Заданне 1
|
Колькі прыметнікаў у народным выслоўі?
Сэрца маці лягчэйшае за пух і цвярдзейшае за камень.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?
Корань навукі горкі, ды плады яго … .
A) кіслыя Б) салодкія В) горкія Г) недаспелыя Д) познія
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36
|
Заданне 3
|
Вызначце, якое(-ія) слова(-ы) з прапанаваных не з’яўляецца(-юцца) лічэб-нікам(-і).
1) паўтара 2) дзявяты 3) адзінка
A) 1
Б) 1, 2
В) 2
Г) 2, 3
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 36 - 0.75 = 35.25
|
Заданне 4
|
Чым з’яўляецца выдзеленае спалучэнне слоў у радках Янкі Сіпакова?
Прабачце, даўнія стагоддзі,
Што патрывожыў я ваш пыл…
A) прыдаткам
Б) даданай часткай
В) выклічнікам
Г) звароткам
Д) пабочным словазлучэннем
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 35.25 + 3 = 38.25
|
Заданне 5
|
Якія словы з прапанаваных напісаны правільна?
1) мальберд 2) прэстыж 3) рымарка 4) рэліквія
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 38.25 + 3 = 41.25
|
Заданне 6
|
Якія назвы дзён тыдня напісаны няправільна?
1) недзеля 2) чацверг 3) среда 4) суббота
A) усе назвы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 41.25 + 4 = 45.25
|
Заданне 7
|
Дадзены сказы:
1. Без хлеба няма абед.., без капусты жываты пусты.
2. Дзядуля за дзень змайстраваў стол з дуб.. .
3. Якраз у канцы сад.. і знайшлі кош з яблыкамі.
Выберыце сказы, у якіх на месцы пропуску ў словах напішаце літару у.
A) усе сказы
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 45.25 - 1.25 = 44
|
Заданне 8
|
Як правільна напісаць форму зборнага лічэбніка абое ў творным склоне?
A) няма такой формы
Б) абаіх
В) абаімі
Г) аб абаіх
Д) абаім
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 44 - 1.25 = 42.75
|
Заданне 9
|
Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:
1) як кот на сала
2) кату па пяту
3) чорны кот прабег
4) купіць ката ў мяшку
5) як кот наплакаў
Якому спалучэнню адпавядае лексічнае значэнне ‘набыць што-небудзь, не ведаючы яго якасці’?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 42.75 + 3 = 45.75
|
Заданне 10
|
Выберыце правільна напісаныя словы.
1) перш-на-перш
2) як-небудзь
3) уручную
4) па вольна
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 45.75 + 3 = 48.75
|
Заданне 11
|
Якое імя было ў галоўнага героя трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”?
A) Аляксей Б) Андрэй В) Сцяпан Г) Іван Д) Міхал
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 48.75 + 3 = 51.75
|
Заданне 12
|
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.
1) баластны 2) людскі 3) фарпостны 4) лідскі
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 51.75 - 0.75 = 51
|
Заданне 13
|
Дадзены словазлучэнні:
1) печаная бульба
2) рыхтавацца старанна
3) надзвычай цёпла
4) другі дзень
Якое словазлучэнне абазначае прымету і яе ступень?
A) няма патрэбнага словазлучэння
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 51 + 4 = 55
|
Заданне 14
|
Якія прыклады з прапанаваных напісаны няправільна?
1) Дзвіна-рака
2) грыб падасінавік
3) волат дуб
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 55 + 5 = 60
|
Заданне 15
|
Выберыце сказ, у якім правільна падкрэслены дзейнік.
1. Белавежская пушча знаходзіцца недалёка ад Брэста.
2. Падзяліць два на дзесяць.
3. Прыйшло і паслязаўтра.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: АВ
|
Прамежкавы вынік: 60 - 1.25 = 58.75
|
Заданне 16
|
Дадзены словазлучэнні:
1)разві́ты сказ
2) разві́тая культура
3) разві́ты чалавек
У якім прыкладзе ў прыметніку правільна пастаўлены націск?
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма патрэбнага прыклада
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 58.75 + 4 = 62.75
|
Заданне 17
|
Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная называецца … .
A) паркаль Б) паркан В) парнік Г) парог Д) паркет
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 62.75 + 4 = 66.75
|
Заданне 18
|
Дадзены словазлучэнні:
1) разумець зпаўслова
2) есці ўахвоту
3) бачыцца штотыдзень
4) ісці паасобку
Якія прыклады напісаны правільна?
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 66.75 - 1.25 = 65.5
|
Заданне 19
|
Выберыце з прапанаваных прыкладаў назоўнікі, якія ў форме меснага склону маюць канчатак -у(-ю).
1) мост 2) фестываль 3) вучань 4) урач 5) бераг
A) усе назоўнікі
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 3, 4
Д) 4, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 65.5 - 1.25 = 64.25
|
Заданне 20
|
Якія словы з дадзеных правільна падзелены для пераносу?
1) ад-зна-чыць 2) урад-жай 3) заў-тра 4) пра-ўнук
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 64.25 - 1 = 63.25
|
Заданне 21
|
Які знак прыпынку прапушчаны ў сказе з простай мовай?
“Багдановіч быў асобай легендарнай высакароднасці, чалавекам рэдкай душэўнай далікатнасці і прыроднай інтэлігентнасці, пісаў Ніл Гілевіч, – чалавекам з неймаверна развітым пачуццём маральнага абавязку і асабістай годнасці.”
A) кропка Б) коска В) працяжнік Г) двукоссе Д) двукроп’е
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 63.25 - 1 = 62.25
|
Заданне 22
|
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.
1) у боцы 2) дасвечанасць 3) справавоцтва
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 62.25 + 5 = 67.25
|
Заданне 23
|
Дадзены словы:
1) кр..шыць 2) бр..во 3) р..льеф
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ы?
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 67.25 + 3 = 70.25
|
Заданне 24
|
У якіх словах напісаны змякчальны мяккі знак?
1) пяцьсот 2) ледзьве 3) льецца 4) калье
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 70.25 - 1 = 69.25
|
Заданне 25
|
Выберыце правільна ўтвораныя словазлучэнні.
1) пайсці па білеты
2) загадчык кабінетам
3) дзякаваць настаўніку
A) усе словазлучэнні
Б) няма патрэбных словазлучэнняў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 69.25 + 5 = 74.25
|
Заданне 26
|
Дадзены сказы:
1. Восень агаліла ўсе дрэвы, і ўсе кусты.
2. На ўсходзе непрыкметна зніклі ўсе зоркі, і чырвань пафарбавала небасхіл.
3. Лёгкае павуцінне лётала ў паветры і чаплялася за траву, і галлё.
У якіх сказах няправільна пастаўлены знакі прыпынку?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбных сказаў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 74.25 - 1.25 = 73
|
Заданне 27
|
Выберыце з прапанаваных сказы, у якіх ёсць сінтаксічна несвабодныя словазлучэнні.
1. Насустрач нам выйшла прыгажуня з чорнымі вачыма.
2. Рэдка сонца з месяцам страчаюцца.
3. Зіхаціць люстра вады над небакраем.
A) усе сказы
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 73 - 1.25 = 71.75
|
Заданне 28
|
Аўтарам паэмы “Тарас на Парнасе” з’яўляецца Канстанцін Вераніцын. Якое сапраўднае прозвішча паэта?
A) Іваноў Б) Васільеў В) Міцкевіч Г) Юркевіч Д) Мельнікаў
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 71.75 + 4 = 75.75
|
Заданне 29
|
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі У. Караткевіча:
З гарадоў егіпецкіх пажоўклых
Мо таму ўжо некалькі вякоў
Гандляры ў пахучых скрутках шоўку
Ў Беларусь завезлі цвыркуноў.
Які адпаведнік мае выдзеленае слова ў рускай мове?
A) кузнечиков Б) лошадей В) сверчков Г) шелкопрядов Д) гусениц
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 75.75 + 4 = 79.75
|
Заданне 30
|
У свой час вядомы класік беларускай літаратуры напісаў: “Навошта каласы, калі няма васількоў?” Гэта быў … .
A) Францішак Багушэвіч
Б) Ядвігін Ш.
В) Змітрок Бядуля
Г) Максім Багдановіч
Д) Янка Купала
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 79.75 + 4 = 83.75