13 лютага 2025
Заданне для 5-6 класаў
Удзельнік: Лiневiч Уладзiслава, Шерешевская СШ, Пружанский район
На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў
Колькі слоў у скорагаворцы?
Трыццацьтрыбагатырысабралісяўбары.
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 30 + 4 = 34
Якія словы маюць адзін склад?
1) агляд 2) край 3) бок 4) хата
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 34 + 3 = 37
“Калі ласка, даруйце!” – гавораць, калі … .
A) сустрэнуць сябра
Б) заходзяць у свой пакой
В) просяць прабачэння
Г) развітваюцца
Д) дзякуюць
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 37 - 1 = 36
Вызначце, які сказ па мэце выказвання.
Ой, рэчанька, рэчанька,
Чаму ж ты няпоўная?
A) клічны Б) няклічны В) пытальны Г) апавядальны Д) сцвярджальны
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39
Адгадайце загадку.
Ні рук, ні ног не мае, а яблыкі страсае.
A) гром Б) вецер В) холад Г) птушка Д) маланка
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 39 + 3 = 42
Што называецца “вопраткай” ствала дрэва?
A) расколіна Б) кара В) лісце Г) галлё Д) гнёзды
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 42 - 0.75 = 41.25
Выберыце з прапанаваных прыкладаў дыялектныя словы.
1) настоўнік 2) картопля 3) смаката 4) мяшок
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 41.25
Дадзены сказы:
1. У пакоі новая мэбля канапа, камода, кніжная шафа.
2. Лугі, палі, выганы – усё было заліта вадой у канцы сакавіка.
3. Усё абуджала цудоўны настрой: сонца, яснае неба, шчабятанне птушак.
У якім сказе няправільна пастаўлены знакі прыпынку?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такога сказа
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 41.25 + 4 = 45.25
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце прыстаўны зычны в?
1) ..узел 2) ..окны 3) ..осень 4) ..угал
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 45.25 - 1 = 44.25
Колькі дзеясловаў у вершаваных радках з твора Якуба Коласа?
Лядок закашляў, заіскрыўся,
На срэбра-друзачкі пабіўся;
Ляцяць крупінкі ледзяныя,
Бы ўлетку пырскі дажджавыя…
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 44.25 + 3 = 47.25
Вызначце правільна напісаныя словы.
1) коляр 2) сувязь 3) пояс 4) балярына
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 47.25 - 1.25 = 46
У народзе гавораць, што гэта насякомае “спявае” крыламі, а “слухае” нагамі. Хто гэта?
A) вусень Б) цвыркун В) матыль Г) жук Д) мурашка
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 46
У якіх словах з прапанаваных ёсць [л’]?
1) сталь 2) стол 3) лён 4) святло
A) ва ўсіх словах
Б) у 1, 2
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 46 + 3 = 49
Як правільна напісаць па-беларуску адпаведнік рускага слова крошить?
A) крашыць Б) крышыць В) крашыть Г) крышыть Д) крэшыць
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 49 + 4 = 53
Дадзены сказ:
На ўсходзе пачало падымацца сонца.
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 53 + 3 = 56
Вызначце словы з нулявым канчаткам.
1) зазвінець 2) зацемна 3) урок 4) радасць
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 56 + 3 = 59
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару е?
1) с..р’ёзны 2) св..тлы 3) цв..рды 4) тал..нт
A) ва ўсіх словах
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 59 - 1.25 = 57.75
Вызначце з прапанаваных слова, у сярэдзіне якога адбываецца аглушэнне зычнага перад наступным зычным.
1) лыжка 2) лыжня 3) мышка
A) усе словы
Б) няма такога слова
В) 1
Г) 2
Д) 3
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 57.75 + 4 = 61.75
У якіх словах на месцы пропуску напішаце змякчальны мяккі знак (ь)?
1) раз..ба 2) барэл..еф 3) дзец..мі 4) галл..ё
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 61.75 - 1 = 60.75
Вызначце з прапанаваных словы, у якіх можна пераставіць літары і атрымаюцца новыя словы.
1) сіла 2) мара 3) мэта
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 60.75 + 5 = 65.75
Словы весела – радасна з’яўляюцца … .
A) сінонімамі Б) антонімамі В) паронімамі Г) амонімамі Д) амафонамі
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 65.75 + 3 = 68.75
Вызначце з прапанаваных сказы са звароткам.
1. Мой родны кут, ты найпрыгажэйшы ў свеце!
2. Беражыце, дзеці, прыроду, яна наша багацце.
3. Родныя краявіды, блакітнае неба, яркае сонца – усё знайшло адлюстраванне на карціне.
A) усе сказы
Б) няма такіх сказаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 68.75 + 4 = 72.75
Якія з прапанаваных назоўнікі ў форме адзіночнага ліку роднага склону маюць канчатак -у(-ю)?
1) рубель 2) алфавіт 3) спакой 4) перапіс
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 72.75 + 5 = 77.75
Кароткае іншасказальнае апісанне якога-небудзь прадмета, з’явы, якія трэба пазнаць, адгадаць, называецца … .
A) прымаўка Б) прыказка В) загадка Г) фразеалагізм Д) казка
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 77.75 + 3 = 80.75
З дадзеных слоў выберыце тыя, што маюць толькі корань і канчатак.
1) горад 2) сталіца 3) лётчык 4) пасадка
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 80.75 - 1.25 = 79.5
Дадзены сказ:
Летам дзеці ўжо накупаюцца ў рэчцы колькі ўлезе.
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ўстойлівае спалучэнне?
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 79.5
Дадзены літаратурныя паняцці:
а) эпітэт б) метафара в) увасабленне
Суаднясіце паняцці і іх значэнні:
1) перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе
2) мастацкі прыём, калі нежывым ці неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот
3) мастацкае азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, паэтычна) характарызуе прадмет, з’яву, чалавека
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 79.5
Якое слова прапушчана ў народных выслоўях?
1) Не лезе ні ў якія … .
2) … пірагамі падпёрты.
3) Добраму госцю … самі адчыняюцца.
A) сцены Б) дзверы В) вокны Г) вароты Д) каморы
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 79.5 + 4 = 83.5
Вызначце правільна напісаныя зборныя лічэбнікі ў форме творнага склону.
1) абодвума 2) абодзвума 3) абедзвюма 4) абедзвума
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 83.5
Вучні атрымалі заданне прадоўжыць народныя прыкметы па пачатку:
а) Мокры май – …
б) Зоркі высыпалі ў ноч на Купалу – …
в) Сакавік з вадой – …
Дапамажыце падабраць працяг:
1) многа грыбоў будзе
2) жыта як гай
3) красавік з травой
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 83.5 - 1 = 82.5
Канчатковы вынік: 82.5
Месца ў Беларусі: 4660
Месца ў вобласці: 968
Месца ў раене: 26
Месца ў школе: 3
Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".