"Буслік-2025"

13 лютага 2025
Заданне для 7-8 класаў

Удзельнік: Мяркулаў Павел, Шерешевская СШ, Пружанский район

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Колькі слоў у скорагаворцы?

Намашынепашашыедзедзедукапелюшы.

A) 5       Б) 6       В) 7       Г) 8       Д) 9

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30 - 1.25 = 28.75

Заданне 2

Як называюцца бліны з дранай бульбы?

A) калдуны       Б) дранікі       В) праснакі       Г) верашчака       Д) саладуха

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 28.75 + 3 = 31.75

Заданне 3

Вызначце з прапанаваных адушаўлёныя назоўнікі.

1) брат       2) сасна       3) сусед       4) раса

A) усе назоўнікі

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 31.75 - 0.75 = 31

Заданне 4

Якой часцінай мовы з’яўляецца слова казачны?

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) займеннікам       Д) прыслоўем

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 31 - 0.75 = 30.25

Заданне 5

Прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа:

Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!...

Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30.25 - 1 = 29.25

Заданне 6

Дадзена загадка:

Па моры імчыцца, пад ветрам гуляе, да берага дойдзе – адразу знікае.

Знайдзіце адгадку ў пераблытаных літарах.

A) х, а, я, л, в

Б) о, ь, н, к

В) р, у, ш, а, н, к

Г) е, р, е, ц, в

Д) а, ь, т, в, з, р, е

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 29.25 - 0.75 = 28.5

Заданне 7

Які спосаб утварэння назоўніка лісток?

A) прыставачны

Б) суфіксальны

В) прыставачна-суфіксальны

Г) бяссуфіксальны

Д) асноваскладанне

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 28.5 - 0.75 = 27.75

Заданне 8

Выберыце з прапанаваных дзеяслоў, які з часціцай не пішацца асобна.

1) (не)пакоіць       2) не(даацэньваць)       3) (не)зможа

A) усе дзеясловы

Б) няма такога

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 27.75 - 1.25 = 26.5

Заданне 9

Якія словы напісаны правільна?

1) сжаўцелы       2) падрыхтаваць       3) расквечаны       4) апсадзіць

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 26.5 - 1 = 25.5

Заданне 10

Дадзены дзеясловы:

1) наведываю       2) адгадваю       3) адыгрываў

Які дзеяслоў (дзеясловы) утвораны няправільна?

A) усе дзеясловы

Б) няма такога

В) 1

Г) 1, 2

Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 25.5 - 1 = 24.5

Заданне 11

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару я?

1) м..дуза       2) л..генда       3) г..пард       4) б..нзін

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 24.5 - 1.25 = 23.25

Заданне 12

Вызначце з прапанаваных словы, у якіх на канцы вымаўляецца [ц’].

1) моладзь       2) дзесяць       3) медзь

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 23.25 + 5 = 28.25

Заданне 13

Як у старажытнасці называлася лодка, а сёння – шахматная фігура?

A) ветразь       Б) баржа       В) карабель       Г) пешка       Д) ладдзя

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 28.25 - 0.75 = 27.5

Заданне 14

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

Збіраць ягады – прыемны занятак.

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 27.5 - 1.25 = 26.25

Заданне 15

Дадзены сказ:

Мерна пагойдваліся жоўтыя лісточкі на вадзе.

Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова?

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) займеннікам       Д) прыслоўем

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 26.25 - 0.75 = 25.5

Заданне 16

У якіх словах на месцы пропуску неабходна напісаць апостраф (’)?

1) бул..ён       2) ад..ютант       3) вераб..іны       4) галл..ё

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 3

Г) у 2, 3

Д) у 2, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 25.5 + 3 = 28.5

Заданне 17

Выберыце з прапанаваных няправільна напісаныя словы.

1) ледзьве       2) меньш       3) бясшумны       4) бяследна

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 28.5 + 4 = 32.5

Заданне 18

У народзе існуюць прыкметы:

а) Ноччу без расы – …

б) З бярозы многа соку – …

в) Вясёлка пасля дажджу – …

Прадоўжыце адпаведныя выразы:

1) да мокрага лета

2) на добрае надвор’е

3) дзень з дажджом

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-2, б-3, в-1

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 32.5 - 1 = 31.5

Заданне 19

Які знак прыпынку прапушчаны ў сказе з простай мовай?

“Галоўнае, сынок, каб ты вырас разумным і выхаваным чалавекам, выбраў прафесію па душы” – сказала маці.

A) коска       Б) кропка       В) працяжнік       Г) двукроп’е       Д) двукоссе

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 31.5 - 1.25 = 30.25

Заданне 20

З дадзеных слоў выберыце словы, якія маюць толькі корань і канчатак.

1) пералёт       2) перамога       3) ападкі       4) гасцінец

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30.25 - 1 = 29.25

Заданне 21

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ы?

1) без..менны       2) дэз..нфекцыя       3) супер..нтэлект       4) звыш..мклівы

A) ва ўсіх словах

Б) у 1, 2

В) у 1, 3

Г) у 2, 3

Д) у 2, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 29.25 - 1 = 28.25

Заданне 22

Дадзены формы займеннікаў на рускай мове:

а) некого       б) не с кем       в) не в чем

Якія спалучэнні ім адпавядаюць на беларускай мове?

1) няма з кім       2) няма ў чым       3) няма каго

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-2, б-3, в-1

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 28.25 - 0.75 = 27.5

Заданне 23

Вызначце з прапанаваных назоўнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, якія правільна напісаны.

1) яблынка       2) зямелька       3) агенчык       4) песенька

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 27.5 - 1 = 26.5

Заданне 24

Словы шпарка – імкліва з’яўляюцца … .

A) сінонімамі       Б) антонімамі       В) паронімамі       Г) амонімамі       Д) амафонамі

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 26.5 - 1 = 25.5

Заданне 25

Дадзены сказы:

1. Рос Сымонка_ як гарох пры дарозе.

2. Шмат якія стравы можна прыгатаваць з выкарыстаннем свежых_ сушаных і вараных ягад.

3. Над вадой ля берага звісалі галінкі вярбы_ а ўздоўж разраслася лаза.

У якіх сказах на месцы пропуску неабходна паставіць коску?

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 25.5 - 1.25 = 24.25

Заданне 26

Гукапераймальныя словы, як вядома, імітуюць гукі жывой і нежывой прыроды. Якое гукаперайманне належыць змяі?

A) сыкаць       Б) вуркатаць       В) буркаваць       Г) гудзець       Д) стракатаць

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 24.25 + 3 = 27.25

Заданне 27

Вызначце з прапанаваных прыкладаў правільна ўтвораныя словазлучэнні.

1) не прачытаў ліста

2) бачыў сваімі вачыма

3) спазніўся праз дождж

4) па старадаўнім звычаі

A) усе прыклады

Б) няма такіх прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 27.25 + 5 = 32.25

Заданне 28

З якога твора выраз “і самы люты звер за дабро дабром дзякуе”?

A) з легенды “Дамавікова ўдзячнасць”

Б) з твора Уладзіміра Караткевіча “Лебядзіны скіт”

В) з твора Яна Баршчэўскага “Вужыная карона”

Г) з народнай казкі “Залаты птах”

Д) з легенды “Пестунь”

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 32.25 - 1.25 = 31

Заданне 29

У народзе раней падчас гаспадарчых работ прытрымліваліся наступнай прыкметы:

Бяроза распускаецца – сей …, сады цвітуць – …, каліна цвіце – … .

Размясціце на адпаведныя месцы прапушчаныя словы:

1) авёс       2) грэчку       3) бульбу       4) жыта

A) 1, 2, 3

Б) 1, 3, 2

В) 1, 3, 4

Г) 2, 1, 3

Д) 2, 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 31 - 1.25 = 29.75

Заданне 30

“Беларускім золатам” паэтычна называюць … .

A) разьбу па дрэве

Б) лозапляценне

В) выцінанку

Г) саломапляценне

Д) вышыванне

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 29.75 + 4 = 33.75


Канчатковы вынік: 33.75

Месца ў Беларусі: 5977

Месца ў вобласці: 1367

Месца ў раене: 46

Месца ў школе: 4

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow