"Буслік-2023"

16 лютага 2023
Заданне для 2 класаў

Удзельнік: Глушэнь Iгнат, СШ №140, Фрунзенскі раён г. Мiнска

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 24 балы

Заданне 1

Колькі слоў у скорагаворцы?

Дудар дудару дарма дудку дае.

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 24 + 3 = 27

Заданне 2

Адгадайце загадку.

Што за паненка ў сямі сукенках?

A) морква       Б) капуста       В) бульба       Г) рэпа       Д) грэчка

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 27 - 1 = 26

Заданне 3

У якім слове толькі два галосныя гукі?

A) мыш       Б) пацук       В) сабака       Г) кацяня       Д) кот

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 26 - 0.75 = 25.25

Заданне 4

У якой з назваў птушак ёсць літара і?

A) салавей       Б) бусел       В) журавель       Г) сойка       Д) івалга

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 25.25 - 0.75 = 24.5

Заданне 5

Выберыце з прапанаваных слоў імя чалавека.

A) Клецк       Б) Клава       В) Магілёў       Г) Нёман       Д) Брэст

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 24.5 - 1 = 23.5

Заданне 6

На якім малюнку змешчана страказа?

buslik2023

A) няма такога малюнка

Б) на 1

В) на 2

Г) на 3

Д) на 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 23.5 - 0.75 = 22.75

Заданне 7

Як можна назваць адным словам валошкі, рамонкі, званочкі?

A) насякомыя       Б) птушкі       В) дрэвы       Г) кветкі       Д) звяры

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 22.75 + 3 = 25.75

Заданне 8

Якое слова ў сказе мае два склады?

Дзед ахвотна расказаў унукам казку.

A) дзед       Б) ахвотна       В) расказаў       Г) унукам       Д) казку

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 25.75 - 0.75 = 25

Заданне 9

Якога слова не хапае ў народным выслоўі?

Рабіць з … слана.

A) цеста       Б) пластыліну       В) жука       Г) камара       Д) мухі

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 25 - 1.25 = 23.75

Заданне 10

Колькі слоў у вершаваных радках на канцы маюць літару м?

Мяккі снег лятае пухам,
І канца яму няма,
І нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма (Якуб Колас).

A) 1       Б) 3       В) 5       Г) 7       Д) 9

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 23.75 - 1.25 = 22.5

Заданне 11

Вызначце ветлівы выраз, які гавораць пры развітанні.

A) “Добры дзень!”

Б) “Смачна есці!”

В) “Прашу прабачэння!”

Г) “Да пабачэння!”

Д) “Сардэчна вітаем!”

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 22.5 + 4 = 26.5

Заданне 12

Якую літару трэба паставіць у пачатак слова рама, каб утварылася слова са значэннем ‘магазін, лаўка’?

A) д       Б) б       В) к       Г) г       Д) п

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 26.5 - 1.25 = 25.25

Заданне 13

Суаднясіце знакі прыпынку і іх назвы, дадзеныя ў табліцы.

1) , а) працяжнік
2) : б) кропка
3) – в) коска
4) . г) двукроп’е

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Г) 1-в, 2-б, 3-г, 4-а

Д) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 25.25 - 1 = 24.25

Заданне 14

Якую літару неабходна ўставіць на месцы пропуску ў слове ча..ля, каб атрымалася назва птушкі?

A) н       Б) п       В) ц       Г) б       Д) т

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 24.25 - 0.75 = 23.5

Заданне 15

Вызначце правільны запіс слоў у алфавітным парадку.

A) букет, бяроза, блакіт, бераг

Б) блакіт, бераг, бяроза, букет

В) бяроза, букет, бераг, блакіт

Г) бяроза, блакіт, букет, бераг

Д) бераг, блакіт, букет, бяроза

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 23.5 - 1 = 22.5

Заданне 16

У якім слове гукаў менш, чым літар?

1) мора       2) рысь       3) ясень       4) лік       5) школа

A) у 1 слове

Б) у 2 слове

В) у 3 слове

Г) у 4 слове

Д) у 5 слове

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 22.5 + 5 = 27.5

Заданне 17

Дадзены дзеясловы:

1) … мычыць       2) … іржэ       3) … рохкае       4) … вые

Падбярыце прапушчаныя словы – назвы жывёл:

а) конь       б) воўк       в) свіння       г) карова

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

Д) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 27.5 - 1.25 = 26.25

Заданне 18

Якое з падкрэсленых слоў “лішняе” ў сказе?

Літары мы бачым, чуем, пішам, чытаем.

A) няма “лішняга” слова

Б) бачым

В) чуем

Г) пішам

Д) чытаем

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 26.25 - 1.25 = 25

Заданне 19

Разгледзьце малюнкі.

buslik2023

Суаднясціце малюнкі з назвамі:

а) елка       б) аловак       в) дзьмухавец       г) ёлка       д) птушка

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-д

Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-д, 5-а

В) 1-в, 2-г, 3-д, 4-а, 5-б

Г) 1-г, 2-д, 3-а, 4-б, 5-в

Д) 1-д, 2-а, 3-б, 4-в, 5-г

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 25 - 1 = 24

Заданне 20

Што варыла сарока-варона ў народнай пацешцы?

Сарока-варона
Дзеткам … варыла,
На прыпечку студзіла.

A) булён       Б) кашку       В) кісель       Г) бульбу       Д) кампот

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 24 + 3 = 27

Заданне 21

Якой літары няма ў беларускім алфавіце?

A) ь       Б) ў       В) щ       Г) ш       Д) ч

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 27 - 1 = 26

Заданне 22

Дадзены пачатак народнага выслоўя: Хто чужога не шануе… . А якая канцоўка выслоўя?

A) а свой розум май

Б) пазнаецца ў бядзе

В) той свайго не мае

Г) мазоль за руку

Д) як салавей без песні

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 26 - 1.25 = 24.75

Заданне 23

Жаўна – гэта … .

A) машына       Б) самалёт       В) птушка       Г) насякомае       Д) страва

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 24.75 - 1.25 = 23.5

Заданне 24

У некаторых народных казках выкарыстоўваецца выраз: “Вам казка, а мне абаранкаў вязка!” Чым з’яўляецца гэты выраз?

A) зачынам

Б) самым напружаным момантам

В) паўторам дзеяння

Г) канцоўкай

Д) характарыстыкай герояў

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 23.5


Канчатковы вынік: 23.5

Месца ў Беларусі: 4280

Месца ў вобласці: 695

Месца ў раене: 153

Месца ў школе: 13

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow