"Буслік-2014"

20 лютага 2014
Заданне для 9 класаў

Удзельнік: Амяльчэня Ганна, Языльская СШ, Старадарожскі РАА

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Адным з герояў паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» з’яўляецца дзядзька Антось. Пра яго ідзе размова ў радках:

І паглядзець было цікава,

Як дзядзька шчыра і ласкава

… на рынку выбірае!

Якіх ён спроб там ні ўжывае!..

Што так старанна выбіраў дзядзька Антось?

A) шапку      Б) зерне      В) муку      Г) касу      Д) падарункі

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 30 + 5 = 35

Заданне 2

Вызначце з прыведзеных словы-паронімы:

1) будова – будоўля

2) бурачковы – бурачны

3) дзейны – дзейсны

4) забеспячэнне – забяспечанасць

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 35 - 1.25 = 33.75

Заданне 3

Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы:

1) дэрманцін      2) масціка      3) цвесці      4) рэйтынх      5) дойліцтва

A) усе словы

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3, 5

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 33.75 + 4 = 37.75

Заданне 4

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару й?

1) за..граць      2) за..нець      3) пера..менаваць

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 37.75 - 0.75 = 37

Заданне 5

Якое лексічнае значэнне адпавядае ўстойліваму спалучэнню як агню ўхапіўшы?

A) "вельмі многа чаго-небудзь"

Б) "вельмі хутка"

В) "выказаць сваё незадавальненне чым-небудзь"

Г) "пра што-небудзь вельмі прыгожае, прывабнае"

Д) "з любога пункту гледжання"

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 37 + 3 = 40

Заданне 6

Які лічэбнік прапушчаны ў народным выслоўі?

Увакруг – адзін круг, а нацянькі … дзянькі.

A) два      Б) тры      В) чатыры      Г) два пятыя      Д) чатыры шостыя

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 40 - 1.25 = 38.75

Заданне 7

Вызначце сказ, у якім дзеяслоў запісаны няправільна:

1. Бабуля хуценька пакрышыла бульбу.

2. Дзяўчынка аж засаромілася ад пахвалы родзічаў.

3.Усё ж такі прытамілася кабета ў дарозе.

A) ва ўсіх сказах      Б) няма патрэбных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 38.75 - 1.25 = 37.5

Заданне 8

Якія прыметнікі з дадзеных не ўтвараюць ніякіх формаў ступеняў параўнання?

1) сціплы      2) гнуткі      3) сонны      4) бронзавы

A) усе дадзеныя прыметнікі

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 37.5 - 1 = 36.5

Заданне 9

Як называецца трапічнае дрэва, абястлушчаныя зярняты якога ідуць на прыгатаванне шакаладу?

A) манга      Б) какава      В) бамбук      Г) баабаб      Д) магнолія

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 36.5 + 3 = 39.5

Заданне 10

Выберыце з дадзеных сказы, у якіх на месцы пропуску неабходна ўставіць часціцу ні:

1. Аб правілах бяспекі вучням нагадвалі … раз.

2. Сябры з’ехалі з гары … раз, а чатыры разы.

3. … адзін чалавек не адмовіўся дапамагчы пацярпелым.

4. Дыктар … разу не памыліўся.

A) усе сказы

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 39.5 + 3 = 42.5

Заданне 11

Вызначце правільна напісаныя словазлучэнні:

1) грэцкая мука

2) грэчкавы пах

3) грэцкае мастацтва

4) грэчаскі арэх

A) усе прыклады

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 42.5 - 1 = 41.5

Заданне 12

Выберыце правільнае меркаванне, якое характэрна для службовых часцін мовы:

1) з’яўляюцца членамі сказа

2) маюць граматычныя катэгорыі

3) не змяняюцца

A) усе прыклады      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 41.5 + 4 = 45.5

Заданне 13

Якія назоўнікі з дадзеных няправільна ўжыты ў форме множнага ліку назоўнага склону?

1) каменні      2) вяселлі      3) вуголлі      4) плацці      5) пакаленні

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 45.5 - 1.25 = 44.25

Заданне 14

Вызначце словазлучэнні, у якіх парушаны сінтаксічныя нормы:

1) вярнуцца на вахту за ключамі

2) перамяніцца к лепшаму

3) напісаць сцэнарый паводле рамана

4) засцерагчы ад небяспекі

A) ва ўсіх словазлучэннях

Б) усе словазлучэнні напісаны правільна

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 44.25

Заданне 15

У якім сказе правільна пастаўлены знакі прыпынку?

1. Хлапчук заўважыў каля елкі маленькага, калючага вожыка.

2. Хочаш, не хочаш, а вучыцца трэба старанна.

3. Малыя прачнуліся ні свет ні зара, пачалі будзіць усіх у хаце.

A) ва ўсіх сказах

Б) ва ўсіх сказах дапушчаны памылкі

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 44.25 + 4 = 48.25

Заданне 16

Вызначце словы, якія правільна падзелены для пераносу:

1) ад-жаць

2) дожд-жык

3) вазь-му

4) да-йсці

5) сло-ўнік

6) ЮНЕ-СКА

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4, 5

Д) 3, 5, 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 48.25 + 3 = 51.25

Заданне 17

Выберыце з прапанаваных слоў толькі лічэбнікі:

1) адна сёмая      2) паўсотні      3) дзявяцера      4) трыццатка      5) удвая

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 51.25 + 3 = 54.25

Заданне 18

Якія словазлучэнні з прапанаваных напісаны правільна?

1) прывабнае пані

2) круглы бельведэр

3) гандлёвае аташэ

4) характэрнае амплуа

5) зялёнае альяс

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 3, 5

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 54.25 - 1 = 53.25

Заданне 19

Вызначце род складанага назоўніка гама-спектрометр.

A) дадзены назоўнік не мае роду

Б) мужчынскі род

В) жаночы род

Г) ніякі род

Д) агульны род

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 53.25 + 3 = 56.25

Заданне 20

Якой часцінай мовы з’яўляюцца словы брава! алё! ура!?

A) назоўнік      Б) прыслоўе      В) злучнік      Г) часціца      Д) выклічнік

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 56.25 + 3 = 59.25

Заданне 21

Выберыце з прапанаваных зычныя гукі, якія маюць парныя мяккія.

1) [ч]      2) [ж]      3) [ш]      4) [р]

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 59.25 - 1 = 58.25

Заданне 22

У якіх словах на месцы пропуску неабходна напісаць раздзяляльны ь?

1) надлоб..е      2) канс..ерж      3) іл..сніцца      4) саф..ян      5) він..етка

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 4

Г) 2, 5

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 58.25 + 5 = 63.25

Заданне 23

Вызначце з дадзеных словы, якія ўтвораны прыставачна-суфіксальным спосабам:

1) ацалець      2) па-іншаму      3) велічыня      4) дзе-небудзь

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 63.25 + 3 = 66.25

Заданне 24

Большасць даследчыкаў літаратуры лічаць, што складальнікам «Аповесці мінулых гадоў» з’яўляецца … .

A) Кірыла Тураўскі

Б) Усяслаў Чарадзей

В) Еўфрасіння Полацкая

Г) Мяфодзій

Д) Нестар

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 66.25 + 4 = 70.25

Заданне 25

Вызначце словы, напісанне якіх заснавана на марфалагічным прынцыпе:

1) мядзведзь      2) пясчаны      3) суседскі      4) нясвіжскі

A) усе прыклады

Б) усе прыклады, акрамя 4

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 70.25 - 1.25 = 69

Заданне 26

Што напісана пад гравюрным партрэтам Францыска Скарыны?

A) імя і прозвішча

Б) імя і прозвішча, дзень і год нараджэння

В) імя і прозвішча, год і месца нараджэння

Г) імя і прозвішча, вучоная ступень

Д) прозвішча

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 69 - 1.25 = 67.75

Заданне 27

Агіяграфія – гэта … .

A) від хрысціянскай літаратуры, у якой апісваецца жыццё святых

Б) галіна ведаў, якая вывучае развіццё той ці іншай гістарычнай навукі, барацьбу розных напрамкаў у ёй, аналізуе і сістэматызуе літаратурныя крыніцы, прысвечаныя пэўнай тэме

В) урачыстая прамова ў гонар значнай грамадскай падзеі ці героя

Г) від выяўленчага мастацтва

Д) прадмет, знак, сімвал, якія ўвасабляюць пэўную ідэю

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 67.75 + 4 = 71.75

Заданне 28

Дзе знаходзіцца помнік паэме «Тарас на Парнасе»?

A) у Гарадку

Б) у Мінску

В) у Ваўкавыску

Г) у Жодзіне

Д) у Лідзе

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 71.75 + 4 = 75.75

Заданне 29

У старажытнай рымскай сістэме лічбаў адсутнічаў значок для абазначэння … .

A) 0      Б) 1      В) 3      Г) 5      Д) 7

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 75.75 + 3 = 78.75

Заданне 30

Хто з вядомых мастакоў слова з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?

Запытай ты сябе, чалавеча:

Што зрабіў для айчыны, ці многа?

A) Янка Купала

Б) Якуб Колас

В) Максім Багдановіч

Г) Янка Лучына

Д) Алесь Гарун

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 78.75 + 5 = 83.75


Канчатковы вынік: 83.75

Месца ў Беларусі: 1795

Месца ў вобласці: 367

Месца ў раене: 7

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow