Заданне 1
|
Колькі склонаў у беларускай мове?
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 24 + 3 = 27
|
Заданне 2
|
Колькі слоў у сказе?
Упромняхсонечнагасвятлавадаўрацэіскрыласяўсіміколерамівясёлкі.
A) 5 Б) 7 В) 9 Г) 11 Д) 13
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 27 + 3 = 30
|
Заданне 3
|
Бабуля загадала ўнукам загадку:
Ішла панна ўначы, згубіла ключы, месяц бачыў, а сонца падняло.
Якое слова з’яўляецца адгадкай?
A) раса Б) вясёлка В) маланка Г) адліга Д) лужына
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 30 + 4 = 34
|
Заданне 4
|
Падлічыце колькасць слоў у сказе, якія маюць пяць гукаў.
Спее грэчка пры бары і ловіць водар баравы.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 34 + 5 = 39
|
Заданне 5
|
Выберыце з дадзеных назвы летніх месяцаў.
1) кастрычнік 2) жнівень 3) красавік 4) ліпень 5) верасень 6) чэрвень 7) сакавік
A) чэрвень, жнівень, верасень
Б) сакавік, красавік, ліпень
В) ліпень, кастрычнік, жнівень
Г) чэрвень, ліпень, жнівень
Д) красавік, ліпень, жнівень
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 39 + 3 = 42
|
Заданне 6
|
Якія словы з дадзеных нельга падзяліць для пераносу?
1) шчаўе 2) адзін 3) пачуў 4) заўтра
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 42 + 3 = 45
|
Заданне 7
|
У міфалагічных уяўленнях нашых продкаў вадзе супрацьстаіць … .
1) камень 2) агонь 3) гара 4) неба
A) няма патрэбнага варыянта Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 45 + 4 = 49
|
Заданне 8
|
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару а?
1) д..рога 2) с..бака 3) к..рова 4) н..га
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 49 + 3 = 52
|
Заданне 9
|
Колькі прыназоўнікаў ужыта ў вершаванай загадцы У. Карызны?
З-пад мохавай сховы
Павысоўвалі хлопцы галовы.
Хто ні ідзе – іх вітае,
З сабой забірае.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 52 + 5 = 57
|
Заданне 10
|
У народзе гавораць: “Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе …”. Якога слова не хапае?
A) і не пашкадуе
Б) і не спыніцца
В) сцежкай
Г) кругам
Д) агародамі
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 57 + 5 = 62
|
Заданне 11
|
Якія словы з дадзеных маюць тры цвёрдыя зычныя гукі?
1) хвойка 2) ямка 3) воўна 4) сонейка 5) лісіца
A) усе прыклады, акрамя 2
Б) 1, 3
В) 2, 4
Г) 3, 4
Д) 4, 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 62 + 4 = 66
|
Заданне 12
|
Нашы продкі лічылі, што рэпу і гарох можна садзіць толькі ў пэўных месцах. Нават існавала павер’е: “Рэпу ды гарох не сей каля …”. Каля чаго нельга было сеяць рэпу і гарох?
A) каля хлява
Б) каля плота
В) каля хаты
Г) каля варот
Д) каля дарог
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 66 + 4 = 70
|
Заданне 13
|
Выберыце з дадзеных словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару ь:
1) вішан..ка 2) ліс..цікі 3) лял..ка 4) чац..вер 5) лес..віца
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 70 + 3 = 73
|
Заданне 14
|
Падлічыце, колькі слоў ужыта ў вершаваных радках П. Макаля з лiтарай а.
Ад ранку да вечара
Сонца глядзела,
Каб жыта
Бурштынавым зернем
Паўнела.
A) 0 Б) 11 В) 12 Г) 13 Д) 14
Заўвага:
У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.
|
Пытанне не ацэньвалася
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 73
|
Заданне 15
|
Вучні запісвалі словы пад дыктоўку. Маша запісала піаніна, подчырк, канвеяр. Агата – піаніна, почырк, канвеер. Кірыл – піяніна, почырк, канвеер. Хто з вучняў запісаў усе словы без памылак?
A) усе вучні
Б) ніхто з вучняў
В) Маша
Г) Агата
Д) Кірыл
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 73 + 5 = 78
|
Заданне 16
|
Адгадайце народную загадку:
Галубачка белая ў хату заляцела, а дзе і што сустракала, пра ўсё расказала.
A) пісьмо Б) тэлеграф В) пасылка Г) газета Д) паштоўка
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 78 + 4 = 82
|
Заданне 17
|
Колькі назоўнікаў, якія абазначаюць уласныя назвы, ужыта ў вершаваных радках П. Панчанкі?
Беларусь старажытная!
Полацк, і Віцебск, і Тураў,
І Заслаўе, і Мінск,
І Гародня, і Крычаў, і Пінск…
A) 0 Б) 7 В) 8 Г) 9 Д) 10
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 82 + 4 = 86
|
Заданне 18
|
Якія словы з дадзеных запісаны правільна?
1) улей 2) удзільна 3) участак 4) вужака
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 86 + 5 = 91
|
Заданне 19
|
Словы чарнявы – бялявы, чысты – брудны з’яўляюцца … .
1) сінонімамі 2) антонімамі 3) амонімамі 4) паронімамі
Выберыце правільны варыянт.
A) няма правільнага варыянта Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 91 + 3 = 94
|
Заданне 20
|
Якія ягады на Беларусі маюць яшчэ назву трускаўкі?
A) чарніцы Б) суніцы В) клубніцы Г) буякі Д) маліны
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 94 - 1.25 = 92.75
|
Заданне 21
|
Які адпаведнік у беларускай мове мае рускае слова пшено?
A) авёс Б) пшаніца В) проса Г) жыта Д) аўсянка
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 92.75 - 1.25 = 91.5
|
Заданне 22
|
У народзе здаўна існуе прыкмета:
Калі салавей спявае ўсю ноч, то чакай … дня.
A) сонечнага Б) халоднага В) бязветранага Г) ветранага Д) дажджлівага
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 91.5 + 3 = 94.5
|
Заданне 23
|
Пяты, самы малы палец на руцэ і назе называецца … .
A) мізінец Б) мезенец В) мезінец Г) мязінец Д) мязенец
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 94.5 + 5 = 99.5
|
Заданне 24
|
Выберыце з дадзеных устойлівае спалучэнне, якому адпавядае значэнне ‘хутка, без асаблівай затраты часу’.
1) абы з рук
2) на скорую руку
3) майстар на ўсе рукі
A) усе прыклады
Б) няма правільных прыкладаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 99.5 - 1 = 98.5