Заданне 1
|
Рамонкі, фіялкі, званочкі, пралескі – гэта … .
A) дрэвы Б) кветкі В) кусты Г) птушкі Д) насякомыя
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Колькі слоў, якія маюць два склады ў прыказцы?
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36
|
Заданне 3
|
Прачытайце ўважліва сказ:
Над ракой, над лугам і лесам зазіхацела пасля дажджу вясёлка.
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова?
A) назоўнікам Б) дзейнікам В) прыметнікам Г) выказнікам Д) дзеясловам
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: АБ
|
Прамежкавы вынік: 36 - 1 = 35
|
Заданне 4
|
Музыкант, які іграе на баяне, называецца … .
A) гітарыст Б) піяніст В) баяніст Г) саксафаніст Д) скрыпач
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 35 + 3 = 38
|
Заданне 5
|
Закончыце народны выраз: Парожняя бочка моцна … .
A) гайдаецца Б) грыміць В) б’ецца Г) свішча Д) штурхаецца
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 38 - 1.25 = 36.75
|
Заданне 6
|
Дадзены словы на беларускай мове:
1) адліга 2) вясёлка 3) спёка 4) завіруха
Падбярыце адпаведнікі ў рускай мове:
а) зной б) радуга в) вьюга г) оттепель
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-а, 2-б, 3-г, 4-в
В) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
Г) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б
Д) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 36.75 - 1 = 35.75
|
Заданне 7
|
Выберыце правільна напісаныя словы.
1) спектакаль 2) тэатар 3) нацюрморт 4) метал
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 35.75 - 1.25 = 34.5
|
Заданне 8
|
Дадзены словазлучэнні:
1) гуляць па парку
2) чытаць выразна
3) цікавая кніга
У якіх словазлучэннях правільна выдзелена галоўнае слова?
A) ва ўсіх
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 34.5 - 1 = 33.5
|
Заданне 9
|
Якое дрэва, каб магло размаўляць, сказала б пра сябе: “Я засцілаю дол ігліцай, спрадвеку слаўлюся жывіцай”?
A) дуб Б) сасна В) бяроза Г) таполя Д) клён
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33.5 - 1 = 32.5
|
Заданне 10
|
Суаднясіце часткі народных выразаў.
1) сказанага слова
2) якая справа
3) якія самі
а) такая і слава
б) такія і сані
в) да губы не вернеш
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-в, 2-а, 3-б
Д) 1-в, 2-б, 3-а
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 32.5 + 3 = 35.5
|
Заданне 11
|
У народзе гавораць: “Лепш сініца ў руцэ, чым … у небе”.
Якое слова прапушчана?
A) жаваранак Б) ястраб В) каршун Г) журавель Д) сокал
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 35.5 - 1.25 = 34.25
|
Заданне 12
|
У якіх лічэбніках на месцы пропуску напішаце мяккі знак?
1) сем.. 2) восем.. 3) шэсц.. 4) пяц..
A) ва ўсіх дадзеных лічэбніках
Б) у 1, 2
В) у 2, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 34.25 + 4 = 38.25
|
Заданне 13
|
Вызначце пабуджальны(-ыя) сказ(-ы).
1. Сябар заўсёды прыйдзе на дапамогу.
2. Дапамажы, калі ласка, занесці кнігі ў бібліятэку.
3. Ці зможаш ты дапамагчы рашыць задачу па матэматыцы?
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2, 3
Д) 3
Заўвага:
У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.
|
Пытанне не ацэньвалася
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 38.25
|
Заданне 14
|
Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:
1) абяцаць залатыя горы
2) гара з плячэй звалілася
3) гарою стаяць
4) горы варочаць
5) не за гарамі
Якому спалучэнню адпавядае лексічнае значэнне ‘вельмі многа рабіць’?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 38.25 - 1 = 37.25
|
Заданне 15
|
Выберыце словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару ы.
1) ст..лаж 2) ч..гун 3) ч..мадан 4) ст..ліст
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 37.25 + 4 = 41.25
|
Заданне 16
|
Пра што-небудзь малое, мізэрнае ў народзе гавораць: “З камарыную дзюбу.” Вызначце склон выдзеленага назоўніка.
A) назоўны склон
Б) родны склон
В) давальны склон
Г) вінавальны склон
Д) месны склон
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 41.25 + 4 = 45.25
|
Заданне 17
|
Колькі дзеясловаў ужыта ў вершаваных радках Дануты Бічэль?
Палюбіў каток каморку.
Там смятанка і зацішак.
Зранку і да падвячорку
Спіць і ў сне ён бачыць мышак.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 45.25 + 3 = 48.25
|
Заданне 18
|
Выберыце з прапанаваных прыкладаў устойлівыя спалучэнні.
1) гнуць на адзін капыл
2) сем пятніц на тыдні
3) дваццаць пяць рублёў
A) усе спалучэнні
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 48.25 - 1.25 = 47
|
Заданне 19
|
У адной мінуце … секунд.
A) шэсцьдзесят Б) шэсцьдзясят В) шэсцьдзісят Г) шесцьдзясят Д) шэстьдзясят
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 47 + 5 = 52
|
Заданне 20
|
Чым з’яўляюцца паміж сабой устойлівыя спалучэнні хоць касой касі – як кот наплакаў?
A) сінонімамі Б) амонімамі В) антонімамі Г) паронімамі Д) амографамі
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 52 - 1.25 = 50.75
|
Заданне 21
|
Прачытайце ўважліва народнае выслоўе:
І шыла, і мыла, і прала, і ткала – і ўсё языком.
Які дзеяслоў можа ўжывацца і як назоўнік з лексічным значэннем ‘інструмент для праколвання адтулін у выглядзе завостранага стрыжня з дзяржальнам’?
A) няма такога дзеяслова
Б) шыла
В) мыла
Г) прала
Д) ткала
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 50.75 + 4 = 54.75
|
Заданне 22
|
Дадзены назвы гарадоў:
1) Скідзель 2) Ліда 3) Смаргонь 4) Пінск 5) Паставы
Як правільна запісаць назвы ў алфавітным парадку?
A) 1, 2, 3, 4, 5
Б) 1, 3, 5, 4, 2
В) 1, 3, 2, 4, 5
Г) 2, 1, 3, 4, 5
Д) 2, 5, 4, 1, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 54.75 + 3 = 57.75
|
Заданне 23
|
Якія словы з прапанаваных напісаны па-беларуску няправільна?
1) стэпь 2) жолудь 3) ночь
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 57.75 + 5 = 62.75
|
Заданне 24
|
Прачытайце ўважліва народныя выразы:
1. Слова – серабро, ма..чанне – золата.
2. Яму раніцаю росна, у по..дзень млосна, а ўвечары камары кусаюць.
3. Рана ..станеш – многа зробіш.
У якім прыкладзе на месцы пропуску трэба напісаць літару ў?
A) ва ўсіх выразах
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 62.75 + 3 = 65.75
|
Заданне 25
|
Падлічыце колькасць слоў у скорагаворцы, якія пачынаюцца з [ч].
Чатыры чорныя карчы чарнелі чорнымі чубамі.
A) 1 Б) 2 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 65.75 + 3 = 68.75
|
Заданне 26
|
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі:
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!...
Хто з мастакоў слова з’яўляецца аўтарам дадзеных радкоў?
A) Максім Танк
Б) Анатоль Грачанікаў
В) Максім Багдановіч
Г) Пятрусь Броўка
Д) Якуб Колас
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 68.75 + 5 = 73.75
|
Заданне 27
|
Дадзены сказ:
Дрыготка шапоча на асіне лістота.
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 73.75 + 5 = 78.75
|
Заданне 28
|
Выберыце з прапанаваных назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку.
1) шахматы 2) дровы 3) бочкі 4) кругі
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 78.75 + 3 = 81.75
|
Заданне 29
|
Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?
Узяўся за гуж – не кажы, што … .
A) не паснедаў
Б) не выспаўся
В) не дуж
Г) заблудзіўся
Д) не навучыўся
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 81.75 + 3 = 84.75
|
Заданне 30
|
Даследчык старажытных рукапісаў называецца … .
A) палеограф Б) археолаг В) геолаг Г) архівіст Д) філолаг
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 84.75 - 1.25 = 83.5