Заданне 1
|
Якое слова прапушчана ў народным выразе?
Лыжка дзёгцю ў бочцы … .
A) вады Б) капусты В) мёду Г) солі Д) снегу
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Вызначце з прапанаваных словы, у якіх на канцы вымаўляецца [т].
1) горад 2) спорт 3) холад 4) статыст
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36
|
Заданне 3
|
Якая літара знаходзіцца пасля літары ж у беларускім алфавіце?
A) і Б) з В) ё Г) к Д) й
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39
|
Заданне 4
|
Дадзена загадка:
Не жывыя, а пішчаць без злосці кожны раз, як прыязджаюць госці.
Знайдзіце адгадку ў пераблытаных літарах.
A) ы, в, о, т, а, р
Б) ы, р, у, т, к, а, я, н
В) ы, в, д, ё, р
Г) в, а, л, і, к, п, а, і
Д) ы, к, о, н, в
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 39 + 3 = 42
|
Заданне 5
|
Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?
Лёгкі здабытак – … пражытак.
A) дрэнны Б) ненадзейны В) цяжкі Г) лёгкі Д) невыносны
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 42 - 1.25 = 40.75
|
Заданне 6
|
Вызначце няправільна напісанае(-ыя) слова(-ы):
1) пляяда 2) завязь 3) лягенда 4) цецярук
A) усе словы
Б) 1
В) 2, 4
Г) 3
Д) 1, 4
Заўвага:
У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.
|
Пытанне не ацэньвалася
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 40.75
|
Заданне 7
|
Якое слова з прапанаваных можа ўжывацца ў якасці назоўніка і ў якасці лічэбніка?
1) шосты 2) пяты 3) левы 4) дробны
A) няма такога слова
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 40.75 + 5 = 45.75
|
Заданне 8
|
Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва, называецца … .
A) дыпламант Б) дыпламат В) дыпломнік Г) лаўрэат Д) выдатнік
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 45.75 - 0.75 = 45
|
Заданне 9
|
Вызначце, якія з дадзеных слоў напісаны няправільна.
1) адлюстраванне 2) загоенны 3) люстранны
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 45 + 3 = 48
|
Заданне 10
|
Дадзены сказы:
1. Шыла ў мяшку не схаваеш.
2. Напішы, мой сябар, ліст з дарогі.
3. Прыгожае дрэнным не стане.
Вызначце двухсастаўны сказ.
A) усе сказы
Б) няма такога сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 48 - 1.25 = 46.75
|
Заданне 11
|
Якія дзеепрыметнікі з прапанаваных напісаны правільна?
1) засеяны 2) звезяны 3) намаляваны 4) скошанны
A) усе дзеепрыметнікі
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 46.75 + 3 = 49.75
|
Заданне 12
|
Выберыце з дадзеных словы, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць апостраф.
1) рэл..еф 2) пер..е 3) шампін..ён 4) інтэрв..ю
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 49.75 + 3 = 52.75
|
Заданне 13
|
Дадзены прыметнікі:
1) рэформенны 2) сонны 3) драўлянны
Вызначце правільна напісаныя прыклады.
A) усе прыклады
Б) няма правільна напісаных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 52.75 + 4 = 56.75
|
Заданне 14
|
Вызначце з прапанаваных дробавыя лічэбнікі.
1) паўтара 2) абое 3) пяць сёмых 4) чацвёра
A) усе лічэбнікі
Б) няма такіх лічэбнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 56.75 + 3 = 59.75
|
Заданне 15
|
Дадзены прыклады:
1) падкаленны 2) насенне 3) аддаць 4) ладдзя
У якіх словах адбылося падваенне зычных?
A) ва ўсіх словах
Б) у 1, 2
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 59.75 + 5 = 64.75
|
Заданне 16
|
Дадзены сказы:
1) Пасябравалі з вучнем Петрыкавым.
2) Добрыя ўспаміны звязаны з горадам Петрыкавым.
3) Павіталіся з Андрэем Рагачовым.
У якіх прыкладах уласныя назоўнікі напісаны правільна?
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 1, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 64.75 + 5 = 69.75
|
Заданне 17
|
Выберыце з прапанаваных рознаспрагальныя дзеясловы.
1) есці 2) бегчы 3) шукаць
A) усе дзеясловы
Б) няма такіх дзеясловаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 69.75 + 4 = 73.75
|
Заданне 18
|
Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:
а) гула асмаленая
б) кішкі пераесці
в) сухоты кішаньковыя.
Падбярыце словы-сінонімы:
1) абрыднуць 2) безграшоўе 3) анічога
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 73.75 + 4 = 77.75
|
Заданне 19
|
Якія бываюць злучнікі паводле функцыянальнага прызначэння? Выберыце патрэбны варыянт.
1) вытворныя і невытворныя
2) простыя і састаўныя
3) адзіночныя і паўторныя
4) злучальныя і падпарадкавальныя.
A) усе варыянты Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 77.75 - 1 = 76.75
|
Заданне 20
|
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?
Падзелім дваццаць на пяць.
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 76.75 - 1 = 75.75
|
Заданне 21
|
Выберыце з прапанаваных назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -ю.
1) сузор’е 2) поле 3) каваль 4) вучань
A) усе назоўнікі
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 75.75 + 5 = 80.75
|
Заданне 22
|
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару я?
1) і..рогліф 2) аві..тар 3) і..нізацыя 4) клаві..тура
A) ва ўсіх словах
Б) у 1, 2
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 80.75 + 4 = 84.75
|
Заданне 23
|
Дадзены сказ:
Бабуля прышыла аплік.
Якое значэнне мае выдзеленае слова?
A) зашпілька для петляў адзення, звычайна ў выглядзе кружка
Б) металічны кручок для зашпільвання адзення
В) ажурныя сятчатыя вырабы з ільняных, шаўковых і іншых нітак для аздобы бялізны, адзення
Г) ушыты або прышыты зверху адзення мяшочак для дробных рэчаў і грошай
Д) частка адзення, якая пакрывае руку
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 84.75 + 5 = 89.75
|
Заданне 24
|
Анафара – гэта … .
A) прыём увасаблення паэтычнай ідэі ў мастацкім творы апасродкавана, шляхам намёку на агульнавядомыя факты ці з’явы
Б) завершаны па думцы і форме невялікі па аб’ёме лірычны або ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай
В) мастацкае падкрэсліванне істотнай прыметы якога-небудзь прадмета ці з’вы
Г) від рыфмы, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі
Д) паўтор аднолькавых гукаспалучэнняў, слоў ці выразаў у пачатку вершаваных радкоў або суседніх строф
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 89.75 + 4 = 93.75
|
Заданне 25
|
Дадзены назоўнікі:
1) механік 2) мецэнат 3) фалерыст
Суаднясіце іх са значэннямі:
1) чалавек, які назірае за работай машын
2) чалавек, які калекцыяніруе значкі і розныя нагрудныя знакі адрознення
3) чалавек, які спрыяе развіццю мастацтваў, навук і аказвае ім фінансавую падтрымку
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-1, б-3, в-2
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 93.75 + 3 = 96.75
|
Заданне 26
|
Выберыце з прапанаваных нескланяльныя назоўнікі.
1) стрэмя 2) цяля 3) мадам 4) рагу
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 96.75 + 4 = 100.75
|
Заданне 27
|
Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?
Абібокам жыць – толькі … капціць.
A) сала Б) каўбасы В) галаву Г) неба Д) вопратку
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 100.75 + 5 = 105.75
|
Заданне 28
|
Дадзены імёны герояў мастацкіх твораў:
а) Косця б) Тэкля в) Сцяпан
Суаднясіце імёны герояў і назвы твораў:
1) Васіль Быкаў “Незагойная рана”
2) Віктар Карамазаў “Дзяльба кабанчыка”
3) Іван Навуменка “Настаўнік чарчэння”
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-1, б-3, в-2
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 105.75 + 4 = 109.75
|
Заданне 29
|
Паэма Канстанціна Вераніцына “Тарас на Парнасе” была ўвекавечана скульптарамі ў кампазіцыі “Тарас на Парнасе”, якая ўстаноўлена ў … .
A) Астраўлянах Б) Гарадку В) Віцебску Г) Ашмянах Д) Пінску
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 109.75 + 5 = 114.75
|
Заданне 30
|
Хто з класікаў беларускай літаратуры ў свой час сказаў: “Кніга – настаўнік жыцця”?
A) Іван Фёдараў
Б) Янка Сіпакоў
В) Іван Мележ
Г) Іван Шамякін
Д) Янка Брыль
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 114.75 - 1.25 = 113.5