Заданне 1
|
Разгадайце народную загадку:
Хата кругом свіціцца.
A) кошык Б) збанок В) ваза Г) стол Д) малюнак
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30 - 1 = 29
|
Заданне 2
|
Падбярыце з прапанаваных слоў сінонім(-мы) да назоўніка фальш:
1) падман 2) ашуканства 3) падробка
A) усе словы Б) 1 В) 1, 2 Г) 2 Д) 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 29 - 1.25 = 27.75
|
Заданне 3
|
Колькі разоў ужыта літара я, якая абазначае адзін [а] у словах вершаваных радкоў Галіны Каржанеўскай?
Назбіраю лісцяў я
У двары,
Што зляцелі з клёніка
Без пары.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 27.75 + 3 = 30.75
|
Заданне 4
|
Якая часціна мовы называе дзеянне, змену стану аб’екта?
A) назоўнік Б) прыметнік В) дзеяслоў Г) займеннік Д) прыслоўе
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30.75 + 3 = 33.75
|
Заданне 5
|
Выберыце пары слоў, у якіх націск дапамагае адрозніць іх значэнне:
1) стала – стала
2) туга – туга
3) выразаць – выразаць
4) прызнаюся – прызнаюся
A) усе прыклады Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2 Г) 2, 3 Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33.75 + 3 = 36.75
|
Заданне 6
|
Колькі слоў ужыта ў сказе?
Язноўзнадзеяйітрывогайкрочупазагадкавайзямлі.
A) 7 Б) 8 В) 9 Г) 10 Д) 11
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: БГ
|
Прамежкавы вынік: 36.75 - 0.75 = 36
|
Заданне 7
|
Якія гукі ў беларускай мове не маюць спецыяльных літар?
1) [дз’] 2) [дз] 3) [ж] 4) [дж] 5) [ч] 6) [р]
A) няма правільных варыянтаў Б) 1, 2, 4 В) 2, 4 Г) 3, 5, 6 Д) 4, 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 36 + 4 = 40
|
Заданне 8
|
Вызначце правільную транскрыпцыю слова:
1) сшытак – [сшытак]
2) тчэш – [ччэш]
3) наладчык – [налатчык]
A) усе варыянты Б) няма правільных варыянтаў В) 1 Г) 2 Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 40 - 1.25 = 38.75
|
Заданне 9
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце ь?
1) чарсц..вець 2) лісц..вяны 3) рэдз..ка 4) агледз..ся
A) ва ўсіх словах Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2 Г) 2, 3 Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 38.75 - 0.75 = 38
|
Заданне 10
|
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку меснага склону ўжыта ў вершаваных радках Ніла Гілевіча?
Хлеб – у дзяжы і на лапаце,
На подзе ў печы, на стале.
І на далонях шчаснай маці,
Што дзецям лусты раздае.
A) 0 Б) 3 В) 5 Г) 6 Д) 7
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 38 - 1 = 37
|
Заданне 11
|
У якіх словах правільна падкрэслена націскная галосная?
1) цэмент 2) мезенец 3) цяжар 4) знахар
A) ва ўсіх словах Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 3 Г) 2, 4 Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 37 - 0.75 = 36.25
|
Заданне 12
|
Выберыце з прыведзеных рознакаранёвыя дзеясловы:
1) скочыць – скочвацца
2) прасіць – прасаваць
3) абвязаць – абавязаць
A) усе варыянты Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2 Г) 1, 3 Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36.25 - 1.25 = 35
|
Заданне 13
|
Вызначце толькі дзеясловы абвеснага ладу:
1) прабачыла 2) прабачу 3) прабач 4) прабачыла б
A) усе прыклады Б) няма дзеясловаў абвеснага ладу В) 1, 2 Г) 2, 3 Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 35 - 0.75 = 34.25
|
Заданне 14
|
Выберыце з дадзеных назоўнік, які няправільна ўжыты ў форме творнага склону:
1) веліччу 2) мыш’ю 3) глыб’ю
A) усе варыянты Б) няма правільнага варыянта В) 1 Г) 2 Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 34.25 + 4 = 38.25
|
Заданне 15
|
Які(-ія) з дадзеных якасных прыметнікаў не мае(-юць) кароткай формы?
1) згодны 2) рады 3) плоскі
A) усе прыклады Б) няма правільных варыянтаў В) 1 Г) 2, 3 Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 38.25 - 1 = 37.25
|
Заданне 16
|
Вызначце з прапанаваных толькі назоўнікі мужчынскага роду:
1) жаль 2) фальш 3) немач 4) продаж 5) гар
A) усе назоўнікі Б) усе назоўнікі, акрамя 3 В) 1, 2 Г) 3, 4 Д) 4, 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 37.25 + 5 = 42.25
|
Заданне 17
|
Выберыце з дадзеных просты двухсастаўны сказ:
1. Дарогі вузкія і шырокія, роўныя і выкручастыя, брукаваныя і прасёлкавыя.
2. Ён пасля вучобы пачаў займацца ў спартыўнай секцыі, удзельнічаць у спаборніцтвах.
3. Узнялося сонца над зямлёю, ласкавае, яркае.
A) усе сказы Б) няма патрэбных варыянтаў В) 1 Г) 2 Д) 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 42.25 - 1.25 = 41
|
Заданне 18
|
Вызначце правільны варыянт запісу дзеяслова есці ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу.
A) ясі Б) есць В) ядзім Г) ядзіце Д) ясце
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 41 - 1.25 = 39.75
|
Заданне 19
|
Лексічнае значэнне 'малы' мае фразеалагізм … .
A) хоць вока выкалі
Б) кату па пяту
В) лахі пад пахі
Г) лоб у лоб
Д) як кот наплакаў
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 39.75 - 0.75 = 39
|
Заданне 20
|
Вучні абмяркоўвалі, якую форму 3-яй асобы адзіночнага ліку мае дзеяслоў быць. Алесь прапанаваў – будзе, Вера – ёсць, Стас – быць.
Хто з вучняў правільна адказаў?
A) усе вучні
Б) дадзены дзеяслоў не мае такой формы
В) Алесь
Г) Вера
Д) Стас
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 39 + 4 = 43
|
Заданне 21
|
Выберыце з прапанаваных толькі назоўнікі, утвораныя суфіксальным спосабам:
1) цясляр 2) будан 3) цеплыня 4) альпініст
A) усе прыклады Б) няма патрэбных варыянтаў В) 1, 2 Г) 2, 3 Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 43 - 1.25 = 41.75
|
Заданне 22
|
У народзе гавораць: «Ганяцца за … зайцамі». Якога слова не хапае?
A) двума Б) дзвума В) двюма Г) двумя Д) дзвюмя
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 41.75 - 1 = 40.75
|
Заданне 23
|
Падбярыце беларускі(-ія) адпаведнік(-і) да ўстойлівага выразу з рускай мовы от альфы до омеги:
1) асноўнае, галоўнае
2) ад пачатку да канца
3) салаўя байкамі не кормяць
4) бездань прамудрасці
A) усе прыклады Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2, 3 Г) 2 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 40.75 - 0.75 = 40
|
Заданне 24
|
Вучні вызначалі гукі, якія не вымаўляюцца ў канцы слоў. Ігнат прапанаваў [ф], [п], [х]. Змітрок – [в], [б], [г]. Пятрусь – [п], [в], [г].
Хто з вучняў адказаў правільна?
A) усе вучні
Б) ніхто з вучняў не даў правільнага адказу
В) Ігнат
Г) Змітрок
Д) Пятрусь
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 40 - 1 = 39
|
Заданне 25
|
У даўнія часы ў сялян не было гадзіннікаў. Замест іх слухалі спеў пеўняў і вызначалі, якая пара:
а) поўнач; б) пара ўставаць; в) світанне. Так і казалі: «Прачнуўся пасля другіх пеўняў… Дзеці леглі спаць пасля першых пеўняў». Дапоўніце выразы:
1) першыя пеўні – …
2) другія пеўні – …
3) трэція пеўні – …
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 2-в, 1-б, 3-а
Г) 3-б, 2-а, 1-в
Д) 2-б, 1-в, 3-а
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 39 - 1.25 = 37.75
|
Раней нашы продкі жылі без гадзіннікаў і вызначалі час, арыентуючыся на першых, другіх і трэціх пеўняў.
Певень «“адлічвае час” на пераломе ночы і дня» (Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 592 с.). Спеў пеўня ўспрымалі як сігнал наступлення новага дня і адпаведна канца ночы. Са старажытных часоў певень замяняў людзям будзільнік. Ён спявае ў пэўны час дня і ночы, пачынаючы з паўночы, – "першыя пеўні", "другія пеўні", і, нарэшце, раніцай – "трэція пеўні". Беларуская прымаўка кажа: “Першыя пеўні - поўнач, другія пеўні - пара ўставаць, трэція пеўні - пярэдсвет” (Матэматычны фальклор: Пачатковыя матэматычныя ўяўленні і навыкі сродкамі народнай педагогікі / Аўтар-склад. А. Лозка. - Мн., 2002. – 52 с.). У сувязі з гэтым, своечасовы спеў пеўня ўспрымаецца як сімвал парадку, ладу.
Заданне 26
|
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова ў сказе?
У дружбе жыць – такі закон спрадвеку ў народзе.
A) дзейнік Б) выказнік В) дапаўненне Г) азначэнне Д) акалічнасць
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 37.75 + 4 = 41.75
|
Заданне 27
|
Выберыце з прапанаваных словы, у якіх усе зычныя гукі мяккія:
1) спець 2) змяіны 3) цвісці 4) бярвенне
A) усе варыянты
Б) няма правільных варыянтаў
В) усе варыянты, акрамя 4
Г) 1, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 41.75 - 0.75 = 41
|
Заданне 28
|
Вызначце правільна напісаныя словазлучэнні:
1) расшчапіць атам 2) расшчапіць бервяно 3) расшчапіць дрот
A) усе прыклады Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2 Г) 1, 3 Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 41 - 1 = 40
|
Заданне 29
|
Літара э з’явілася ў беларускіх тэкстах у канцы … .
A) ХІ стагоддзя
Б) ХІІІ стагоддзя
В) ХІV стагоддзя
Г) ХV стагоддзя
Д) ХVІІ стагоддзя
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 40 + 5 = 45
|
Заданне 30
|
Які дзень лічыцца Днём літары ё?
A) 3 лютага
Б) 25 красавіка
В) 19 чэрвеня
Г) 1 верасня
Д) 29 лістапада
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 45 + 5 = 50