Заданне 1
|
Колькі складоў у слове добраўпарадкаванасць?
A) 5 Б) 6 В) 7 Г) 8 Д) 9
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?
Як птушка ў гібкіх трасніках, стралою думка мільганула (М. Багдановіч).
A) дзейнікам Б) выказнікам В) азначэннем Г) дапаўненнем Д) акалічнасцю
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36
|
Заданне 3
|
Падлічыце, колькі слоў у дадзеным сказе.
Падпрамяняміяркагасонцаажыламаладаяружа.
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39
|
Заданне 4
|
Знайдзіце “лішняе” слова ў радзе:
ружовы, разумны, блакітны, зялёны.
A) няма “лішняга” слова
Б) ружовы
В) разумны
Г) блакітны
Д) зялёны
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39 + 3 = 42
|
Заданне 5
|
Якія з дадзеных слоў аднакаранёвыя?
1) чытач – глядач
2) чытач – чытанне
3) чытач – чысты
4) чысцюля – чысты
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 42 + 3 = 45
|
Заданне 6
|
Выберыце з дадзеных слова, якое мае будову “прыстаўка + корань + суфікс + канчатак”.
1) падтрымка 2) кашулька 3) мядовы
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 45 + 3 = 48
|
Заданне 7
|
Вызначце, якія дзеясловы з дадзеных напісаны правільна:
1) спадзяваца 2) усміхнулась 3) спяшаются
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 48 - 1 = 47
|
Заданне 8
|
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі П. Броўкі. Колькі [с’] ужыта ў словах?
Спявае лета над барамі.
Сасонкі струнамі звіняць.
Гамоніць поле каласамі,
Шапоча ў кветках сенажаць.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 47 - 1 = 46
|
Заданне 9
|
Выберыце з дадзеных толькі назоўнікі мужчынскага роду:
1) пыл 2) мазоль 3) боль 4) калаж
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 46 + 5 = 51
|
Заданне 10
|
У якім(-іх) слове(-ах) з дадзеных на месцы пропуску неабходна напісаць літару э:
1) ч..рэшня 2) р..жым 3) др..васек
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 51 + 4 = 55
|
Заданне 11
|
Прыслоўе – гэта часціна мовы, якая … .
1) змяняецца па родах, ліках, склонах
2) адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?
3) адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? калі?
4) не змяняецца
5) абазначае прымету прадмета
6) абазначае дзеянне
A) 1, 2
Б) 2, 3
В) 3, 4
Г) 4, 5
Д) 5, 6
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 55 + 4 = 59
|
Заданне 12
|
Якія з дадзеных слоў напісаны правільна?
1) аппетыт 2) хакей 3) бассейн 4) група 5) суббота
A) усе словы
Б) 1, 3
В) 2, 4
Г) 3, 5
Д) 4, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 59 + 3 = 62
|
Заданне 13
|
У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?
1. Вось ціха закружылася ў паветры белая лёгкая сняжынка і нячутна легла на зямлю.
2. Моцна скаваў мароз зямлю, зрабіў яе цвёрдай, як камень.
3. За ёй паказалася другая, трэцяя.
4. Усё часцей і часцей залёталі гэтыя белыя халодныя матылькі і пасыпаліся на зямлю.
5. Хутка пачала бялець зямля.
A) 1, 2, 5, 3, 4
Б) 2, 1, 3, 4, 5
В) 3, 4, 2, 5, 1
Г) 4, 3, 5, 1, 2
Д) 5, 1, 4, 2, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 62 + 3 = 65
|
Заданне 14
|
Дадзены прыметнікі:
1) бура́чны 2) бурако́вы 3) бурачко́вы
Якія словы супадаюць у значэнні ‘падобны па колеру на бурак’?
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 65 - 1.25 = 63.75
|
Заданне 15
|
Адгадайце народную загадку, слова-адгадка якой “схавалася” ў пераблытаных літарах.
Хутка грызе, дробна жуе, сама не глытае.
A) і, а, л, п
Б) у, ы, з, б
В) а, я, н, я, с, ч, к, р
Г) р, с, х, а, о
Д) а, о, р, п, т
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 63.75 + 4 = 67.75
|
Заданне 16
|
У народзе здаўна існуе прыкмета:
Зашумеў лес у мароз – будзе … .
A) дождж Б) снег В) адліга Г) сонца Д) навальніца
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 67.75 - 1.25 = 66.5
|
Заданне 17
|
Выберыце з прапанаваных толькі назвы садавіны.
1) капуста 2) агрэст 3) кабачок 4) персік
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 66.5 + 4 = 70.5
|
Заданне 18
|
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?
Жыта ў нізіне вымакла зусім, затое на ўзвышшы сцяной стаіць.
A) прыназоўнік Б) займеннік В) злучнік Г) прыслоўе Д) часціца
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 70.5 - 1 = 69.5
|
Заданне 19
|
Якія дзеясловы прапушчаны ў народных выслоўях?
1. Дожджык прамочыць, а сонца … .
2. Адной рукой вузел … .
3. Дзве работы за раз … .
4. Хто вясною скача, той увосень … .
Выберыце правільныя варыянты з прапанаваных.
а) узросціць б) не зробіш в) плача г) не завяжаш д) не развяжаш е) прасушыць ё) спявае
A) 1-а, 2-б, 3-г, 4-ё
Б) 1-б, 2-в, 3-д, 4-а
В) 1-г, 2-ё, 3-а, 4-б
Г) 1-д, 2-а, 3-е, 4-г
Д) 1-е, 2-г, 3-б, 4-в
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 69.5 + 3 = 72.5
|
Заданне 20
|
У якім сказе правільна ўжыты дзеяслоў?
1. Валакно расшчапілася.
2. Маланка расшчапіла сасну.
3. Расшчапіць пальцы.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 72.5 - 1.25 = 71.25
|
Заданне 21
|
Якое ўстойлівае спалучэнне мае значэнне ‘распачаць якую-небудзь справу, лічачы сябе здольным выканаць яе’?
A) за саломінку ўхапіцца
Б) зарубіць сабе на носе
В) закрануць за жывое
Г) за гуж узяцца
Д) заварыць кашу
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 71.25 + 5 = 76.25
|
Заданне 22
|
Якія сказы з прапанаваных правільна пабудаваны?
1. Ідучы са школы, згубіўся мой каляровы аловак.
2. Увайшоўшы ў пакой, дзверы за намі рэзка зачыніліся.
3. Выходзячы з кабінета, у вочы кінулася аб’ява.
A) усе сказы
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 76.25 - 1.25 = 75
|
Заданне 23
|
Выберыце з дадзеных прыслоўі, якія правільна напісаны:
1) безаглядкі 2) без разбору 3) зразгону 4) як след
A) усе прыклады
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 75 - 1 = 74
|
Заданне 24
|
Якую назву мае ‘тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны’?
A) бязь Б) бавоўна В) паркаль Г) аксаміт Д) лямец
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 74 - 1.25 = 72.75
|
Заданне 25
|
У беларускай паэзіі апрача чатырох- і двухрадковых строф, якімі напісана пераважная большасць вершаў, ужываецца і трохрадковая страфа. Якую назву яна яшчэ мае?
A) квінціла Б) актэт В) тэрцэт Г) дэцыма Д) нона
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 72.75 - 1 = 71.75
|
Заданне 26
|
Выберыце з дадзеных словы, якія пішуцца праз злучок:
1) (блок)сістэма 2) (буд)пляцоўка 3) (бліц)інтэрв’ю
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 71.75 + 5 = 76.75
|
Заданне 27
|
Дапоўніце народныя выразы па пачатку:
а) спачатку падумай – …
б) рана ўстанеш – …
в) умеў памыліцца – …
1) умей і паправіцца
2) потым гавары
3) многа зробіш
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-1, б-3, в-2
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-2, б-3, в-1
Д) а-3, б-2, в-1
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 76.75 - 0.75 = 76
|
Заданне 28
|
У старажытнай Грэцыі гэту прыгожую кветку вельмі любілі, таму і назву далі рамантычную. У перакладзе на беларускую мову назва абазначае “журавель”. У народзе гэту кветку яшчэ называюць журавельнік.
Як называецца расліна?
A) лілея Б) герань В) гарлачык Г) касач Д) гладыёлус
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 76 - 1.25 = 74.75
|
Заданне 29
|
Уяўная замкнутая крывая лінія, якая праходзіць цераз полюсы зямнога шара і перасякае экватар, называецца … .
A) мерыдыян Б) мерадыян В) мерадыан Г) мерыдыан Д) мерадзіян
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 74.75 + 4 = 78.75
|
Заданне 30
|
Хто з вядомых мастакоў слова з’яўляецца аўтарам вершаванага радка:
Даражыць пявучым гукам кожным,
Як зярняткам чыстым на сяўбе.
A) Г. Бураўкін Б) А. Вялюгін В) В. Таўлай Г) П. Броўка Д) М. Танк
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 78.75 - 1.25 = 77.5