Заданне 1
|
Выберыце словы, пры вымаўленні якіх на канцы чуецца [т].
1) груд 2) моладзь 3) град 4) медзь
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Якога дзеяслова не хапае ва ўстойлівым спалучэнні?
… другую скрыпку.
A) Шукаць Б) Купляць В) Іграць Г) Аддаваць Д) Майстраваць
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33 + 5 = 38
|
Заданне 3
|
Лісцевае дрэва з белай карой і смачным веснавым сокам называецца … .
A) ясень Б) бяроза В) бук Г) клён Д) асіна
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 38 + 3 = 41
|
Заданне 4
|
Вызначце з прапанаваных прыкладаў толькі словазлучэнні.
1) заўважылі непарадак
2) грыбны суп
3) прыляцеў самалёт
4) з’явілася вясёлка
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 41 + 5 = 46
|
Заданне 5
|
У якіх лічэбніках колькасць гукаў і літар супадае?
1) два 2) тры 3) чатыры 4) сем
A) ва ўсіх лічэбніках
Б) у 1, 2
В) у 2, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 46 + 4 = 50
|
Заданне 6
|
Дадзены сказ: Ціха стаіць заснежаны лес.
Колькі словазлучэнняў можна выпісаць?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 50 + 4 = 54
|
Заданне 7
|
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.
1) праяздны 2) бразгнуць 3) капусны 4) кантрасны
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 54 + 5 = 59
|
Заданне 8
|
У якіх прыкладах з пераблытаных літар можна скласці назвы гульняў?
1) э, і, н, т, с
2) л, о, т, у, ф, б
3) о, а, л, т
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 59 - 1 = 58
|
Заданне 9
|
Вызначце правільна напісаныя ў форме творнага склону назоўнікі.
1) прыстанью 2) прыгажосцью 3) медаллю 4) заваддзю
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
Заўвага:
У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.
|
Пытанне не ацэньвалася
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 58
|
Заданне 10
|
Выберыце слова, у якім на месцы пропуску напішаце літару ы.
1) д..льфін 2) др..вотня 3) гард..роб
A) усе словы
Б) няма патрэбнага слова
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 58 + 4 = 62
|
Заданне 11
|
Якая расліна ў народзе называецца “агародным мясам”?
A) гарох Б) фасоля В) радыска Г) бурак Д) морква
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 62 + 5 = 67
|
Заданне 12
|
Вызначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць мяккі знак (ь).
1) восем..сот 2) пяц..дзясят 3) сем..дзясят 4) шэсц..сот
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 67 - 0.75 = 66.25
|
Заданне 13
|
Які назоўнік прапушчаны ў народным выслоўі?
Лес сякуць – … ляцяць.
A) птушкі Б) звяры В) трэскі Г) шышкі Д) дуплы
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 66.25 + 5 = 71.25
|
Заданне 14
|
Суаднясіце прапанаваныя назоўнікі і іх значэнні.
1) апад 2) камель 3) кафля
а) ніжняя частка дрэва, якая прылягае да кораня
б) плады, якія апалі ад ветру, у час навальніцы
в) керамічны выраб для абліцоўкі сцен і печаў
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 71.25 + 3 = 74.25
|
Заданне 15
|
Дадзена народнае выслоўе:
Ні па кані ні па аглоблях.
Якое значэнне яму адпавядае?
A) ‘унікаць у сутнасць якой-небудзь справы’
Б) ‘прыблізна, без дапамогі вымяральных сродкаў’
В) ‘прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным’
Г) ‘пра вельмі хуткае дзеянне’
Д) ‘не так, як хацелася (зрабілася, атрымалася)’
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 74.25 - 1 = 73.25
|
Заданне 16
|
Выберыце з прапанаваных назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.
1) апілкі 2) дэбаты 3) падзеі
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 73.25 + 3 = 76.25
|
Заданне 17
|
Чым з’яўляюцца паміж сабой устойлівыя спалучэнні душа ў душу – як кот з сабакам?
A) сінонімамі Б) амонімамі В) антонімамі Г) паронімамі Д) амографамі
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 76.25 + 3 = 79.25
|
Заданне 18
|
Закончыце сказ: Чалавек, які займаецца спортам, называецца … .
A) спарсмен Б) спартсмен В) спарцмен Г) спартысмен Д) спарыцмен
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 79.25 + 4 = 83.25
|
Заданне 19
|
У народзе існуе шмат мудрых выразаў, якія застаўляюць падумаць, паразважаць. Але не заўсёды, што чуем, можам правільна запісаць. Вызначце правільна напісаны выраз.
A) Гавары, што ведаяш, але ведай, што гаворыш.
Б) ) Гавары, что ведаеш, але ведай, что гаварыш.
В) Гавары, што ведаешь, але ведай, што гаворышь.
Г) Гавары, што ведаеш, але ведай, што гаворыш.
Д) Гавары, што ведаеш, але ведай, што гаварыш.
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 83.25 + 4 = 87.25
|
Заданне 20
|
Які займеннік напішаце на месцы пропуску ў народным выслоўі?
Галава прыгожая не тым, што на ёй, а тым, што ў … .
A) ей Б) ёй В) ней Г) яе Д) её
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 87.25 + 3 = 90.25
|
Заданне 21
|
Дапоўніце народны выраз:
Адклад не ідзе ў … .
A) адпачынак Б) запас В) лад Г) будаўніцтва Д) сяброўства
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 90.25 + 3 = 93.25
|
Заданне 22
|
Як называецца вадзяная кветка, па якой можна прадказаць змену надвор’я?
A) дзьмухавец Б) гарлачык В) дзядоўнік Г) падбел Д) чыстацел
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 93.25 + 5 = 98.25
|
Заданне 23
|
Выберыце з прапанаваных словы, у якіх ёсць [дз’].
1) падзямелле 2) падзарабіць 3) падзвіжнік 4) падзяўбці
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 98.25 + 4 = 102.25
|
Заданне 24
|
Дадзены словазлучэнні:
1) варэнне з ягад
2) чытаць уважліва
3) надзвычай ярка
4) твой выбар.
Якое словазлучэнне абазначае дзеянне і яго прымету?
A) няма патрэбнага словазлучэння
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 102.25 - 0.75 = 101.5
|
Заданне 25
|
Якія прыклады з прапанаваных напісаны правільна?
1) у даль мора
2) з ранку да вечара
3) кінуцца наўцёкі
4) гаварыць паціху
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 101.5 - 1.25 = 100.25
|
Заданне 26
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару г?
1) дайвін.. 2) боўлін.. 3) скейтбор.. 4) фларыс..
A) ва ўсіх словах
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 100.25 + 3 = 103.25
|
Заданне 27
|
Пры́сак – гэта … .
A) малады сасновы лес
Б) недаспелыя ягады
В) кавалак булкі
Г) гарачы, распалены попел
Д) свіст, які суправаджае спевы
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 103.25 + 4 = 107.25
|
Заданне 28
|
Дадзены дзеясловы:
1) частаваць 2) шукаць 3) зіхацець
Які(-ія) дзеяслоў(-ы) адносіцца(-яцца) да ІІ спражэння?
A) усе дзеясловы
Б) няма патрэбнага дзеяслова
В) 1, 2
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 107.25 + 5 = 112.25
|
Заданне 29
|
Вызначце сказ, у якім правільна падкрэслены дзейнік.
1. Вася адказаў на пытанне: “Над – прыназоўнік.”
2. Займацца спортам вельмі карысна ў любым узросце.
3. Кожны з іх добра ведаў правіла.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 112.25 - 1.25 = 111
|
Заданне 30
|
Хто з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?
Не шукай ты шчасця, долі
На чужым далёкім полі.
A) Янка Купала
Б) Якуб Колас
В) Максім Багдановіч
Г) Аркадзь Куляшоў
Д) Пятрусь Броўка
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 111 - 1.25 = 109.75