"Буслік-2025"

13 лютага 2025
Заданне для 9 класаў

Удзельнік: Рабчук Ягор, Шерешевская СШ, Пружанский район

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Назва якога народнага свята прапушчана ў радках песні?

А на …
Рана сонца іграла –
Рана сонца іграла,
На добрыя годы…

A) Каляды       Б) Дабравешчанне       В) Купалле       Г) Вялікдзень       Д) Грамніцы

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Колькі назоўнікаў ужыта ў вершаваных радках Янкі Купалы?

Тут пад кожным курганом і каменем
Ці быліны, ці казка чароўная.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36

Заданне 3

Вызначце з прапанаваных словы, у якіх на канцы вымаўляецца [х].

1) гарох       2) пірог       3) рэйтынг

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 36 + 5 = 41

Заданне 4

Дадзена загадка:

Фыркае, рыкае, галіны ламае, пыл падымае, цябе з ног збівае, чуеш яго, ды не бачыш.

Знайдзіце адгадку ў пераблытаных літарах.

A) о, ь, с, л

Б) о, ь, н, к

В) р, у, ш, а, н, к

Г) е, р, е, ц, в

Д) а, д, ё, ы, р

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 41 + 3 = 44

Заданне 5

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару е?

1) м..даль       2) л..свіца       3) г..рой       4) ве..р

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 44 - 1 = 43

Заданне 6

У слове грыбны выдзеленая літара з’яўляецца … .

A) прыстаўкай       Б) суфіксам       В) канчаткам       Г) постфіксам       Д) коранем

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 43 + 3 = 46

Заданне 7

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару а?

1) світ..р       2) крат..р       3) лід..р       4) орд..р

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 46 - 1.25 = 44.75

Заданне 8

Вызначце правільна напісаныя лічэбнікі.

1) семь       2) восемдзесят       3) шасцідзясяты

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 44.75 - 1 = 43.75

Заданне 9

Чым з’яўляецца выдзеленае спалучэнне слоў у сказе?

У парку кружылася жоўтае лісце, асыпаючыся з дрэў.

A) параўнаннем

Б) дзеепрыметнікавым зваротам

В) дзеепрыслоўным зваротам

Г) устаўной канструкцыяй

Д) пабочным словазлучэннем

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 43.75 + 4 = 47.75

Заданне 10

Вызначце з прапанаваных няпэўна-асабовы сказ.

1. Усіх запрашаюць у музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

2. Не рабі ліхога і не бойся нікога.

3. Варта наведаць тэатр.

A) усе сказы

Б) няма такога сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 47.75

Заданне 11

У якіх словах на месцы пропуску напішаце раздзяляльны мяккі знак (ь)?

1) іл..ка       2) дас..е       3) аб..явіць       4) медал..ён

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 3

Г) у 2, 3

Д) у 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 47.75 + 3 = 50.75

Заданне 12

Вызначце з прапанаваных словы, у якіх гукаў больш, чым літар.

1) яе       2) ясень       3) грэе       4) амаль

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 50.75 - 0.75 = 50

Заданне 13

Дадзены сказ:

У Петруся заўсёды знаходзілася нагода зубы паскаліць.

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ўстойлівае спалучэнне?

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 50

Заданне 14

Выберыце з прапанаваных незваротныя дзеясловы.

1) схаваўся       2) прачнуцца       3) пасябравалі       4) убачыў

A) усе дзеясловы

Б) няма такіх дзеясловаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 50

Заданне 15

Які знак прыпынку прапушчаны ў сказе з простай мовай?

“Унучак, будзь уважлівы на ўроках, – сказаў дзядуля і дадаў – Слухай настаўніка!”

A) коска       Б) кропка       В) працяжнік       Г) двукроп’е       Д) двукоссе

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 50

Заданне 16

Дадзены назоўнікі:

1) кансіліум       2) завязь       3) таварышч       4) пяшчаны

Выберыце правільна напісаныя прыклады.

A) усе прыклады

Б) няма правільна напісаных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 50

Заданне 17

Дадзены сказы:

1. Шчырае сяброўства.

2. Хлопчык кемлівы.

3. Сустрэча запомнілася.

Вызначце двухсастаўны(-ыя) сказ(-ы).

A) 1

Б) 1, 2

В) 2

Г) 2, 3

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 50 + 5 = 55

Заданне 18

Дадзены словы на рускай мове:

пицца, аккордеон, аббревиатура.

Вызначце правільна напісаны(-ыя) адпаведнік(-і) на беларускай мове.

1) піцца       2) акардыён       3) абрэвіатура

A) усе адпаведнікі

Б) няма такіх

В) 1

Г) 2, 3

Д) 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 55 - 1.25 = 53.75

Заданне 19

Дадзены дзеясловы:

а) узнімаць       б) ставіць       в) трапляць

Падбярыце да іх назоўнікі, каб утварыліся ўстойлівыя спалучэнні.

1) у адзін рад       2) у пастку       3) да нябёс

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-2, б-3, в-1

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 53.75 - 0.75 = 53

Заданне 20

Словы праўда – выдумка з’яўляюцца … .

A) сінонімамі       Б) антонімамі       В) амонімамі       Г) паронімамі       Д) амафонамі

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 53 + 3 = 56

Заданне 21

Выдзеленае слова ў сказе з’яўляецца … .

Рассыпаны зоркі брыльянтавым пухам.    (Якуб Колас)

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) дзеепрыметнікам       Д) дзеепрыслоўем

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 56 - 1 = 55

Заданне 22

Якое сапраўднае прозвішча аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”?

A) Ігнацьеў       Б) Васільеў       В) Афанасьеў       Г) Луцэвіч       Д) Міцкевіч

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 55 + 4 = 59

Заданне 23

Вызначце тып сказа:

Колас любіў чыстыя баравыя лясы, дзе прасторна воку, дзе над галавой ніколі не змаўкае вячысты гоман хвойных вяршынь, дзе ў дастатку паветра і сонца (М. Лынькоў).

A) просты

Б) складаназлучаны

В) складаназалежны

Г) бяззлучнікавы

Д) сказ з рознымі відамі сувязі

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 59 + 3 = 62

Заданне 24

Дадзены паняцці:

а) тэма       б) ідэя       в) праблема.

Суаднясіце паняцці і іх значэнні:

1) асноўнае жыццёвае пытанне, якое пісьменнік ставіць у творы, на якое звяртае ўвагу чытача;

2) тое, пра што ідзе размова ў творы, што ў ім паказваецца;

3) асноўная думка, што вынікае з усяго паказанага, вывад, выснова, якую робіць чытач, пазнаёміўшыся з творам.

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-2, б-3, в-1

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 62 - 1 = 61

Заданне 25

Вызначце правільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі.

1) бабулькава       2) сястрын       3) рыбакоў

A) усе прыметнікі

Б) няма такіх прыметнікаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 61 - 1.25 = 59.75

Заданне 26

Дадзены сказы

1. Між вольна пачалі ўспамінаць радасныя падзеі.
2. Яська шмат народных песень ведаў напамяць.
3. Марос за ноч размаляваў шыбы.

У якім сказе(-ах) ёсць слова(-ы), напісанае(-ыя) няправільна?

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такога сказа

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 59.75

Заданне 27

Вызначце з прапанаваных прыкладаў правільна ўтвораныя слова-злучэнні.

1) дзякаваць бабулі
2) схадзіць за хлебам
3) думаць пра добрае
4) загадчык бібліятэкай

A) усе прыклады

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 59.75

Заданне 28

Хто з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?

Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві.
Я сэрцам табе прысягаю
У шчырай сыноўняй любві.

A) Максім Багдановіч

Б) Якуб Колас

В) Пятрусь Броўка

Г) Алесь Ставер

Д) Алесь Бачыла

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 59.75 - 1.25 = 58.5

Заданне 29

Дадзены ўстойлівыя спалучэнні на рускай мове:

а) ни жарко ни холодно
б) ни с того ни с сего
в) живот подвело

Падбярыце адпаведнікі на беларускай мове:

1) духі сцягнула
2) ні свярбіць ні баліць
3) без нічога ніякага

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-2, б-3, в-1

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 58.5 + 3 = 61.5

Заданне 30

Хто з вядомых мастакоў слова быў у 1914 годзе галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса “Лучынка”?

A) Цётка

Б) Янка Купала

В) Ян Чачот

Г) Максім Багдановіч

Д) Янка Лучына

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 61.5 - 1 = 60.5


Канчатковы вынік: 60.5

Месца ў Беларусі: 2877

Месца ў вобласці: 678

Месца ў раене: 22

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow