Заданне 1
|
Колькі дзён у тыдні?
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Якімі словамі вітаюцца пры сустрэчы са знаёмымі?
1) “Добры дзень!”
2) “Добры вечар!”
3) “Як жывяце?”
4) “Смачна есці!”
A) усе варыянты
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36
|
Заданне 3
|
Вызначце правільны парадак слоў у загадцы:
1) той 2) яго 3) хто 4) усё 5) поле 6) насенне 7) чорнае 8) разумее 9) сее 10) белае
A) 3, 9, 10, 5, 1, 4, 6, 8, 7, 2
Б) 7, 6, 9, 4, 10, 5, 3, 1, 2, 8
В) 10, 6, 3, 9, 2, 7, 5, 1, 8, 4
Г) 8, 4, 1, 3, 9, 7, 6, 2, 10, 5
Д) 10, 5, 7, 6, 3, 2, 9, 1, 4, 8
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 36 + 4 = 40
|
Заданне 4
|
Уважліва пачытайце дадзеныя словы:
1) карціна 2) мадам 3) міраж 4) салата 5) таполя
Вызначце, у якіх прыкладах “схаваліся” імёны дзяўчынак.
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 40 + 5 = 45
|
Заданне 5
|
У якіх словах, што з’яўляюцца назвамі птушак, на месцы пропуску напішаце літару у?
1) к..чка 2) інд..к 3) кр..мкач 4) цецяр..к
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 45 + 3 = 48
|
Заданне 6
|
Якое слова з дадзеных з’яўляецца “лішнім”?
1) маладзік 2) серп 3) поўня 4) сход 5) ветах
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 48 + 5 = 53
|
Заданне 7
|
Чаго жадаюць людзям, калі гавораць: “Каб пра вас хвала па ўсім свеце гула́” ?
A) пажаданне поспехаў у працы
Б) пажаданне выканання абяцанняў
В) пажаданне здароўя
Г) пажаданне добрай славы
Д) пажаданне дастатку ў доме
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 53 + 3 = 56
|
Заданне 8
|
Выберыце з дадзеных прыкладаў словазлучэнні:
1) вакол школы
2) атрымаць паштоўку
3) больш цікавы
4) гульня ў шахматы
5) будзем глядзець
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 56 - 1 = 55
|
Заданне 9
|
Падлічыце, колькі слоў ужыта ў вершаваных радках С. Грахоўскага з лiтарай г.
Сапраўдны друг гадамі гартаваны,
Гатовы засланіць і памагчы.
Прыходзіць у бядзе неспадзявана,
Як хлеб, як соль, як вогнішча ўначы.
A) 0 Б) 2 В) 4 Г) 6 Д) 7
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 55 + 3 = 58
|
Заданне 10
|
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ўстойлівае спалучэнне слоў?
Бабуліны зёлкі і малінавае варэнне мяне хутка паставілі на ногі.
A) з’яўляецца рознымі членамі сказа
Б) дзейнікам
В) выказнікам
Г) дапаўненнем
Д) акалічнасцю
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 58 - 1 = 57
|
Заданне 11
|
Дзеці падчас экскурсіі бачылі шмат раслін. Найбольш запомніліся
1) званочак 2) сухацвет 3) кураслеп 4) казялец
Дома ім неабходна было падабраць адпаведнікі на рускай мове:
а) лютик б) бессмертник в) ветреница г) колокольчик
Які варыянт правільны?
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 2-а, 3-б, 4-в, 1-г
В) 3-а, 2-б, 4-в, 1-г
Г) 4-а, 1-б, 2-в, 3-г
Д) 2-а, 1-б, 4-в, 3-г
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 57 - 1 = 56
|
Заданне 12
|
Вучні запісвалі словы пад дыктоўку. Люда запісала плывец, лахчына, бандэроль. Зіна – плывец, лагчына, бандэроль. Змітрок – плавец, лагчына, бандыроль. Хто з вучняў запісаў усе словы без памылак?
A) усе вучні
Б) ніхто з вучняў
В) Люда
Г) Зіна
Д) Змітрок
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 56 + 4 = 60
|
Заданне 13
|
Якога слова не хапае ў народным выслоўі?
З іголкі … не зробіш.
A) хаты Б) накавальні В) бочкі Г) долата Д) люстэрка
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 60 - 1.25 = 58.75
|
Заданне 14
|
Выберыце з дадзеных слова, у якім ёсць [ш]:
1) цяжка 2) перапісчык 3) аб’ездчык
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 58.75 + 5 = 63.75
|
Заданне 15
|
Колькі слоў у тэксце вучань напісаў няправільна?
Над заснежаным лесам узышол полны месяц. Ён асвяціл усё навокал. Каля ельніка прабег волк. Ён рухался вельмі асцярожна і ціха. Мабыць, высочвал здабычу.
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
Заўвага:
Праз некаторы час пасля падвядзення вынікаў гульні-конкурсу было заўважана нашымі ўдзельнікамі, што правільны адказ на гэтае пытанне - Д) 7
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 63.75 - 1.25 = 62.5
|
Заданне 16
|
Колькі слоў з [с] ужыта ў вершаваных радках Н. Гілевіча?
Страціў слова, страціў спадчыннае слова –
Штосьці страціў у душы абавязкова…
A) 3 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 62.5 + 4 = 66.5
|
Заданне 17
|
Пераблыталіся сказы:
1. Яна пражыла ў хаце ўсю зіму.
2. Сінічка паляцела ў хату.
3. Сюды загнала яе сцюжа.
4. Гаспадар пашкадаваў птушку і адчыніў акно.
5. Аднойчы прыляцела сінічка да акна.
Пастаўце сказы так, каб атрымаўся тэкст.
A) 1, 4, 2, 5, 3
Б) 2, 1, 5, 3, 4
В) 3, 5, 1, 4, 2
Г) 4, 2, 3, 1, 5
Д) 5, 3, 4, 2, 1
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 66.5 + 3 = 69.5
|
Заданне 18
|
Вызначце з дадзеных няправільна запісаныя словазлучэнні:
1) пісьменны адказ
2) пісьмовы чалавек
3) каменны дом
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 69.5 - 1 = 68.5
|
Заданне 19
|
У якіх сказах словы ў дужках трэба пісаць з канчаткам -е?
1. Хлопчык убачыў у (неба) самалёт.
2. На ўроку вучні пісалі сачыненне па (карціна).
3. На (зямля) засталіся ляжаць каласкі.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 68.5 + 3 = 71.5
|
Заданне 20
|
Словы лайдак – гультай, дзіця – карапуз з’яўляюцца … .
1) сінонімамі 2) антонімамі 3) амонімамі 4) паронімамі
Выберыце правільны варыянт.
A) няма правільнага варыянта
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 71.5 + 3 = 74.5
|
Заданне 21
|
Якія словы з дадзеных запісаны правільна?
1) наушнікі 2) ольха 3) аколіца
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 74.5 - 1.25 = 73.25
|
Заданне 22
|
Выберыце з дадзеных толькі назоўнікі, якія абазначаюць з’явы прыроды:
1) сухавей 2) лес 3) туман 4) кісларод 5) сон
A) усе прыклады
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 73.25 + 3 = 76.25
|
Заданне 23
|
У перакладзе з рускай мовы слова крючок (як дэталь адзення) – … .
A) брыж Б) гаплік В) гузік Г) спражка Д) манжэта
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 76.25 + 4 = 80.25
|
Заданне 24
|
Якія словы з дадзеных напісаны няправільна?
1) рассадзіць 2) рассада 3) рассольнік 4) рассаліць
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 80.25 + 4 = 84.25
|
Заданне 25
|
Сымонка “зашыфраваў” лічбамі ўстойлівыя спалучэнні. Вызначце выраз, які мае значэнне ‘лёгка, без цяжкасцей’.
A) 32, 12, 17, 1, 14, 1, 19, 13, 6
Б) 32, 12, 9, 4, 21, 19, 10, 3, 1, 5, 1
В) 21, 3, 16, 26, 28, 15, 6, 2, 1, 26, 28, 25, 29
Г) 18, 1, 2, 10, 25, 29, 3, 28, 4, 13, 32, 5
Д) 12, 21, 17, 10, 25, 29, 21, 9, 1, 17, 1, 19
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 84.25 + 5 = 89.25
|
Заданне 26
|
У 1517 годзе выйшла першая друкаваная беларуская кніга “Псалтыр”, якую Францыск Скарына выдаў … .
A) у Празе
Б) у Вільні
В) у Слуцку
Г) у Мінску
Д) у Полацку
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 89.25 - 1.25 = 88
|
Заданне 27
|
Гэты дзень тыдня ў даўнія часы лічыўся адным з найбольш спрыяльных для пачатку важных для гаспадаркі і значных у сямейным плане спраў. Лічылася, што менавіта ў гэты дзень таму, хто і выправіцца ў далёкую работу, абавязкова пашчасціць. Пра які дзень тыдня ідзе размова?
A) панядзелак Б) аўторак В) серада Г) чацвер Д) пятніца
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 88 - 1.25 = 86.75
|
Заданне 28
|
Старажытная назва літары “ф” – … .
A) феска Б) фетр В) ферт Г) фестон Д) фетыш
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 86.75 + 4 = 90.75
|
Заданне 29
|
Нашы продкі у свой час карысталіся словамі:
1) вярста 2) га́рнец 3) дзесяціна 4) фунт 5) сажань
Якое слова абазначала меру зямельнай плошчы?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 90.75 + 5 = 95.75
|
Заданне 30
|
Дадзены дыялектныя словы:
1) барабуля 2) махнытка 3) бульва 4) пяток 5) букса
Выберыце назвы бульбы.
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 95.75 + 3 = 98.75