"Буслік-2024"

22 лютага 2024
Заданне для 9 класаў

Удзельнік: Рослiк Наталля, Деревнянская СШ, Столбцовский район

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Адгадайце загадку:

Тонкі, доўгі, а ўпадзе – з травы не відаць.

Як правільна пішацца слова-адгадка?

A) дождь       Б) дошч       В) дожч       Г) дождж       Д) дошць

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25

Заданне 2

У народзе гавораць: “Бульба – … хлеб!” Які лічэбнік прапушчаны?

A) першы       Б) другі       В) трэці       Г) чацвёрты       Д) пяты

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 29.25 + 3 = 32.25

Заданне 3

Вызначце з дадзеных сказаў пабуджальны(-ыя) сказ(-ы).

1. Не сядзі доўга каля камп’ютара.

2. Дапамажы, калі ласка, выканаць заданне.

3. Ці зможаш ты дапамагчы рашыць задачу па матэматыцы?

4. Сябры абяцалі прыехаць зімой.

A) 1, 2

Б) 2

В) 2, 3

Г) 3

Д) 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 32.25 + 3 = 35.25

Заданне 4

Дадзены сказ:

Гучна парыпвае пад нагамі марозны снег.

Якой часцінай мовы з’яўляюцца выдзеленае слова?

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) прыслоўем       Д) займеннікам

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 35.25 - 0.75 = 34.5

Заданне 5

Які сказ з прапанаваных неразвіты?

1. Трапнае слова – мудрасці аснова.

2. Паспяваюць журавіны восенню.

3. Над ракой слаўся густы туман.

A) усе сказы

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 34.5 - 1.25 = 33.25

Заданне 6

Дадзены дзеясловы:

1) бачыць       2) маўчаць       3) казаць

Якія дзеясловы ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу маюць канчатак -ыце?

A) усе дадзеныя дзеясловы

Б) няма патрэбных дзеясловаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 33.25 - 1 = 32.25

Заданне 7

Як правільна пішацца назва ядомага шаравата-белага пласціністага грыба?

A) шампіньён       Б) шампінён       В) шампіньон       Г) шампеньён       Д) шампініон

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 32.25 - 0.75 = 31.5

Заданне 8

Выберыце з прапанаваных прыкладаў назоўнік, які спалучаецца са зборным лічэбнікам.

1) дрэва       2) ласяня       3) алея

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбнага назоўніка

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 31.5 + 5 = 36.5

Заданне 9

Выберыце з дадзеных прыкладаў словазлучэнні.

1) больш яркі

2) збіраць ягады

3) сорак два

4) бегчы па сцяжынцы

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 36.5 - 0.75 = 35.75

Заданне 10

Колькі арфаграграфічных памылак дапушчана ў сказе?

Пры нізкім тэмпературнам рэжымі па́ра ператвараецца ў ледзяныя крышталі або кроплі вады.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 35.75 - 1 = 34.75

Заданне 11

Выберыце з прапанаваных прыкладаў назоўнікі, якія не ўжываюцца ў форме множнага ліку.

1) крылле       2) смех       3) дэпо

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 34.75 - 1.25 = 33.5

Заданне 12

Ажыны – смачныя і карысныя ягады. Які адпаведнік у рускай мове мае гэта назва?

A) крыжовник       Б) малина       В) ежевика       Г) клубника       Д) голубика

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 33.5 - 0.75 = 32.75

Заданне 13

Выберыце з дадзеных тыя лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць мяккі знак (ь).

1) сем..       2) пяц..       3) дз..ве       4) вас..мю

A) усе лічэбнікі

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 32.75 - 1 = 31.75

Заданне 14

Дадзены прыклады:

1) восень       2) улетку       3) густа       4) даўні

Якія словы з’яўляюцца прыслоўямі?

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 31.75 - 1 = 30.75

Заданне 15

Прачытайце ўважліва сказы:

1. Намяло за ноч шмат снег.. .

2. Сябры любілі хадзіць па сцежках калгаснага сад.. і ўспамінаць дзяцінства.

3. Як жнуць ды косяць, даждж.. не просяць.

4. Галлё старога дуб.. было прытулкам для птушак у спякотны дзень.

Выберыце сказы, у якіх на месцы пропуску ў словах напішаце літару а.

A) усе сказы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 30.75 - 1 = 29.75

Заданне 16

У якім сказе няправільна пастаўлены знакі прыпынку?

1. Я люблю лясы, іх цішыню і шум.

2. Повар вучыўся спалучаць: салодкае і кіслае, салодкае і горкае, кіслае і салёнае.

3. Хлопцы налавілі шчупакоў, і карасёў, і ляшчоў.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма патрэбнага сказа

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 29.75 - 1.25 = 28.5

Заданне 17

Дадзены пары слоў:

1) хадзіць – хадзіла

2) паходны – паход

3) згадка – здагадка

Якая(-ія) пара(-ы) слоў адрозніваецца(-юцца) лексічным значэннем?

A) усе пары слоў

Б) 1

В) 1, 2

Г) 2

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 28.5 - 1 = 27.5

Заданне 18

Які сказ з прапанаваных з’яўляецца складаназалежным?

1) Сабраліся вечарам на ўскрайку сяла на прыгожым лузе, плялі з кветак вянкі, спявалі песні.

2) Наперадзе, куды яны ехалі, віднеліся елкі і стромкія сосны, заінелыя на марозе.

3) Дзед любіў спыняцца тут, у канцы гарадской плошчы, каля высокага дуба.

A) усе сказы

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 27.5 - 1 = 26.5

Заданне 19

Выберыце сказ, у якім правільна падкрэслены дзейнік.

1. Антон з Алесем пайшлі ў грыбы на світанні.

2. Прымі шчырае “бывай!”

3. З маленства люблю лясы.

A) усе сказы

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 26.5 + 5 = 31.5

Заданне 20

Дадзены прыклады:

1) ісці след услед

2) з нізу да верху

3) навекі вечныя

4) глядзець удаль

Якія прыклады напісаны правільна?

A) усе прыклады

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 31.5 - 1.25 = 30.25

Заданне 21

Якія адносіны могуць існаваць паміж граматычнымі часткамі складана-злучанага сказа, звязанымі пры дапамозе злучнікаў і, ды (у значэнні і), ні – ні?

1) адначасовасці       2) паслядоўнасці       3) выніку       4) прычыны

Выберыце патрэбныя прыклады.

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30.25 - 1.25 = 29

Заданне 22

Выберыце словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару ё.

1) рэгі..н       2) архе..лаг       3) бі..лаг

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 29 - 0.75 = 28.25

Заданне 23

Якія назоўнікі з прапанаваных напісаны няправільна?

1) на мосці

2) у гушчарэ

3) на фестывалі

4) у ручаі

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 28.25 - 0.75 = 27.5

Заданне 24

Выберыце словазлучэнні, у якіх правільна ўтвораны прыналежныя прыметнікі.

1) дзедаў човен

2) цётчын успамін

3) плыўчышын касцюм

A) усе словазлучэнні

Б) няма патрэбных словазлучэнняў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 27.5 - 1.25 = 26.25

Заданне 25

Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:

1) востры на язык

2) звязваць канцы з канцамі

3) гуляць з агнём

Суаднясіце з лексічным значэннем:

а) сяк-так перабівацца, ледзь-ледзь задавальняць свае патрэбы

б) паступаць неасцярожна, рызыкоўна

в) дасціпны, трапны, з’едлівы

A) 1-а, 2-в, 3-б

Б) 1-б, 2-а, 3-в

В) 1-б, 2-в, 3-а

Г) 1-в, 2-а, 3-б

Д) 1-в, 2-б, 3-а

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 26.25 - 0.75 = 25.5

Заданне 26

Якія лічэбнікі з прапанаваных змяняюцца па ліках, родах, склонах?

1) адзін       2) два       3) дзевяноста

A) усе лічэбнікі

Б) няма патрэбных лічэбнікаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 25.5 - 1.25 = 24.25

Заданне 27

Хто са славутых дзеячаў XVI стагоддзя сказаў: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.”?

A) Мікола Гусоўскі

Б) Сымон Будны

В) Васіль Цяпінскі

Г) Францыск Скарына

Д) Пётр Мсціславец

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 24.25 + 4 = 28.25

Заданне 28

У вершы “Бывай” Аркадзь Куляшоў напісаў:

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, … .

Якое імя прапушчана?

A) Александрына       Б) Алеся       В) Паўлінка       Г) Магдалена       Д) Ганулька

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 28.25 - 1 = 27.25

Заданне 29

У якім(-іх) сказе(-ах) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік?

1) Весялун _ наш Ягор.

2) Дзесяць плюс два _ дванаццаць.

3) Пешы коннаму _ не таварыш.

A) у 1

Б) у 1, 2

В) у 2

Г) у 2, 3

Д) у 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 27.25 - 1.25 = 26

Заданне 30

Хто з класікаў беларускай літаратуры з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў, змешчаных на памятным знаку Нулявы кіламетр каля Палаца Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску:

Дарогі, вечныя дарогі!
Няма канца вам, ні супыну,
Вы жывы кожную часіну.

A) Максім Багдановіч

Б) Цётка

В) Янка Купала

Г) Якуб Колас

Д) Уладзімір Дубоўка

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 26 - 1 = 25


Канчатковы вынік: 25

Месца ў Беларусі: 6015

Месца ў вобласці: 1373

Месца ў раене: 35

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow