Заданне 1
|
Адгадайце загадку:
Тонкі, доўгі, а ўпадзе – з травы не відаць.
Як правільна пішацца слова-адгадка?
A) дождь Б) дошч В) дожч Г) дождж Д) дошць
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
У народзе гавораць: “Бульба – … хлеб!” Які лічэбнік прапушчаны?
A) першы Б) другі В) трэці Г) чацвёрты Д) пяты
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36
|
Заданне 3
|
Вызначце з дадзеных сказаў пабуджальны(-ыя) сказ(-ы).
1. Не сядзі доўга каля камп’ютара.
2. Дапамажы, калі ласка, выканаць заданне.
3. Ці зможаш ты дапамагчы рашыць задачу па матэматыцы?
4. Сябры абяцалі прыехаць зімой.
A) 1, 2
Б) 2
В) 2, 3
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39
|
Заданне 4
|
Дадзены сказ:
Гучна парыпвае пад нагамі марозны снег.
Якой часцінай мовы з’яўляюцца выдзеленае слова?
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) дзеясловам Г) прыслоўем Д) займеннікам
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 39 + 3 = 42
|
Заданне 5
|
Які сказ з прапанаваных неразвіты?
1. Трапнае слова – мудрасці аснова.
2. Паспяваюць журавіны восенню.
3. Над ракой слаўся густы туман.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 42 + 5 = 47
|
Заданне 6
|
Дадзены дзеясловы:
1) бачыць 2) маўчаць 3) казаць
Якія дзеясловы ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу маюць канчатак -ыце?
A) усе дадзеныя дзеясловы
Б) няма патрэбных дзеясловаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 47 + 4 = 51
|
Заданне 7
|
Як правільна пішацца назва ядомага шаравата-белага пласціністага грыба?
A) шампіньён Б) шампінён В) шампіньон Г) шампеньён Д) шампініон
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 51 + 3 = 54
|
Заданне 8
|
Выберыце з прапанаваных прыкладаў назоўнік, які спалучаецца са зборным лічэбнікам.
1) дрэва 2) ласяня 3) алея
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбнага назоўніка
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 54 + 5 = 59
|
Заданне 9
|
Выберыце з дадзеных прыкладаў словазлучэнні.
1) больш яркі
2) збіраць ягады
3) сорак два
4) бегчы па сцяжынцы
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 59 + 3 = 62
|
Заданне 10
|
Колькі арфаграграфічных памылак дапушчана ў сказе?
Пры нізкім тэмпературнам рэжымі па́ра ператвараецца ў ледзяныя крышталі або кроплі вады.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 62 + 4 = 66
|
Заданне 11
|
Выберыце з прапанаваных прыкладаў назоўнікі, якія не ўжываюцца ў форме множнага ліку.
1) крылле 2) смех 3) дэпо
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 66 - 1.25 = 64.75
|
Заданне 12
|
Ажыны – смачныя і карысныя ягады. Які адпаведнік у рускай мове мае гэта назва?
A) крыжовник Б) малина В) ежевика Г) клубника Д) голубика
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 64.75 + 3 = 67.75
|
Заданне 13
|
Выберыце з дадзеных тыя лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць мяккі знак (ь).
1) сем.. 2) пяц.. 3) дз..ве 4) вас..мю
A) усе лічэбнікі
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 67.75 + 4 = 71.75
|
Заданне 14
|
Дадзены прыклады:
1) восень 2) улетку 3) густа 4) даўні
Якія словы з’яўляюцца прыслоўямі?
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 71.75 + 4 = 75.75
|
Заданне 15
|
Прачытайце ўважліва сказы:
1. Намяло за ноч шмат снег.. .
2. Сябры любілі хадзіць па сцежках калгаснага сад.. і ўспамінаць дзяцінства.
3. Як жнуць ды косяць, даждж.. не просяць.
4. Галлё старога дуб.. было прытулкам для птушак у спякотны дзень.
Выберыце сказы, у якіх на месцы пропуску ў словах напішаце літару а.
A) усе сказы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 75.75 + 4 = 79.75
|
Заданне 16
|
У якім сказе няправільна пастаўлены знакі прыпынку?
1. Я люблю лясы, іх цішыню і шум.
2. Повар вучыўся спалучаць: салодкае і кіслае, салодкае і горкае, кіслае і салёнае.
3. Хлопцы налавілі шчупакоў, і карасёў, і ляшчоў.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбнага сказа
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 79.75 + 5 = 84.75
|
Заданне 17
|
Дадзены пары слоў:
1) хадзіць – хадзіла
2) паходны – паход
3) згадка – здагадка
Якая(-ія) пара(-ы) слоў адрозніваецца(-юцца) лексічным значэннем?
A) усе пары слоў
Б) 1
В) 1, 2
Г) 2
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 84.75 + 4 = 88.75
|
Заданне 18
|
Які сказ з прапанаваных з’яўляецца складаназалежным?
1) Сабраліся вечарам на ўскрайку сяла на прыгожым лузе, плялі з кветак вянкі, спявалі песні.
2) Наперадзе, куды яны ехалі, віднеліся елкі і стромкія сосны, заінелыя на марозе.
3) Дзед любіў спыняцца тут, у канцы гарадской плошчы, каля высокага дуба.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 88.75 + 4 = 92.75
|
Заданне 19
|
Выберыце сказ, у якім правільна падкрэслены дзейнік.
1. Антон з Алесем пайшлі ў грыбы на світанні.
2. Прымі шчырае “бывай!”
3. З маленства люблю лясы.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 92.75 + 5 = 97.75
|
Заданне 20
|
Дадзены прыклады:
1) ісці след услед
2) з нізу да верху
3) навекі вечныя
4) глядзець удаль
Якія прыклады напісаны правільна?
A) усе прыклады
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 97.75 + 5 = 102.75
|
Заданне 21
|
Якія адносіны могуць існаваць паміж граматычнымі часткамі складана-злучанага сказа, звязанымі пры дапамозе злучнікаў і, ды (у значэнні і), ні – ні?
1) адначасовасці 2) паслядоўнасці 3) выніку 4) прычыны
Выберыце патрэбныя прыклады.
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 102.75 - 1.25 = 101.5
|
Заданне 22
|
Выберыце словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару ё.
1) рэгі..н 2) архе..лаг 3) бі..лаг
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 101.5 + 3 = 104.5
|
Заданне 23
|
Якія назоўнікі з прапанаваных напісаны няправільна?
1) на мосці
2) у гушчарэ
3) на фестывалі
4) у ручаі
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 104.5 + 3 = 107.5
|
Заданне 24
|
Выберыце словазлучэнні, у якіх правільна ўтвораны прыналежныя прыметнікі.
1) дзедаў човен
2) цётчын успамін
3) плыўчышын касцюм
A) усе словазлучэнні
Б) няма патрэбных словазлучэнняў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 107.5 + 5 = 112.5
|
Заданне 25
|
Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:
1) востры на язык
2) звязваць канцы з канцамі
3) гуляць з агнём
Суаднясіце з лексічным значэннем:
а) сяк-так перабівацца, ледзь-ледзь задавальняць свае патрэбы
б) паступаць неасцярожна, рызыкоўна
в) дасціпны, трапны, з’едлівы
A) 1-а, 2-в, 3-б
Б) 1-б, 2-а, 3-в
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-а, 3-б
Д) 1-в, 2-б, 3-а
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 112.5 + 3 = 115.5
|
Заданне 26
|
Якія лічэбнікі з прапанаваных змяняюцца па ліках, родах, склонах?
1) адзін 2) два 3) дзевяноста
A) усе лічэбнікі
Б) няма патрэбных лічэбнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 115.5 + 5 = 120.5
|
Заданне 27
|
Хто са славутых дзеячаў XVI стагоддзя сказаў: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.”?
A) Мікола Гусоўскі
Б) Сымон Будны
В) Васіль Цяпінскі
Г) Францыск Скарына
Д) Пётр Мсціславец
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 120.5 + 4 = 124.5
|
Заданне 28
|
У вершы “Бывай” Аркадзь Куляшоў напісаў:
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, … .
Якое імя прапушчана?
A) Александрына Б) Алеся В) Паўлінка Г) Магдалена Д) Ганулька
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 124.5 + 4 = 128.5
|
Заданне 29
|
У якім(-іх) сказе(-ах) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік?
1) Весялун _ наш Ягор.
2) Дзесяць плюс два _ дванаццаць.
3) Пешы коннаму _ не таварыш.
A) у 1
Б) у 1, 2
В) у 2
Г) у 2, 3
Д) у 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 128.5 + 5 = 133.5
|
Заданне 30
|
Хто з класікаў беларускай літаратуры з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў, змешчаных на памятным знаку Нулявы кіламетр каля Палаца Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску:
Дарогі, вечныя дарогі!
Няма канца вам, ні супыну,
Вы жывы кожную часіну.
A) Максім Багдановіч
Б) Цётка
В) Янка Купала
Г) Якуб Колас
Д) Уладзімір Дубоўка
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 133.5 - 1 = 132.5