"Буслік-2014"

20 лютага 2014
Заданне для 10-11 класаў

Удзельнік: Данчукоў Руслан, СШ №140, Фрунзенскае РУА г.Мiнска

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

У паэме «Новая зямля» Якуб Колас адзін з раздзелаў пачынае радкамі:

Дзень быў святы.

Яшчэ ад рання

… пякліся на сняданне.

Што гападыня пякла на сняданне?

A) аладкі      Б) дранікі      В) скваркі      Г) блінцы      Д) пірагі

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25

Заданне 2

Як называецца часціна мовы, з дапамогай якой можна выявіць розныя пачуцці, не называючы іх?

A) прыслоўе      Б) прыметнік      В) часціца      Г) выклічнік      Д) займеннік

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 29.25 - 0.75 = 28.5

Заданне 3

Вызначце з прапанаваных словы, напісанне якіх заснавана на фанетычным прынцыпе:

1) завязь      2) вынаходства      3) праязны      4) пяшчота

A) усе словы

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 28.5 - 1 = 27.5

Заданне 4

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску неабходна напісаць літару і?

1) пел..кан      2) л..згінка      3) фл..гель      4) л..брэта

A) усе словы

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3, 4

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 27.5 - 0.75 = 26.75

Заданне 5

Якія назоўнікі напісаны правільна?

1) мініметр      2) мінімода      3) міні-цэнтр      4) флэш-дыск

A) усе словы

Б) усе словы, акрамя 2

В) няма правільных варыянтаў

Г) 1, 2

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 26.75 - 1.25 = 25.5

Заданне 6

Выберыце слова з прапушчанай літарай:

1) кля..часты      2) гарш..ок      3) аб’ез..чык

A) усе словы      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 25.5 - 1.25 = 24.25

Заданне 7

У якіх словах на месцы пропуску напішаце апостраф?

1) кустоў..е

2) кампан..ён

3) кастан..еты

4) транс..еўрапейскі

5) супер..яхта

A) ва ўсіх словах

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 4, 5

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 24.25 - 1.25 = 23

Заданне 8

У якім сказе правільна пастаўлены знакі прыпынку?

1) «Спроба не памылка, таму старайся», – наказваў дзядуля ўнуку.

2) Вада – часткова праваднік.

3) Хто – гэты вучань?

A) ва ўсіх сказах      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 23 - 0.75 = 22.25

Заданне 9

Якія з прапанаваных спалучэнняў слоў з’яўляюцца словазлучэннямі?

1) радасць і задавальненне

2) найбольш верагодна

3) нейкі нецікавы

4) давайце сябраваць

A) усе прыклады

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 22.25 - 1.25 = 21

Заданне 10

У якім сказе з дадзеных на месцы пропуску неабходна паставіць двукроп’е?

1. Ён бачыў толькі адно _ рэзкую іскру нізка над зямлёй, амаль адразу за яе плячом (У. Караткевіч).

2. Сонна адгукаліся першыя птушкі _ і дзесьці далёка-далёка за ракой спявалі пеўні (І. Шамякін).

3. Бурляць крыніцы, бор шуміць _ рунее зелена загон (Я. Купала).

A) усе сказы      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 21 + 3 = 24

Заданне 11

Вызначце правільна напісаны дзеепрыметнік:

1) прынесяны      2) пасеяны      3) аформляны

A) усе прыклады      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 24 - 0.75 = 23.25

Заданне 12

Выберыце з прапанаваных сэнсавыя адносіны, якія характэрны для прыназоўніка перад:

1) часавыя      2) прасторавыя      3) аб’ектавыя

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 23.25 - 1.25 = 22

Заданне 13

У якім сказе часціца такі пішацца асобна?

1. Сымон дамогся (такі) перамогі ў спаборніцтве.

2. Ён (такі) спазніўся на цягнік.

3. Антось адказаў, што так (такі) не паверыў гэтаму незнаёмаму.

A) ва ўсіх сказах      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 22 + 4 = 26

Заданне 14

Выберыце словазлучэнне з прапанаваных, у якім колькасны лічэбнік можна замяніць на зборны:

1) чатыры падручнікі

2) тры балерыны

3) сем выпускнікоў

A) усе прыклады      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 26 + 3 = 29

Заданне 15

Які займеннік з дадзеных не адносіцца да разраду няпэўных?

1) сёе-тое      2) штось      3) каторы

A) усе прыклады      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 29 - 1 = 28

Заданне 16

Выберыце правільна напісаныя прыслоўі:

1) на паказ      2) на пярэдадні      3) з гарача      4) у голас

A) усе прыклады

Б) няма правільнага варыянта

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 28 + 4 = 32

Заданне 17

Вызначце род назоўніка журы.

A) дадзены назоўнік не мае роду

Б) мужчынскі род

В) жаночы род

Г) ніякі род

Д) агульны род

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 32 - 1 = 31

Заданне 18

Які сінонім можна падабраць да тэрміна лінгвістыка?

A) мовазнаўства

Б) літаратуразнаўства

В) арфаэпія

Г) арфаграфія

Д) фанетыка

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 31 + 3 = 34

Заданне 19

Колькі ўсяго ў беларускай мове гукаў?

A) 32      Б) 39      В) 43      Г) 45      Д) 47

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 34 - 1 = 33

Заданне 20

Дадзены назоўнікі на рускай мове:

1) чибис      2) налим      3) подорожник      4) калужница

Вызначце іх адпаведнікі на беларускай мове:

а) мянтуз      б) лотаць      в) кнігаўка      г) трыпутнік

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а

В) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б

Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в

Д) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36

Заданне 21

Вучні запісвалі спалучэнні слоў: Цімох – Свята працы, Васева дапамога; Ігнат – Нобелеўская прэмія, берталетава соль; Міхась – Герой працы, дамоклаў меч.

Хто з вучняў зрабіў правільны запіс?

A) усе вучні

Б) няма правільных варыянтаў

В) Цімох

Г) Ігнат

Д) Міхась

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 36 - 1.25 = 34.75

Заданне 22

Алітарацыя – гэта … .

A) рытміка-меладычны лад сказа

Б) аднатыпныя гукавыя паўторы ў мастацкім маўленні

В) матываваны паўтор аднолькавых ці падобных галосных

Г) матываваны паўтор падобных зычных

Д) сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы састаў

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 34.75 - 1 = 33.75

Заданне 23

Якія словы з прапанаваных не маюць канчаткаў?

1) пасля      2) спрасоння      3) па-суседску      4) уверсе

A) усе словы

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 33.75 + 4 = 37.75

Заданне 24

Вызначце з дадзеных сказы, у якіх правільна ўжыты прыметнікі:

1) Старшае пакаленне перадае свой жыццёвы вопыт.

2) Ветэран расказаў вучням на сустрэчы, як яго выратавала ў час бою старшая медыцынская сястра.

3) Малодшы навуковы супрацоўнік прапанаваў студэнтам прыняць удзел у эксперыменце.

A) усе сказы

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 37.75 - 1 = 36.75

Заданне 25

Выберыце назоўнік, у якім на месцы пропуску неабходна напісаць літару ы:

1) ц..рымонія      2) р..сора      3) д..летант

A) усе варыянты      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 36.75 - 1.25 = 35.5

Заданне 26

Вядомыя з V стагоддзя да н. э. старажытнагрэчаскія мастакі слова Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід. Хто з іх займаўся не толькі паэзіяй, але і драматургіяй?

A) усе названыя мастакі слова

Б) Эсхіл, Сафокл

В) Эсхіл, Эўрыпід

Г) Сафокл, Эўрыпід

Д) толькі Эсхіл

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 35.5 - 1.25 = 34.25

Заданне 27

Выберыце з дадзеных азначэнняў функцыі мовы:

1) камунікатыўная      2) этнічная      3) пазнавальная      4) экспрэсіўная

5) намінатыўная      6) акумулятыўная      7) мастацкая      8) апелятыўная

A) усе прыклады      Б) 1, 3, 5      В) 2, 4, 6      Г) 3, 5, 7      Д) 4, 6, 8

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 34.25 - 1.25 = 33

Заданне 28

Хто з літаратурных дзеячаў Расіі ў свой час дапамог Адаму Міцкевічу надрукаваць паэму «Конрад Валенрод»?

A) Фадзей Булгарын

Б) Мікалай Грэч

В) Васілій Жукоўскі

Г) Аляксандр Грыбаедаў

Д) Аляксандр Пушкін

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 33 - 1.25 = 31.75

Заданне 29

У пачатку чэрвеня 1890 года ў Аляксандраўскім скверы горада Мінска быў урачыста адкрыты гарадскі тэатр. Як называецца гэты тэатр цяпер?

A) Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача

Б) Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

В) Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Г) Нацыянальны акадэмічны драматургічны тэатр імя М. Горкага

Д) Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 31.75 - 0.75 = 31

Заданне 30

Якая літара алфавіта выкарыстоўвалася ў старажытнай рымскай сістэме для абазначэння вельмі вялікіх лічбаў і паказвала на колькасць запісаных тысяч?

A) L      Б) M      В) C      Г) D      Д) T

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 31 + 4 = 35


Канчатковы вынік: 35

Месца ў Беларусі: 4202

Месца ў вобласці: 678

Месца ў раене: 160

Месца ў школе: 4

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow