"Буслік-2015"

19 лютага 2015
Заданне для 7-8 класаў

Удзельнік: Трасцянка Надзея, Дзераўнянская СШ, Стаўбцоўскі РААСіТ

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

У народзе здаўна існуе прыкмета:

Калі раніцай туман ад зямлі і вады падымаецца ўверх і паступова рассейваецца, то днём будзе … .

A) гарачае надвор’е

Б) навальніца

В) дождж

Г) халоднае надвор’е

Д) пахмурна

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25

Заданне 2

Колькі прыслоўяў ужыта ў вершаваных радках А. Гаруна?

Кроплі разам, згодна, жвава,

Пояць усё, што хоча піць:

Збожжа, дрэвы, кветкі, травы…

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 29.25 + 3 = 32.25

Заданне 3

У якіх словах “схаваліся” лічэбнікі?

1) трыа       2) вітрына       3) атрыбут       4) трымценне       5) трыпутнік

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 3, 4

Д) 2, 5

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 32.25 + 3 = 35.25

Заданне 4

Дапоўніце народнае выслоўе.

Лета збірае, а зіма… .

A) зберагае       Б) хавае       В) раскідае       Г) чакае       Д) паядае

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 35.25 + 3 = 38.25

Заданне 5

Выберыце правільна напісаныя словы:

1) у вадзе

2) на зямле

3) на рабоце

A) усе варыянты

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 38.25 + 3 = 41.25

Заданне 6

Колькі зваротных дзеясловаў ужыта ў вершаваных радках А. Пысіна?

Ззяла бліскавіцамі, усміхалася зарніцамі,

Папараццю цвіла.

Усміхалася, смяялася, у возеры купалася

Да белага святла.

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 41.25 - 1 = 40.25

Заданне 7

Спакон вякоў у народзе лічылі, што гэты куст таксама цвіце, але толькі ўначы на Звеставанне ці ў Чысты чацвер. Па вераваннях нашых продкаў, хто сарве і захавае першы цвет гэтага куста, той хутчэй знойдзе скарб у купальскую ноч. Пра які куст ідзе размова?

A) пра шыпшынавы

Б) пра бэзавы

В) пра арэхавы

Г) пра агрэставы

Д) пра лазовы

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 40.25

Заданне 8

Спецыяліст па лесаводству называецца … .

A) лясун       Б) лесавік       В) ляснік       Г) ляснічы       Д) лесавод

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 40.25 + 5 = 45.25

Заданне 9

Ігнат выпісваў з тэксту словы з канчаткамі:

1) высокі       2) збоку       3) ноч       4) думаючы       5) пойдзем       6) краіна

Якія словы хлопчык запісаў памылкова?

A) усе прыклады выпісаны правільна

Б) 1, 3

В) 2, 4

Г) 3, 5

Д) 4, 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 45.25 + 4 = 49.25

Заданне 10

Выберыце словы, у якіх правільна пастаўлены націск:

1) ма́ленькі       2) ці́хенькі       3) ні́зенькі       4) ста́рэнькі

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 49.25 + 3 = 52.25

Заданне 11

Спрадвеку гэта рэч выкарыстоўвалася ў народных звычаях і абрадах: у час хрышчэння, на зажынках абавязкова ахіналі сноп у хаце. Нават лічылі сімвалам роду. Пра якую рэч ідзе гаворка?

A) завушніцы       Б) пярсцёнак       В) пояс       Г) пакрывала       Д) ручнік

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 52.25 + 3 = 55.25

Заданне 12

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару е?

1) шын..ль       2) інтэрн..т       3) камюнік..       4) тун..ль       5) рэзюм..

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 55.25 + 4 = 59.25

Заданне 13

Маша, Ігнат і Арына атрымалі заданне выпісаць з тэксту састаўныя лічэбнікі. Маша выпісала трыццаць чатыры, семсот. Ігнат – трыццаць пяць, семдзясят шэсць. Арына – шаснаццаць, пяцьдзясят пяць. Хто з вучняў правільна выканаў заданне?

A) усе вучні

Б) усе дапусцілі памылкі

В) Маша

Г) Ігнат

Д) Арына

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 59.25 + 3 = 62.25

Заданне 14

Які адпаведнік у беларускай мове мае руская назва расліны плаун?

A) лотаць       Б) дзераза       В) глог       Г) падвей       Д) трыснёг

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 62.25

Заданне 15

Выберыце правільна запісаныя дзеепрыметнікі:

1) ухвалены       2) выяўляны       3) звезены       4) склеяны       5) зведзяны

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 62.25 + 4 = 66.25

Заданне 16

Словы мокры снег – халепа з’яўляюцца … .

1) сінонімамі       2) антонімамі       3) амонімамі       4) паронімамі

Выберыце правільны варыянт.

A) няма правільнага варыянта

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 66.25 + 3 = 69.25

Заданне 17

Колькі мяккіх зычных у словах вершаваных радкоў Г. Бураўкіна?

Непрыкметна пад вятрамі

Дрэвы скінулі ўбор,

З неба зноў зляцелі самі

Мухі белыя на бор.

A) 11       Б) 12       В) 13       Г) 14       Д) 15

Заўвага:

Праз некаторы час пасля падвядзення вынікаў гульні-конкурсу было заўважана нашымі ўдзельнікамі, што сярод прапанаваных варыянтаў адказу адсутнічае правільны. Правільны адказ - 16 мяккіх зычных.

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 69.25 - 1.25 = 68

Заданне 18

Што за дрэва? Драўніна яго выкарыстоўвалася для вырабу зброі, прыладаў працы, рознага начыння, посуду. Лісце, кара і насенне шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне. Паводле народных уяўленняў, яго вясновы сок быў смяротны для змей. У міфалогіі гэта дрэва лічылася Сусветным дрэвам. Там, дзе яно расце, вельмі рэдка можна ўбачыць дуб.

A) асіна       Б) ясень       В) таполя       Г) бяроза       Д) вольха

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 68 - 1.25 = 66.75

Заданне 19

Дадзены сказы:

1. Ласяня ідзе з ласіхай на вадапой.

2. Дваццаць пяць яблынь і груш выраслі ў калгасным садзе.

3. Трое маленькіх кацянят прыціснуліся адно да аднаго, калі пачаўся дождж.

У якіх сказах выказнік ужыты правільна?

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 66.75 - 1.25 = 65.5

Заданне 20

Выберыце з дадзеных назоўнікі мужчынскага роду:

1) бездараж       2) накіп       3) рукапіс

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 65.5 - 0.75 = 64.75

Заданне 21

Які прыналежны прыметнік запісаны правільна?

1) Вераў       2) Танеў       3) сястрын

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 64.75 - 1.25 = 63.5

Заданне 22

Выберыце словы з дадзеных, якія пішуцца разам:

1) (сон)трава       2) (лён)даўгунец       3) (борт)інжынер

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Заўвага:

У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.

Пытанне не ацэньвалася

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 63.5

Заданне 23

Які беларускі горад у свой час называлі “маленькай сталіцай рэнесансу”?

A) Мінск       Б) Гродна       В) Віцебск       Г) Полацк       Д) Навагрудак

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 63.5 - 1.25 = 62.25

Заданне 24

Які літаратурны жанр выкарыстоўваўся ў творчасці і Я. Коласам, і У. Караткевічам, і А. Макаёнкам?

1) паэзія       2) проза       3) драматургія

A) усе варыянты

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 62.25 - 1.25 = 61

Заданне 25

Вызначце тып аднасастаўнага сказа:

З ім можна было гаварыць і пра музыку, і пра мастацтва.

A) назыўны

Б) пэўна-асабовы

В) няпэўна-асабовы

Г) абагульнена-асабовы

Д) безасабовы

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 61 + 4 = 65

Заданне 26

Новыя словы, якія ўзніклі нядаўна і не сталі агульнаўжывальнымі, называюцца … .

A) архаізмы       Б) дыялектызмы       В) неалагізмы       Г) фразеалагізмы       Д) гістарызмы

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 65

Заданне 27

У даўнія часы ў гэты дзень тыдня забаранялася пачынаць сяўбу, ісці ў сваты, збірацца ў далёкую дарогу, бяліць печ, прасці, купаць дзяцей. Пра які дзень тыдня ідзе гаворка?

A) панядзелак       Б) аўторак       В) серада       Г) чацвер       Д) пятніца

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 65 - 1.25 = 63.75

Заданне 28

Дадзены сказы:

1) Учора дзеці гулялі каля ясен.. да самага вечара.

2) Дзядуля зрабіў вельмі добрыя лыжкі з ясен.. .

3) Лісце дуб.., што рос на ўзлеску, доўга не ападала.

4) Дзядзька спусціў усё ж такі вясной лодку з дуб.. на ваду.

У якіх сказах у назоўніках замест пропуску неабходна напісаць канчатак -а(-я)?

A) усе сказы

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 63.75 - 1 = 62.75

Заданне 29

Дадзены назвы птушак на рускай мове:

1) трясогузка       2) свиристель       3) чибис       4) ястреб       5) филин       6) ворон

Падбярыце адпаведнікі на беларускай мове і запоўніце клеткі красворда. Калі вы правільна выканаеце заданне, то ў выдзеленым вертыкальным радку прачытаеце слова, якое аб’ядноўвае ўсе гэтыя назвы.

а) пугач       б) сітаўка       в) каршун       г) амялушка       д) крумкач       е) кнігаўка

buslik2015

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-е, 6-д

Б) 2-б, 3-в, 6-а, 5-е, 1-д, 4-г

В) 3-г, 4-д, 1-б, 2-е, 6-в, 5-а

Г) 4-в, 5-а, 2-д, 3-г, 1-е, 6-б

Д) 5-а, 1-б, 4-в, 2-г, 6-д, 3-е

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 62.75 - 1 = 61.75

Заданне 30

Хто з вядомых мастакоў слова адзначыў: “Кожны гістарычны сюжэт – гэта адкрытая размова з сучаснікам”?

A) К. Чорны

Б) У. Караткевіч

В) Л. Дайнека

Г) І. Навуменка

Д) Я. Маўр

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 61.75 - 1 = 60.75


Канчатковы вынік: 60.75

Месца ў Беларусі: 4135

Месца ў вобласці: 630

Месца ў раене: 30

Месца ў школе: 3

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow