"Буслік-2016"

18 лютага 2016
Заданне для 10-11 класаў

Удзельнік: Татьяненко Павел, СШ №140, Фрунзенскае РУАСіТ г.Мiнска

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Якое слова “заблудзілася” ў радзе: гарох, фасоля, лімон, памідор.

A) няма такога слова

Б) гарох

В) лімон

Г) фасоля

Д) памідор

Заўвага:

З-за некарэктнай умовы задання пытанне не ацэньвалася.

Пытанне не ацэньвалася

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30

Заданне 2

Выберыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць літару ў:

1) для ..ладзіславы       2) джо..ль       3) глянуў ..верх       4) ) руска-..збекскі

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 3

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?

Крамяныя грудастыя аблокі над пожняю, над лесам коціць дзень (М. Стральцоў).

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) азначэннем       Г) дапаўненнем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 33 + 5 = 38

Заданне 4

Падлічыце, колькі дзеясловаў у форме загаднага ладу ўжыта ў вершаваных радках П. Макаля.

Калі на сэрцы хмарна,

Калі ў душы зіма,

Не вохкай, дружа, марна

І не ўздыхай дарма.

Не зеляней ад злосці

У смутку і журбе –

Пакліч ты сонца ў госці,

Як друга, да сябе.

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 38 + 3 = 41

Заданне 5

Колькі слоў у дадзеным сказе?

Усюзімужыўзаяцнаастраўкупасяродшырокайракі.

A) 6       Б) 7       В) 8       Г) 9       Д) 10

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 41 + 3 = 44

Заданне 6

У вершаванай загадцы С. Шах схавалася незвычайнае слова-амонім:

Вось драпежны птах вялікі, –

Збіты зараз з панталыку,

Бо не ведаў, што фактычна

У інструментах ён музычных,

І яшчэ апроч таго –

Нейкі штэмпель ён, кляймо.

A) грыф       Б) корт       В) кардон       Г) аркуш       Д) бокс

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 44 - 1 = 43

Заданне 7

Выберыце з дадзеных толькі назоўнікі жаночага роду.

1) пароль       2) столь       3) медаль       4) вермішэль

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 43 + 3 = 46

Заданне 8

Вызначце, якія дзеепрыслоўі з дадзеных напісаны правільна.

1) разбегшыся       2) падышоўшы       3) наглядзеўшысь

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 46 + 5 = 51

Заданне 9

Якая літара ў беларускім алфавіце стаіць адразу пасля і?

A) ё       Б) ж       В) к       Г) й       Д) м

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 51 - 0.75 = 50.25

Заданне 10

Выберыце з дадзеных слова(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна напісаць літару е:

1) кам..нтатар       2) камбін..зон       3) зацв..таць

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 50.25 - 0.75 = 49.5

Заданне 11

Якія словы з дадзеных напісаны правільна?

1) бездарожа       2) разводдзе       3) палоззе       4) смеце

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 4

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 49.5 - 0.75 = 48.75

Заданне 12

Выберыце з дадзеных прыклады, у якіх словы пішуцца з вялікай літары.

1) (Дз, дз)ень ведаў

2) (С, с)афійскі сабор

3) (М, м)ележаўскія чытанні

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 48.75 - 1.25 = 47.5

Заданне 13

Дадзены прыметнікі безгаспадарлівы, безгаспадарны, безгаспадарчы. Якое слова мае значэнне ‘які не мае гаспадара, які нікому не належыць’?

A) усе словы

Б) няма патрэбнага варыянта

В) безгаспадарлівы

Г) безгаспадарны

Д) безгаспадарчы

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 47.5

Заданне 14

У народзе здаўна існуе прыкмета:

Мышы ў лёне робяць гнёзды – зімой будзе … .

A) цёпла

Б) адліжна

В) мокра

Г) мала снегу

Д) вялікі снег

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 47.5 - 1.25 = 46.25

Заданне 15

Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словазлучэнні:

1) сумаваць па матулі

2) паехаць па білеты

3) ведаць пра спаборніцтвы

A) усе правільныя

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 46.25 - 1.25 = 45

Заданне 16

Якія лічэбнікі з прапанаваных напісаны правільна ў форме роднага склону?

1) дзвух       2) пяцідзесяці       3) мільёну       4) дзевяцісот

A) усе прыклады

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 45 - 1.25 = 43.75

Заданне 17

Для размежавання амонімаў і мнагазначных слоў ёсць пэўныя спосабы. Выберыце патрэбныя варыянты з прапанаваных:

1) падбор сінонімаў

2) падбор роднасных слоў

3) спалучальнасць з іншымі словамі

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 43.75 - 1.25 = 42.5

Заданне 18

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску неабходна напісаць літару э?

1) бут..рброд       2) д..серт       3) гард..роб       4) хр..бет       5) аранж..рэя       6) інц..дэнт

A) ва ўсіх словах

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2, 3

Г) 2, 3, 4

Д) 4, 5, 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 42.5 - 1 = 41.5

Заданне 19

У антычнай культуры існавала пяць прынцыпаў дасканаласці. Выберыце з дадзеных патрэбныя варыянты:

1) заканамернасць       2) арганізаванасць       3) прадпрымальнасць       4) прапарцыянальнасць       5) эмацыянальнасць       6) мэтазгоднасць       7) сіметрычнасць       8) высакамернасць

A) 1, 2, 3, 4, 5

Б) 1, 2, 4, 6, 7

В) 2, 3, 4, 7, 8

Г) 2, 3, 5, 6, 8

Д) 3, 5, 6, 7, 8

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 41.5 - 1 = 40.5

Заданне 20

Даўней назвы колераў давалі па пэўных прыкметах. Якой устарэлай назве адпавядае зялёны з шараватым адценнем колер?

A) сілковы       Б) ружовы попел       В) танга       Г) асінавы       Д) электрык

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 40.5 - 1 = 39.5

Заданне 21

Невялікі твор, паэтычны па змесце і празаічны па форме выяўлення гэтага зместу – … .

A) верлібр       Б) версэт       В) абразок       Г) бурлеска       Д) балада

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 39.5 + 5 = 44.5

Заданне 22

Героямі якіх твораў з’яўляюцца:

1) Архіп Лінкевіч

2) Аляксандр Пятровіч Чарнавус

3) пан Патоцкі

4) Янка Тукала

а) Я. Купала “Курган”

б) Я. Колас “На ростанях”

в) М. Гарэцкі “Роднае карэнне”

г) Я. Купала “Паўлінка”

д) К. Крапіва “Хто смяецца апошнім”

е) Я. Колас “Новая зямля”

ё) К. Крапіва “Партызаны”

A) 1-е, 2-ё, 3-г, 4-в

Б) 1-б, 2-в, 3-д, 4-а

В) 1-а, 2-б, 3-е, 4-ё

Г) 1-г, 2-а, 3-б, 4-е

Д) 1-в, 2-д, 3-а, 4-б

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 44.5 - 1 = 43.5

Заданне 23

Выберыце з прапанаваных старадаўнія адзінкі вымярэння.

1) залатнік       2) камень       3) карэц       4) шнур

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Заўвага:

З-за некарэктнай умовы задання пытанне не ацэньвалася.

Пытанне не ацэньвалася

Адказ удзельніка: АД

Прамежкавы вынік: 43.5

Заданне 24

Развядзенне палявых сельскагаспадарчых культур, а таксама навука аб палявых культурах – … .

A) палявоцтва       Б) поляводства       В) палевоцтва       Г) паляводства       Д) паліводства

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 43.5 + 4 = 47.5

Заданне 25

Выберыце з дадзеных словы, якія пішуцца праз злучок:

1) (арт)салон       2) (блок)схема       3) (гама)прамяні

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 47.5 + 5 = 52.5

Заданне 26

Дадзены словазлучэнні:

1) на пагранічнай застав..

2) па шырокай дароз..

3) на вымытай падлоз..

4) стаялі на ўзбочын..

Вызначце прыклады, у якіх назоўнікі маюць канчатак .

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 52.5 - 0.75 = 51.75

Заданне 27

Выберыце з дадзеных толькі назвы спартыўных гульняў:

1) афсайд       2) бейсбол       3) галкіпер       4) баскетбол       5) форвард

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 51.75 + 3 = 54.75

Заданне 28

Дапоўніце народныя выразы па пачатку:

а) Хочаш добра жыць – …

б) Калі хочаш хлеб мець – …

в) Добрае жалеза не ржавее – …

1) добры чалавек не забываецца

2) павінен працу любіць

3) трэба зямліцу глядзець

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-1, б-3, в-2

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-2, б-3, в-1

Д) а-3, б-2, в-1

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 54.75 - 0.75 = 54

Заданне 29

Каго з пісьменнікаў называюць беларускім Вальтэрам Скотам?

A) В. Быкава       Б) У. Караткевіча       В) Я. Маўра       Г) В. Казько       Д) Г. Далідовіча

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 54 - 1 = 53

Заданне 30

Хто з мастакоў слова з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?

Жыццё пражыць –

Не поле перайсці,

А трэба і жыццё

Прайсці, як поле,

І хоць адным зярняткам узысці,

А бур’яном не зарасці ніколі.

A) П. Панчанка       Б) В. Зуёнак       В) Г. Бураўкін       Г) Ю. Свірка       Д) С. Грахоўскі

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 53 + 5 = 58


Канчатковы вынік: 58

Месца ў Беларусі: 2646

Месца ў вобласці: 419

Месца ў раене: 79

Месца ў школе: 5

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow