"Буслік-2025"

13 лютага 2025
Заданне для 5-6 класаў

Удзельнік: Баранчук Мiлана, Шерешевская СШ, Пружанский район

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Колькі слоў у скорагаворцы?

Трыццацьтрыбагатырысабралісяўбары.

A) 4       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30 - 1 = 29

Заданне 2

Якія словы маюць адзін склад?

1) агляд       2) край       3) бок       4) хата

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 29 + 3 = 32

Заданне 3

“Калі ласка, даруйце!” – гавораць, калі … .

A) сустрэнуць сябра

Б) заходзяць у свой пакой

В) просяць прабачэння

Г) развітваюцца

Д) дзякуюць

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 32 + 4 = 36

Заданне 4

Вызначце, які сказ па мэце выказвання.

Ой, рэчанька, рэчанька,
Чаму ж ты няпоўная?

A) клічны       Б) няклічны       В) пытальны       Г) апавядальны       Д) сцвярджальны

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39

Заданне 5

Адгадайце загадку.

Ні рук, ні ног не мае, а яблыкі страсае.

A) гром       Б) вецер       В) холад       Г) птушка       Д) маланка

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 39 + 3 = 42

Заданне 6

Што называецца “вопраткай” ствала дрэва?

A) расколіна       Б) кара       В) лісце       Г) галлё       Д) гнёзды

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 42 - 1 = 41

Заданне 7

Выберыце з прапанаваных прыкладаў дыялектныя словы.

1) настоўнік       2) картопля       3) смаката       4) мяшок

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 41 - 1.25 = 39.75

Заданне 8

Дадзены сказы:

1. У пакоі новая мэбля канапа, камода, кніжная шафа.

2. Лугі, палі, выганы – усё было заліта вадой у канцы сакавіка.

3. Усё абуджала цудоўны настрой: сонца, яснае неба, шчабятанне птушак.

У якім сказе няправільна пастаўлены знакі прыпынку?

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такога сказа

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 39.75 - 1 = 38.75

Заданне 9

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце прыстаўны зычны в?

1) ..узел       2) ..окны       3) ..осень       4) ..угал

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 38.75 + 4 = 42.75

Заданне 10

Колькі дзеясловаў у вершаваных радках з твора Якуба Коласа?

Лядок закашляў, заіскрыўся,
На срэбра-друзачкі пабіўся;
Ляцяць крупінкі ледзяныя,
Бы ўлетку пырскі дажджавыя…

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 42.75 - 0.75 = 42

Заданне 11

Вызначце правільна напісаныя словы.

1) коляр       2) сувязь       3) пояс       4) балярына

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 42 - 1.25 = 40.75

Заданне 12

У народзе гавораць, што гэта насякомае “спявае” крыламі, а “слухае” нагамі. Хто гэта?

A) вусень       Б) цвыркун       В) матыль       Г) жук       Д) мурашка

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 40.75 - 1.25 = 39.5

Заданне 13

У якіх словах з прапанаваных ёсць [л’]?

1) сталь       2) стол       3) лён       4) святло

A) ва ўсіх словах

Б) у 1, 2

В) у 1, 3

Г) у 2, 3

Д) у 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 39.5 + 3 = 42.5

Заданне 14

Як правільна напісаць па-беларуску адпаведнік рускага слова крошить?

A) крашыць       Б) крышыць       В) крашыть       Г) крышыть       Д) крэшыць

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 42.5 - 1 = 41.5

Заданне 15

Дадзены сказ:

На ўсходзе пачало падымацца сонца.

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 41.5 + 3 = 44.5

Заданне 16

Вызначце словы з нулявым канчаткам.

1) зазвінець       2) зацемна       3) урок       4) радасць

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 44.5 - 0.75 = 43.75

Заданне 17

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару е?

1) с..р’ёзны       2) св..тлы       3) цв..рды       4) тал..нт

A) ва ўсіх словах

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 43.75 - 1 = 42.75

Заданне 18

Вызначце з прапанаваных слова, у сярэдзіне якога адбываецца аглушэнне зычнага перад наступным зычным.

1) лыжка       2) лыжня       3) мышка

A) усе словы

Б) няма такога слова

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 42.75 - 1 = 41.75

Заданне 19

У якіх словах на месцы пропуску напішаце змякчальны мяккі знак (ь)?

1) раз..ба       2) барэл..еф       3) дзец..мі       4) галл..ё

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 41.75 + 5 = 46.75

Заданне 20

Вызначце з прапанаваных словы, у якіх можна пераставіць літары і атрымаюцца новыя словы.

1) сіла       2) мара       3) мэта

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 46.75 + 5 = 51.75

Заданне 21

Словы весела – радасна з’яўляюцца … .

A) сінонімамі       Б) антонімамі       В) паронімамі       Г) амонімамі       Д) амафонамі

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 51.75 - 0.75 = 51

Заданне 22

Вызначце з прапанаваных сказы са звароткам.

1. Мой родны кут, ты найпрыгажэйшы ў свеце!

2. Беражыце, дзеці, прыроду, яна наша багацце.

3. Родныя краявіды, блакітнае неба, яркае сонца – усё знайшло адлюстраванне на карціне.

A) усе сказы

Б) няма такіх сказаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 51 - 0.75 = 50.25

Заданне 23

Якія з прапанаваных назоўнікі ў форме адзіночнага ліку роднага склону маюць канчатак -у(-ю)?

1) рубель       2) алфавіт       3) спакой       4) перапіс

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 50.25 - 1.25 = 49

Заданне 24

Кароткае іншасказальнае апісанне якога-небудзь прадмета, з’явы, якія трэба пазнаць, адгадаць, называецца … .

A) прымаўка       Б) прыказка       В) загадка       Г) фразеалагізм       Д) казка

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 49 - 0.75 = 48.25

Заданне 25

З дадзеных слоў выберыце тыя, што маюць толькі корань і канчатак.

1) горад       2) сталіца       3) лётчык       4) пасадка

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 48.25 + 4 = 52.25

Заданне 26

Дадзены сказ:

Летам дзеці ўжо накупаюцца ў рэчцы колькі ўлезе.

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ўстойлівае спалучэнне?

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 52.25 + 5 = 57.25

Заданне 27

Дадзены літаратурныя паняцці:

а) эпітэт       б) метафара       в) увасабленне

Суаднясіце паняцці і іх значэнні:

1) перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе

2) мастацкі прыём, калі нежывым ці неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот

3) мастацкае азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, паэтычна) характарызуе прадмет, з’яву, чалавека

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-2, б-3, в-1

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 57.25 + 5 = 62.25

Заданне 28

Якое слова прапушчана ў народных выслоўях?

1) Не лезе ні ў якія … .

2) … пірагамі падпёрты.

3) Добраму госцю … самі адчыняюцца.

A) сцены       Б) дзверы       В) вокны       Г) вароты       Д) каморы

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 62.25 - 1.25 = 61

Заданне 29

Вызначце правільна напісаныя зборныя лічэбнікі ў форме творнага склону.

1) абодвума       2) абодзвума       3) абедзвюма       4) абедзвума

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 61 - 1.25 = 59.75

Заданне 30

Вучні атрымалі заданне прадоўжыць народныя прыкметы па пачатку:

а) Мокры май – …

б) Зоркі высыпалі ў ноч на Купалу – …

в) Сакавік з вадой – …

Дапамажыце падабраць працяг:

1) многа грыбоў будзе

2) жыта як гай

3) красавік з травой

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-2, б-3, в-1

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 59.75 - 1 = 58.75


Канчатковы вынік: 58.75

Месца ў Беларусі: 6826

Месца ў вобласці: 1526

Месца ў раене: 63

Месца ў школе: 2

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow