 = 55.5
Хто з вядомых мастакоў слова першы пераклаў паэму “Слова пра паход Ігаравы” на беларускую мову?
A) Алесь Гарун
Б) Ядвігін Ш
В) Янка Купала
Г) Максім Багдановіч
Д) Аркадзь Куляшоў
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 55.5 + 5 = 60.5
У якіх з дадзеных словах на месцы пропуску напішаце літару я?
1) рады..грама 2) рады..экалогія 3) рады..графія 4) рады..хімія 5) рады..біёлаг 6) рады..дыктар
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 3, 4
Д) 5, 6
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 60.5 - 1 = 59.5
Каму з вядомых мастакоў слова належаць вершаваныя радкі?
Цудоўны скарб у творчасці народнай
для нас сабраны мудрымі дзядамі.
Яго адкінуць – значыць без пашаны
паставіцца да продкаў працавітых.
A) У. Караткевіч
Б) М. Багдановіч
В) А. Куляшоў
Г) М. Стральцоў
Д) У. Дубоўка
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 59.5 - 1.25 = 58.25
Як вядома з гісторыі, у 1708 годзе па загадзе Пятра І была праведзена рэформа рускай графікі. Рэфармаваная кірыліца атрымала назву “грамадзянская азбука”. Узоры літар грамадзянскага алфавіта стварыў беларус … .
A) М. Лявіцкі
Б) І. Капіевіч
В) С. Полацкі
Г) Л. Зізаній
Д) М. Сматрыцкі
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 58.25 + 5 = 63.25
Каля Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь устаноўлены помнік Максіму Багдановічу. Хто з беларускіх скульптараў з’яўляецца аўтарам?
A) С. Вакар
Б) З. Азгур
В) А. Бембель
Г) А. Глебаў
Д) У. Жбанаў
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 63.25 + 5 = 68.25
Канчатковы вынік: 68.25
Месца ў Беларусі: 3631
Месца ў вобласці: 643
Месца ў раене: 29
Месца ў школе: 3
Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".