"Буслік-2016"

18 лютага 2016
Заданне для 7-8 класаў

Удзельнік: Валовiч Аксана, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі РААСіТ

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Уважліва прачытайце вершаваныя радкі М. Стральцова. Колькі разоў ужываецца літара ў?

Хто гадаваўся ў цішы дрэў,

Той ашчаджае і ўспаміны

Аб тым, як любасцю шчырэў

Да кожнай зёлкі і націны.

A) 0       Б) 2       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Падлічыце, колькі слоў у дадзеным сказе.

Заазёраміпаднебамсветлымнесціхаептушакзвонкіхор.

A) 7       Б) 8       В) 9       Г) 10       Д) 11

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 33 - 0.75 = 32.25

Заданне 3

Выберыце з дадзеных прыкладаў толькі назвы адзення.

1) сукенка       2) кеды       3) пінжак       4) боты

A) усе прыклады

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 32.25 + 3 = 35.25

Заданне 4

Колькі граматычных асноў у сказе?

Мароз валёнкамі пагрукваў, трашчаў у клёнах за сцяной, я шчылінку ў акне прахукаў і бачыў свет дзівосны ў ёй (В. Гардзей).

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 35.25 + 3 = 38.25

Заданне 5

Якія з дадзеных слоў правільна падзелены для пераносу?

1) здаро-ўе       2) сям’-я       3) нацян-ькі

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 38.25 + 3 = 41.25

Заданне 6

Колькі прыналежных займеннікаў ужыта ў вершаваных радках Ю. Свіркі?

Я люблю ката Мурлыку.

Ён вусаты, невялікі.

Не сярдзіты ён зусім,

Пагуляць люблю я з ім.

A) 0       Б) 1       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 41.25 + 5 = 46.25

Заданне 7

Якая літара ў беларускім алфавіце стаіць адразу пасля з?

A) ў       Б) і       В) е       Г) к       Д) в

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 46.25 - 0.75 = 45.5

Заданне 8

У вершаванай загадцы С. Шах схавалася незвычайнае слова-амонім:

Вось цікава: я – граніца,

Я – дзяржаўная мяжа.

Як жа так магло зрабіцца,

Што й папера яшчэ я?

A) грыф       Б) шрыфт       В) кардон       Г) аркуш       Д) нота

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 45.5 - 1 = 44.5

Заданне 9

У якім парадку неабходна размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?

1. Яны спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае дуплы.

2. Якое раздолле ў зялёным бары летам!

3. Яловая шышка, незнарок скінутая вавёркай, гулка стукнулася аб ствол дрэва.

4. Вунь на высокіх кучаравых елках і хвоях смела разгульваюць вавёркі.

5. Адразу пачулася спуджанае стракатанне сарокі.

A) 1, 3, 2, 5, 4

Б) 2, 4, 1, 3, 5

В) 3, 1, 5, 4, 2

Г) 4, 5, 2, 3, 1

Д) 5, 2, 4, 1, 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 44.5 + 3 = 47.5

Заданне 10

Адгадайце народную загадку, слова-адгадка якой “схавалася” ў пераблытаных літарах.

Нос кручком, сам худ, а галава з пуд.

A) о, с, л, т

Б) о, я, р, д, в

В) і, э, а, л, р

Г) а, к, у, ж, р, к

Д) я, е, н, м, б, з

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 47.5

Заданне 11

Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?

Вакол дома ў пачатку вясны дружна зацвілі цюльпаны.

A) прыназоўнік       Б) злучнік       В) часціца       Г) прыслоўе       Д) назоўнік

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 47.5 + 4 = 51.5

Заданне 12

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску неабходна напісаць літару е?

1) м..цэнат       2) пов..зь       3) м..дуза       4) зав..зь       5) с..натар

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3, 5

Г) 2, 4

Д) 3, 4, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 51.5 + 3 = 54.5

Заданне 13

Вызначце няправільна напісаную форму дзеяслова даваць.

1) даеш       2) даець       3) даяце

A) усе прыклады

Б) няма патрэбнага варыянта

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 54.5 + 4 = 58.5

Заданне 14

Якія назоўнікі з дадзеных ужываюцца толькі ў множным ліку?

1) джынсы       2) шорты       3) суткі

A) усе

Б) няма такіх

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 58.5 + 3 = 61.5

Заданне 15

Выберыце з прапанаваных назвы тканін.

1) крэп       2) сацін       3) шыфон       4) аксаміт

A) усе прыклады

Б) няма патрэбнага варыянта

В) 1, 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 61.5 - 1.25 = 60.25

Заданне 16

Дадзены словы:

1) сонечна       2) лёгка       3) багата

Якому слову адпавядае будова “корань+суфікс+канчатак”?

A) усім

Б) няма такіх слоў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 60.25 - 1.25 = 59

Заданне 17

Выберыце з прапанаваных назоўнікі мужчынскага роду.

1) жаль       2) шалік       3) бярлог       4) шаль

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 59 - 1.25 = 57.75

Заданне 18

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?

Ціха ў лесе.

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 57.75

Заданне 19

Дадзены словы:

1) бра       2) аташэ       3) кава

Вызначце назоўнік(-і) ніякага роду.

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1

Г) 1, 2

Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 57.75 - 1.25 = 56.5

Заданне 20

Шоўк – ніткі, якія вырабляюцца з выдзяленняў вусеня шаўкапрада, а таксама тканіна з такіх нітак. Упершыню пра шоўк упаміналася ў храналогіі 2640 года да н. э. … .

A) Старажытнага Егіпта

Б) Месапатаміі

В) Індыі

Г) Кітая

Д) Заходняй Еўропы

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 56.5 + 4 = 60.5

Заданне 21

Выберыце з дадзеных прыклады, у якіх словы пішуцца з вялікай літары.

1) (К, к)упалаўская прэмія

2) (Н, н)овы год

3) (Дз, дз)ень беларускай навукі

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 60.5 - 1.25 = 59.25

Заданне 22

У народзе здаўна існуе прыкмета:

Позні асенні гром – … .

A) малы дождж

Б) позні снег

В) стомлены вандроўнік

Г) раннія замаразкі

Д) не будзе вясёлкі

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 59.25 + 4 = 63.25

Заданне 23

Дадзены прыметнікі:

1) бало́тны       2) бало́цісты       3) балаця́ністы       4) балаця́ны

Які з прыметнікаў ўжываецца ў значэнні ‘багаты балотамі’?

A) няма такіх       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 63.25 + 4 = 67.25

Заданне 24

Гэта кветка ў гатычным сярэдневякоўі была шырока распаўсюджаным сімвалам кахання і маўчання. Яна складалася з сямі пялёсткаў з зубчастымі лістамі і сцяблінамі, якія перапляталіся ў мудрагелістым узоры з іншымі раслінамі, напрыклад, гранатам. Як называецца гэта кветка?

A) лілея       Б) незабудка       В) гладыёлус       Г) ружа       Д) фіялка

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 67.25 + 5 = 72.25

Заданне 25

Дадзены словазлучэнні:

1) знаходзіцца на мяж..

2) расказаць сяброўц..

3) везці на тачц..

4) шышкі на елц..

Вызначце прыклады, у якіх назоўнікі маюць канчатак .

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 72.25 - 1 = 71.25

Заданне 26

Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы:

1) відэа-тэлефон       2) вадасцёк       3) бензабак

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 71.25 + 4 = 75.25

Заданне 27

У вершы В. Гардзея “Вадзяны арэх плывучы” ёсць радкі:

Ні быстры́, ні хваль зыбучых –

Азярцо, і бачны ў ім

Вадзяны арэх плывучы,

А інакш – … .

Як яшчэ называюць вадзяны арэх?

A) амяла       Б) чылім       В) гарлачык жоўты       Г) баранец       Д) гайнік

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 75.25 + 4 = 79.25

Заданне 28

Дапоўніце народныя выразы па пачатку:

а) Лёгка пасварыцца – …       б) Садок садзіць – …       в) Спяшыць – …

1) жыццё харашыць       2) людзей смяшыць       3) цяжэй памірыцца

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-1, б-3, в-2

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 79.25 + 3 = 82.25

Заданне 29

Верш, у якім пачатковыя літары радкоў, прачытаныя зверху ўніз або знізу ўверх, складаюць чыё-небудзь імя або прозвішча, слова або выраз, называецца … .

1) белы верш       2) акраверш       3) акцэнтны верш       4) астрафічны верш

A) няма патрэбнага варыянта       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 82.25 - 1 = 81.25

Заданне 30

Як звалі беларускага акцёра, рэжысёра, пісьменніка, мастака, тэатральнага дзеяча, які ў 1918–1920 гадах быў акцёрам і рэжысёрам Першага беларускага таварыства драмы і камедыі?

A) Янка Купала

Б) Уладзіслаў Галубок

В) Змітрок Бядуля

Г) Ігнат Буйніцкі

Д) Кандрат Крапіва

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 81.25 - 1.25 = 80


Канчатковы вынік: 80

Месца ў Беларусі: 3037

Месца ў вобласці: 495

Месца ў раене: 21

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз 4 ступені.


uparrow