"Буслік-2015"

19 лютага 2015
Заданне для 9 класаў

Удзельнік: Карыцкая Кацярына, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі РААСіТ

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Якія словы з дадзеных не з’яўляюцца назвамі грыбоў?

1) бабка       2) махавік       3) порхаўка

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 30 - 1.25 = 28.75

Заданне 2

Адгадайце народную загадку:

Складзеш – клін, развернеш – блін.

A) аркуш паперы       Б) палатка       В) плашч       Г) парасон       Д) шляпа

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 28.75 + 3 = 31.75

Заданне 3

Да якога жанру адносіцца твор Янкі Купалы “Паўлінка”?

A) паданне       Б) раман       В) паэма       Г) драма       Д) камедыя

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 31.75 + 3 = 34.75

Заданне 4

Пра каго з герояў паэмы “Новая зямля” Якуб Колас напісаў:

А вочы шэры, невялічкі,

Глядзяць прыветна, як сунічкі,

Але раптоўна і адразу

Не расчытаеш іх выразу…?

A) пра Ганну

Б) пра Міхала

В) пра Антося

Г) пра Кастуся

Д) пра Яся

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 34.75 + 5 = 39.75

Заданне 5

Выберыце правільна запісаныя словы:

1) медаль       2) цень       3) палынь       4) пыль

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 39.75 + 3 = 42.75

Заданне 6

Здаўна існаваў народны звычай: перад вяселлем спецыяльна запрошаныя жанчыны павінны былі спячы, выконваючы пэўны абрад, самую галоўную страву вясельнага стала. Што пяклі жанчыны?

A) бліны       Б) аладкі       В) хлеб       Г) каравай       Д) булкі

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 42.75 - 0.75 = 42

Заданне 7

Вызначце з дадзеных аднасастаўныя сказы.

1) Дзень сонечны, ясны.

2) Незыбыўная сустрэча альпіністаў.

3) Не рабі ліхога і не бойся нікога.

4) Пад самы вечар пачаўся крыгаход.

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 42 + 4 = 46

Заданне 8

Якое(-ія) лексічнае(-ыя) значэнне(-і) адпавядае(-юць) назоўніку эстэтыка?

1) ‘навука аб прыгожым’

2) ‘навука пра мараль як адну з формаў грамадскай свядомасці’

3) ‘сістэма чыіх-небудзь поглядаў на мастацтва’

4) ‘нормы паводзін, мараль якога-небудзь класа, арганізацыі, прафесіі’

A) няма патрэбных варыянтаў

Б) 1, 3

В) 2

Г) 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 46 + 4 = 50

Заданне 9

Лексічнае значэнне ‘адметны, не такі, як усе; больш значны, чым звычайна’ мае прыметнік … .

A) асабісты       Б) асабовы       В) асаблівы       Г) асобны       Д) асноўны

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 50 + 4 = 54

Заданне 10

Вучні выпісвалі назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчатак -а.

Пятрусь выпісаў словы косінус, камбінат, метр.

Васіль – гром, сшытак, брат.

Ігнат – кілаграм, лес, аловак.

Хто правільна выканаў заданне?

A) усе правільныя адказы

Б) няма правільных адказаў

В) Пятрусь

Г) Васіль

Д) Ігнат

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 54 + 4 = 58

Заданне 11

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару в?

1) на..огул       2) ..охра       3) ..одум       4) ..устрыца       5) ..окаць

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 58 + 3 = 61

Заданне 12

Выберыце з дадзеных правільна запісаныя лічэбнікі:

1) пяць       2) семь       3) дзевяць       4) восемь       5) двадцаць

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 61 + 3 = 64

Заданне 13

Які з дадзеных дзеяслоў у форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу мае канчатак -еце?

1) глянуць       2) круціць       3) махнуць

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 64 + 4 = 68

Заданне 14

Выберыце з дадзеных словы, у якіх ёсць [с’]:

1) касьба       2) подпіс       3) мазь       4) сцежка

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 68 - 1 = 67

Заданне 15

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?

Да возера яшчэ далёка.

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) азначэннем       Г) дапаўненнем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 67 + 5 = 72

Заданне 16

Вызначце правільна запісаныя словы:

1) карняплод       2) караблеваджэнне       3) ільновалакно       4) кінопракат

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 72 - 1.25 = 70.75

Заданне 17

У якім сказе з дадзеных часціца не са словам пішацца асобна?

1. (Не)дачытаная кніга ўсё роўна што (не)закончаны шлях.

2. З (не)забітага ліса футра не пашыеш.

3. На лбе ні ў кога (не)напісана, які ён.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 70.75 + 3 = 73.75

Заданне 18

Вызначце тып аднасастаўнага сказа:

Галінкі бэзу і язміну прыносяць з бліжняга сяла.

A) назыўны

Б) пэўна-асабовы

В) няпэўна-асабовы

Г) абагульнена-асабовы

Д) безасабовы

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 73.75 - 1 = 72.75

Заданне 19

У якім сказе з дадзеных правільна пастаўлены знакі прыпынку?

1. Мы ні свет, ні зара паўставалі і хутчэй пачалі збірацца на рыбалку.

2. Хочаш не хочаш, а быць уважлівым трэба заўсёды.

3. У лесе мы бачылі, як маленькі, калючы вожык перабягаў сцяжынку.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 72.75 + 3 = 75.75

Заданне 20

У перакладзе з рускай мовы слова ситец – … .

A) капрон       Б) аксаміт       В) паркаль       Г) сацін       Д) сукно

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 75.75 + 4 = 79.75

Заданне 21

Выберыце словы з дадзеных, якія пішуцца разам:

1) (вечна)зялёны

2) (сельска)гаспадарчы

3) (гаркавата)кіслы

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 79.75 + 3 = 82.75

Заданне 22

Якія прыналежныя прыметнікі запісаны правільна?

1) Валодзін       2) Мішын       3) мядзведзеў       4) ластаўчын

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 82.75 - 1.25 = 81.5

Заданне 23

Словы завал – заваліна з’яўляюцца … .

1) сінонімамі       2) антонімамі       3) амонімамі       4) паронімамі

Выберыце правільны варыянт.

A) няма правільнага варыянта       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 81.5 + 4 = 85.5

Заданне 24

У якіх словах з дадзеных неабходна напісаць на месцы пропуску ь (мяккі знак)?

1) він..етка       2) сен..ярыта       3) кан..ён

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 85.5 - 1.25 = 84.25

Заданне 25

Якія словы з дадзеных можна падзяліць для пераносу?

1) двое       2) узмор’е       3) шчаўе       4) шыйце       5) сям’я

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 84.25 + 3 = 87.25

Заданне 26

Выберыце з дадзеных назоўнікі мужчынскага роду:

1) шаль       2) фальш       3) жаль

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 87.25 + 5 = 92.25

Заданне 27

У даўнія часы ў гэты дзень тыдня катэгарычна забаранялася стрыгчы пазногці. А калі была доўгая засуха, то менавіта ў гэты дзень жанчыны выконвалі своеасаблівы магічна-ахоўны абрад прадзення ручніка-абыдзённіка. Пра які дзень тыдня ідзе размова?

A) панядзелак       Б) аўторак       В) серада       Г) чацвер       Д) пятніца

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 92.25 - 1.25 = 91

Заданне 28

Як называлася аповесць Міхася Чарота, на аснове якой быў створаны першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль” ?

A) “Завіруха”

Б) “На Купалле”

В) “Сон на балоце”

Г) “Свінапас”

Д) “Мікітаў лапаць”

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 91 + 5 = 96

Заданне 29

Старажытны музычны інструмент, які імітуе шум дажджу, называецца …

A) жалейка       Б) гуслі       В) дудка       Г) чарот       Д) хмара

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 96 - 1.25 = 94.75

Заданне 30

Хто з беларускіх паэтаў сказаў: “Усё пакінуць след павінна”?

A) М. Танк

Б) П. Панчанка

В) Р. Барадулін

Г) П. Броўка

Д) А. Куляшоў

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 94.75 + 4 = 98.75


Канчатковы вынік: 98.75

Месца ў Беларусі: 757

Месца ў вобласці: 144

Месца ў раене: 8

Месца ў школе: 2

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow