"Буслік-2017"

16 лютага 2017
Заданне для 3-4 класаў

Удзельнік: Максiменка Аляксандр, Капаткевіцкая СШ, Петрыкаўскі РААСіТ

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 24 балы

Заданне 1

Колькі слоў у скорагаворцы?

Жвавывожыкжыважукупашыўкажух.

A) 3       Б) 4       В) 5       Г) 6       Д) 7

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 24 - 0.75 = 23.25

Заданне 2

У народзе гавораць: “Многа ведай, ды …”. Закончыце выраз.

A) мала гавары

Б) больш рабі

В) мала рабі

Г) больш гавары

Д) мала слухай

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 23.25 - 1 = 22.25

Заданне 3

Дапамажыце гераіні верша П. Сушко “Дзесяць качак” падлічыць, колькі качак паляцела.

Дзесяць качак ляцелі,
На вадзе дзве з іх селі.
Праз хвілінку ў траве
І яшчэ селі дзве.
Ведаць Таня хацела,
Колькі ж іх паляцела.
Хто лічыць добра можа,
Хай дзяўчынцы паможа.

A) 4       Б) 6       В) 8       Г) 10       Д) 12

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 22.25 + 3 = 25.25

Заданне 4

Ансамбль з чатырох выканаўцаў называецца … .

A) квінтэт       Б) трыа       В) квартэт       Г) секстэт       Д) дуэт

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 25.25

Заданне 5

Здаўна ў народзе кажуць: “Добрае слова далёка … .”

A) чуваць       Б) шукаць       В) хаваецца       Г) асыпаецца       Д) плыве

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 25.25 - 1 = 24.25

Заданне 6

Колькі разоў сустракаецца [в’] у скорагаворцы?

Пад вываратнямі вёртка віла вяроўку вавёрка.

A) 3       Б) 4       В) 5       Г) 6       Д) 7

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 24.25 - 1 = 23.25

Заданне 7

Закончыце вершаваныя радкі Соф’і Шах.

Стаіць, нібы мяцёлка,
Лісточкі, бы іголкі,
А ягады, бы шышкі.
Больш любіць ён зацішкі, –
Там промні сонца ловіць
Зялёненькі … .

A) сасоннік       Б) бярэзнік       В) арэшнік       Г) ядловец       Д) маліннік

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 23.25 - 1.25 = 22

Заданне 8

Якім словам з дадзеных можна выказаць сэнс устойлівага спалучэння ва ўсё горла?

1) падманваць       2) паспешліва       3) пакрыўдзіцца       4) моцна

A) няма патрэбнага слова

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 22 - 0.75 = 21.25

Заданне 9

У перакладзе з рускай мовы на беларускую слова кружка – … .

1) конаўка       2) кубак       3) куфель

Выберыце патрэбны варыянт.

A) няма патрэбных слоў

Б) усе дадзеныя словы

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 21.25 - 1.25 = 20

Заданне 10

Якія літары з дадзеных названы няправільна?

1) з – зэ       2) л – лэ       3) м – мэ       4) н – нэ

A) усе літары

Б) усе літары названы правільна

В) усе літары, акрамя 1

Г) 1, 2

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 20 - 1 = 19

Заданне 11

Колькі слоў можна скласці з літар Б, К, У?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 19 - 1.25 = 17.75

Заданне 12

Дапоўніце вершаваную загадку А. Вольскага.

Над новаю хатай пастаўлены кроквы:
Дзве жэрдкі вуглом і між імі адна.
Прыгледзьцеся добра, і нават здалёк вы
Адразу пазнаеце літару … .

A) Ю       Б) Ш       В) А       Г) П       Д) У

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 17.75 - 1 = 16.75

Заданне 13

Якое слова з дадзеных мае падоўжаны [ж]?

1) дажджы       2) збожжа       3) прыезджы

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 16.75 + 3 = 19.75

Заданне 14

Выберыце словы, у якіх ёсць два мяккія зычныя гукі.

1) сняжынка       2) разьба       3) дзядзька       4) кіпень

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 19.75 - 1.25 = 18.5

Заданне 15

Якія словы з дадзеных напішаце з апострафам?

1) раз..ба       2) шчаў..е       3) узмор..е       4) аб..ява

A) усе словы

Б) толькі 4

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 18.5 + 3 = 21.5

Заданне 16

У якіх словах з прапанаваных ёсць адзін мяккі зычны гук?

1) суфікс       2) елкі       3) праязны       4) снежань

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 1, 4

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 21.5 + 5 = 26.5

Заданне 17

Выберыце з прапанаваных словы з падвоенымі зычнымі.

1) пытанне       2) аддаць       3) бяздонны       4) жыццёвы

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 26.5 - 1.25 = 25.25

Заданне 18

Выберыце словы, у якіх націск падае на апошні склад.

1) цяжар       2) хвалісты       3) квартал

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 25.25 + 3 = 28.25

Заданне 19

Вучні атрымалі заданне выпісаць словы з прыстаўнымі гукамі. Янка выпісаў словы войкаць, вокліч; Сымонка – ганак, вохра; Алесь – унук, опера.

Хто з вучняў правільна выканаў заданне?

A) усе вучні

Б) ніхто з вучняў

В) Янка

Г) Сымонка

Д) Алесь

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 28.25 + 5 = 33.25

Заданне 20

Здаўна існуе ў народзе выраз: “Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы”. Гэты выраз з’яўляецца … .

A) загадкай       Б) скорагаворкай       В) прыпеўкай       Г) прыказкай       Д) прымаўкай

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 33.25 - 0.75 = 32.5

Заданне 21

Адпаведнік рускага слова крючок (для застежки) у беларускай мове – … .

A) аплік       Б) кручок       В) пятліца       Г) вушка       Д) прыробка

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 32.5 - 1.25 = 31.25

Заданне 22

У народзе існуе прыкмета: На дрэвах з’явіліся жоўтыя лісты ў пачатку жніўня – наступіць ранняя … .

A) вясна       Б) восень       В) зіма       Г) ноч       Д) зара

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 31.25 + 3 = 34.25

Заданне 23

Якія з дадзеных слоў у рускай і беларускай мовах адрозніваюцца месцам пастаноўкі націску?

1) маладосць       2) дакумент       3) фартух       4) алфавіт

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 34.25 + 4 = 38.25

Заданне 24

Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар называецца … .

A) булён       Б) боршч       В) зацірка       Г) юшка       Д) халаднік

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 38.25 + 4 = 42.25


Канчатковы вынік: 42.25

Месца ў Беларусі: 8005

Месца ў вобласці: 1086

Месца ў раене: 35

Месца ў школе: 10

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow