"Буслік-2017"

16 лютага 2017
Заданне для 5-6 класаў

Удзельнік: Вiторскi Арцем, Языльская СШ, Старадарожскі РААСіТ

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Жыхары даюць свае адметныя назвы тым месцам, дзе жывуць. Напрыклад, Лондан называюць горадам дажджоў, Чыкага – горадам вятроў, Венецыю – горадам каналаў. А як называюць Салігорск?

A) горадам мар

Б) горадам усмешак

В) горадам солі

Г) горадам дасціпнасці

Д) горадам гор

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Колькі ўсяго назоўнікаў ужыў М. Маляўка ў скорагаворцы?

Рак
Улез у лак –
І блішчыць ад лаку
Рак.

A) няма назоўнікаў

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36

Заданне 3

Падбярыце сінонімы да прыметнікаў у словазлучэннях:

1) слабы вецер а) хваравітае(-ы)
2) слабы характар б) нямоцнае(-ы)
3) слабае здароўе в) лёгкі(-ае)
4) слабае дзіця г) нерашучы(-ае)
д) моцны(-ае)

A) 1-а, 2-д, 3-в, 4-б

Б) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г

В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-д

Д) 1-д, 2-а, 3-г, 4-в

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 36 - 0.75 = 35.25

Заданне 4

Якім словам з дадзеных можна выказаць сэнс устойлівага спалучэння на скорую руку?

1) падманваць       2) паспешліва       3) пакрыўдзіцца       4) моцна

A) няма патрэбнага слова

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 35.25 + 3 = 38.25

Заданне 5

У якім(-іх) слове(-ах) напішаце адну зычную літару?

1) ма(с, сс)а

2) гру(п, пп)а

3) кла(с, сс)

4) то(н, нн)а

A) ва ўсіх словах

Б) ва ўсіх словах, акрамя 4

В) 1, 2

Г) 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 38.25 - 1.25 = 37

Заданне 6

Адпаведнік рускага слова благоразумие ў беларускай мове … .

A) дабрадзейства       Б) дабро       В) знаходлівасць       Г) разважлівасць       Д) настойлівасць

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 37 - 1.25 = 35.75

Заданне 7

Дадзены словы:

1) быццам       2) яды       3) пасля       4) касы       5) расы       6) роўна       7) пракоса.

Выкарыстаўшы патрэбныя словы, складзіце народнае параўнанне.

A) 1, 6, 2, 5

Б) 3, 2, 6, 7

В) 5, 1, 3, 4

Г) 6, 1, 3, 5

Д) 6, 1, 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 35.75 + 5 = 40.75

Заданне 8

Колькі ўсяго [о] у вершаваных радках П. Броўкі?

Заўсёды з любай кніжкай быў,
І быццам аж мільёны жыццяў
Я за адно сваё пражыў.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 40.75 - 1.25 = 39.5

Заданне 9

Колькі лічбаў ад 1 да 10 пры вымаўленні маюць [с’]?

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 39.5 + 4 = 43.5

Заданне 10

Падлічыце, колькі двухскладовых слоў у вершаваных радках Р. Барадуліна.

А над елкай
Дзве сарокі
Пільнавалі шлях далёкі,
Ці яшчэ гняздо чыё.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 43.5 - 1 = 42.5

Заданне 11

Якое слова “заблудзілася” ў радзе?

Морква, радыска, вішня, гарбуз, агурок.

A) морква       Б) радыска       В) вішня       Г) гарбуз       Д) агурок

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 42.5 + 3 = 45.5

Заданне 12

Вызначце словы, якія правільна падзелены для пераносу.

1) аб-но-ўка

2) смя-тан-ка

3) пад’-ём-нік

4) ма-дэл-ьер

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 45.5 + 3 = 48.5

Заданне 13

У якіх словах літара ц абазначае [ц’]?

1) суніцы       2) цяля       3) цярпенне       4) цукеркі

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 48.5 + 3 = 51.5

Заданне 14

Вызначце з дадзеных простыя сказы.

1) Белы туман паступова развеяўся, і ўсё навокал пасвятлела, праяснілася.

2) На зялёную траву, упрыгожаную познімі кветкамі, прызямліўся шэры журавель з пышным султанам чорнага хваста.

3) Рухі ў яго былі лёгкія і грацыёзныя, нібы ў элегантнага танцора.

A) усе сказы

Б) няма патрэбных сказаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 51.5 + 4 = 55.5

Заданне 15

У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце літару я?

1) зав..зь       2) дроб..зь       3) к..раміка       4) л..генда

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 55.5 + 3 = 58.5

Заданне 16

У якіх словах націск служыць для адрознення лексічнага значэння?

1) замкі       2) хвалі       3) насып       4) дзікі

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 58.5 - 1.25 = 57.25

Заданне 17

Выберыце словы, у якіх правільна пастаўлены націск.

1) спіна́       2) пурпу́р       3) шкляны́       4) ката́лог

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Заўвага:

У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.

Пытанне не ацэньвалася

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 57.25

Заданне 18

Вучні запісвалі беларускія адпаведнікі рускім словам.

Міхась запісаў тыква – гарбуз.

Юрась запісаў утюг – уцюг.

Антось запісаў потолок – столь.

Хто з вучняў правільна выканаў заданне?

A) усе вучні

Б) ніхто з вучняў

В) Міхась і Юрась

Г) Міхась і Антось

Д) Юрась і Антось

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 57.25 - 1 = 56.25

Заданне 19

Якія назоўнікі з дадзеных правільна напісаны?

1) у лагеры       2) на кастрэ       3) на лузе       4) на рацы       5) аб юнаке

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 56.25 + 3 = 59.25

Заданне 20

Дадзены словы:

1) апладзісменты       2) цьвісці       3) гвардзеяц       4) цацверг

Якія словы напісаны няправільна?

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) толькі 4

Г) 1, 2

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 59.25 - 1.25 = 58

Заданне 21

Транскрыпцыя якіх слоў з дадзеных зроблена правільна?

1) [яблык]       2) [шамп’ін’йон]       3) [с’м’элас’ц’]       4) [л’іп’энь]

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Пытанне не ацэньвалася

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 58

Заданне 22

Якое лексічнае значэнне мае ўстойлівае спалучэнне за гуж узяцца?

A) ‘трапіць у цяжкае становішча’

Б) распачаць якую-небудзь справу, лічачы сябе здольным выканаць яе’

В) ‘аддаленая будучыня, нешта няпэўнае’

Г) ‘каб стварыць падманлівае ўражанне’

Д) ‘злаваць, выклікаць злосць’

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 58 + 5 = 63

Заданне 23

Якія з дадзеных слоў у рускай і беларускай мовах адрозніваюцца месцам пастаноўкі націску?

1) крапіва       2) вярба       3) караван       4) квартал

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 63 + 3 = 66

Заданне 24

Адгадайце загадку, правільна склаўшы “рассыпаныя” літары.

Сярод поля іскаркі блішчаць.

A) і, о, к, з, р

Б) ы, у, б, з

В) е, н, е, з, р

Г) а, ж, т, ы

Д) ё, с, в, а

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 66 - 1 = 65

Заданне 25

Высушаныя з костачкамі дробныя плады абрыкосаў называюцца … .

A) сліва       Б) разынкі       В) боб       Г) алыча       Д) урук

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 65 - 1.25 = 63.75

Заданне 26

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ў?

1) а..ра       2) фа..на       3) со..с       4) а..л

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 63.75 - 1 = 62.75

Заданне 27

У розных мясцовасцях Беларусі можна пачуць словы вытанкі, скакушкі, выдрыганцы, брандушкі. Аказваецца, яны з’яўляюцца сінонімамі назвы жанру вуснай народнай творчасці … .

A) прыказкі

Б) прымаўкі

В) загадкі

Г) прыпеўкі

Д) крылатыя словы

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 62.75 - 1.25 = 61.5

Заданне 28

Янка атрымаў заданне скласці са слоў, дадзеных на картках, народнае выслоўе. Дапамажыце хлопчыку справіцца з заданнем.

1) не дачакаешся

2) і

3) лянівага

4) санлівага

5) не дашлешся

6) не дабудзішся

A) 1, 3, 4, 5, 2, 6

Б) 2, 4, 5, 3, 6, 1

В) 3, 1, 2, 4, 6, 5

Г) 4, 6, 3, 5, 2, 1

Д) 5, 3, 2, 1, 4, 6

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 61.5 + 4 = 65.5

Заданне 29

Колькі ўсяго зацвярдзелых зычных у народным выслоўі:

Што напісана пяром, не вычашаш і тапаром?

A) 3       Б) 4       В) 5       Г) 6       Д) 7

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 65.5 - 1.25 = 64.25

Заданне 30

Хто з беларускіх мастакоў слова ў свой час напісаў у прадмове да зборніка “Мая дудка”: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”?

A) Цётка

Б) Янка Лучына

В) В. Дунін-Марцынкевіч

Г) Францішак Багушэвіч

Д) Янка Купала

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 64.25 - 1 = 63.25


Канчатковы вынік: 63.25

Месца ў Беларусі: 7018

Месца ў вобласці: 1119

Месца ў раене: 19

Месца ў школе: 2

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow