Заданне 1
|
Якія словы з дадзеных не з’яўляюцца назвамі грыбоў?
1) бабка 2) махавік 3) порхаўка
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 30 + 5 = 35
|
Заданне 2
|
Адгадайце народную загадку:
Складзеш – клін, развернеш – блін.
A) аркуш паперы Б) палатка В) плашч Г) парасон Д) шляпа
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 35 + 3 = 38
|
Заданне 3
|
Да якога жанру адносіцца твор Янкі Купалы “Паўлінка”?
A) паданне Б) раман В) паэма Г) драма Д) камедыя
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 38 + 3 = 41
|
Заданне 4
|
Пра каго з герояў паэмы “Новая зямля” Якуб Колас напісаў:
А вочы шэры, невялічкі,
Глядзяць прыветна, як сунічкі,
Але раптоўна і адразу
Не расчытаеш іх выразу…?
A) пра Ганну
Б) пра Міхала
В) пра Антося
Г) пра Кастуся
Д) пра Яся
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 41 - 1.25 = 39.75
|
Заданне 5
|
Выберыце правільна запісаныя словы:
1) медаль 2) цень 3) палынь 4) пыль
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39.75 + 3 = 42.75
|
Заданне 6
|
Здаўна існаваў народны звычай: перад вяселлем спецыяльна запрошаныя жанчыны павінны былі спячы, выконваючы пэўны абрад, самую галоўную страву вясельнага стала. Што пяклі жанчыны?
A) бліны Б) аладкі В) хлеб Г) каравай Д) булкі
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 42.75 + 3 = 45.75
|
Заданне 7
|
Вызначце з дадзеных аднасастаўныя сказы.
1) Дзень сонечны, ясны.
2) Незыбыўная сустрэча альпіністаў.
3) Не рабі ліхога і не бойся нікога.
4) Пад самы вечар пачаўся крыгаход.
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 45.75
|
Заданне 8
|
Якое(-ія) лексічнае(-ыя) значэнне(-і) адпавядае(-юць) назоўніку эстэтыка?
1) ‘навука аб прыгожым’
2) ‘навука пра мараль як адну з формаў грамадскай свядомасці’
3) ‘сістэма чыіх-небудзь поглядаў на мастацтва’
4) ‘нормы паводзін, мараль якога-небудзь класа, арганізацыі, прафесіі’
A) няма патрэбных варыянтаў
Б) 1, 3
В) 2
Г) 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 45.75 + 4 = 49.75
|
Заданне 9
|
Лексічнае значэнне ‘адметны, не такі, як усе; больш значны, чым звычайна’ мае прыметнік … .
A) асабісты Б) асабовы В) асаблівы Г) асобны Д) асноўны
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 49.75 + 4 = 53.75
|
Заданне 10
|
Вучні выпісвалі назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчатак -а.
Пятрусь выпісаў словы косінус, камбінат, метр.
Васіль – гром, сшытак, брат.
Ігнат – кілаграм, лес, аловак.
Хто правільна выканаў заданне?
A) усе правільныя адказы
Б) няма правільных адказаў
В) Пятрусь
Г) Васіль
Д) Ігнат
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 53.75 + 4 = 57.75
|
Заданне 11
|
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару в?
1) на..огул 2) ..охра 3) ..одум 4) ..устрыца 5) ..окаць
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 57.75 + 3 = 60.75
|
Заданне 12
|
Выберыце з дадзеных правільна запісаныя лічэбнікі:
1) пяць 2) семь 3) дзевяць 4) восемь 5) двадцаць
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 60.75 + 3 = 63.75
|
Заданне 13
|
Які з дадзеных дзеяслоў у форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу мае канчатак -еце?
1) глянуць 2) круціць 3) махнуць
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 63.75 + 4 = 67.75
|
Заданне 14
|
Выберыце з дадзеных словы, у якіх ёсць [с’]:
1) касьба 2) подпіс 3) мазь 4) сцежка
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 67.75 + 4 = 71.75
|
Заданне 15
|
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?
Да возера яшчэ далёка.
A) дзейнікам Б) выказнікам В) азначэннем Г) дапаўненнем Д) акалічнасцю
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 71.75 + 5 = 76.75
|
Заданне 16
|
Вызначце правільна запісаныя словы:
1) карняплод 2) караблеваджэнне 3) ільновалакно 4) кінопракат
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 76.75 + 5 = 81.75
|
Заданне 17
|
У якім сказе з дадзеных часціца не са словам пішацца асобна?
1. (Не)дачытаная кніга ўсё роўна што (не)закончаны шлях.
2. З (не)забітага ліса футра не пашыеш.
3. На лбе ні ў кога (не)напісана, які ён.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 81.75 + 3 = 84.75
|
Заданне 18
|
Вызначце тып аднасастаўнага сказа:
Галінкі бэзу і язміну прыносяць з бліжняга сяла.
A) назыўны
Б) пэўна-асабовы
В) няпэўна-асабовы
Г) абагульнена-асабовы
Д) безасабовы
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 84.75 - 1 = 83.75
|
Заданне 19
|
У якім сказе з дадзеных правільна пастаўлены знакі прыпынку?
1. Мы ні свет, ні зара паўставалі і хутчэй пачалі збірацца на рыбалку.
2. Хочаш не хочаш, а быць уважлівым трэба заўсёды.
3. У лесе мы бачылі, як маленькі, калючы вожык перабягаў сцяжынку.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 83.75 - 0.75 = 83
|
Заданне 20
|
У перакладзе з рускай мовы слова ситец – … .
A) капрон Б) аксаміт В) паркаль Г) сацін Д) сукно
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 83 + 4 = 87
|
Заданне 21
|
Выберыце словы з дадзеных, якія пішуцца разам:
1) (вечна)зялёны
2) (сельска)гаспадарчы
3) (гаркавата)кіслы
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 87 + 3 = 90
|
Заданне 22
|
Якія прыналежныя прыметнікі запісаны правільна?
1) Валодзін 2) Мішын 3) мядзведзеў 4) ластаўчын
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 90 + 5 = 95
|
Заданне 23
|
Словы завал – заваліна з’яўляюцца … .
1) сінонімамі 2) антонімамі 3) амонімамі 4) паронімамі
Выберыце правільны варыянт.
A) няма правільнага варыянта Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 95 - 1 = 94
|
Заданне 24
|
У якіх словах з дадзеных неабходна напісаць на месцы пропуску ь (мяккі знак)?
1) він..етка 2) сен..ярыта 3) кан..ён
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 94 + 5 = 99
|
Заданне 25
|
Якія словы з дадзеных можна падзяліць для пераносу?
1) двое 2) узмор’е 3) шчаўе 4) шыйце 5) сям’я
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 99 + 3 = 102
|
Заданне 26
|
Выберыце з дадзеных назоўнікі мужчынскага роду:
1) шаль 2) фальш 3) жаль
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 102 - 1.25 = 100.75
|
Заданне 27
|
У даўнія часы ў гэты дзень тыдня катэгарычна забаранялася стрыгчы пазногці. А калі была доўгая засуха, то менавіта ў гэты дзень жанчыны выконвалі своеасаблівы магічна-ахоўны абрад прадзення ручніка-абыдзённіка. Пра які дзень тыдня ідзе размова?
A) панядзелак Б) аўторак В) серада Г) чацвер Д) пятніца
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 100.75
|
Заданне 28
|
Як называлася аповесць Міхася Чарота, на аснове якой быў створаны першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль” ?
A) “Завіруха”
Б) “На Купалле”
В) “Сон на балоце”
Г) “Свінапас”
Д) “Мікітаў лапаць”
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 100.75 + 5 = 105.75
|
Заданне 29
|
Старажытны музычны інструмент, які імітуе шум дажджу, называецца …
A) жалейка Б) гуслі В) дудка Г) чарот Д) хмара
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 105.75
|
Заданне 30
|
Хто з беларускіх паэтаў сказаў: “Усё пакінуць след павінна”?
A) М. Танк
Б) П. Панчанка
В) Р. Барадулін
Г) П. Броўка
Д) А. Куляшоў
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 105.75 + 4 = 109.75